Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Жнівень

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, (г. Бабруйск; 1945) – 75 га­доў з часу стварэння.

Ляхавіцкі малочны завод, сумеснае ААТ, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года (г. Ляхавічы; 1945) – 75 гадоў з часу стварэння.

«Керамін», прадпрыемства па вытворчасці высакаякасных будаўнічых матэрыялаў, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г. п. Радашковічы; 1950) – 70 гадоў з часу вырабу першай прадукцыі.

1 – Жыгімонт ІІ Аўгуст (у ВКЛ – Жыгімонт ІІІ; 1520–1572), вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – 500 гадоў з дня нараджэння.

1 – Хацкевіч Сцяпан Фёдаравіч (1910, Пухавіцкі раён – 1979), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Бандарчык Васіль Кірылавіч (1920, Слуцкі раён – 2009), вучоны-этнограф, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Гурко Сяргей Пятровіч (1940, Нясвіжскі раён), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Канцэртны аркестр «Няміга», структурнае падраздзяленне Дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт» (г. Мінск; 1990) – 30 гадоў з часу стварэння.

2 – Сярдзючэнка Мікалай Сяргеевіч (1950), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Цяплова Валянціна Анатольеўна (1940), вучоны-гісторык, педагог, узнагаро­джана ордэнам Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі ІІІ ступені, ордэнам прападобнай Еўфрасінні Полацкай, медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага Праваслаўнай Царквы – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Казлоў Мікалай Раманавіч (1945–2011), графік, мастак кнігі, дыпламант усе­саюзных, міжрэспубліканскіх і рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі» – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Абуховіч Альгерд Рышардавіч (літ. псеўданім Граф Бандынэлі; 1840, Глускі раён – 1898), паэт, мемуарыст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры – 180 гадоў з дня нараджэння.

6 – Міран Казімір Феліксавіч (1895, Стаўбцоўскі раён – 1972), вучоны ў галіне лесавод­ства, заслужаны лесавод Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

6 – Гарфункін Рыгор Саламонавіч (1920, г. п. Янавічы – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч (1920, Дубровенскі раён – 1942), удзельнік пад­полля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965) – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Іонас Віктар Аўгуставіч (1930–2007), вучоны ў галіне аграхіміі, лаўрэат Дзяр­жаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння.

6 – Герлаван Ларыса Рыгораўна (Георгіеўна; 1940, г. Мінск – 1996), мастак тэатра, якая працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі, тэатральна-дэка­рацыйнага жывапісу – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Ермаловіч Якуб (Якаў Сідаравіч; 1910, Бярэзінскі раён – 1987), пісьменнік, аўтар празаічных твораў на тэмы вайны, працы калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі – 110 гадоў з дня нараджэння.

7 – Цітовіч Генадзь Іванавіч (1910, Мёрскі раён – 1986), этнамузыколаг, дзеяч харавога мастацтва, дырыжор, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння.

7 – Карпаў Аляксандр Аляксандравіч (1950), кінарэжысёр, сцэнарыст, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Сухамлінаў Генадзь Уладзіміравіч (1950, г. Віцебск), мастак, педагог – 70 гадоў з дня нараджэння.

9 – Абіхт Рудольф (1850–1921), нямецкі філолаг-славіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Германіі – 170 гадоў з дня нараджэння.

9 – Бурсевіч Максім Тарасавіч (1890, Слонімскі раён – 1937), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, педагог, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння.

9 – Геніюш Ларыса Антонаўна (1910, Ваўкавыскі раён – 1983), паэтэса, дзеяч бела­рускага адраджэння – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Разенталь Саламон Конрадавіч (1890, г. Вільня – 1955), беларускі і расійскі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, шахматыст, майстар спорту, першы чэмпіён Беларусі па шахматах (1924, 1925) – 130 гадоў з дня нараджэння.

10 – Беларускі трэці дзяржаўны тэатр, арганізатарам і кіраўніком якога быў буйны дзеяч нацыянальнай сцэны, першы народны артыст Беларусі У.І. Галубок (1920–1937) – 100 гадоў з пачатку існавання.

10 – Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (Браслаўскі р-н; 1995) – 25 гадоў з часу стварэння.

