Снежань
1 – Жукаў Георгій Канстанцінавіч (1896–1974), савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956), Герой Манголіі (1969) – 125 гадоў з дня нараджэння.
1 – Рыўлін Езекііль Ісакавіч (1901–1978), вучоны-гісторык, педагог, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
1 – Ракіцянская Аляксандра Аляксандраўна (1921–2003(?)), вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі, заслужаны ўрач Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Малышаў Валянцін Мікалаевіч (1931), заслужаны архітэктар Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Котаў Мікола Конанавіч (1941, г. Рэчыца), балетмайстар, збіральнік, даследчык і папулярызатар танцавальнага фальклору – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Радына Якаў Валянцінавіч (1946, Валожынскі раён – 2016), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), выдатнік народнай асветы Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
1 – Грамадчанка Таіса Канстанцінаўна (1951), крытык, літаратуразнавец – 70 гадоў з дня нараджэння.
2 – Шытаў Мікалай Аляксандравіч (1921–1991), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч (1791, Івацэвіцкі раён – 1861), урач-фізіёлаг, гісторык, літаратар, педагог – 230 гадоў з дня нараджэння.
3 – Кліменка Іван Дзямідавіч (1951), жывапісец, майстар манументальнага і станковага жывапісу, педагог – 70 гадоў з дня нараджэння.
4 – Клікушын Рыгор Піліпавіч (1921–2014), графік, аўтар арыгінальных шрыфтоў, дапаможнікаў і альбомаў – 100 гадоў з дня нараджэння.
5 – Трэер Вальфрыд Мікалаевіч (1901–1984), вучоны ў галіне машыназнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
5 – Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч (1931–2017), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Геда Канстанцін Мікалаевіч (1891, г. Вільня – 1977), мастак, аўтар тэматычных карцін, пейзажаў, партрэтаў, абразоў – 130 гадоў з дня нараджэння.
6 – Любіч Восіп (1896, г. Гродна – 1990), жывапісец, графік, ілюстратар, скульптар – 125 гадоў з дня нараджэння.
6 – Пешчанка Андрэй Сямёнавіч (1921, г. Віцебск – 2006), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
7 – Ліцьвінка Васіль Дзмітрыевіч (1941, Столінскі раён – 2007), фалькларыст, даследчык і папулярызатар фальклору і этнічнай культуры – 80 гадоў з дня нараджэння.
8 – Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), аб’яднанне суверэнных дзяржаў (1991) – 30 гадоў з часу стварэння.
9 – Багдановіч Максім Адамавіч (1891, г. Мінск – 1917), паэт, перакладчык, літаратуразнавец, празаік, крытык і гісторык літаратуры – 130 гадоў з дня нараджэння.
9 – Токараў Генадзь Барысавіч (1931–2015), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Гутнік Васіль Васільевіч (1921, Касцюковіцкі раён – 1994), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Каско Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч; 1951, Ганцавіцкі раён – 2017), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Гомельскі завод ліцця і нармаляў, ААТ холдынга «Гомсельмаш» (1981) – 40 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
11 – Болбас Аляксандр Карпавіч (1911, Бабруйскі раён – 2008), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героі Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна-Азот» (г. Гродна; 1971) – 50 гадоў з пачатку будаўніцтва.
11 – Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, установа (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння.
12 – Корзун Андрэй Рыгоравіч (1911, Нараўлянскі раён – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
12 – Стажараў Аляксандр Мікалаевіч (1946), вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Белзнешэканамбанк (Банк БелВЭБ), ААТ (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу рэгістрацыі.
13 – Маляўка Мікола (Мікалай Аляксандравіч; 1941, Стаўбцоўскі раён), паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1997), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Кабушкін Мікалай Іванавіч (1946, Слуцкі раён), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – Лугоўскі Мікалай Пятровіч (1911, Талачынскі раён – 1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
14 – Даўгалёнак Дзмітрый Аляксандравіч (1971, г. Мінск), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту, чэмпіён XXV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона) – 50 гадоў з дня нараджэння.
14 – Беларускі саюз жанчын, грамадскае аб'яднанне, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2017) (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння.
15 – Цішкоў Сяргей Іванавіч (1901, Віцебскі раён – 1979), вучоны ў галіне земляробства і раслінаводства, заслужаны дзеч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Александровіч Сцяпан Хусейнавіч (1921, г. Капыль – 1986), літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, краязнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Гяноў Аркадзь Мікалаевіч (1961, г. Наваполацк), спартсмен і трэнер (вадналыжны спорт), заслужаны трэнер Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
16 – Грышын Іван Ціханавіч (1901–1951), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
17 – Сіянін Міхаіл Данілавіч (1901, Асіповіцкі раён – 1973), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.
