Верасень
1 – Баранавых (сапр. Баранаў) Сымон Якаўлевіч (1900, Уздзенскі р-н – 1942), пісьменнік, член літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў – 120 гадоў з дня нараджэння.
1 – Раеўскі Андрэй Пятровіч (1910–1993), расійскі і беларускі рэжысёр, акцёр тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Стаўроў Васіль Пятровіч (1940–2012), дзяржаўны дзеяч, вучоны ў галіне механікі кампазіцыйных матэрыялаў, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, выдатнік адукацыі – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Патапаў Юрый Фёдаравіч (1930), заслужаны архітэктар Беларусі, аўтар шэрага праектаў у Мінску, Гродне, Віцебску і Гомелі – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Ткачоў Павел Іванавіч (1930–1998), пісьменнік, літаратуразнавец, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Сініца Тамара Паўлаўна (1940, г. Барысаў), майстар мастацкага ткацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, самая буйная даследчая медыцынская ўстанова Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2017) (Мін. р-н; 1960) –
60 гадоў з часу стварэння.
5 – Залуцкі Іосіф Віктаравіч (1950, Пастаўскі р-н – 2018), вучоны ў галіне анкалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Камкоў Уладзімір Цярэнцьевіч (1950, г. Асіповічы), артыст балета, педагог, народны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Крот Аляксандр Міхайлавіч (1960, Ашмян. р-н), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990) – 60 гадоў з дня нараджэння.
6 – Плакхін Аркадзь Міронавіч (1940, г. Полацк), спартсмен (шашкі-64), гросмайстар СССР, міжнародны гросмайстар, заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён свету (1995), сярэбраны (1997) і бронзавы (2000) прызёр чэмпіянатаў свету, чатырохкратны чэмпіён СССР, пятнаццацікратны чэмпіён Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Літвіноўская Раіса Паўлаўна (1950, г. п. Карма), вучоны ў галіне арганічнай і біяарганічнай хіміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Чарствой Яўген Давыдавіч (1945, г. Быхаў), вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Ганчарова-Грабоўская Святлана Якаўлеўна (1950, Мастоўскі р-н), літаратуразнавец, аўтар вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Цімохаў Сяргей Аляксандравіч (1960, Калінкавіцкі р-н – 2012), мастак, які працаваў у жанрах станковага жывапісу, графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве – 60 гадоў з дня нараджэння.
10 – Рацько Анатоль Іванавіч (1950, Салігорскі р-н – 2011), вучоны ў галіне калоіднай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
11 – Пелікан Вацлаў Вацлававіч (Венцаслаў Венцаслававіч; 1790, г. Слонім – 1873), расійскі і беларускі вучоны ў галіне хірургіі, дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч – 230 гадоў з дня нараджэння.
11 – Баталаў Фёдар Аляксеевіч (1900–1941), удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1941) – 120 гадоў з дня нараджэння.
11 – Русіянаў Іван Мікітавіч (1900–1984), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1978) – 120 гадоў з дня нараджэння.
11 – Рыжанкоў Уладзімір Мікалаевіч (1945, г. Добруш – 1996), грамадскі дзеяч Беларусі, педагог, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Грыгаровіч Іван (Іаан; 12.09.1790 ці 06.09.1792, г. Слаўгарад – 1852 ці 1862), археограф, складальнік першага беларускага археаграфічнага зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824), гісторык, краязнавец, пісьменнік, праваслаўны царкоўны дзеяч – 230 гадоў з дня нараджэння.
12 – Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч (1900–1971), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.
12 – Стадольнік Іван Канстанцінавіч (1940, Докшыцкі р-н), празаік, паэт, драматург, аўтар вершаў, аповесцей, апавяданняў, гумарэсак – 80 гадоў з дня нараджэння.
12 – Семашкевіч Рыгор Міхайлавіч (1945, Маладзечанскі р-н – 1982), пісьменнік, літаратуразнавец, крытык – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Трыфанаў Аляксандр Георгіевіч (1950), вучоны ў галіне цеплафізікі і энергетыкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) – 70 гадоў з дня нараджэння.
13 – Сакалоўскі Уладзімір Эдуардавіч (1930, г. Мінск – 2004), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981) – 90 гадоў з дня нараджэння.
13 – Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, (1990) – 30 гадоў з часу стварэння.
14 – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, старэйшы тэатр Беларусі, сімвал беларускай тэатральнай культуры, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2016) (г. Мінск; 1920) – 100 гадоў з часу адкрыцця.
