Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Верасень

1 – Клішчанка Анатоль Пятровіч (1946), вучоны-фізік, вынаходнік СССР, выдатнiк адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Поліна Наталля Іванаўна (1951, г. Мінск), вучоны ў галіне антрапалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі (г. Магілёў; 1961) – 60 гадоў з часу адкрыцця.

1 – «Класік-Авангард», ансамбль салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2012) (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу заснавання.

2–9 – Хацінская бітва 1621, бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай з аднаго боку, Турцыі і Крымскага ханства – з другога, галоўная бітва ў вайне з Асманскай імперыяй (1621) – 400 гадоў.

2 – Кузьмін Аляксей Аляксеевіч (1941–2020), беларускі і расійскі артыст аперэты, педагог, заслужаны артыст Расіі – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Дамарацкі Уладзімір Аляксандравіч (1946, г. Гомель – 2000), кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.

2 – Зайцава Ларыса Мікалаеўна (1946, г. Бабруйск), кіназнавец, лаўрэат прэміі Беларускага саюза кінематаграфістаў (1984, 1986, 1990, 1996, 2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

2 – Сакалоўскі Рыгор Васільевіч (1946–2011), паэт, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003) – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Іванавіч (1731, Свіслацкі раён – 1826), вучоны, які працаваў у галіне гісторыі, філалогіі, медыцыны, член Расійскай АН і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі – 290 гадоў з дня нараджэння.

3 – «Белаграпрамбанк», ААТ, адзін з буйнейшых банкаў Беларусі (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з пачатку дзейнасці.

4 – Кулагін Андрэй Міхайлавіч (1921, Веткаўскі раён – 1980), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

5 – Вольскі (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Віталь Фрыдрыхавіч (1901–1988), пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

5 – Салей Іван Сямёнавіч (1931, Мастоўскі раён – 2012), заслужаны будаўнік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Аутка Аляксандр Аляксандравіч (1946, Гродзенскі раён), вучоны ў галіне агародніцтва, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2001, 2008), вынаходнік СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Бутакоў Аляксандр Іванавіч (1921–2009), тэатральны педагог, тэатразнавец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Усава Любоў Дзмітрыеўна (1921–2015), архітэктар, сярод асноўных работ якой шэраг будынкаў на Прывакзальнай плошчы і інш. – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Селяменеў Вячаслаў Дзмітрыевіч (1946, г. Мінск), вучоны-гісторык, архівіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), ганаровы архівіст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

8 – Качаткова Ганна Васільеўна (1911–1993), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

8 – Нямцоў Віктар Віктаравіч (1941), мастак, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Парсаданаў Георгій Арцёмавіч (1911–1989), заслужаны архітэктар Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Кныш Рэнальд Іванавіч (1931, г. Капыль – 2019), трэнер (гімнастыка спартыўная), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Аўсянік Мечыслаў Мікалаевіч (1941, Вілейскі раён – 1999), расійскі і беларускі трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны трэнер Беларусі, Расіі і СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

11 – Піён Марыс (Маўрыцы; 1801–1869), танцоўшчык, балетмайстар, тэатральны дзеяч, стваральнік і кіраўнік балетной трупы ў Віцебску (1843?) – 220 гадоў з дня нараджэння.

11 – Білібін Аляксандр Іванавіч (1911–1993), дырыжор, дзеяч самадзейнага музычнага мастацтва, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

11 – Беларускі цэментны завод, ААТ (г. Касцюковічы; 1996) – 25 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю.

12 – Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч (1846, г. Полацк – 1924), расійскі прыродазнавец, фенолаг, арнітолаг, педагог – 175 гадоў з дня нараджэння.

12 – Быхоўскі Бярнард Эмануілавіч (1901, г. Бабруйск – 1980), вучоны-філосаф, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

13 – «Прамсувязь», ААТ па распрацоўцы і вырабе абсталявання электрасувязі (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з часу заснавання.

13 – Калугін Пётр Аляксеевіч (1941), гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Жугжда Алег Алегавіч (1961), рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1994) – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Таўбін Юлі (Юдаль) Абрамавіч (1911–1937), паэт – 110 гадоў з дня нараджэння.

15 – Жарыкаў Іван Сямёнавіч (1921, Крычаўскі раён – 2003), вучоны ў галіне ветэрынарыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Лысенка Пётр Фёдаравіч (1931, Полацкі раён – 2020), вучоны ў галіне археалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Куніцкая Тамара Арцёмаўна (1941), піяністка, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Законнікаў Сяргей Іванавіч (1946, Бешанковіцкі раён), паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1982), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1992), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. Гулевіча (Польшча, 1996), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Р. Скаварады (Украіна, 1997) – 75 гадоў з дня нараджэння.

