2021 Даты беларускага календара
Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая (свецкае імя Прадслава; каля 1101 ці 1104, г. Полацк – 1173), полацкая князёўна, асветніца і мецэнатка, першая жанчына гэтага гістарычнага перыяду, кананізаваная ў святыя – 920 гадоў з дня нараджэння.
Дзяржынск, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1146) – 875 гадоў з пачатку існавання.
Крыж Ефрасінні Полацкай, унікальны твор старабеларускага эмальернага мастацтва, рэлігійная і духоўная святыня беларусаў – 860 гадоў з часу стварэння.
Альгерд (1296–1377), князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь ВКЛ – 725 гадоў з дня нараджэння.
Ашмяны, горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці (1341) – 680 гадоў з часу першага ўпамінання ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай».
Беларуска-Літоўскі летапіс 1446, першы агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ (1446) – 575 гадоў з часу стварэння.
Алелькавіч Юрый (каля 1531–1578), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 490 гадоў з дня нараджэння.
Бернардоні Джавані (Ян) Марыя(1541(?) – 1605), італьянскі архітэктар і матэматык, які працаваў у ВКЛ, аўтар праекта і кіраўнік будаўніцтва касцёла Божага Цела ў Нясвіжы – 480 гадоў з дня нараджэння.
«Азбука» Лаўрэнція Зізанія, першы ў Беларусі і Украіне буквар (1596) – 425 гадоў з часу выдання.
Уніяцкая (Грэка-Каталіцкая) Царква ў Беларусі, аб’яднанне грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) епархій у Беларусі (1596–1839) – 425 гадоў з часу стварэння.
Капіевіч (Капіеўскі) Ілья Фёдаравіч(1651–1714), асветнік, перакладчык, выдавец, літаратар – 370 гадоў з дня нараджэння.
Валіцкі (сапр. Міцкевіч) Міхал (1746, Навагрудчына – 1828), авантурыст, філантроп, гаспадарчы дзеяч – 275 гадоў з дня нараджэння.
Солтан Станіслаў (1746 ці 1756 – 1836), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 275 гадоў з дня нараджэння.
Дадэрка (Дзядзерка) Якаў Ігнацій(1751–1829), першы мінскі рымска-каталіцкі епіскап (біскуп) – 270 гадоў з дня нараджэння.
Слуцкі тэатр Радзівіла, адзін з першых тэатраў Беларусі (1751–1760) – 270 гадоў з часу стварэння.
Слонімскі тэатр Агінскага, прыдворная тэатральная трупа вялікага гетмана літоўскага М.К. Агінскага (да 1771 – пасля 1791) – 250 гадоў з часу заснавання.
Штаўберт Аляксандр Ягоравіч (1781–1843), расійскі архітэктар, па праектах якога пабудаваны Бабруйская крэпасць, сабор А. Неўскага на яе тэрыторыі, Мінская і Слуцкая брамы ў Бабруйску і інш. – 240 гадоў з дня нараджэння.
Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч(1791, Бялыніцкі раён – 1847), адзін з вынаходнікаў падводнага карабля – 230 гадоў з дня нараджэння.
Багаткевіч Аляксандр Міхайлавіч (1796, Віцебская губерня – 1831(?)), кнігазнавец, бібліятэкар, бібліёграф, педагог – 225 гадоў з дня нараджэння.
Багалюбаў Мікалай Пятровіч (1821–1898 ці пасля 1892), расійскі мемуарыст, які працяглы час быў дырэктарам Горы-Горацкага земляробчага вучылішча – 200 гадоў з дня нараджэння.
Банольдзі Джузепе Ахіла Эльміра (1821–1871), грамадскі дзеяч, спявак, танцмайстар – 200 гадоў з дня нараджэння.
Гаворскі Ксенафонт Антонавіч(1821–1871), вучоны-гісторык, археолаг, які даследаваў курганы на Полаччыне і ў Лепельскім павеце, выдавец – 200 гадоў з дня нараджэння.
Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821–1893), расійскі і беларускі археолаг, краязнавец, этнограф, які сабраў і сістэматызаваў вялікую колькасць матэрыялу па Віцебскім краі ў грунтоўнай кнізе “Беларускія старажытнасці” – 200 гадоў з дня нараджэння.
Станкевіч Аляксандр Андрэевіч (у манастве Анатолій; 1821, Міншчына – 1903), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі, гісторык, публіцыст – 200 гадоў з дня нараджэння.
«Атэнэум», польскамоўны часопіс, які асвятляў праблемы гісторыі, культуры, грамадска-палітычнага жыцця зямель былога ВКЛ (г. Вільня; 1841–1851) – 180 гадоў з пачатку выдання.
Азёмша (Аземша) Іван Паўлавіч (1851, Петрыкаўскі раён – 1916), беларускі народны казачнік – 170 гадоў з дня нараджэння.