17 – Дорскі Іосіф Львовіч (1911, г. Мінск – 1964), тэатральны дзеяч, драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Забродскі Сяргей Сцяпанавіч (1911, г. Нясвіж – 1980), вучоны ў галіне гідрадынамікі і цепла- і масаабмену, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Дубінка Вячаслаў Андрэевіч (1941, г. Слуцк – 2010), пісьменнік, дзеяч народнага мастацтва («выцінанка»), фатограф – 80 гадоў з дня нараджэння.
18 – Гардзіенка Анатоль Іларыёнавіч (1941), вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001), прэміі Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В.А. Капцюга (2006) – 80 гадоў з дня нараджэння.
19 – Палянкоў Мікалай Сцяпанавіч (1921, г. Барань – 2005), жывапісец – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Амітон Аляксандр Навумавіч (1911–1969), скрыпач, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Сергачоў Сяргей Аляксеевіч (1946, г. Мінск), архітэктар, педагог, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2016) – 75 гадоў з дня нараджэння.
20 – Гром Уладзімір Мікалаевіч (1951, Жыткавіцкі раён – 2008), дзеяч самадзейнага мастацтва, фалькларыст, этнограф, заснавальнік і кіраўнік фальклорнага ансамбля «Крупіцкія музыкі», заслужаны работнік культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
21 – Зан Тамаш (1796, Маладзечанскі раён – 1855), польскі паэт-рамантык, даследчык беларускага фальклору, геолаг – 225 гадоў з дня нараджэння.
21 – Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч (1896–1968), савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Маршал Савецкага Саюза і Польшчы, Герой Савецкага Саюза (1944, 1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.
21 – «Палесдрук», ААТ (г. Гомель; 1921) – 100 гадоў з часу стварэння.
21 – Пешкур Іван Іванавіч (1921, Капыльскі раён – 1980), мастак тэатра, жывапісец – 100 гадоў з дня нараджэння.
21 – Барысаўскі аб’яднаны музей, ДУ (1946) – 75 гадоў з часу заснавання.
22 – Джангіраў Жора Аруцюнавіч (1946), трэнер (барацьба вольная), заслужаны трэнер СССР, Расіі і Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Нячаева Галіна Рыгораўна (1951, г. Ветка), мастацтвазнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
23 – Шмыроў Мінай Піліпавіч (1891, Віцебскі раён – 1964), ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 130 гадоў з дня нараджэння.
23 – Кучынскі Міхаіл Іванавіч (1911, Магілёўскі раён – 1995), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
24 – Крамко Аляксандр Яўгенаваіч (1961, г. Стоўбцы), музыкант, выканаўца на народных інструментах, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
25 – Луцэвіч Уладзіслава Францаўна (1891, Валожынскі раён – 1960), літаратуразнавец і культурны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
25 – Рудак Аркадзь Дзянісавіч (1911, Кіраўскі раён – 1997), дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
25 – Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна (1946, Карэліцкі раён), мовазнавец, педагог, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.
27 – Астапеня Павел Васільевіч (1901, Слуцкі раён – 1981), вучоны-гігіеніст, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Жэбрак Антон Раманавіч (1901, Зэльвенскі раён – 1965), вучоны-генетык і селекцыянер, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Сінічкін Фёдар Міхайлавіч (1901–1962), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Буракоў Якаў Георгіевіч (1911–1988), акцёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
27–29 – Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’ яднанне (1921) – 100 гадоў з часу заснавання.
27 – Карачун Юрый Аляксандравіч (1931, г. Мінск – 1997), графік, мастацтвазнавец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ДУА (г. Мінск; 1946) – 75 гадоў з часу стварэння.
28 – Кузняеў (Гузняеў) Анатоль Аляксеевіч (1911–1988), вучоны-гісторык, архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Мажэйка Павел Віктаравіч (1911, Кармянскі раён – 1987), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Івакін Яўген Васільевіч (1941), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1983) – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Юдо Софія Васільеўна (1946 (па пашпартным даным – 05.07.1946), Вілейскі раён), бібліятэкар-бібліёграф, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
31 – Нараўлянскі этнаграфічны музей, ДУК (1991) – 30 гадоў з часу стварэння.