Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Снежань

1 – Арлоў Мікалай Іванавіч (1895, Клімавіцкі р-н – 1965), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.

1 – Жакаў Ігар Рыгоравіч (1930), вучоны ў галіне анкалогіі і прамянёвай тэрапіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.

2 – Чайка Валерый Паўлавіч (1950), мастак дэкаратыўна-прыкладнога і афармлен­чага мастацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2011), педагог – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Дадышкіліяні Натэла Атараўна (1960), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі, педагог – 60 гадоў з дня нараджэння.

4 – Кудзеля Леанід Лаўрэнцьевіч (1940), спявак (лірычны тэнар), педагог, заслужа­ны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Ракоўскі Уладзімір Яўгенавіч (1900–1987), расійскі і беларускі вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

6 – Барбара Радзівіл (1520–1551), каралева Польшчы і вялікая княгіня ВКЛ – 500 гадоў з дня нараджэння.

6 – Завод «Легмаш», прадпрыемства ў складзе холдынга «Беларуская металургічная кампанія» (г. Орша; 1945) – 75 гадоў з часу стварэння.

7 – Ялхоў Юрый Аляксандравіч (1940), рэжысёр, кінааператар, сцэнарыст, сярод работ якога брэнды айчыннай кінематаграфіі – тэлевізійныя, дакументальныя і мастацкія фільмы «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоную Шапачку», «Сын за бацьку», «Анастасія Слуцкая» і інш., фотамастак, празаік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяр­жаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Траццяк Станіслаў Іванавіч (1950), вучоны ў галіне агульнай хірургіі, транс­планталогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Цішчанка Яўген Міхайлавіч (1960, г. Гродна – 2016), вучоны ў галіне медыцы­ны, аўтар прац па гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі ў ХІХ–ХХ стст. – 60 гадоў з дня нараджэння.

8 – Аршанскі льнокамбінат, РУВГП у складзе канцэрна «Беллегпрам», лідар лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці Беларусі і краін СНД, буйнейшы ў Еўропе вытворца льняных тканін, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (1930) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці.

8 – Самсонаў Уладзімір Аляксеевіч (1945, г. Мінск), мастак у галіне манументаль­на-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісец – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Таруцін Ігар Германавіч (1940, г. Стоўбцы), вучоны ў галіне фізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Пракаповіч Ігар Міхайлавіч (1960, г. Паставы), пісьменнік, краязнавец, педагог, аўтар шэрага вучэбных праграм, краязнаўчых і мастацкіх твораў, лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1993) – 60 гадоў з дня нараджэння.

10 – Рушчыц Фердынанд (1870, Валожынскі р-н – 1936), жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы і Літвы – 150 гадоў з дня нараджэння.

10 – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, вядучая інжынерна-тэхнічная навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1920) – 100 гадоў з часу заснавання.

10 – Арочка Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 1930, Слонімскі р-н – 2013), пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Папавіцкі Георгій Канстанцінавіч (1890–1948), расійскі і беларускі габаіст, педагог, дзейнасць якога мела вялікае значэнне для развіцця выканальніцтва на духавых інструментах у Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 130 гадоў з дня нараджэння.

12 – Акулаў Мікалай Сяргеевіч (1900–1976), вучоны ў галіне фізікі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), прэміі Берлінскай АН (1930), прэміі АН СССР імя М.В. Ламаносава (1953) – 120 гадоў з дня нараджэння.

12 – Храмушын Генадзь Леанідавіч (1920–2002), скрыпач, заслужаны артыст Бела­русі – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Лызікаў Мікалай Фядосавіч (1920, Клімав. р-н – 1999), вучоны ў галіне аку­шэрства і гінекалогіі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Налівайка Людміла Дзмітрыеўна (1940, г. Гродна), мастак, мастацтвазнавец, празаік, драматург – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Юркевіч Сяргей Пятровіч (1910–1985), расійскі і беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Эфендыеў Тэрлан Шаід аглы (1940), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Судзілоўскі (псеўд. Русель) Мікалай Канстанцінавіч (1850, г. Магілёў – 1930), дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, вучоны-філосаф і прыродазнавец – 170 гадоў з дня нараджэння.

15 – Яршоў Аляксандр Іванавіч (1930), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі і тэх­нікі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 90 га­доў з дня нараджэння.

15 – Плотнікаў Браніслаў Аляксандравіч (1940, г. Быхаў – 2005), мовазнавец, да­следчык агульнага, славянскага і беларускага мовазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Чурыла Уладзімір Усеваладавіч (1950), мастак, аўтар прац у манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацкім праектаванні, станковым жывапісе – 70 гадоў з дня нараджэння.

18 – Ходзька Іосіф Іванавіч (1800, г. п. Крывічы – 1881), географ, геадэзіст, тапо­граф, ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства – 220 гадоў з дня нараджэння.

18 – Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017) (г. Мінск; 1990) – 30 гадоў з часу стварэння.

