Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

сакавік

1 – Пасюкевіч Уладзімір Маркавіч(1931, г. Капыль – 2009), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 – Скакун Аляксей Сцяпанавіч (1946, Іванаўскі раён), вучоны-эканаміст, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Чартовіч Аляксандр Іванавіч (1946–2015), мастак кіно, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – «Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, НДУ (г. Мінск; 1971) – 50 гадоў з часу стварэння.

2 – Казлоў Герман Віктаравіч (1946), артыст аперэты, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Галёркін Барыс Рыгоравіч (1871, г. Полацк – 1945), вучоны ў галіне тэорыі пругкасці, акадэмік АН СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР, лаўрэат Сталінскай прэміі (1942) – 150 гадоў з дня нараджэння.

4 – Рахленка Валянціна Леанідаўна (1931, г. Гомель – 2013), піяністка, педагог, адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

4 – Давыдзенка Алег Георгіевіч (1951), вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2003) і прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга (2007) – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч; 1896, Уздзенскі раён – 1991), драматург, байкапісец, празаік, мовазнавец, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1974) – 125 гадоў з дня нараджэння.

5 – Міраненка Аляксей Віктаравіч (1911–1998), вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

5 – Бярозка (сапр. Фрайман) Міхаіл Паўлавіч (1921, Ельскі раён – 1992), сцэнарыст, драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

5 – Гарэлава Галіна Канстанцінаўна (1951, г. Мінск), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Авіякампанія «Белавія», ААТ, лідар пасажырскіх перавозак у Рэспубліцы Беларусь (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу ўтварэння.

6 – Анейчык Юзэфа Іванаўна (1931), архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі, выдатнік архіўнай справы, ганаровы архівіст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 ці 15 – Завадскі Юзаф (1781–1838), друкар (Віленская друкарня, “Новая друкарня” ў Гродне), выдавец, адзін з заснавальнікаў выдавецкай справы – 240 гадоў з дня нараджэння.

7 – Паўловіч Іван Міхайлавіч (1896, Мсціслаўскі раён – 1944), удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Падокшын Сямён Аляксандравіч (1931, г. Гомель – 2004), вучоны-філосаф і гісторык-медыявіст, культуролаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.

9 – Скварцова Тамара Уладзіміраўна (1946, Слуцкі раён), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Козенка Мікола (Мікалай Аляксеевіч; 1951, г. Мазыр), фалькларыст, этнахарэограф, педагог, рэжысёр, дзеяч аматарскай творчасці, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) – 70 гадоў з дня нараджэння.

10 – Гасцюхін Уладзімір Васільевіч(1946), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі, заслужаны артыст Расіі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009) – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 – Лейтман Леў Мееравіч(Маркавіч; 1896, г. Петрыкаў – 1974), мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, педагог – 125 гадоў з дня нараджэння.

14 – Звінагродскі (Звінагародскі) Барыс Фёдаравіч (1896–1982), жывапісец, тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

14 – Дубашынскі Павел Піліпавіч(1931, Шаркаўшчынскі раён – 2000), акцёр, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Місько Павел Андрэевіч (1931, Слуцкі раён – 2011), пісьменнік, перакладчык, драматург – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Каваленя Аляксандр Аляксандравіч (1946, г. Капыль), вучоны-гісторык, педагог, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020) – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Скідзельскі цукровы камбінат, ААТ у складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам» (Гродзенскі раён; 1951) – 70 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю.

16 – Гарэлік Любоў Мікалаеўна (1941, Мінскі раён), літаратуразнавец, даследчык пытанняў сучаснага літаратурнага працэсу, аўтар навуковых прац, прысвечаных творчасці А. Пысіна, Р. Барадуліна, П. Броўкі, А. Звонака, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, Я. Янішчыц і інш. – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Кірычэнка Мікалай Міхайлавіч (1946, г. Маладзечна – 2018), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1999), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), педагог – 75 гадоў з дня нараджэння.

17 – Голанд Ян Давід (1746–1827), польскі кампазітар і дырыжор, прыдворны кампазітар і капельмайстар Нясвіжскай капэлы Радзівілаў у канцы ХVІІІ ст. – 275 гадоў з дня нараджэння.

17 – Манізер Мацвей Генрыхавіч (1891–1966), расійскі скульптар, мастак-манументаліст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Украіны, народны мастак Расіі і СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1943, 1950) – 130 гадоў з дня нараджэння.

18 – Красоўскі Антон Якаўлевіч (1821, г. Слуцк – 1898), расійскі вучоны ў галіне гінекалогіі і акушэрства, адзін з заснавальнікаў аперацыйнага акушэрства і гінекалогіі ў Расіі, педагог – 200 гадоў з дня нараджэння.

