Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Жнівень

1 – Вацякоў Веньямін Іосіфавіч (1921–2014), вучоны-вірусолаг, акадэмік АМН СССР, НАН Беларусі, Расійскай АН, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Грышчанка Пётр Лук’янавіч (1921, Віцебскі раён – 1973), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Гіргель Мікалай Сяргеевіч (1946, Міёрскі раён), графік, лаўрэат прэміі імя К. Крапівы (2006) – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Блахін Аляксандр Паўлавіч (1951, г. Бабруйск), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Савіцкая Ала Аляксееўна (1951, г. Мінск), тэатразнавец, даследчыца гісторыі беларускага тэатра, беларускай драматургіі – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Казура Станіслаў Вінцэнтавіч (1881, Пастаўскі раён – 1961), беларускі і польскі кампазітар, харавы дырыжор, педагог – 140 гадоў з дня нараджэння.

2 – Мурамцаў Ілья Аляксеевіч (1901–1968), беларускі і расійскі артыст оперы (бас), заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

2 – Чопчыц Адам Сідаравіч (1921, Жыткавіцкі раён – 2005), дзеяч самадзейнага мастацтва, хормайстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 – Вяржбіцкая Зінаіда Віктараўна (1951), артыстка аперэты, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Беларускае таварыства глухіх, грамадскае аб'яднанне (1931) – 90 гадоў з часу зацвярджэння Палажэння аб аб’яднанні.

3 – Варанцоў Яўген Васільевіч (1941), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Гаркун Уладзімір Гіляравіч (1946, Дзяржынскі раён), дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Мазур Вікторыя Мікалаеўна (1946, г. Магілёў – 2015), артыстка аперэты (сапрана), народная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Аляксандр (1461–1506), кароль польскі, вялікі князь літоўскі – 560 гадоў з дня нараджэння.

5 – Дземідзенка Іван Якаўлевіч (1896, Клімавіцкі раён – 1956), вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

5 – Маркевіч Леанід Аляксеевіч (1896, г. Вільня – 1980), кампазітар, дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

5 – Дзюбайла Павел Кузьміч (1931, Бярэзінскі раён – 1995), крытык, літаратуразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Кімстач Яўген Іванавіч (1931, Полацкі раён – 2013), гаспадарчы дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч (1946, Драгічынскі раён), акцёр тэатра і кіно, педагог, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001) – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Локун Валянціна Іванаўна (1946, Пінскі раён – 2016), літаратуразнавец, крытык, лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння.

8 – Уласавец Аляксандр Ігнатавіч (1901, Слуцкі раён – 1945), удзельнік партызанскага руху ў грамадзянскую вайну 1918–1920 гг., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.

8 – Крупадзёраў Уладзімір Сцяпанавіч (1946, Веткаўскі раён), вучоны-геолаг, заслужаны геолаг Расіі, выдатнік разведкі нетраў – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – Дарафееў Анатоль Максімавіч (1941, Гарадоцкі раён – 2010), вучоны, краязнавец, публіцыст, грамадскі дзеяч, педагог, выдатнік асветы СССР, выдатнік вышэйшай школы СССР, выдатнік народнай асветы Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Татарнікаў Юрый Іванавіч (1941–2005), мастак (станковы жывапіс і акварэль), педагог – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – «Белкард», завод карданных валоў, ААТ (г. Гродна; 1951) – 70 гадоў з часу стварэння.

11 – Навумчык Віктар Мікалаевіч (1946, г. Брэст), вучоны ў галіне педагогікі, выдатнік асветы, вынаходнік СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

12 – Калітоўская Клаўдзія Фёдараўна (1911, Навагрудскі раён – 2002), артыстка балета, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

13 – Радзіеўскі Аляксей Іванавіч (1911–1979), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1978) – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Алтунін Аляксандр Цярэнцьевіч (1921–1989), ваенны дзеяч, удзельнік абароны і вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Каратынскі Вінцэсь Аляксандравіч (1831, Карэліцкі раён – 1891), беларускі і польскі паэт, публіцыст, перакладчык – 190 гадоў з дня нараджэння.

15 – Лапаціна Таццяна Карнееўна (1891, Рэчыцкі раён – 1980), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар-аматар, хормайстар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

15 – Драздовіч Вікенцій Іосіфавіч (1911, Капыльскі раён – 1942), удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965) – 110 гадоў з дня нараджэння.

15 – Ягоўдзік Мікалай Захаравіч (1931, Слонімскі раён), вучоны ў галіне дэрматавенералогіі і клінічнай біяхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кабржыцкая Таццяна Вячаславаўна (1941), літаратуразнавец, крытык, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франко (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Яўневіч Іпаліт Антонавіч (1831, Сенненскі раён – 1903), вучоны ў галіне механікі і матэматыкі – 190 гадоў з дня нараджэння.

16 – Трафімук Андрэй Аляксеевіч (1911, Жабінкаўскі раён – 1999), расійскі вучоны-геолаг, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994) – 110 гадоў з дня нараджэння.

16 – Каткова Святлана Сяргееўна (1941), мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010) – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Матульскі Раман Сцяпанавіч (1961), вучоны ў галіне бібліятэказнаўства, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, выдатнік друку Беларусі, ганаровы архівіст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

17 – Варакса Юрый Францішкавіч (1971, г. Мінск), спартсмен і трэнер (кікбоксінг і тайландскі бокс), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.

18 – Марціновіч Алесь (Аляксандр Андрэевіч; 1946, Слуцкі раён), літаратуразнавец, крытык, публіцыст, краязнавец, журналіст, празаік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016) – 75 гадоў з дня нараджэння.

19 – Чаховіч (Чаховіч-Ляхавіцкі) Зыгмунт Бярнардавіч (1831, Пастаўскі раён – 1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Літве – 190 гадоў з дня нараджэння.

19 – Мурзіч Адам Асманавіч (1941, г. Ляхавічы), педагог па вакалу, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Гардзей Віктар Канстанцінавіч (1946, Ганцавіцкі раён), пісьменнік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1993) – 75 гадоў з дня нараджэння.

19 – Зіматкін Сяргей Міхайлавіч (1951), вучоны ў галіне біяхіміі і марфалогіі, выдатнік аховы здароўя – 70 гадоў з дня нараджэння.

19 – Кескевіч Валерый Георгіевіч (1951, г. Брэст – 2016), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006) – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – Бондараў Андрэй Лявонцьевіч (1901–1961), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.

21 – Хайкін Сямён Эмануілавіч (1901, г. Мінск – 1968), расійскі вучоны-фізік, заснавальнік эксперыментальнай радыёастраноміі ў СССР – 120 гадоў з дня нараджэння.

21 – Машэнскі Уладзімір Анатольевіч (1941), дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, педагог, дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Чаропка Вітаўт (Віктар Кузьміч; 1961, г. Мінск), пісьменнік, літаратар, гісторык, журналіст – 60 гадоў з дня нараджэння.

22 – Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч (1861, Глыбоцкі раён – 1917), акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра – 160 гадоў з дня нараджэння.

22 – Лакштанаў Іосіф Пятровіч (1911–1986), тэатральны акцёр і рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

22 – Савосцікаў Іван Іванавіч (1941, г. Мінск – 2018), трэнер (футбол), заслужаны трэнер Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Маруковіч Яўген Ігнатавіч (1946, Аршанскі раён), вучоны ў галіне тэхналогіі металаў, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990, 2010), прэміі НАН Беларусі (1999) – 75 гадоў з дня нараджэння.

23 – Бянеўскі Казімір Іванавіч (1896–1968), музыкант (альт), заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

23 – Голуб Давыд Моўшавіч (1901, г. Чэрвень – 2001), вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і эмбрыялогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973) – 120 гадоў з дня нараджэння.

23 – Дзяруга Аляксандр Анісімавіч (1901, г. Мінск – 1979), дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

23 – Сарванаў Уладзімір Іванавіч (1946), вучоны-матэматык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Альбіцкі Юрый Паўлавіч (1931–1996), мастак кіно, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Грыгаровіч Ядвіга Дамінікаўна (1946, Бабруйскі раён – 2011), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Маркавец-Бартлава Валянціна Пятроўна (1951, Докшыцкі раён), майстар габеленаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.

25 – Лукашэвіч Уладзімір Канстанцінавіч (1946, Нясвіжскі раён), вучоны-філосаф, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

25 – Салтук Алег Уладзіміравіч (1946, Шумілінскі раён – 2015), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2000), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007) – 75 гадоў з дня нараджэння.

26 – Дзянісаў Павел Ферапонтавіч (1911–2000), трубач, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

26 – Рэшатаў Павел Дзмітрыевіч (1911–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

26 – Вараб’ёў Іван Аляксеевіч (1921–1991), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944, 1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

26 – Маджар Уладзімір Раманавіч (1921, Калінкавіцкі раён – 1985), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.

27 – Лада-Заблоцкі (Заблоцкі-Лада) Тадэвуш Гіляравіч (1811, Сенненскі раён – 1847), паэт, перакладчык – 210 гадоў з дня нараджэння.

27 – Падгайскі Анатоль Сяргеевіч (1946, Нясвіжскі раён – 1982), спявак (барытон), заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

27 – Ламановіч Ніна Іосіфаўна (1951, Асіповіцкі раён), харавы дырыжор, педагог, народная артыстка Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2016) – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Палачанін Фёдар Антонавіч (1951, Докшыцкі раён), драматург, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015) – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Недзьведзь Міхась Канстанцінавіч (1941, г. Пінск – 2019), вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Улашчанка Леанід Аляксандравіч (1941), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Еўсцігнееў Віктар Уладзіміравіч (1941), вучоны ў галіне неўралогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2013) – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей, ДУК (1996) – 25 гадоў з часу заснавання (адкрыты 26 верасня 1998 г.).