Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Студзень

«Спецаўтатэхніка», ААТ, прадпрыемства па вытворчасці прычапной тэхнікі (г. Бабруйск; 1946) – 75 гадоў з часу стварэння.

«ФанДОК», ААТ, прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад канцэрна «Беллесбумпрам» (г. Бабруйск; 1971) – 50 гадоў з часу стварэння.

1 – Богуш Францішак Ксаверый Міхал (1746, Віленскае ваяводства – 1820), філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік – 275 гадоў з дня нараджэння.

1 – Карскі Яўхім Фёдаравіч (1861, Гродзенскі раён – 1931), філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, педагог, акадэмік Пецярбургскай АН, правадзейны член Інбелкульта і Чэшскай АН – 160 гадоў з дня нараджэння.

1 – Пруткоў Сцяпан Дзмітрыевіч (1911–1978), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Белавусаў Уладзімір Пракопавіч (1921, Шумілінскі раён – 2006), мастак кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Маліноўскі Мікалай Нікадзімавіч (1921, Вілейскі раён – 2018), вучоны ў галіне хірургіі, акадэмік РАМН, заслужаны дзеяч навукі Узбекістана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985, 1987) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Булгакава Іна Барысаўна (1941), мастак-дызайнер, мадэльер, узнагароджана дыпломамі і медалямі ўсесаюзных і міжнародных фестываляў, выставак, конкурсаў мод – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Ламан Мікалай Афанасьевіч (1941, Карэліцкі раён), вучоны ў галіне эксперыментальнай батанікі, акадэмік НАН Беларусі, краязнавец – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Стукалаў Леанід Сямёнавіч (1941, г. Гомель), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік транспарту Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Бандарэнка Валерый Мікалаевіч (1946), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Белавус Анатоль Іванавіч (1951, Бешанковіцкі раён), вучоны ў галіне электроннай тэхнікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Карэцкі Барыс Мікалаевіч (1961), спартсмен (фехтаванне на рапірах), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул) – 60 гадоў з дня нараджэння.

2 – Вертаў Дзіга (сапр. Каўфман Дзяніс Аркадзьевіч; 1896, Гродзенская губерня – 1954), савецкі кінарэжысёр, адзін з заснавальнікаў і тэарэтыкаў дакументальнага кіно – 125 гадоў з дня нараджэння.

2 – Зарэмба Міхась (Міхаіл Мікалаевіч; 1941, Лагойскі раён – 2002), пісьменнік, перакладчык, аўтар кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей, перакладаў твораў рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, рамана Г. Уэлса «Чалавек-невідзімка» – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Шарубіна Ніна Уладзіміраўна (1961, Магілёўскі раён), артыстка оперы, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2012) – 60 гадоў з дня нараджэння.

3 – Башылаў Міхаіл Сяргеевіч (1821, Жлобінскі раён – 1870), мастак, ілюстратар, аўтар класічных ілюстрацый да твораў А. Грыбаедава і Л. Талстога – 200 гадоў з дня нараджэння.

3 – Харык Рыгор Ільіч (1951, г. Мінск), артыст аперэты, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Пенязькоў Алег Глебавіч (1961, г. Мінск), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2009), прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2012) – 60 гадоў з дня нараджэння.

4 – Адэльскі Эмануіл Хацкелевіч(1891–1982), вучоны ў галіне цеплазабеспячэння і вентыляцыі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

4 – Абрамаў Максім Паўлавіч (1911–1973), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

4 – Папкоўская Пелагея Якаўлеўна (1951), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

4 – Мемарыяльны музей-майстэрня Азгура манаграфічны музей у Беларусі, створаны на базе творчай майстэрні скульптара (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу стварэння (адкрыты 18.02.2000).

5 – Піліповіч Уладзімір Антонавіч (1931, Мазырскі раён – 2018), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўный прэміі CCCР (1985) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Яркоў Уладзімір Міхайлавіч (1941, г. п. Урэчча – 1991), дыктар радыё і тэлебачання, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Гаранская Таццяна Георгіеўна (1951, г. Мінск), мастацтвазнавец – 70 гадоў з дня нараджэння.

6 – Дудышкін Сцяпан Сямёнавіч (1821, г. Віцебск – 1866), журналіст, літаратурны крытык – 200 гадоў з дня нараджэння.

6 – Шабалін Анатолій Андрэевіч (1946, г. Мінск), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2012) – 75 гадоў з дня нараджэння.

7 – Раеўскі Іосіф Майсеевіч (1901–1972), расійскі і беларускі рэжысёр тэатра, педагог, акцёр, заслужаны артыст Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, народны артыст Беларусі і СССР – 120 гадоў з дня нараджэння.

7 – Зубаў Рыгор Мікітавіч (1911–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ніжынская Браніслава Фамінічна (1891, г. Мінск – 1972), расійская танцоўшчыца, балетмайстар, педагог, адзін з рэфарматараў харэаграфіі ХХ ст. – 130 гадоў з дня нараджэння.

9 – Кавалеўскі Восіп Міхайлавіч (1801, г. п. Вялікая Бераставіца – 1878), вучоны-гісторык, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расіі, акадэмік Пецярбургскай АН, лаўрэат Дзямідаўскай прэміі Пецярбургскай АН – 220 гадоў з дня нараджэння.

9 – Лойтар Навум Барысавіч (Нохум Борухавіч; 1891–1966), рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 130 гадоў з дня нараджэння.

