Кастрычнік
Брэсцкая унія 1596, пагадненне пра аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (1596–1839) – 425 гадоў з часу абвяшчэння.
«Барысаўдрэў», ААТ (1901) – 120 гадоў з пачатку дзейнасці.
1 – Станюта Міхаіл Пятровіч (1881, г. Чэрвень – 1974), жывапісец, педагог – 140 гадоў з дня нараджэння.
1 – Бандарчук Пётр Фёдаравіч (1911, Пінскі раён – 1986), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Каткоў Сяргей Пятровіч (1911–1976), жывапісец, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Клімава Аляксандра Іванаўна (1921–2005), артыстка тэатра і кіно, педагог, народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1994) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Яікава Валянціна Кузьмоўна (1946), спартсменка (самалётны, верталётны спорт), заслужаны майстар спорту СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
2 – Дучыц Мікалай Васільевіч (1896, г. п. Любча – 1980), мастак, аўтар пейзажаў, нацюрмортаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
2 – Бушук Барыс Анатольевіч (1946), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 75 гадоў з дня нараджэння.
3 – Рагоўскі Людамір Міхал (1881–1954), польскі кампазітар і дырыжор, творчасць якога цесна звязана з беларускай музычнай культурай – 140 гадоў з дня нараджэння.
3 – Савельева Ірына Мікалаеўна (1931–2020), артыстка балета, педагог, народная артыстка Беларусі, заслужаная артыстка Таджыкістана – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Цітоў Леанід Пятровіч (1946, Горацкі раён), вучоны ў галіне медыцынскай мікрабіялогіі і імуналогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння.
3–6 – «Белая вежа», Міжнародны тэатральны фестываль (г. Брэст; 1996) – 25 гадоў з часу правядзення першага фестывалю.
4 – Карпінскі Францішак (1741–1825), польскі паэт, асветнік, жыццё і творчасць якога звязана з беларускай культурай – 280 гадоў з дня нараджэння.
5 – Лоўкіс Зянон Валянцінавіч (1946, Пастаўскі раён), вучоны ў галіне тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2015) – 75 гадоў з дня нараджэння.
5 – Бунцэвіч Надзея Яўгенаўна (1961), музыказнавец – 60 гадоў з дня нараджэння.
7 – Курбатава Ірына Ігараўна (1946), бібліятэкар, бібліёграф, узнагароджана знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Гурко (Верашчагіна) Аляксандра Уладзіміраўна (1961, г. Мінск), вучоны-этнолаг, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) – 60 гадоў з дня нараджэння.
8 – Ельскі Міхаіл Карлавіч (1831, Пухавіцкі раён – 1904), скрыпач, кампазітар – 190 гадоў з дня нараджэння.
10 – Без-Карніловіч Міхаіл Восіпавіч (1796–1862), ваенны дзеяч, тапограф і статыстык, аўтар гістарычна-краязнаўчых прац, прысвечаных Беларусі – 225 гадоў з дня нараджэння.
10 – Іванова Вольга Аляксееўна (1901–1986), вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
10 – Пікулеў Анатоль Цімафеевіч (1931–1993), вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі Асацыяцыі Еўразійскіх універсітэтаў (1994 г., пасмяротна) – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Шаркова Ніна Рыгораўна (1951, Барысаўскі раён), майстар мастацкага ткацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 70 гадоў з дня нараджэння.
11 – Гладкоў Яўген Пятровіч (1941), цымбаліст, педагог, народны артыст Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2011) – 80 гадоў з дня нараджэння.
12 – Бялоў Рыгор Андрэевіч (1901–1994), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
12 – Навіцкі Алег Віктаравіч (1971, г. Чэрвень), расійскі ваенны лётчык, касманаўт, Герой Расіі (2014) – 50 гадоў з дня нараджэння.
13 – Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч (1896–1940), гісторык і тэарэтык мастацтва, культуролаг, педагог – 125 гадоў з дня нараджэння.
13 – Нікандрава Ганна Аляксееўна (1921–1944), удзельніца вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
13 – Парамей Уладзімір Трафімавіч (1921–2003), вучоны ў галіне афтальмалогіі, выдатнік аховы здароўя – 100 гадоў з дня нараджэння.
