Сакавік
1– Дамбавецкі Аляксандр Станіслававіч (1840 – каля 1914 ці не пазней 1917), краязнавец і грамадскі дзеяч, магілёўскі губернатар (1872–1893), пад кіраўніцтвам якога губерня дасягнула росквіту і стала адной з прагрэсіўных у Расійскай Імперыі – 180 гадоў з дня нараджэння.
1 – Панцялеенка Фёдар Іванавіч (1950, Калінкавіцкі р-н), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусi, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Шчэрба Леў Уладзіміравіч (1880, г. Чэрвень – 1944), расійскі мовазнавец, заснавальнік пецярбургскай філалагічнай школы, акадэмік АН СССР і АПН Расіі – 140 гадоў з дня нараджэння.
3 – Козіч Іван Сямёнавіч (1920, Уздзенскі р-н – 2000), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Шорах Рыгор Паўлавіч (1930, Жабінкаўскі р-н), вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Адважны Вінцук (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 1890, Ашмянскі р-н – 1978), пісьменнік, рэлігійны дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння.
5 – Карпук Міхаіл Андрэевіч (1930, Камянецкі р-н), мастак кіно і тэлебачання, графік, жывапісец – 90 гадоў з дня нараджэння.
5 – Сцяцко Павел Уладзіміравіч (1930, Зэльвенскі р-н), мовазнавец, педагог, даследчык беларускага і славянскага мовазнаўства і міжмоўных стасункаў, аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, слоўнікаў – 90 гадоў з дня нараджэння.
7 – Мілаеў Яўген Цімафеевіч (1910–1983), беларускі і расійскі артыст цырка, эквілібрыст, заслужаны артыст Беларусі і Расіі, народны артыст СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1979), кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.
7 – Раінчык Васіль Пятровіч (1950, Шклоўскі р-н), кампазітар, піяніст, музычны і грамадскі дзеяч, прадзюсар, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Караткоў Канстанцін Мікалаевіч (1890–1954), вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна Леніна – 130 гадоў з дня нараджэння.
8 – Конюх Пётра (Пётр Васільевіч; 1910, Карэліцкі р-н – 1994), сусветна вядомы артыст оперы (бас), педагог – 110 гадоў з дня нараджэння.
8 – Пархута Яраслаў Сільвестравіч (1930, Івацэвіцкі р-н – 1996), пісьменнік, краязнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1992) – 90 гадоў з дня нараджэння.
8 – Логінаў Уладзімір Фёдаравіч (1940, Гарадоцкі р-н), вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1997, 2007) – 80 гадоў з дня нараджэння.
10 – Майсеенка Сяргей Цімафеевіч (1920, Дубровенскі р-н – 2005), дзяржаўны дзеяч БССР, заслужаны лесавод Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч (1920, Глускі р-н – 2009), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Кірылаў Мікалай Сцяпанавіч (1930–2007), мастак-афарміцель, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка, цэнтр бібліятэчна-бібліяграфічнага і інфармацыйнага абслугоўвання спецыялістаў у галіне медыцыны і аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (г. Мінск; 1940) – 80 гадоў з часу стварэння.
12 – Пятровіч Іосіф Людвігавіч (1920, Мінскі р-н – 1990), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
12 – Калечыц Алена Генадзьеўна (1940), вучоны-археолаг, палеагеограф, даследчык археалогіі палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку, палеаэкалогіі і палеагеаграфіі, распрацоўшчык канцэпцыі першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
12 – Шафранскі Якаў Міхайлавіч (1950, г. Віцебск), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
12 – Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа (1990) – 30 гадоў з пачатку дзейнасці.
14 – Сяркова Яўгенія Яўстаф’еўна (1900–1985), урач, адна з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Савіч-Заблоцкі (Суліма-Савіч-Заблоцкі) Войслаў (Вайніслаў) Казімір Канстанцінавіч (1850 ці 1849, Мёрскі р-н – пасля 1893), беларускі і польскі пісьменнік, публіцыст – 170 гадоў з дня нараджэння.
