Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Май

Канчэўскі (літаратурны псеўданім Абдзіраловіч) Ігнат Уладзіміравіч (1896, г. Вільня – 1923), філосаф, паэт, публіцыст – 125 гадоў з дня нараджэння.

«Армия», часопіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з пачатку выдання.

«Музы Нясвіжа», рэспубліканскі фестываль камернай музыкі (г. Нясвіж; 1996) – 25 гадоў з пачатку правядзення.

1 – Сакольчык Адам Антонавіч(1896, Мінскі раён – 1983), бібліёграф, бібліятэкар, педагог – 125 гадоў з дня нараджэння.

1 – Базараў Георгій Мікалаевіч (1911–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Лойка Алег Антонавіч (1931, г. Слонім – 2008), пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1990) – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 – Яфрэмаў Аляксандр Васільевіч(1951), рэжысёр тэатра і кіно, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2010) – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Сухін Аскольд Аўрамавіч (1941–1994), оперны спявак (бас), заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Бекю Аўгуст(1771, г. Гродна – 1824), беларускі ўрач, педагог, доктар і прафесар медыцыны, доктар філасофіі, які адным з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы – 250 гадоў з дня нараджэння.

3 – Рудзянкоў Васіль Васільевіч (1931, г. Жлобін – 1982), беларускі і расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён XVIІ летніх Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) – 90 гадоў з дня нараджэння.

3 – Гугнін Аляксандр Аляксандравіч (1941), расійскі і беларускі вучоны ў галіне літаратуразнаўства, крытык, перакладчык, педагог, выдатнік адукацыі – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Шымава Вольга Сяргееўна (1951), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

4 – Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч (1911, Шумілінскі раён – 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

4 – Рунец Пятро (Пётр Мікалаевіч; 1911, Пухавіцкі раён – 1997), пісьменнік, які склаў кнiгу дзiцячых успамiнаў пра вайну “Нiколi не забудзем” (разам з Я. Маўрам) – 110 гадоў з дня нараджэння.

5– Данільянц Ерамей (Ермалай) Іванавіч (1901–1943), удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

5 – Булацкі Рыгор Васільевіч (1921, Бабруйскі раён – 1999), вучоны ў галіне гісторыі журналістыкі, адзін з заснавальнікаў беларускай школы журналістыкі, педагог – 100 гадоў з дня нараджэння.

5 – «Сівельга», ЗАТ, прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці абутку з натуральнай скуры (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу стварэння.

6 – Юндзіл Станіслаў Баніфацы (1761, Воранаўскі раён – 1847), прыродазнавец, батанік, заолаг, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, заснавальнік батанічнага сада ў Вільні – 260 гадоў з дня нараджэння.

6 – Гусеў Валянцін Іванавіч (1911–1983), заслужаны архітэктар Беларусі, педагог – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Сімураў Аляксандр Трафімавіч (1921, Гарадоцкі раён – 2007), журналіст, пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Усціновіч Анатоль Канстанцінавіч (1931–2009), вучоны ў галіне педыятрыі, арганізатар аховы здароўя, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Касмачоў Канстанцін Міхайлавіч (1911–1992), жывапісец і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

7–13 – Першы Усебеларускі з’езд прафесійных саюзаў (1921) – 100 гадоў з часу правядзення.

7 – Крылоў Юрый Васільевіч (1951, г. Вілейка – 2019), вучоны ў галіне анкалогіі, выдатнік аховы здароўя – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Тугай Уладзімір Васільевіч (1951, г. Нароўля), вучоны-гісторык, выдатнік народнай асветы – 70 гадоў з дня нараджэння.

8 – Іаан Рыльскі (свецкае імя Пашын Іван Дзмітрыевіч; 1881, Мазырскі павет – 1938), рэлігійны дзеяч, святы, епіскап – 140 гадоў з дня нараджэння.