19 – Лашчанка Пётр Мікалаевіч (1910–1992), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзель­нік вызвалення Брагінскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 – Шырокаў Мікалай Артамонавіч (1920, г. Гомель – 1996), графік, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Казоўскі Рыгор Абрамавіч (1940, г. Гомель), спартсмен і трэнер (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод выха­ванцаў якога чэмпіёны свету, прызёры чэмпіянатаў Еўропы Л. Ліберман, У. Капытоў, В. Макаранка і іншыя – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Альхімовіч Казімір Дамінікавіч (1840, Шчучынскі р-н – 1916), жывапісец, графік, творчаць якога звязана з мастацкім жыццём Польшчы, Беларусі і Літвы, аўтар гістарычных палотнаў і серыі карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча, удзельнік паўстання 1863–1864 гг. – 180 гадоў з дня нараджэння.

20 – Марыкс Аскар Пятровіч (1890–1976), мастак тэатра, графік, педагог, адзін з заснавальнікаў дэкарацыйнага мастацтва ў беларускім савецкім тэатры, народны мастак Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

20 – Ядкоўскі Юзаф (1890, г. Гродна – 1950), беларускі і польскі археолаг, нумізмат, гісторык мастацтва, вядомы гродзенскі краязнавец і заснавальнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея – 130 гадоў з дня нараджэння.

20 – Гутковіч Аляксандр Залманавіч (1920, Бешанковіцкі р-н – 1989), акцёр, рэжысёр тэлебачання, драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966) – 100 гадоў з дня нараджэння.

20 – «Настаўніцкая газета», выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1945) – 75 гадоў з пачатку выдання.

21 – Аладаў Мікалай Ільіч (1890–1972), кампазітар, педагог, адзін з арганізатараў Беларускага музычнага тэхнікума і кансерваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), народны артыст Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 130 гадоў з дня нараджэння.

22 – Пагуляеў Даніла Іванавіч (1895, Горацкі р-н – 1974), расійскі вучоны-геолаг, заслужаны дзеяч навукі Расіі, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.

22 – Байрачны Мікалай Іванавіч (1950), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацт­ва, аўтар твораў у станковай скульптуры, медальерным мастацтве, графіцы, мультыпліка­цыі – 70 гадоў з дня нараджэння.

23 – Чурыкаў Мікалай Сцяпанавіч (1910–1997), удзельнік вызвалення Магілёўска­га раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Блешчык Мікалай Паўлавіч (1930, г. п. Чырвоны Сцяг – 2017), вучоны ў галіне тэхналогіі будаўніцтва, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння.

23 – Абалян Іскуі Мірыкаўна (1970), эстрадная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.

24 – Савіцкі Яўген Якаўлевіч (1910–1990), ваенны дзеяч, маршал авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945), заслужаны ваенны лётчык СССР, узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

24 – Ізюмаў Мікалай Андрэевіч (1920–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялі­кую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Ляшчынскі Адам Браніслававіч (1920, Капыл. р-н – 2006), удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна – 100 гадоў з дня нараджэння.

25 – Пастарнацкі Фёдар Ігнатавіч (1845, Пухавіцкі р-н – 1902), расійскі вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны, выдатны прадстаўнік айчыннай тэрапеўтычнай школы другой паловы ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курарталогіі, грамадскі дзеяч –
175 гадоў з дня нараджэння.

25 – Эльберт Барыс Якаўлевіч (Бер Янкель; 1890–1963), вучоны ў галіне мікрабія­логіі, заснавальнік беларускай школы мікрабіёлагаў, першы дырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Кіргізіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 130 гадоў з дня нараджэння.

25 – Саковіч Антон Навумавіч (1895, Лагойскі р-н – 1982), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант інтэнданцкай службы, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.

25 – Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, (г. Мінск; 1900) – 120 га­доў з часу адкрыцця.

25 – Вішнеўская Кацярына Яфімаўна (1930, Гомельскі р-н – 2013), вучоны ў галіне онкагінекалогіі, заснавальніца школы беларускіх онкагінеколагаў, выдатнік аховы здароўя СССР, выдатнік санітарнай службы СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.

25 – Цюрын Іван Аляксеевіч (1930), балетмайстар, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

25 – Будзевіч Іван Іванавіч (1940, г. Ліда – 2014), вучоны ў галіне біятэхналогіі сельскагаспадарчых жывёл, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Шнеерсон Леў Міхайлавіч (1910–1999), вучоны-гісторык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

26 – Арсеньеў Віктар Васільевіч (1950, г. Брэст), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Мядзведзева Глафіра Антонаўна (Чэрыкаўскі р-н; 1910–2011), вучоны-патафізіё­лаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шаціла Іван Браніслававіч (1910, Пухавіцкі р-н – 1977), акцёр, народны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

28 – Магілёўскі завод «Электрарухавік», філіял ААТ «Магілёўліфтмаш» (г. Магі­лёў; 1945) – 75 гадоў з часу стварэння.

29 – Домбаль Тамаш Францавіч (1890–1938), вучоны-эканаміст, акадэмік НАН Беларусі, дзеяч міжнароднага сялянскага руху – 130 гадоў з дня нараджэння.

30 – Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015) (г. Мінск; 1930) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці.