Лістапад
Карэліцкі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гродзенскай вобласці (1940) – 80 гадоў з часу ўтварэння.
1 – Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч (1895, Дзяржын. р-н – 1937), акцёр тэатра і кіно, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
1 – Лоўчы Мікалай Фёдаравіч (1930, Шклоўс. р-н), вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі раслін, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Пакаташкін Валянцін Пятровіч (1940, г. Гомель), мастак, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі, выдатнік народнай адукацыі Беларусі, кавалер ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – «Мінская праўда», грамадска-палітычная газета Мінскай вобласці, лаўрэат першага Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі «Лепшая абласная газета» (2005), уладальнік знака «Залатая Літара» (1950) – 70 гадоў з пачатку выдання.
1 – Гродзенскі абласны тэатр лялек, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2013), прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015) (1980) – 40 гадоў з часу заснавання (адкрыты 25.05.1981 г.).
1 – Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, (г. Гомель; 1990) – 30 гадоў з часу заснавання.
2 – Барскі Алесь (сапр. Баршчэўскі Аляксандр Андрэевіч; 1930), паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культурны дзеяч з Польшчы, кавалер ордэна Ф. Скарыны – 90 гадоў з дня нараджэння.
2 – Каробкін Уладзімір Андрэевіч (1940, г. Орша), канструктар, вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1986), прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – Наварыч Алесь (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч; 1960, Столін. р-н), пісьменнік, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003) – 60 гадоў з дня нараджэння.
3 – Глогер Зыгмунт (1845–1910), польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст, даследчык матэрыяльнай і духоўнай культуры Польшчы, Беларусі, Літвы – 175 гадоў з дня нараджэння.
3 – Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч (1890, Пухав. р-н – 1943), вучоны ў галіне антрапалогіі і археалогіі, які першым выявіў рэшткі выкапнёвага чалавека-неандэртальца на тэрыторыі СССР – 130 гадоў з дня нараджэння.
3 – Пархоменка Уладзімір Паўлавіч (1940, Чачэр. р-н – 2017), вучоны-педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999) –
80 гадоў з дня нараджэння.
4 – Смірын Майсей Мендэлевіч (1895, г. Дзісна – 1975), гісторык-медыявіст, замежны член АН Германіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) – 125 гадоў з дня нараджэння.
5 – Асновіч Сямён (Самуіл) Пятровіч (1920, г. Бабруйск – 2005), скрыпач, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – Ходзька Леанард (1800, Маладзеч. р-н – 1871), выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф – 220 гадоў з дня нараджэння.
6 – «Сцяг індустрыялізацыі», у складзе дзяржаўнага аб’яднання «Віцебскпрам», адзін з буйнейшых вытворцаў мужчынскага і жаночага адзення Беларусі (г. Віцебск; 1930) – 90 гадоў з часу ўводу ў дзеянне.
6 – Карунас Васіль Канстанцінавіч (1950, г. п. Шарашова), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
6 – Фядосаў Уладзімір Васільевіч (1950, Лёзненскі р-н – 2011), ваенны дзеяч, вучоны-эканаміст, ганаровы архівіст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
7 – Падчашынскі Карл Іванавіч (1790, Воранаўскі р-н – 1860), архітэктар, па праектах якога былі пабудаваны вучылішчы ў Бабруйску, Мазыры і Слуцку, палацава-паркавы ансамбль у Жылічах (Магілёўская вобл.), педагог, аўтар падручнікаў і публікацый – 230 гадоў з дня нараджэння.
7 – Скарапанаў Сцяпан Гардзеевіч (1910, Чачэрскі р-н – 1999), вучоны ў галіне агульнага земляробства і меліярацыі, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, УАСГНІЛ, замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Германіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Дружбы народаў і «Знак Пашаны» – 110 гадоў з дня нараджэння.
7 – Царанкова (дзявоч. Сцяфанава) Людміла Пятроўна (1930–2006), спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
8 – Святаполк Ізяславіч (у хрышчэнні Міхаіл; 1050–1113), князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі – 970 гадоў з дня нараджэння.
8 – Пачопка Янка (Іван Пятровіч; 1890, Глыбоцкі р-н – 1977), паэт, празаік, фалькларыст, прапагандыст сельскагападарчых ведаў – 130 гадоў з дня нараджэння.
8 – Суднік Міхаіл Раманавіч (1910, Полацкі р-н – 1995), мовазнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 110 гадоў з дня нараджэння.
8 – Беларуская ДРЭС, філіял РУП «Віцебскэнерга», першая на Беларусі электрастанцыя, пабудаваная па плане ГОЭЛРО (г. п. Арэхаўск; 1930) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці.
