Лістапад
Раманаў Міхаіл Цімафеевіч (1891–1941), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, адзін з кіраўнікоў гераічнай абароны Магілёва ў Вялікую Айчынную вайну – 130 гадоў з дня нараджэння.
Трасцянец, буйнейшае на тэрыторыі Беларусі месца масавага знішчэння беларускіх грамадзян, ваеннапалонных, партызан і падпольшчыкаў, яўрэяў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Мінскі раён; 1941–1944) – 80 гадоў з часу існавання.
«Калінка», прыватнае ЗАТ, буйнейшы вытворца верхняга адзення ў Беларусі (г. Салігорск; 1981) – 40 гадоў з пачатку дзейнасці.
Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей, ДУК (1991) – 30 гадоў з часу заснавання (адкрыты ў 1994 г.).
Ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, заслужаны калектыў Беларусі (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу стварэння.
1 – Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, ВНУ (г. Мінск; 1921) – 100 гадоў з часу стварэння.
1 – Кадол Фёдар Уладзіміравіч (1946, Мазырскі раён), вучоны ў галіне педагогікі, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
4 – Гапонік Павел Мікалаевіч (1941, Івацэвіцкі раён – 2013), вучоны-хімік, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Рыбальчанка Аляксандр Аляксеевіч (1911–2002), балетмайстар, дзеяч самадзейнага мастацтва, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – ГУМ (Мінскі гарадскі ўнівермаг), ААТ (1951) – 70 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю.
6 – Воўк-Левановіч Іосіф Васільевіч (1891, Асіповіцкі раён – 1943), мовазнавец, даследчык гісторыі беларускай і рускай моў, беларускай дыялекталогіі – 130 гадоў з дня нараджэння.
6 – Куўшынаў Вячаслаў Іванавіч (1946), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава (2004), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2006) – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Чарот Міхась (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч; 1896, г. п. Рудзенск – 1937 ці 1938), паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння.
7 – Няпомняшчы Барыс Абрамавіч (1921–2009), жывапісец, педагог, майстар карціны, партрэта, пейзажа – 100 гадоў з дня нараджэння.
7 – Алейнікаў Сяргей Яўгенавіч (1961), спартсмен (футбол), заслужаны майстар спорту СССР – 60 гадоў з дня нараджэння.
8 – Богуш-Шышка Міхаіл (1811, Мінская вобласць – 1877), гісторык, архівіст, перакладчык – 210 гадоў з дня нараджэння.
8 – Булдык Валерый Якаўлевіч (1946, г. Мінск – 2012), кіна- і тэлеаператар, сярод асноўных работ якога – фільмы-балеты «Альпійская балада» (1987), «Страсці (Рагнеда)» (1996), фільмы-спектаклі «Карміна-Бурана» (1990), «Шчаўкунок» (1992), «Спартак» (1993), «Чароўная флейта» (1996) і інш. – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Корхава (па мужу Лаўрыновіч) Людміла Канстанцінаўна (1946, г. Чачэрск), актрыса тэатра, народная артыстка Беларусі, уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2005) – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Статкевіч-Чабаганаў Анатоль Васільевіч (1946, Любанскі раён – 2019), пісьменнік, краязнавец, грамадскі і культурны дзеяч, мецэнат, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012) – 75 гадоў з дня нараджэння.
9 – Рамнёва Зоя Іванаўна (1911–1976), вучоны-фітапатолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) – 110 гадоў з дня нараджэння.
9 – Каўрыга Францішак Пятровіч (1941, Маладзечанскі раён – 2016), дзяржаўны, гаспадарчы і грамадскі дзеяч Расіі і Беларусі, заслужаны машынабудаўнік Расіі – 80 гадоў з дня нараджэння.
10 – Роўда Віктар Уладзіміравіч (1921, г. Смаргонь – 2007), харавы дырыжор, педагог, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1996) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Шамбалёў Віктар Мікалаевіч (1961, Чашніцкі раён), вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі магнітных матэрыялаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 60 гадоў з дня нараджэння.
11 – Жгіроў Піліп Ерафеевіч (1911, Рагачоўскі раён – 1998), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Мусевіч Георгій Сцяпанавіч (1931, Камянецкі раён – 2014), заслужаны трэнер Беларусі, краязнавец, журналіст, выдатнік народнай адукацыі Беларусі, выдатнік асветы СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Гурны Уладзімір Барысавіч (1941), спартсмен і трэнер (парашутны спорт), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Платун Антон Мартынавіч (1896, Нясвіжскі раён – 1938), дзяржаўны дзеяч Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
13 – Аліфанаў Аляксандр Віктаравіч (1941), вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), выдатнік адукацыі – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Малевіч Ігар Аляксандравіч (1941, г. Мінск), вучоны ў галіне радыёэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій, педагог, публіцыст, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Кісялёў Міхаіл Рыгоравіч (1946, г. Гомель), вучоны ў галіне канструявання і вытворчасці прыбораў, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – Кайгарадаў (Кайгародаў) Аляксей Іванавіч (1881–1951), вучоны-кліматолаг і геафізік, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
15 – Прышчапёнак Валерый Георгіевіч (1921–2000), спявак (барытон), заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Трашчанок Якаў Іванавіч (1931, г. Мінск – 2011), вучоны-гісторык, даследчык гістарыяграфіі, метадалогіі і гісторыі грамадскай думкі Беларусі і Расіі, выдатнік адукацыі – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Скорабагатаў Віктар Іванавіч (1951, г. Мінск), спявак (лірычны барытон), музычны дзеяч, педагог, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 70 гадоў з дня нараджэння.