18 – Супінскі Антон Канстанцінавіч (1896, Пінскі павет – 1960), фалькларыст, збіральнік беларускага фальклору, этнограф, археолаг – 125 гадоў з дня нараджэння.

18 – Рыжскі мірны дагавор 1921, дагавор паміж РСФСР (таксама ад імя БССР) і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога пра спыненне савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. (1921) – 100 гадоў з часу падпісання.

18 – Якушка Вольга Піліпаўна (1921, г. Мінск – 2012), вучоны-географ, геамарфолаг, лімнолаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Падліпскі Аркадзь Міхайлавіч (1946, г. Віцебск), журналіст, гісторык-краязнавец, які вывучае гісторыю Віцебска другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. – 75 гадоў з дня нараджэння.

19 – Юхо Іосіф (Язэп) Аляксандравіч (1921, г. Мінск – 2004), вучоны-юрыст, гісторык права, заснавальнік навуковай школы па вывучэнні гісторыі дзяржавы і права Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Інстытут філасофіі НАН Беларусі, ДНУ, вядучы навукова-экспертны цэнтр Беларусі ў галіне філасофскіх ведаў (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з часу стварэння.

19 – Кісялёў Генадзь Васільевіч (1931–2008), вучоны-гісторык, літаратуразнавец, пісьменнік, археограф, архівіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1990) – 90 гадоў з дня нараджэння.

19 – Пашкевіч Людміла Антонаўна (1946, г. Мінск), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, заслужаны ўрач Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 75 гадоў з дня нараджэння.

20 – Карпілава (Разенблат) Бася Залманаўна (1921–2013), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Фралоў Валерый Васільевіч (1941, г. Крычаў – 1991), габаіст, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Зарыцкі Аляксей Аляксандравіч (1911, г. п. Хоцімск, – 1987), паэт, перакладчык – 110 гадоў з дня нараджэння.

22 – Яканюк Вадзім Лявонцьевіч (1946, г. Гродна), музыказнавец, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

22 – Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, кіруючы орган алімпійскага руху ў Беларусі, прадстаўнічая арганізацыя Беларусі ў Міжнародным алімпійскім камітэце – 30 гадоў з часу стварэння.

25 – Буракоў Віктар Сямёнавіч (1931, Ушацкі раён – 2020), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Русецкі Канут Іванавіч (1801–1860), жывапісец, педагог, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы – 220 гадоў з дня нараджэння.

26 – Грашчанкаў Мікалай Іванавіч (1901, Мсціслаўскі павет – 1965), вучоны-неўролаг і нейрахірург, акадэмік НАН Беларусі і АМН СССР, член-карэспандэнт АН СССР – 120 гадоў з дня нараджэння.

26 – Калінкавіцкі краязнаўчы музей, ДУК (1991) – 30 гадоў з часу стварэння (адкрыты 14.01.1994).

27 – Сапуноў Аляксей Парфенавіч (1851, Віцебская губерня – 1924), гісторык, археограф, архівіст, краязнавец, сапраўдны член Рускага геаграфічнага таварыства – 170 гадоў з дня нараджэння.

27 – Душэўскі (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч (1891, г. Глыбокае – 1959), грамадска-палітычны і культурны дзеяч, дыпламат, архітэктар, будаўнік – 130 гадоў з дня нараджэння.

27 – Якерсон Давід Аронавіч (1896, г. Віцебск – 1947), скульптар, графік, мастак-афарміцель – 125 гадоў з дня нараджэння.

28 – Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне, мэтай якога з’яўляецца далучэнне спартсменаў-інвалідаў да актыўнага грамадскага жыцця, садзейнічанне іх інтэграцыі ў сучаснае грамадства сродкамі фізічнай культуры і спорту (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу стварэння.

29 – Інстытут глебазнаўства і аграхіміі, рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па глебазнаўстве» (1931) – 90 гадоў з часу стварэння.

29 – Інстытут эканомікі НАН Беларусі, ДНУ (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з часу стварэння.

29 – Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі, ДНУ (1931) – 90 гадоў з часу стварэння.

30 – Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч (1931, Стаўбцоўскі раён), крытык, літаратуразнавец, краязнавец – 90 гадоў з дня нараджэння.

31 – Рудакоў Анатоль Абрамавіч (1921–1990), акцёр тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

31 – Браўдэ Марк Савельевіч (1941, г. Мінск), аператар, сцэнарыст, рэжысёр і акцёр кіно – 80 гадоў з дня нараджэння.