8 – Хлебазавод «Аўтамат» КУП «Мінскхлебпрам» (г. Мінск; 1940) – 80 гадоў з пачатку дзейнасці.
9 – Кавалёнак Міхаіл Іванавіч (1900, Бярэзінскі р-н – 1958), вучоны-медык, заслужаны ўрач Беларусі, дзяржаўны дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння.
9 – Шыла Міхаіл Давыдавіч (1920, Іванаўскі р-н – 1998), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Шпіт Юрый Васільевіч (1930–2008), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.
9 – Лук’янчыкаў Сяргей Пятровіч (1945), рэжысёр і сцэнарыст дакументальнага кіно, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), уладальнік вялікай колькасці прызоў і ўзнагарод міжнародных кінафестываляў – 75 гадоў з дня нараджэння.
9 – Тышко Леанід Барысавіч (1945, г. Брэст), музыкант, артыст эстрады, заслужаны артыст Беларусі, адзін са стваральнікаў ВІА «Песняры» – 75 гадоў з дня нараджэння.
10 – Германовіч Маркіян Якаўлевіч (1895, Жабінкаўскі р-н – 1937), ваенны дзеяч, камкор, удзельнік Першай сусветнай вайны, герой грамадзянскай вайны – 125 гадоў з дня нараджэння.
12 – Макаёнак Андрэй Ягоравіч (1920, Рагачоўскі р-н – 1982), драматург, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1974) – 100 гадоў з дня нараджэння.
13 – Інстытут лесу НАН Беларусі, (г. Гомель; 1930) – 90 гадоў з часу заснавання.
13 – Крыкава Валянціна Іванаўна (1930), артыстка балета, педагог, народная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
14 – Чарнушэвіч Нічыпар Тодаравіч (1900, г. Капыль – 1967), паэт, перакладчык на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў – 120 гадоў з дня нараджэння.
14 – Кін-Камінскі Уладзімір Тадэвушавіч (1950, г. Мінск – 1995), акцёр, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1993) – 70 гадоў з дня нараджэння.
14 – Шалыга Мікалай Уладзіміравіч (1950, Ушацкі р-н), вучоны ў галіне малекулярнай біяфізікі і біяхіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2013) – 70 гадоў з дня нараджэння.
14 – Ваенна-гістарычны музей імя Д.К. Удовікава, (г. Драгічын; 1990) – 30 гадоў з часу заснавання (адкрыты 25.08.1994).
16 – Белавусаў Алег Паўлавіч (1945, г. Слуцк – 2009), мастацтвазнавец, дзеяч кінамастацтва, сцэнарыст, рэжысёр, заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975–1989), анімацыйных студый (1989–1995) – 75 гадоў з дня нараджэння.
16 – Зверава Эліна Аляксандраўна (1960), спартсменка (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіёнка ХХVІІ Алімпійскіх гульняў (2000, Сіднэй), сярэбраны прызёр ХХVІ Алімпійскіх гульняў (1996, Атланта), чэмпіёнка свету (1995, 2001), узнагароджана ордэнам Айчыны ІІІ ступені – 60 гадоў з дня нараджэння.
17 – Блажко Сяргей Мікалаевіч (1870, г. п. Хоцімск – 1956), вучоны-астраном, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 150 гадоў з дня нараджэння.
19 – Кавалеўскі Аляксандр Ануфрыевіч (1840, Віцеб. губ. – 1901), расійскі біёлаг, эмбрыёлаг-эвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў параўнальнай эмбрыялогіі і фізіялогіі беспазваночных жывёл, эвалюцыйнай і эксперыментальнай гісталогіі, акадэмік Пецярбургскай АН – 180 гадоў з дня нараджэння.
19 – Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч (1900, г. Орша – 1968), дзяржаўны дзеяч, вучоны-геадэзіст, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
19 – Курачкін Павел Аляксеевіч (1900–1990), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
19 – Высагорац Міхаіл Амосавіч (1920, Бешанковіцкі р-н – 1996), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Салаухін Рэм Іванавіч (1930–1988), беларускі і расійскі вучоны ў галіне эксперыментальнай фізікі, механікі і газадынамікі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі (1965), узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.
19 – Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, (1990) – 30 гадоў з часу адкрыцця.
20 – Абрамчук Мікалай Іванавіч (1910, Ваўкавыскі р-н – 1974), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч (1930, Касцюковіцкі р-н), пісьменнік, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і дарослых – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Ткачонак Аляксандр Леанідавіч (1950, г. Чашнікі), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2012) – 70 гадоў з дня нараджэння.