14 – Выдрын Максім Львовіч (1870–1951), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, заснавальнік і кіраўнік (1923–1950) першай у рэспубліцы кафедры акушэрства і гінекалогіі медыцынскага факультэта БДУ, аўтар першых фундаментальных падручнікаў па акушэр­стве і гінекалогіі на беларускай мове, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.

14 – Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, прадпрыемства па вытворчасці цеплаізаляцыйных і будаўнічых матэрыялаў (г. Мінск; 1895) – 125 гадоў з часу заснавання.

15 – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, першая на тэрыторыі Беларусі і Расіі вышэйшая сельскагаспадарчая школа, вядучая ВНУ ў нацыянальнай сістэ­ме адукацыі ў галіне падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі (г. Горкі; 1840) – 180 га­доў з часу адкрыцця (заснавана 24.04.1836).

16 – Бяда Леанід Ігнатавіч (1920–1976), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі, заслужаны ваенны лётчык СССР, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 1910, г. Сянно – 1942), паэт, аўтар паэтычных зборнікаў, ваенны карэспандэнт – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Камароў Фадзей Фадзеевіч (1945, Чавускі раён), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі БДУ імя А.Н. Сеўчанкі (2005) – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Берастнеў Алег Васільевіч (1940, г. Хойнікі – 2014), вучоны ў галіне машы­набудавання, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Парфяновіч Аляксандр Аляксандравіч (1950, Чавускі раён), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Каваленка Васіль Сцяпанавіч (1930), трэнер (стральба кулявая), майстар спор­ту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

25 – Корбан Уладзімір Іванавіч (1910, г. Барань – 1971), пісьменнік, сатырык, байка­пісец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Салдатаў Міхаіл Мікалаевіч (1930–1997), музыкант, дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

25 – Брухацкі Аляксандр Леанідавіч (1945), расійскі і беларускі акцёр, заслужаны артыст Расіі – 75 гадоў з дня нараджэння.

26 – Арцімовіч Анатоль Яфімавіч (1940, Вілейскі раён), скульптар, адзін са ствараль­нікаў мемарыяльных комплексаў «Курган Славы» і «Брэсцкая крэпасць-герой» (цэнтральны ўваход), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Чапскі Карл Эмерыкавіч (Кароль Ян Аляксандр; 1860, Дзяржынскі раён – 1904), дзяржаўны дзеяч, Мінскі гарадскі галава, пад кіраўніцтвам якога было завершана будаў­ніцтва гарадского тэатра, быў пушчаны трамвай-конка, пачалі дзейнічаць тэлефонная станцыя агульнага карыстання, электрастанцыя, піваварны завод «Багемія», праводзілася добраўпарадкаванне горада – 160 гадоў з дня нараджэння.

27 – Зеляноўскі Анатоль Антонавіч (1940, г. Горкі), вучоны ў галіне сельскагаспа­дарчай вытворчасці, заслужаны меліяратар Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, «Знак Паша­ны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Здор Генадзь Мікалаевіч (1945, Хойніцкі раён – 2018), вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў і тэхналогіі машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 75 гадоў з дня нараджэння.

27 – Каржанеўская Галіна Анатольеўна (1950, Слуцкі раён), пісьменніца, драматург, крытык, аўтар чытанак для вучняў пачатковых класаў – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Бандарэнка Барыс Васільевіч (1920–1986), вучоны-геафізік, інжынер, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Вышэйшая Духоўная Семінарыя Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцка­га Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, (г. Гродна; 1990) – 30 гадоў з часу заснавання.

29 – Кнорын (сапр. Кнорыньш) Вільгельм Георгіевіч (1890–1938), дзяржаўны і партыйны дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык – 130 гадоў з дня нараджэння.

30 – Лазавой Аляксандр Мікалаевіч (1890–1954), вучоны-эканаміст, член-карэс­пандэнт НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

31 – Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч (1850, Светлагорскі раён – 1918), этнограф, фалькларыст, аўтар зборніка «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў», у якім сабраны каштоўны матэрыял па беларускай фалькла­рыстыцы і этнаграфіі – 170 гадоў з дня нараджэння.

31 – Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМО», (1960) – 60 гадоў з часу заснавання.