17 – Выгоцкі Леў Сямёнавіч (1896, г. Орша – 1934), беларускі і расійскі вучоны-псіхолаг, педагог, стваральнік культурна-гістарычнай школы ў псіхалогіі – 125 гадоў з дня нараджэння.
18 – Калеснікаў Іван Сцяпанавіч (1911–1994), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
18 – Бароўскі Ісаак Юльевіч (1921, г. Віцебск – 1991), жывапісец, майстар партрэта – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Вярцінскі Анатоль Ільіч (1931, Лепельскі раён), паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Мурамцаў Генадзь Ільіч (1931), скульптар, педагог, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Расолька Уладзімір Аляксеевіч (1946, г. Мінск – 2018), спартсмен і трэнер (фехтаванне на шпагах), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
18 – Бранковіч Ніна Несцераўна (1951, Бярозаўскі раён), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
18 – «Кавліцмаш», ААТ холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» (г. Пінск; 1971) – 50 гадоў з пачатку пабудовы.
18 – Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч (1961, Ашмянскі раён), спартсмен і трэнер (футбол), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул) – 60 гадоў з дня нараджэння.
19 – Марзон Уладзімір Восіпавіч (1881, г. Заслаўе – 1954), вучоны-хірург, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
19 – Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч (1961, г. Салігорск), вучоны ў галіне механікі і геамеханікі, выдатнік адукацыі – 60 гадоў з дня нараджэння.
20 – Зарэцкі Міхась(сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч; 1901, Талачынскі раён – 1937), пісьменнік, драматург, перакладчык, крытык – 120 гадоў з дня нараджэння.
20 – Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч (1921, Віцебскі раён – 1942), удзельнік партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1942) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Грэсь Аркадзь Аляксандравіч (1941, Баранавіцкі раён), вучоны ў галіне ўралогіі, выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Паноў Міхаіл Фёдаравіч (1901–1979), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
21 – Севярнёў Міхаіл Максімавіч (1921, Бялыніцкі раён – 2012), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік НАН Беларусі, УАСГНІЛ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Кузьмін Радыён Асіевіч (1891, Гарадоцкі раён – 1949), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт АН СССР – 130 гадоў з дня нараджэння.
22 – Гурэвіч Эсфір Саламонаўна (1921–2015), літаратуразнавец, крытык, аўтар прац па гісторыі беларускай літаратуры – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Басуматрава Святлана Міхайлаўна (1946, г. Мазыр – 2016), паэтэса – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Еўдакімаў Яраслаў Аляксандравіч (1946), беларускі і расійскі спявак, народны артыст Беларусі, заслужаны артыст Расіі – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Філатаў Валерый Мікалаевіч (1946–1999), артыст тэатра і кіно, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) – 75 гадоў з дня нараджэння.
23 – Тэраўскі Уладзімір Васільевіч (1871, Слуцкі раён – 1938), харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст, збіральнік беларускіх народных песень – 150 гадоў з дня нараджэння.
23 – Яфімаў Васіль Аляксандравіч (1881–1955), кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
23 – Апанасенка Аляксандр Рыгоравіч (1911–2003), украінскі і беларускі балетмайстар, заслужаны артыст Украіны, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – Маркіна Галіна Пятроўна (1931–1985), актрыса тэатра, народная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Ціхановіч Яўген Мікалаевіч (1911–2005), мастак, аўтар партрэтаў і экслібрысаў да кнігазбораў – 110 гадоў з дня нараджэння.
26 – Аслюк Віктар Мікалаевіч (1961, Акцябрскі раён), рэжысёр і сцэнарыст дакументальнага кіно, лаўрэат прэміі Беларускай федэрацыі прафсаюзаў (2001) – 60 гадоў з дня нараджэння.
27 – Каваленка Сяргей Анісімавіч (1921, Сенненскі раён – 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Розін Аляксандр Майсеевіч (1881, г. Магілёў – 1942), вучоны-геолаг, горны інжынер, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952, пасмяротна) – 140 гадоў з дня нараджэння.
28 – Зінчанка Анатоль Іванавіч (1946), вучоны ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння.
29 – Баранавічы, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1871) – 150 гадоў з часу заснавання.
29 – Баданаў Генадзь Пятровіч (1911–1977), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Дайнека Валерый Сяргеевіч (1951, г. п. Рудзенск), эстрадны спявак, музыкант, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Андрэй Баболя (1591–1657), святы Рымска-Каталіцкага Касцёла, рэлігійны дзеяч, прапаведнік, місіянер – 430 гадоў з дня нараджэння.
30 – Вагель Валерый Ігнатавіч (1951, г. Віцебск – 2014), трэнер (скачкі на батуце), заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.