10 – Лаўроў Георгій Лаўрэнцьевіч (1896–1967), расійскі і беларускі архітэктар, сярод работ якога галоўны корпус БДУ, будынкі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна і інш. – 125 гадоў з дня нараджэння.

10 – Вафіядзі Уладзімір Гаўрылавіч (1911–1986), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Каленнікаў Васіль Фёдаравіч (1921, Добрушскі раён – 2007), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Бялоў Аляксандр Аляксандравіч (1921–1985), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Сідараў Аляксандр Сяргеевіч(1951, г. Віцебск), мастак тэатра лялек, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1994) і першы лаўрэат прэміі імя І. Ушакова (2001) – 70 гадоў з дня нараджэння.

12 – Чыжэўскі Міхаіл Рыгоравіч(1896, г. Добруш – 1964), вучоны ў галіне земляробства, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

12 – Мулявін Уладзімір Георгіевіч(1941–2003), артыст эстрады, кампазітар, аранжыроўшчык, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Цвяткоў Віктар Дзмітрыевіч (1931–2008), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Макушок Маркел Емяльянавіч (1881–1952), вучоны-заолаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

14 – Барысенка Віктар Яўгенавіч (1951), вучоны-фізік, педагог, выдатнiк адукацыi – 70 гадоў з дня нараджэння.

14 – Вронская Вольга Анатольеўна (1971, г. Ліда), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі, педагог – 50 гадоў з дня нараджэння.

15 – Банкузаў Анатоль Іванавіч (1921–1980), ваенны дзеяч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – «Сельская газета. Беларуская ніва», газета (г. Мінск; 1921) – 100 гадоў з пачатку выдання.

15 – Касцян Сяргей Іванавіч (1941, Клічаўскі раён), грамадска-палітычны дзеяч, вучоны-гісторык, педагог, выдатнік народнай адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Байкоў Уладзімір Пятровіч (1951, г. Мінск), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Калінковіч (сапр. Калянковіч) Мікалай Мікалаевіч (1951, Лунінецкі раён – 1990), пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, публіцыст, уладальнік шэрага ўрадавых узнагарод – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Рытаў Міхаіл Васільевіч(1846–1920), вучоны ў галіне аграбіялогіі, адзін з заснавальнікаў навуковага агародніцтва і пладаводства ў Беларусі – 175 гадоў з дня нараджэння.

16 – Міцкевіч Мікалай Антонавіч(1901, г. п. Парычы – 1954), тэатральны акцёр і рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

16 – Юрэвіч Антон Лукіч (1911, Бялыніцкі раён – 1986), мовазнавец, які ўнёс значны ўклад у лінгвістычную тэрміналогію, агульнае мовазнаўства, методыку выкладання беларускай мовы ў школе і інш. – 110 гадоў з дня нараджэння.

16 – Лазоўскі Юрый Віктаравіч (1931–1993), артыст аперэты (барытон), заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Трафімчук Алег Рыгоравіч (1941, г. Мінск – 1984), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Мацкевіч Мікалай Пятровіч (1941, Зэльвенскі раён), рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Каралёнак Генадзь Антонавіч (1951, Пастаўскі раён), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Станкевіч Сяргей Леанідавіч (1961, г. Слуцк), танцоўшчык, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

18 – «Беларусь», дзяржаўнае выдавецтва, РУП (г. Мінск; 1921) – 100 гадоў з часу заснавання.

19 – Конеў Сяргей Васільевіч (1931–2005), вучоны-біяфізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), прэміі АН БССР (1990), вынаходнік СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

19 – Паплаўская Наталля Мікалаеўна (1931), мастак, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Бажэнаў Віктар Пятровіч(1941), артыст аперэты, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Сяменчанка Віталь Паўлавіч (1951), вучоны ў галіне гідрабіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

23 – Зінкевіч Уладзімір Леанідавіч (1951, Хойніцкі раён), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008), ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Мушынскі Міхась (Міхаіл Іосіфавіч; 1931, Быхаўскі раён – 2018), літаратуразнавец, тэкстолаг, крытык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980), прэміі НАН Беларусі (2013) – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Пазнякоў Міхась (Міхаіл Паўлавіч; 1951, Быхаўскі раён), пісьменнік, перакладчык, мовазнавец, журналіст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Хоміч Уладзімір Міхайлавіч (1951, Камянецкі раён), вучоны-юрыст, заслужаны юрыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

25 – Герашчанка Дзмітрый Васільевіч (1951, г. Мінск), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989) – 70 гадоў з дня нараджэння.

25 – Спарышкоў Уладзімір Пятровіч (1951–2016), кінааператар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і СССР (1985) – 70 гадоў з дня нараджэння.

26 – Сцяпук Сямён Яфімавіч (1911, Петрыкаўскі раён – 1988), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Раманская Наталля Міхайлаўна (1961, Петрыкаўскі раён), спявачка (сапрана), педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

28 – Дашчынскі Юзаф (1781, г. Вільня – 1844), піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог – 240 гадоў з дня нараджэння.

28 – Кадыраў Міхаіл Анатольевіч (1951, г. Ельск), вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства, замежны член Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 70 гадоў з дня нараджэння.

29 – Ладыгін Барыс Іванавіч(1896–1981), вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Расіі – 125 гадоў з дня нараджэння.

29 – Шэлег Вольга Міхайлаўна (1931, Стаўбцоўскі раён – 1965), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 90 гадоў з дня нараджэння.

30 – Шамякін Іван Пятровіч (1921, Добрушскі раён – 2004), народны пісьменнік Беларусі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968, 1982), Прэміі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі (2002) – 100 гадоў з дня нараджэння.