Кіпрыяновіч Рыгор Якаўлевіч (1851, Лагойскі раён – пасля 1915), царкоўны гісторык, педагог – 170 гадоў з дня нараджэння.
Бруздовіч Францішак (1861, Іванаўскі раён – 1912), мастак у галіне станковага і дэкаратыўна-прыкладнога жывапісу – 160 гадоў з дня нараджэння.
Камінскі Сямён Давыдавіч (1861–1939), вучоны-афтальмолаг, арганізатар аховы здароўя ў БССР – 160 гадоў з дня нараджэння.
Мінскі вагонарамонтны завод імя А.Ф. Мяснікова, ААТ (1871) – 150 гадоў з часу стварэння.
Станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава, ААТ (г. Мінск; 1881) – 140 гадоў з часу заснавання.
Чарвякоўскі Мікалай Андрэевіч (1891, г. Гродна – 1981), бібліяфіл, калекцыянер, краязнавец, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння.
«Гамма вкуса», ААТ па перапрацоўцы садавіны і гародніны ў складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам» (г. Клецк; 1896) – 125 гадоў з часу заснавання.
Кіш Алена Андрэеўна (1896 (па іншых звестках – 1889), Слуцкі раён – 1949), народная мастачка, аўтар самаробных дываноў – 125 гадоў з дня нараджэння.
Тэлефонная сувязь (г. Мінск; 1896) – 125 гадоў з пачатку дзейнасці першай у Беларусі тэлефоннай станцыі агульнага карыстання.
«Лідсельмаш», ААТ (1901) – 120 гадоў з пачатку дзейнасці.
Бібліятэка-філіял № 1 імя Л.М. Талстога ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» (1911) – 110 гадоў з часу адкрыцця.
Грыб Кузьма Пятровіч (1911, Лоеўскі раён – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
Беларускі музей імя І. Луцкевіча ў Вільні, адна з навуковых і асветніцкіх устаноў у гісторыі Беларусі (1921–1945) – 100 гадоў з часу заснавання.
Стампкоўская Алена Канстанцінаўна (1921, Салігорскі раён – 1942), удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з часу стварэння.
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА), ДУА (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з часу заснавання.
Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, ДНУ (г. Мінск; 1931) – 90 гадоў з часу заснавання.
«Барымак», філіял УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт», адзін з буйнейшых вытворцаў макаронных вырабаў у Рэспубліцы Беларусь (1931) – 90 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
«558 авіяцыйны рамонтны завод», ААТ, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі (г. Баранавічы; 1941) – 80 гадоў з часу заснавання.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, установа (г. Дзяржынск; 1941) – 80 гадоў з часу стварэння.
Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, добраахвотнае грамадскае аб'яднанне (г. Мінск; 1946) – 75 гадоў з часу ўтварэння.
«Брэстсельмаш», ААТ, адзін з вядучых вытворцаў спецыяльнага абсталявання для сельскай гаспадаркі (1946) – 75 гадоў з часу стварэння.
Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся», УП (1946) – 75 гадоў з часу стварэння.
«Электраапаратура», ААТ, прадпрыемства па вырабе нізкавольтнай апаратуры і бытавой тэхнікі (г. Гомель; 1946) – 75 гадоў з пачатку дзейнасці.
«Белгіправодгас», праектна-вышукальнае РУП па праектаванні водагаспадарчага і меліяратыўнага будаўніцтва (1951) – 70 гадоў з часу стварэння.
«Брэстгазаапарат», ААТ, буйнейшае ў СНД прадпрыемства па выпуску кухонных пліт – 70 гадоў з часу ўтварэння.
Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (1951) – 70 гадоў з часу стварэння.
Гомельскі завод станочных вузлоў, ААТ (1961) – 60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане (Francis Skaryna Belarusian Library and Museum), грамадска-культурная ўстанова беларусаў у Вялікабрытаніі (1971) – 50 гадоў з часу адкрыцця.
Сляпянская водная сістэма, сістэма штучных каналаў, вадасховішчаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў у складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (г. Мінск; 1981) – 40 гадоў з пачатку будаўніцтва.
Ансамбль народнай музыкі «Бяседа» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння.
«Беларускія фанфары», міжнародны фестываль духавой музыкі (г. Баранавічы; 1996) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
«Бібліятэчны свет», навукова-папулярны, даведачны, нарматыўны вытворча-практычны часопіс (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з пачатку выдання.
«Вышэйшая школа», навукова-метадычны і публіцыстычны часопіс (г. Мінск; 1996) – 25 гадоў з часу заснавання.
«Вянок дружбы», міжнародны фестываль народнай творчасці (г. Бабруйск; 1996) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
«Дажынкі», фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі (1996) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
«Званы Сафіі», міжнародны фестываль арганнай музыкі (г. Полацк; 1996) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага, вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы (1996) – 25 гадоў з часу стварэння.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (г. Гродна; 1996) – 25 гадоў з пачатку правядзення.