14 – Гурыновіч Хведар Хведаравіч (1950, Салігорскі р-н), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Герман Ізраіль Рыгоравіч (1910, г. Рэчыца – 1974), музыкальны педагог, цымбаліст, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Дружынін Міхаіл Іванавіч (1920–1996), генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Ашэйчык Мікалай Захаравіч (1940, Пухавіцкі р-н,), будаўнік, дзяржаўны дзеяч, заслужаны будаўнік Беларусі, заслужаны работнік юстыцыі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1982), кавалер ордэна Пашаны, ордэна Айчыны ІІ і ІІІ ступені – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Лапуноў Анатоль Максімавіч (1940, г. Гомель), дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2008) (г. Гродна; 1830) – 190 гадоў з часу стварэння.
17 – Лейка Кандрат Тодаравіч (1860, Слонімскі р-н – 1921), пісьменнік, драматург, перакладчык, педагог, аўтар першай п’есы для беларускага лялечнага тэатра («Снатворны мак», 1912) – 160 гадоў з дня нараджэння.
20 – Янкоўскі Плакід (Пляцыд); 1810, Камянецкі р-н – 1872), беларускі і польскі пісьменнік, публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч – 210 гадоў з дня нараджэння.
20 – Лыкаў Аляксей Васільевіч (1910–1974), вучоны ў галіне цепла- і масаабмену, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) і прэміі імя І.І. Палзунова АН СССР (1970), кавалер ордэнаў Леніна, «Знак Пашаны» – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Зялёнкін Міхаіл Міхайлавіч (16 ці 20.09.1920, г. п. Рудзенск – 1991), мастак-афарміцель, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Логвін Валерый Мікалаевіч (1945, г. п. Стрэшын), журналіст, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
21 – Мусінскі Сяргей Сцяпанавіч (1920–2008), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Багушэвіч Дзмітрый Георгіевіч (1940, г. Мінск), мовазнавец, адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі камунікатыўнай лінгвістыкі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
23 – Сакун Фёдар Вікенцьевіч (1890, Ляхавіцкі р-н – 1955 ці 1954), марак-падводнік, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 130 гадоў з дня нараджэння.
24 – Харамоненка Сяргей Сільвестравіч (1910, г. Віцебск – 1978), вучоны ў галіне біяхіміі і гематалогіі, адзін з арганізатараў аховы здароўя ў Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 110 гадоў з дня нараджэння.
25 – Лявіцкая (па мужу Лёсік) Ванда Антонаўна (1895, г. п. Радашковічы – 1969), пісьменніца, дачка Ядвігіна Ш., жонка Я. Лёсіка, аўтар успамінаў пра бацьку – 125 гадоў з дня нараджэння.
27 – Рагуля Іван Лявонцьевіч (1895, Навагрудскі р-н – 1944), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну – 125 гадоў з дня нараджэння.
27 – Чысцякоў Іван Міхайлавіч (1900–1979), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Бусько Мікола (Мікалай Іосіфавіч; 1940, Карэліцкі р-н), пісьменнік, паэт, публіцыст, мастак, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2013) – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Гурын Антон Іосіфавіч (1910, Дзяржынскі р-н – 1962), ваенны дзеяч, контр-адмірал, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Дайліда Віктар Браніслававіч (1930, Слуцкі р-н – 2006), пісьменнік, выдатнік народнай асветы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
29 – Сахараў Сяргей Пятровіч (1880, г. Полацк – 1954), фалькларыст, этнограф, педагог, публіцыст, арганізатар і ўдзельнік культурна-грамадскага жыцця беларусаў Латвіі – 140 гадоў з дня нараджэння.
29 – Цяўлоўскі Міхаіл Дамінікавіч (1930, г. Мінск – 2009), вучоны ў галіне тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры, экалогіі, дэмаграфіі і гісторыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
30 – Васілеўскі Аляксандр Міхайлавіч (1895–1977), ваенны і дзяржаўны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай войнаў, вайны з Японіяй, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945), узнагароджаны васьмю ордэнамі Леніна, двума ордэнамі «Перамога» – 125 гадоў з дня нараджэння.
30 – Сакалоў Валерый Сяргеевіч (1940), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, спецыяліст у галіне ваеннай справы, аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для курсантаў і слухачоў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь – 80 гадоў з дня нараджэння.