8 – Жалабоўскі Міхаіл Мікалаевіч (1946, Дзятлаўскі раён), спартсмен (лёгкая атлетыка, бег), майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы, чэмпіён СССР, чэмпіён Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Ліхадзіеўскі Сцяпан Іванавіч (1911, Слуцкі раён – 1979), паэт, літаратуразнавец – 110 гадоў з дня нараджэння.

9 – Давідзенка Леанід Рыгоравіч (1941, г. Мінск – 2002), скульптар, мастак, жывапісец, графік, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Сюльжын Васіль Пятровіч (1946, Пухавіцкі раён), спартсмен (вольная барацьба), трэнер, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – Мандыбура Міхаіл Карпавіч (1921, Магілёўскі павет – 1985), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч(1931, Дубровенскі раён – 1988), паэт, крытык, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987) – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Фядзюшын Анатоль Уладзіміравіч (1891, г. Слуцк – 1972), вучоны ў галіне заалогіі і аховы прыроды, заслужаны дзеяч навукі Расіі, па праекце якога створаны Бярэзінскі біясферны запаведнік, заснавальнік зоагеаграфіі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

11 – Мірскі Міхаіл Шлёмавіч (1911, г. Мінск – 1989), спартсмен і трэнер (класічная і грэка-рымская барацьба), заснавальнік спартыўнай барацьбы ў Беларусі, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР – 110 гадоў з дня нараджэння.

12 – Варанецкі Аляксандр Арсенавіч (1951, г. Маладзечна), акцёр цырка, клоўн, заслужаны артыст Беларусі і Расіі – 70 гадоў з дня нараджэння.

13 – Тамашэвіч Мікалай Мікалаевіч (1921, Лепельскі раён – 1983), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Сербантовіч Анатоль Станіслававіч(1941, Шклоўскі раён – 1970), паэт, аўтар вершаў, паэм, санетаў – 80 гадоў з дня нараджэння. 

15 – Абабурка Мікалай Васільевіч(1941, Клецкі раён), мовазнавец, педагог, даследчык актуальных пытанняў мовы мастацкай літаратуры і культуры маўлення – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Гаўрыленка Мікалай Васільевіч (1941, г. Рагачоў – 1991), трэнер-выкладчык (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох Васільевіч; 1911, Слуцкі раён – 1996), паэт, пісьменнік, крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 110 гадоў з дня нараджэння.

16 – Мельнікаў Міхаіл Фёдаравіч(1921, г. Крычаў – 1993), краязнавец, музейны работнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

17 – Знак (Сінельшчыкава) Марына Мікалаеўна (1961), спартсменка (акадэмічнае веславанне), заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХХVІ летніх Алімпійскіх гульняў (1996, Атланта) – 60 гадоў з дня нараджэння.

17 – «Чевляр», сумеснае ТАА, прадпрыемства па вытворчасці дзіцячага, жаночага і мужчынскага абутку ў складзе канцэрна «Беллегпрам» (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу стварэння.

18 – Крайко Аляксей Іванавіч (1911, Пухавіцкі раён – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.

18 – Корсак Юрый Фёдаравіч (1941, г. Вілейка – 2003), піяніст, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Баркоўскі Яўген Віктаравіч (1946, г. Мінск – 2015), вучоны-біяхімік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), прэміі НАН Беларусі (2011), выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

18 – Воўчак Ігар Віктаравіч (1946), рэжысёр-мультыплікатар, сцэнарыст, кампазітар, піяніст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

19 – Шкатэлаў Уладзімір Віктаравіч (1861–1940), вучоны-хімік, адзін з заснавальнікаў лесахіміі ў Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 160 гадоў з дня нараджэння.

19 – Куцепаў Сямён Фёдаравіч (1896–1941), удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, герой абароны Магілёва ў Вялікую Айчынную вайну – 125 гадоў з дня нараджэння.

