Студзень
1 – Рыбак Ульян Аляксандравіч (1920, Глускі р-н – 2009), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Караткевіч Міхаіл Андрэевіч (1940, Барысаўскі р-н), вучоны ў галіне электраэнергетыкі, выдатнік Беларускай энергасістэмы – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – Пелагейчанка Эдуард Іванавіч (1940), артыст оперы (тэнар), педагог, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Гяноў Мікалай Леанідавіч (1930, г. Полацк – 2002), трэнер (вадналыжны спорт), стваральнік вядомай у свеце школы вадналыжнага спорту, заслужаны трэнер Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны», уладальнік знака Міністэрства спорту і турызму Беларусі «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Трахтэнберг Навум Яфімавіч (1910–1977), архітэктар, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – Аршанскі мясакансервавы камбінат (1930) – 90 гадоў з часу заснавання.
6 – Маслоўская Ганна Іванаўна (1920, Пастаўскі р-н – 1980), удзельніца партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
7 – Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч (1910–1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер ордэнаў Леніна (1942, 1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
7 – Бахараў Пётр Міхайлавіч (1920, Лагойскі р-н – 1987), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Карака Пётр Сямёнавіч (1940, Рэчыцкі р-н), вучоны-філосаф, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
9 – Пшчолка Аляксандр Раманавіч (1870, Ушацкі р-н – 1943), пісьменнік, публіцыст, этнограф, фалькларыст – 150 гадоў з дня нараджэння.
9 – Князеў Васіль Аляксандравіч (1920, г. п. Бобр – 1968), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Аляхновіч Алег Міхайлавіч (1940, г. Магілёў), фалькларыст, музыкант, сцэнарыст, педагог, аўтар манаграфій і метадычных дапаможнікаў – 80 гадоў з дня нараджэння.
10 – Галубовіч Васіль Васільевіч (1910, Талачынскі раён – 1991), тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 110 гадоў з дня нараджэння.
10 – Капуцкі Фёдар Мікалаевіч (1930, Маладзечанскі р-н – 2017), вучоны-хімік, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Фольбарт Аляксандр Фёдаравіч (1800, г. Магілёў – 1876), вучоны-прыродазнавец, медык-хірург, палеантолаг – 220 гадоў з дня нараджэння.
11 – Булінскі Андрэй Аляксандравіч (1910–1984), кінааператар, які зняў першы каляровы фільм у Беларусі «Дзеці партызана» (1954), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Лапцінскі Ігар Васільевіч (1930, г. Магілёў – 2018), акцёр тэатра і кіно, рэжысёр радыё, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Руцкая Алена Вітальеўна (1950, Шчучынскі р-н), паэтэса, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі, заслужаны настаўнік Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
12 – Вяргеенка Міхаіл Нічыпаравіч (1950, г. Гомель), спартсмен і трэнер (футбол), майстар спорту СССР, чэмпіён СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
13 – Афанасьеў Барыс Ігнатавіч (1920, г. Мсціслаў – 1992), скрыпач, дырыжор, які працаваў у Беларусі, Расіі і Украіне, народны артыст Расіі – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Аўрамчык Мікола (Мікалай Якаўлевіч; 1920, Бабруйскі р-н – 2017), паэт, празаік, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Дулеба Антон Мікалаевіч (1920, Чэрвеньскі р-н – 1983), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Кузняцоў Анатоль Васільевіч (1940), артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Горын (сапр. Каляда) Павел Восіпавіч (1900, г. Бяроза – 1938), вучоны-гісторык, дзяржаўны дзеяч Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Астравецкі, Ашмянскі, Баранавіцкі, Браслаўскі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Валожынскі, Ваўкавыскі, Вілейскі, Воранаўскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Докшыцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Зэльвенскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Іўеўскі, Камянецкі, Клецкі, Кобрынскі, Лідскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маладзечанскі, Маларыцкі, Мастоўскі, Мёрскі, Мядзельскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Пастаўскі, Пінскі, Пружанскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Стаўбцоўскі, Столінскі, Шаркаўшчынскі і Шчучынскі раёны (1940) – 80 гадоў з часу ўтварэння.
15 – Аксёнава Тамара Уладзіміраўна (1950, г. Мінск – 2004), спецыяліст у галіне бібліятэчнай і бібліяграфічнай дзейнасці, уладальніца Ганаровага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Бышнёў Сяргей Іванавіч (1960, г. Віцебск), мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2011) – 60 гадоў з дня нараджэння.