15 – Якупаў Мікалай Якупавіч (1920–1999), удзельнік вызвалення Брагінскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Алфёраў Жарэс Іванавіч (1930, г. Віцебск – 2019), расійскі вучоны-фізік, акадэмік АН СССР і АН Расіі, замежны член НАН Беларусі, АН Германіі, Польскай АН, Нацыянальнай інжынернай АН ЗША, Нацыянальнай АН ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2000), Ленінскай прэміі (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), кавалер ордэнаў Леніна, «За заслугі перад Айчынай» (Расія), Ф. Скарыны – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Шыкунова Ірына Сямёнаўна (1940, Любанскі р-н), артыстка оперы (лірычнае сапрана), педагог, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Міхоэлс (сапр. Воўсі) Саламон Міхайлавіч (1890, г. Дзвінск – 1948), акцёр, рэжысёр, педагог, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 130 гадоў з дня нараджэння.
17 – Яфрэменка Аляксей Антонавіч (1910, Краснапольскі р-н – 1977), беларускі і расійскі акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Шапіра Барыс Міронавіч (1930, Рагачоўскі р-н – 2019), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
21 – Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч (1840, Віленскі пав. – 1900), пісьменнік, публіцыст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (крытычны рэалізм) – 180 гадоў з дня нараджэння.
21 – Мазурэнка Анатоль Мітрафанавіч (1940, Буда-Кашалёўскі р-н – 1994), вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Пысін Аляксей Васільевіч (1920, Краснапольскі р-н – 1981), паэт, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1968) – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Лізюкоў Аляксандр Ільіч (1900, г. Гомель – 1942), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны, абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1941), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1936, 1941), ордэнам Жукава (Расія, 2018) – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Зайцаў Дзмітрый Яўгенавіч (1940, г. Мінск), кінааператар, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Касцюк Міхаіл Паўлавіч (1940, Навагрудскі р-н – 2019), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В.А. Капцюга (2003) – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Шніп Віктар Анатольевіч (1960, Валожынскі р-н), паэт, лаўрэат прэміі імя У. Маякоўскага (1987), літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017) – 60 гадоў з дня нараджэння.
27 – Цэпава Галіна Іванаўна (1910–1985), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
27 – Гайдук Фердынанд Міхайлавіч (1940, Шчучынскі р-н – 2011), вучоны ў галіне псіхіатрыі, заслужаны работнік аховы здароўя Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Брэсцкая трыкатажная фірма «Элма», адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь (г. Брэст; 1940) – 80 гадоў з пачатку дзейнасці.
28 – Паўловіч Яўген Мікалаевіч (1940, г. п. Рудзенск – 2012), артыст балета, рэжысёр-пастаноўшчык, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Танаеў Вячаслаў Сяргеевіч (1940–2002), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі НАН Беларусі (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Корчыц Яўген Вітольдавіч (1880–1950), вучоны ў галіне хірургіі, які ўпершыню на Беларусі зрабіў аперацыю на сэрцы (1927), член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
29 – Корш-Саблін (сапр. Саблін) Уладзімір Уладзіміравіч (1900–1974), кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай кінематаграфіі, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), кавалер ордэнаў Леніна, «Знак Пашаны» – 120 гадоў з дня нараджэння.
29 – Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна (1950, Браслаўскі р-н), паэтэса, празаік, драматург, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018) – 70 гадоў з дня нараджэння.
31 – Сянкоўскі Восіп (Юльян) Іванавіч (1800, Віленскі павет – 1858), вучоны-усходазнавец, дыпламат, пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанру навукова-фантастычнай аповесці ў расійскай літаратуры, мовазнавец, журналіст, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 220 гадоў з дня нараджэння.
31 – Ільін Віктар Макаравіч (1930, Мсціслаўскі р-н), вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
31 – Рабчук Сяргей Ануфрыевіч (1940, Дзяржынскі р-н), трэнер (веласіпедны спорт), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога бронзавы прызёр чэмпіянату свету Л. Гаражанская, бронзавы прызёр ХХVІІІ Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету Н. Цылінская – 80 гадоў з дня нараджэння.