Люты
1 – Лузгін Аляксей Андрэевіч (1920, Талачынскі р-н – 1977), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Марцінкевіч Фелікс Станіслававіч (1920, Дзяржынскі р-н – 1992), вучоны-эканаміст, акадэмік НАН Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
5 – Янкоўскі Расціслаў Іванавіч (1930–2016), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1992), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2003), прэміі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў галіне культуры і мастацтва (2006), міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2015), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Мазо Рахіль Эфраімаўна (1910, г. Барысаў – 2000), вучоны ў галіне педыятрыі і кардыялогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 110 гадоў з дня нараджэння.
7 – Трахімёнак Сяргей Аляксандравіч (1950), беларускі і расійскі пісьменнік, сцэнарыст, вучоны-юрыст – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Хруцкі Іван Фаміч (1810, Лепельскі павет – 1885), жывапісец, акадэмік жывапісу, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Расіі – 210 гадоў з дня нараджэння.
8 – Беляўскі Уладзімір Марцінавіч (1950), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, селекцыі, насенняводства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008) – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Душачкін-Клімаў Андрэй Андрэевіч (1960, г. Мінск), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
10 – Крэмер Сямён Давыдавіч (1900, г. Гомель – 1990 ці 1991), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
10 – Вадап’янаў Павел Аляксандравіч (1940, Карэліцкі р-н), вучоны ў галіне філасофіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
10 – Кузьмін Андрэй Канстанцінавіч (1940, Талачынскі р-н), трэнер (веласіпедны спорт, шасэйныя гонкі), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога чэмпіён свету і СССР І. Сумнікаў – 80 гадоў з дня нараджэння.
10 – Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (г. Мінск; 1960) – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.
11 – Рудзько Дзмітрый Васільевіч (1920, г. Петрыкаў – 1998), цымбаліст, заслужаны артыст Беларусі, педагог – 100 гадоў з дня нараджэння.
11 – Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (г. Брэст; 1940) – 80 гадоў з часу стварэння.
11 – Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне (1940) – 80 гадоў з часу стварэння.
12 – Аладаў Вальмен Мікалаевіч (1930, г. Мінск), заслужаны архітэктар Беларусі, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), выдатнік адукацыі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.
13 – Хілько Юрый Іванавіч (1960, г. Баранавічы), графік, лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя св. Кірылы і Мяфодзія (1990), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015) – 60 гадоў з дня нараджэння.
14 – Пазняк Вадзім Нічыпаравіч (1920, Бешанковіцкі р-н – 1997), грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Марголін Зіновій Эмануілавіч (1960, г. Мінск), беларускі і расійскі мастак тэатра, лаўрэат тэатральных прэмій Расіі «Залатая маска» (2005) і «Крыштальная Турандот» (2008) – 60 гадоў з дня нараджэння.
16 – Крук Аркадзь Сцяпанавіч (1920, Пухавіцкі р-н – 2015), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Вінакураў Фёдар Пятровіч (1900–1990), вучоны ў галіне гідратэхнікі, акадэмік НАН Беларусі і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 120 гадоў з дня нараджэння.
19 – Сваяк Казімір (сапр. Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч; 1890, Астравецкі р-н – 1926), пісьменнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння.
20 – Глазуноў Пётр Аляксеевіч (1920, Віцебскі р-н – 1992), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Ражкоў Леанід Мікалаевіч (1940, г. Магілёў), вучоны ў галіне лесаводства, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Вараб’ёў Аляксандр Васільевіч (1930–2006), гісторык, ганаровы архівіст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
21 – Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (1990) – 30 гадоў з часу заснавання.
22 – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (1940) – 80 гадоў з часу заснавання (адкрыты 07.03.1940).
22 – Шылава Ірына Алегаўна (1960, г. Гродна), спартсменка (стральба кулявая), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнка свету (1989, 1990, 1991), Еўропы (1986, 1989, 1990, 1992, 1996), дзесяцікратная чэмпіёнка СССР, ганаровая грамадзянка Гродна, узнагароджана ордэнам «»Знак Пашаны» – 60 гадоў з дня нараджэння.
23 – Ермалаеў Аляксей Мікалаевіч (1910–1975), расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог, які паставіў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1947, 1950) – 110 гадоў з дня нараджэння.
24 – Андрэеў Аляксей Леанідавіч (1920–1999), расійскі і беларускі артыст балета, балетмайстар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны артыст Расіі – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Прыходзька Пятро (Пётр Фёдаравіч; 1920, Хоцімскі р-н – 2006), паэт, перакладчык, аўтар шэрага паэтычных зборнікаў (у тым ліку для дзяцей), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1985) – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Феакцістаў Віктар Афанасьевіч (1940, Гомельскі р-н), трэнер-педагог (лёгкая атлетыка), заслужаны настаўнік Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Пузыня Уладзімір Якаўлевіч (1940, г. Мінск – 2012), майстар-рэстаўратар старажытных нацыянальных музычных інструментаў, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Мадораў Фёдар Аляксандравіч (1890–1967), расійскі і беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Расіі – 130 гадоў з дня нараджэння.
28 – Дубровіч Алесь (сапр. Рэдзька Аляксей Рыгоравіч; 1910, Глыбоцкі р-н – 1942), паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Клімаў Марат Рыгоравіч (1940, Івацэвіцкі р-н), мастак, які працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага (вітраж, фрэска, мазаіка) і станковага жывапісу, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння