Красавік
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці.
Баранавіцкі завод станкапрылад, ААТ, спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў (1946) – 75 гадоў з часу стварэння.
1 – Ляскоўскі Іосіф Тарасавіч (1901, Хоцімскі раён – 1946), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 120 гадоў з дня нараджэння.
1 – Тамільчык Леў Мітрафанавіч (1931, г. Мінск), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Малахаў Віктар Іванавіч (1946, Быхаўскі раён), трэнер (вольная барацьба), заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
1 – Мураўёва Ала Васільеўна (1946, г. Мінск), бібліятэкар, бібліёграф, узнагароджана медалём Ф. Скарыны, ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь – 75 гадоў з дня нараджэння.
1 – «Народная асвета», выдавецкае РУП (г. Мінск; 1951) – 70 гадоў з часу заснавання.
2 – Старчакоў Уладзімір Васільевіч (1911–1968), жывапісец, мастак-афарміцель, сцэнограф – 110 гадоў з дня нараджэння.
2 – Булычоў Юрый Аляксандравіч (1921–1976), мастак кіно, жывапісец – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Валынец Мікалай Іванавіч (1921, Слуцкі раён – 2003), жывапісец, майстар пейзажа і партрэта, стваральнік галерэі партрэтаў – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Лесніковіч Анатоль Іванавіч (1941, Слуцкі раён – 2019), вучоны-фізікахімік, акадэмік НАН Беларусі, вынаходнік СССР, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2012) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Смольскі Рычард Баляслававіч (1946, г. Ліда), тэатразнавец, тэатральны крытык, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 75 гадоў з дня нараджэння.
4 – Зеленка Анатоль Філімонавіч (1941, Клецкі раён – 1995), трэнер (грэка-рымская барацьба), заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Эрын Барыс Уладзіміравіч (1921–2008), рэжысёр, які пэўны час быў галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.
5 ці 15 – Куранцоў Віктар Рыгоравіч (1941, Сенненскі раён), спартсмен (цяжкая атлетыка), заслужаны майстар спорту, чэмпіён ХІХ Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка), сярэбраны прызёр ХVІІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа) – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Істомін Юрый Пятровіч (1946, г. Мінск), вучоны ў галіне анкалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 75 гадоў з дня нараджэння.
5 – Гаўрыленка Яўген Міхайлавіч (1951, г. Гомель), спартсмен (лёгкая атлетыка, бег на 400 м з перашкодамі), майстар спорту СССР міжнароднага класа, бронзавы прызёр ХХІ Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Арланава Валерыя Юр’еўна (1971, г. Маладзечна), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.
6 – Філіповіч Арцём Мікітавіч (1901, Слуцкі раён – 1961), вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, член-карэспандэнт АМН СССР – 120 гадоў з дня нараджэння.
6 – Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч (1921, г. Бабруйск – 1951), удзельнк Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – Коўтун (па мужу Новік) Валянціна Міхайлаўна (1946, Рэчыцкі раён – 2011), пісьменніца, крытык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Бурцава (па мужу Печнікава) Зоя Мікалаеўна (1946–2016), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Рудзевіч Юрый Рамуальдавіч (1961, г. Ліда), спявак (бас), заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1996) – 60 гадоў з дня нараджэння.
8 – «Рэспубліка», газета (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу заснавання.
9 – Цароў Аляксей Андрэевіч (1921–1978), беларускі і расійскі акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Свірыдаў Вадзім Васільевіч (1931, Вілейскі раён – 2002), вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Грачушкін Дзмітрый Фёдаравіч (1921–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Калмыкоў Васіль Цімафеевіч (1921–2006), вучоны-юрыст, педагог, заслужаны юрыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Чыгрын Іван Пятровіч (1931, Слонімскі раён – 2006), літаратуразнавец, крытык, паэт – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч (1946, г. Віцебск), вучоны ў галіне лазернай тэхнікі і мікраэлектронікі, дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.
11 – Церабун Уладзімір Васільевіч (1946, Смаргонскі раён), скульптар, графік, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Пацей Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч; 1541, Камянецкі павет – 1613), царкоўны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменнік-палеміст, філосаф, багаслоў, адзін з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596 г. – 480 гадоў з дня нараджэння.