16 – Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі (г. Мінск; 1990) – 30 гадоў з часу стварэння.
17 – Лукша Леанід Канстанцінавіч (1930, Пружанскі р-н – 2011), вучоны ў галіне мостабудавання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Філіпаў Пётр Паўлавіч (1920, Клімавіцкі р-н – 2005), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Герасімовіч Георгій Ігнатавіч (1930, Мінскі р-н), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
19 – Абухаў Віктар Цімафеевіч (1900–1975), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-палкоўнік танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
19 – Ісакоўскі Міхаіл Васільевіч (1900–1973), паэт, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943, 1949), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам «Знак Пашаны» – 120 гадоў з дня нараджэння.
19 – Ушакоў Іван Міхайлавіч (1910, г. Барысаў – 1966), тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Агабекаў Уладзімір Янокавіч (1940), вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі, ганаровы акадэмік Акадэміі навук Чачэнскай Рэспублікі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2005, 2015, 2017), кавалер ордэна Пашаны – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Будыка Міхаіл Іванавіч (1920, г. Гомель – 2001), расійскі вучоны-геафізік, акадэмік Расійскай АН, лаўрэат Ленінскай прэміі (1958), лаўрэат міжнароднай прэміі «Блакітная Планета» (1998) за працы ў галіне экалогіі, ганаровы член Расійскага геаграфічнага таварыства і Амерыканскага метэаралагічнага таварыства – 100 гадоў з дня нараджэння.
21 – Шаліхін Уладзімір Аляксеевіч (1930, г. Гомель – 2002), канцэртмайстар, музыкант, дыктар радыё і тэлебачання, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
21 – Курмакін Анатоль Дзмітрыевіч (1940), музыкант, выканаўца на народных інструментах, аранжыроўшчык, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Брэсцкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка праваслаўнай царквы ў Беларусі (1840) – 180 гадоў з часу ўтварэння (епархія адноўлена ў 1990 г.).
22 – Масальскі Уладзімір Рыгоравіч (1920, г. Рэчыца – 1965), ваенны дзеяч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна – 100 гадоў з дня нараджэння.
23 – Барсукоў Міхаіл Іванавіч (1890–1974), вучоны ў галіне гісторыі медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзяржаўны дзеяч Беларусі, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам «Знак Пашаны» – 130 гадоў з дня нараджэння.
23 – Данелія Пётр Аляксеевіч (1920–2012), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
23 – Ізобаў Мікалай Аляксеевіч (1940, Лёзненскі р-н), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), прэміі НАН Беларусі (2013), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.
23 – Сокал Віталь Аляксандравіч (1940, г. Мінск), вучоны ў галіне мікраэлектронікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
23 – Аверкаў Аляксандр Канстанцінавіч (1960), тэлевядучы, акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 60 гадоў з дня нараджэння.
24 – Семяненка Міхаіл Васільевіч (1950), вучоны ў галіне насенняводства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
25 – Марыненка Таццяна Савельеўна (1920, Полацкі р-н – 1942), удзельніца партызанскага руху ў Полацкім раёне ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965) – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Чачын Віктар Мікалаевіч (1930, г. Гомель – 1994), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Лельчыцкі раённы краязнаўчы музей (1990) – 30 гадоў з часу адкрыцця.
27 – Брайцаў Іван Раманавіч (1870, Хоцімскі р-н – 1947), расійскі і беларускі матэматык, адзін з арганізатараў БДУ, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 150 гадоў з дня нараджэння.
27 – Ахола-Вало Алексантэры (Аляксандр Пятровіч; 1900–1997), мастак, скульптар, архітэктар, вучоны-філосаф, пісьменнік, жыццё і творчасць якога ў 1919–1930 гг. былі звязаны з Беларуссю – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) (1940) – 80 гадоў з часу адкрыцця.
27 – Карэтнікаў Валерый Іванавіч (1940), кампазітар, педагог, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003) – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Букаціна Галіна Мікалаеўна (1960, г. Маладзечна), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
28 – Дайнека Леанід Мартынавіч (1940, Клічаўскі р-н), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1988) – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч (1900, Аршанскі р-н – 1972), вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.
29 – Лебедзева Ганна Андрэеўна (1930–1990), артыстка оперы (драматычнае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
30 – Пяцько Валерый Іванавіч (1940), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.
31 – Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка праваслаўнай царквы ў Беларусі (1990) – 30 гадоў з часу стварэння.