13 – Усаў Іван Несцеравіч (1921, Астравецкі раён – 1994), вучоны ў галіне педыятрыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны работнік аховы здароўя Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Кастрама Аляксандр Якаўлевіч (1921, Рэчыцкі раён – 1993), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Шляймовіч Макс Моўшавіч (1941), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Кузменка Уладзімір Міхайлавіч (1946–2004), піяніст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – Сакалоў Мікалай Канстанцінавіч (1946), вучоны-гісторык, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – «Культура», штотыднёвая грамадска-асветніцкая газета, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1998) (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу выхаду першага нумара.
15 – Блажэнны Веньямін (сапр. Айзенштадт Веньямін Міхайлавіч; 1921, г. п. Копысь – 1999), паэт – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Васілеўскі Юрый Аляксандравіч (1946, г. Гомель), дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Смірноў Валерый Васільевіч (1946, г. п. Карма – 2012), артыст тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
16 – Півень Надзея Віктараўна (1941–2013), вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Зіменка Аляксандр Іванавіч (1946, г. Мінск), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, мастацкае шкло), жывапісец, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013) – 75 гадоў з дня нараджэння.
16 – Маляўскі Георгій Рафаілавіч (1946, г. Мінск), артыст тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
17 – Школьнікаў Сямён Пейсахавіч (Паўлавіч; 1901–1977), мастак-грымёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
17 – Бурак Андрэй Мацвеевіч (1911, Верхнядзвінскі раён – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Маджыдаў Камандар Бафалі-аглы (1961), спартсмен і трэнер (грэка-рымская барацьба), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён XXIV летніх Алімпійскіх гульняў (1998, Сеул) – 60 гадоў з дня нараджэння.
21 – Муравейка Іван Андрэевіч (1921, Любанскі раён), паэт, заслужаны работнік культуры Беларусі, выдатнік друку СССР, лаўрэат прэміі імя В. Віткі – 100 гадоў з дня нараджэння.
21 – Бідэр (Бідар) Герман (1941), аўстрыйскі лінгвіст, беларусіст, перакладчык, спецыяліст у галіне параўнальнага мовазнаўства, папулярызатар беларускай культуры ў Аўстрыі – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Стасевіч Лілія Яфрэмаўна (1921–1999), актрыса, дыктар радыё, педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
23 – Логінаў Анатоль Аляксеевіч (1921–1999), вучоны ў галіне фізіялогіі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
24 – Глебаўская Яніна Казіміраўна (1901, г. Мінск – 1978), актрыса, народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
24 – Сайкоў Іван Паўлавіч (1911, г. Гомель – 1989), беларускі і расійскі артыст оперы (драматычны тэнар), народны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
24 – Траян Надзея Віктараўна (1921, г. Верхнядзвінск – 2011), удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Кавязіна (дзявочае Заборская) Марыя Уладзіміраўна (1911, г. Мінск – 1975), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
25 – Каспорская Любоў Канстанцінаўна (1941), спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), народная артыстка Беларусі, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Сінюцін Мікалай Пятровіч (1911, г. Рэчыца – 1941), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1940) – 110 гадоў з дня нараджэння.
26 – Часнык Мікалай Лявонцьевіч (1921, г. Орша – 1993), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч (1931, г. Мінск – 2020), вучоны-філосаф, культуролаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Лавецкі Уладзімір Мікалаевіч (1951, г. Жлобін), спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бег), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр ХХ летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) – 70 гадоў з дня нараджэння.
27 – Лобан Мікола (Мікалай Паўлавіч; 1911, Слуцкі раён – 1984), пісьменнік, мовазнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1985) – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Каўшараў Іван Акімавіч (1911, Гомельскі раён – 2002), ваенны дзеяч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941) – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Майсеенка (Маісеенка) Мікалай Сяргеевіч (1941, г. Гомель), артыст оперы (барытон), заслужаны артыст Расіі, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Клімчук Віктар Ігнатавіч (1946, Драгічынскі раён), рэжысёр тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
29 – Мячкоўская Ніна Барысаўна (1946, г. Брэст), мовазнавец, лаўрэат прэміі БДУ імя У.І. Пічэты (2001) – 75 гадоў з дня нараджэння.
30 – Архіпенка Фёдар Фёдаравіч (1921, Бабруйскі раён – 2012), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
30 – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вядучая ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі (г. Мінск; 1921) – 100 гадоў з часу адкрыцця.
30 – Завадская Маргарыта Іванаўна (1941), вучоны ў галіне арганічнай і біяарганічнай хіміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.
31 – Папоў Мікалай Аляксандравіч (1871–1949), расійскі рэжысёр, драматург, тэатральны дзеяч, заслужаны артыст Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.
31 – Шашкіна Тамара Рыгораўна (1931–2018), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.