21 – Дзянісаў Міхаіл Іванавіч (1900–1971), артыст оперы (лірыка-драматычны барытон), народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
21 – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (1910), узнагароджаны Ганаровым Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь – 110 гадоў з часу адкрыцця.
21 – Шаг-Наважылаў (сапр. Наважылаў) Анатоль Сяргеевіч (1910–2007), расійскі і беларускі артыст цырка, ілюзіяніст, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі – 110 гадоў з дня нараджэння.
22 – Лісіцкі Эль (Лазар Маркавіч; 1890–1941), расійскі архітэктар, мастак-канструктар, графік, мастак кнігі, жыццё і дзейнасць якога пэўны час былі звязаны з Беларуссю – 130 гадоў з дня нараджэння.
23 – Ярмоліна Ларыса Аляксандраўна (1900, г. Мазыр – 1984), актрыса, тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
23 – Астапенка Змітрок (Дзмітрый Емяльянавіч; 1910, Мсціслаўскі павет – 1944), паэт, перакладчык, які стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – Міронаў Аляксандр Яўгенавіч (1910, г. Орша – 1992), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна (1920, Расонскі р-н – 1980), удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1957) – 100 гадоў з дня нараджэння.
24 – Васілеўскі Давыд Веньямінавіч (1895, Старадарожскі р-н – 1976), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
24 – Мультан Мікалай Мікалаевіч (1900, Івацэвіцкі р-н – 1975), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.
24 – Ермалаеў Уладзімір Аляксеевіч (1960, г. Мінск), ваенны дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
25 – Бескін Ізраіль Саламонавіч (1895, г. Віцебск – 1964), военачальнік, генерал-лейтэнант артылерыі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.
25 – Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч (1920, Лепельскі р-н – 1995), удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Красінскі Анатоль Віктаравіч (1930, г. п. Круглае), кіназнавец, кінакрытык, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы кінакрытыкі, лаўрэат прэмій Саюза кінематаграфістаў СССР (1981), Беларускага саюза кінематаграфістаў (1988), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Шарабурка Якаў Сяргеевіч (1895, Хоцімскі р-н – 1967), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
26 – Аляшкевіч Іван Баніфатавіч (1900, Кіраўскі р-н – 1977), хірург, вучоны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Завадоўскі Міхаіл Мікалаевіч (1900–1960), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (1930, г. Орша – 1984), пісьменнік, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1984), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1983) – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Алімаў Леў Барысавіч (1945, г. Брэст), мастак, які працуе ў станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе, ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
26 – Інстытут «БЕЛПРАМБУДПРАЕКТ», (г. Мінск; 1945) – 70 гадоў з часу стварэння.
27 – Пукст Рыгор Канстанцінавіч (1900, г. Гомель – 1960), кампазітар, аўтар першай беларускай оперы для дзяцей «Марынка», заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 120 гадоў з дня нараджэння.
28 – Асторына Аляксандра Паўлаўна (1900–1982), актрыса, рэжысёр, заслужаная артыстка Беларусі, адна з арганізатараў Брэсцкага абласнога тэатра лялек – 120 гадоў з дня нараджэння.
28 – Кукса Кацярына Цімафееўна (1945, г. Гомель), спартсменка і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР, мнагакратная чэмпіёнка Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі, якая выхавала шэраг спартсменаў высокага класа – пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў свету, Еўропы і СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
28 – Кузьміч Мікалай Пятровіч (1950, Кобрынскі р-н), мастак-ювелір, стваральнік копіі напрастольнага Крыжа, стаўратэкі і ракі прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі «Берасцейская зорка» (1997), Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 70 гадоў з дня нараджэння.
28 – Жукоўскі Віктар Генрыхавіч (1970, Баранавіцкі р-н), спартсмен (інваспорт, лёгкая атлетыка), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, бронзавы прызёр Х і ХІ Паралімпійскіх гульняў (1996, Атланта; 2000, Сіднэй), двухкратны чэмпіён свету (2002), чэмпіён Беларусі (1996–2005) – 50 гадоў з дня нараджэння.
29 – Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве (Лістападаўскае паўстанне), нацыянальна-вызваленчае паўстанне – 190 гадоў з пачатку.
30 – Дубовік Леў Антонавіч (1940, г. Драгічын), дзяржаўны дзеяч Беларусі, спецыяліст у галіне энергетыкі, заслужаны энергетык Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
30 – Ганчарэнка Рыгор Рыгоравіч (1950), вучоны-генетык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1995), выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.