16 – Рэут Алег Паўлавіч (1951), вучоны ў галіне парашковай металургіі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Татур Генрых Хрыстафоравіч (1846, Мінская вобласць – 1907), археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер – 175 гадоў з дня нараджэння.

17 – Мацісон Міхаіл Фёдаравіч (1881–1940), музыказнавец, хормайстар і кампазітар – 140 гадоў з дня нараджэння.

17 – Баліцкі Антон Васільевіч (1891, Гродзенскі раён – 1937), дзяржаўны і культурна-асветны дзеяч Беларусі, правадзейны член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння.

17 – Партноў Аляксандр Сталіевіч (1961), спартсмен і трэнер (скачкі ў ваду з трампліна), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) – 60 гадоў з дня нараджэння.

18 – Захараў Сяргей Сцяпанавіч (1901–1990), вучоны ў галіне земляробства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

18 – Бычак (Бычок) Алег Сяргеевіч (1921–1944), удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Шалькевіч Вячаслаў Феліксавіч (1941), вучоны-гісторык і філосаф, даследчык грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі, Расіі і Польшчы ХVІ–ХХ стст. – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Батальёнак Ягор Ягоравіч (1946, Чашніцкі раён), жывапісец-пейзажыст, педагог, лаўрэат Першай прэміі прадстаўніцтва ААН у Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.

20 – Смалякоў Юрый Цімафеевіч (1941), спартсмен (фехтаванне на шпагах), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр ХІХ летніх Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка) – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Рылатка Уладзімір Пятровіч (1946), заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Лусто Міхаіл Васільевіч (1921, г. Магілёў – 1979), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Драгун Уладзімір Леанідавіч (1946, г. Мінск – 2011), вучоны ў галіне цеплафізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1993), прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2007) – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Асіноўскі Святаслаў Маркавіч (1951, Асіповіцкі раён), журналіст, краязнавец, гісторык – 70 гадоў з дня нараджэння.

21 – Кароткіна Ганна Іванаўна (1961, г. Віцебск – 2019), кампазітар, лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2011), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017) – 60 гадоў з дня нараджэння.

22 – Пансевіч-Каляда Васіль Іванавіч (1901, Карэліцкі раён – 1989), вучоны ў галіне арганічнай хіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

23 – Дзмітрыеў Міхаіл Апанасавіч (1921, Кармянскі раён – 2001), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны настаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

23 – Якубовіч Павел Ізотавіч (1946), журналіст, выдавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), выдатнік друку Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Незабітоўскі (Незабытоўскі) Станіслаў Прэцлаў (1641, Навагрудскі раён – 1717), мемуарыст, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч – 380 гадоў з дня нараджэння.

24 – Альтшулер Сямён Аляксандравіч (1911, г. Віцебск – 1983), вучоны-фізік, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», ДУ, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) (г. Брэст; 1971) – 50 гадоў з дня адкрыцця.

26 – Ерашоў Іван Міхайлавіч (1911, г. Лепель – 1948), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Антонаў Аляксей Інакенцьевіч (1896, г. Гродна – 1962), ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944 г. – 125 гадоў з дня нараджэння.

29 – Смоліч Аркадзь Антонавіч (1891, Клічаўскі раён – 1938), вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, адзін з заснавальнікаў НАН Беларусі, аўтар першага падручніка «Геаграфія Беларусі» – 130 гадоў з дня нараджэння.

29 – Сяргееў Леанід Аляксандравіч (1921–2006), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчыннуюю вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

29 – Кірылава Фаіна Міхайлаўна (1931), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны дзеяч асветы В’етнама, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1986), прэміі НАН Беларусі (1995) – 90 гадоў з дня нараджэння.

29 – Гайшун Іван Васільевіч (1946, Бабруйскі раён – 2018), вучоны-матэматык, педагог, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2012) – 75 гадоў з дня нараджэння.

29 – Сянько Веньямін Іванавіч (1946, г. Скідзель – 2020), вучоны ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, ганаровы чыгуначнік, ганаровы транспартнік, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.

29 – Лабачэўская Вольга Аляксандраўна (1951), мастацтвазнавец, этнолаг – 70 гадоў з дня нараджэння.

30 – Шміт Ота Юльевіч (1891, г. Магілёў – 1956), расійскі вучоны ў галіне матэматыкі, астраноміі, геафізікі, падарожнік, дзяржаўны дзеяч, акадэмік АН СССР, АН Украіны, Герой Савецкага Саюза (1937) – 130 гадоў з дня нараджэння.

30 – Пятроў Іван Яўхімавіч (Яфімавіч; 1896–1958), военачальнік, удзельнік грамадзянскай вайны і вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

30 – Гілевіч Ніл Сымонавіч (1931, Лагойскі раён – 2016), паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.

30 – Сукалінскі Уладзімір Мікалаевіч (1951, г. Гомель – 2009), вучоны ў галіне анкалогіі і радыябіялогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.