12 – Дзямідаў Васіль Аляксандравіч (1921, г. Віцебск – 1989), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Нікіцін Віктар Дзмітрыевіч (1951, г. Брэст), заслужаны архітэктар Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Гапановіч Віктар Якаўлевіч (1921, Слуцкі раён – 2009), вучоны-оталарынголаг, педагог, выдатнік аховы здароўя – 100 гадоў з дня нараджэння.
16 – Зверава Наталля Маратаўна (1971, г. Мінск), спартсменка (тэніс), заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХХV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона) – 50 гадоў з дня нараджэння.
16 – «Пралеска», штомесячны навукова-метадычны ілюстраваны часопіс для педагогаў дашкольных устаноў (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння (выдаецца са жніўня 1991).
17 – Дуброўскі Фёдар Фаміч (1901, Ушацкі раён – 1970), удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.
17 – Мінскі маргарынавы завод, ААТ, адно з буйнейшых прадпрыемстваў алейна-тлушчавай галіны (1951) – 70 гадоў выпуск першай прадукцыі.
17 – Радзівілаў Уладзімір Генадзьевіч (1961, г. Узда), артыст гутарковага жанру, парадыст, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
18 – Гмырак Лявон (сапр. Бабровіч Мечыслаў; 1891, Докшыцкі раён – 1915), крытык, пісьменнік, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння.
18 – Чарноў Уладзімір Сямёнавіч (1931–2006), трэнер (валейбол), заслужаны трэнер Беларусі, Украіны і СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Ларчанка Барыс Міхайлавіч (1941, г. Мінск – 1994), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1987) – 80 гадоў з дня нараджэння.
19 – Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881, Камянецкі раён – 1931), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі і АН Украіны, першы прэзідэнт НАН Беларусі, грамадскі і палітычны дзеяч – 140 гадоў з дня нараджэння.
20 – Волкаў Валянцін Віктаравіч (1881–1964), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
20 – Шчарбакоў Васіль Васільевіч (1951, Полацкі раён – 2010), ваенны дзеяч, удзельнік вайны ў Афганістане 1979–1980 гг., Герой Савецкага Саюза (1980) – 70 гадоў з дня нараджэння.
21 – Сяткоўскі Валянцін Аляксандравіч (1946, г. Докшыцы), вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Завод горнага воску, ААТ, інавацыйнае прадпрыемства па вытворчасці шырокага асартыменту нафтахімічнай прадукцыі для розных галін прамысловасці, адзіны вытворца парафіну на тэрыторыі Беларусі (г. п. Свіслач; 1961) – 60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
22 – Спірыдовіч Алена Барысаўна (1961, г. Мінск), дыктар беларускага тэлебачання, заслужаная артыстка Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
26 – Лубяка Васіль Мікітавіч (1891, г. Горкі – 1950), вучоны-эканаміст, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
26 – Шэлег Валерый Канстанцінавіч (1946, г. Мінск), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, парашковай металургіі і зваркі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 75 гадоў з дня нараджэння.
27 – Кернога Мікалай Захаравіч (1941, г. Баранавічы – 2009), журналіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Башлакоў Міхась (Міхаіл Захаравіч; 1951, Гомельскі раён), паэт, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008), Літаратурнай прэміі Баяна (2004, Расія) – 70 гадоў з дня нараджэння.
28 – Кісялёў Уладзімір Мікалаевіч (1931, Пухавіцкі раён – 1996), краязнавец, заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
29 – Гаркуша Іван Федасеевіч (1896–1970), вучоны-глебазнавец, акадэмік НАН Беларусі, Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі імя Вільямса АН СССР (1947, 1957) – 125 гадоў з дня нараджэння.
29 – Ермаловіч Мікола (Мікалай Іванавіч; 1921, Дзяржынскі раён – 2000), вучоны-гісторык, літаратуразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 100 гадоў з дня нараджэння.
30 – Журба Янка (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч; 1881, г. Чашнікі – 1964), паэт, перакладчык – 140 гадоў з дня нараджэння.
30 – Кузнец Сайман Сміт (сапр. Сямён Абрамавіч; 1901, г. Пінск – 1985), амерыканскі вучоны-эканаміст і статыстык, адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканамічнай гісторыі, член Нацыянальнай АН ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1971) – 120 гадоў з дня нараджэння.
30 – Харламаў Сямён Ільіч (1921–1990), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, заслужаны ваенны лётчык СССР, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
30 – Сустава Наталля Уладзіміраўна (1951), кніжны графік, аўтар ілюстрацый да многіх дзіцячых кніг – 70 гадоў з дня нараджэння.