19 – Бобрык Мікалай Іванавіч (1901, г. п. Глуск,– 1956), урач і вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны ўрач Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

19 – Івуценка Мікалай Іванавіч (1921, Чавускі раён – 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Акуловіч Леанід Міхайлавіч (1941, Слуцкі раён), вучоны ў галіне машынабудавання, вынаходнік СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў Беларусі (1991), прэміі НАН Беларусі (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Цароў Генадзь Яўгенавіч (1941–2005), кларнетыст, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Бел НДЦ "Экалогія"», ўстанова ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння.

21 – Туманскі Сяргей Канстанцінавіч (1901, г. Мінск – 1973), расійскі вучоны ў галіне машынабудавання, акадэмік АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) і Ленінскай прэміі (1957) – 120 гадоў з дня нараджэння.

21 – Красін Андрэй Капітонавіч (1911–1981), вучоны ў галіне атамнай энергетыкі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1957) – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Ягораў Юрый Аляксеевіч (1911–1963), архітэктар і даследчык архітэктуры – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Фундаментальная бібліятэка БДУ (г. Мінск; 1921) – 100 гадоў з часу заснавання.

23 – Шчасны Валерый Ігнатавіч(1951, г. Верхнядзвінск), графік, мастак-афарміцель, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Віцебшчыны (1980) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Багамолец Аляксандр Аляксандравіч (1881–1946), вучоны-патафізіёлаг, акадэмік НАН Беларусі, АН Украіны, АН СССР, АМН СССР, ганаровы член АН Грузіі, заслужаны дзеяч навукі Расіі і Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) – 140 гадоў з дня нараджэння.

25 – Бялявіна Валянціна Мікалаеўна (1941, Лёзненскі раён), вучоны-этнолаг, гісторык, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Шапс Аляксандр Лявонцьевіч (1911–1965), расійскі рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 110 гадоў з дня нараджэння.

26 – Новікава Валянціна Іванаўна (1946), вучоны ў галіне педыятрыі, педагог, выдатнік аховы здароўя, вынаходнік СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

26 – Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, ГА з даследчыкаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук, выкладчыкаў, дзеячаў культуры і асветы, перакладчыкаў розных краін свету (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння.

27 – Сербаў Ісак Абрамавіч (1871, Слаўгарадскі раён – 1943), этнограф, фалькларыст, археолаг, правадзейны член Інбелкульта – 150 гадоў з дня нараджэння.

27 – Жураўлёў Васіль Пракопавіч (1931, Мсціслаўскі раён), крытык і літаратуразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння.

27 – Руднева Наталля Аляксандраўна (1951), артыстка оперы (мецца-сапрана), педагог, народная артыстка Беларусі, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1997), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2012) – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Халадзілаў Алег Віктаравіч (1951), вучоны ў галіне трыбатэхнікі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1982) – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шпігельман Нута Аўрум-Эльевіч (1921–1974), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Дзямчук Міхаіл Іванавіч (1946, Кобрынскі раён – 2016), вучоны ў галіне прыбора- і машынабудавання, дзяржаўны дзеяч Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.

29 – Гаранькоў Валерый Піліпавіч (1941, г. Чэрыкаў), вучоны ў галіне фармацэўтыкі, выдатнік аховы здароўя СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Мінскі трактарны завод, ААТ, адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце (1946) – 75 гадоў з часу стварэння.

30 – Саннікаў Канстанцін Мікалаевіч(1896, г. Рагачоў – 1965), рэжысёр, акцёр, педагог, адзін з заснавальнікаў БДТ, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, 1952) – 125 гадоў з дня нараджэння.

30 – Падабед Аляксандр Станіслававіч (1951, г. Мінск), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – Лойка Антон (1746, г. Слуцк – ?), танцоўшчык і балетмайстар, саліст прыдворнага тэатра Радзівілаў у Нясвіжы, педагог, аўтар шэрага пастановак балетаў – 275 гадоў з дня нараджэння.