Ліпень
1 – Брук Саламон Ільіч (1920, г. Рагачоў – 1996), расійскі і беларускі этнограф, заслужаны дзеяч навукі Расіі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Балыкін Міхаіл Кірылавіч (1930, Бабруйскі р-н – 2015), вучоны ў галіне будаўнічай механікі, заслужаны будаўнік, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч (1940, г. Мінск), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, стваральнік новай галіны фізічных даследаванняў – ядзернай оптыкі палярызаваных асяроддзяў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), кавалер ордэнаў Ф. Скарыны і «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка», лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных фестываляў (г. Маладзечна; 1990) – 30 гадоў з часу стварэння.
2 – Лісіцын Міхаіл Аркадзьевіч (Майсей Айзікавіч; 1920, г. Віцебск – 2004), дзеяч самадзейнага мастацтва, музыкант, дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
2 – Лявіцкі Іван Адамавіч (1945, Мядзельскі р-н), вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.
3 – Леановіч Іван Сямёнавіч (1920, Дзяржынскі р-н – 1946), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Арахоўскі Мікола (Мікалай Аляксандравіч; 1950, Бярозаўскі р-н – 1997), драматург, пісьменнік, лаўрэат тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1997) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Жабінскі Уладзімір Мікалаевіч (1960, Смаргонскі р-н), вучоны ў галіне арганічнай і біяарганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 60 гадоў з дня нараджэння.
6 – Лупіновіч Іван Сцяпанавіч (1900, Пухавіцкі р-н – 1968), вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна і «Знак Пашаны» – 120 гадоў з дня нараджэння.
6 – Холадава Алена Аляксееўна (1930), беларускі і расійскі вучоны ў галіне эндакрыналогіі, заснавальнік беларускай навукова-практычнай школы эндакрынолагаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
9 – Голасаў Елісей Аляксандравіч (1895, г. Баранавічы – 1969), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
10 – Сергіевіч Пётра (Пётр Аляксандравіч; 1900, Браслаўскі р-н – 1984), беларускі і літоўскі жывапісец, графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы – 120 гадоў з дня нараджэння.
10 – Астравумаў Сяргей Паўлавіч (1910–1991), акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нарад
10 – Літаратурны музей Петруся Броўкі, (г. Мінск; 1980) – 40 гадоў з часу стварэння (адкрыты для наведвання 29.12.1984).
11 – Сінчукоў Пётр Сідаравіч (1920, г. Гомель – 1987), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
11 – Рэй Іван Пятровіч (1930, Брэсцкі р-н – 2002), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння.
12 – Чарнышова Дар’я Яўгенаўна (1945, Лідскі р-н), спартсменка і трэнер (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, прызёр чэмпіянату СССР (1976), рэкардсменка Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
13 – Магілёўчык Еўдакім Андрэевіч (1890, Бялыніцкі р-н – 1947), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна – 130 гадоў з дня нараджэння.
13 – Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч (1945, г. Давыд-Гарадок – 2014), вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) і СССР (1983) – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – Астапенка Алесь (Аляксандр Кірылавіч; 1920, Добрушскі р-н – 1970), паэт, перакладчык – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Шнітко Святаслаў Мікалаевіч (1960, г. Віцебск), вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны ўрач Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
15 – Грунвальдская бітва, вырашальная бітва Вялікай вайны 1409–1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога (1410) – 610 гадоў з часу бітвы.
15 – Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (1900 ці 1901, Пастаўскі р-н – 1976), паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч (1950, Талачынскі р-н – 2011), вучоны-гісторык, літаратар, публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), прэміі Саюза журналістаў Беларусі (1993) – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Праабражэнскі Уладзімір Барысавіч (1950, г. Гродна), архітэктар, дзейнасць якога звязана з Гродзеншчынай, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Антанюк Максім Антонавіч (1895, Кобрынскі р-н – 1961), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
16 – Уласаў Уладзімір Емяльянавіч (1920–1995), трэнер (бокс), заслужаны трэнер Беларусі, спартыўны дзеяч, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.
16 – Загорская Ніна Сямёнаўна (1940, Баранавіцкі р-н), паэтэса, публіцыст, крытык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Белавусава Галіна Аляксандраўна (1950), танцоўшчыца, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Цвяткова Ірына Міхайлаўна (1950), кампазітар і піяністка, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
17 – Шамашкін Мадэст Абрамавіч (1895, г. Слонім – 1972), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
18 – Груздзеў Уладзімір Аляксеевіч (1940), вучоны ў галіне радыёэлектронікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1988), выдатнiк адукацыі Беларусі, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
19 – Віцебская абласная друкарня, унітарнае паліграфічнае прадпрыемства (г. Віцебск; 1920) – 100 гадоў з часу заснавання.
19 – Атрошчанка Алег Аляксандравіч (1940, г. Рэчыца – 2017), вучоны ў галіне лесазнаўства, заслужаны лесавод Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Леўчык Гальяш (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч; 1880, г. Слонім – 1944), паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст – 140 гадоў з дня нараджэння.
20 – Коган Уладзімір Львовіч (1920, г. Дуброўна – 1995), спартсмен і трэнер (бокс), майстар спорту СССР, чэмпіён СССР (1949), мнагакратны чэмпіён Беларусі, заслужаны трэнер СССР, сярод выхаванцаў якога – чэмпіён СССР і прызёр чэмпіянату Еўропы А. Засухін – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Пакрышкін Пётр Пятровіч (1870–1922), расійскі архітэктар і рэстаўратар, які вывучаў і рэстаўрыраваў помнікі на тэрыторыі СССР, у тым ліку на Беларусі (Полацкі Сафійскі сабор, Супрасльская царква-крэпасць і інш.) – 150 гадоў з дня нараджэння.
22 – Сухі Павел Восіпавіч (1895, г. Глыбокае – 1975), расійскі авіяканструктар, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943, 1975) – 125 гадоў з дня нараджэння.
22 – Акулёнак Пётр Сяргеевіч (1910, Талачынскі р-н – 1996), танцоўшчык, балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – Брэтцар Якуб (1690, г. Пінск – 1733), жывапісец, аўтар шматлікіх размалёвак інтэр'ераў беларускіх касцёлаў і абразоў – 330 гадоў з дня нараджэння.
23 – Карнеева Ніна Аляксееўна (1920–2007), актрыса, народная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
24 – Сінельнікава Людміла Мікалаеўна (1950), беларуская і расійскай балерына, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
24 – Гаявая Алена Антонаўна (1970, г. Мінск), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.
25 – Крачкоўскі Юльян Фаміч (1840, Жабінкаўскі р-н – 1903), фалькларыст, этнограф, гісторык, археограф, педагог – 180 гадоў з дня нараджэння.
27 – Абуховіч Віктар Станіслававіч (1930, Гродзенскі р-н – 2015), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Морава Антаніна Пятроўна (1950), вучоны-эканаміст, кавалер ордэна Ф. Скарыны – 70 гадоў з дня нараджэння.
27 – Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, акт урачыстага абвяшчэння суверэнітэту краіны, першы афіцыйны крок да незалежнасці Беларусі (г. Мінск; 1990) –
30 гадоў з часу прыняцця Вярхоўным Саветам БССР.
28 – Крэмень Пінхус (1890, г. п. Жалудок – 1981), французскі жывапісец, скульптар, аўтар пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў – 130 гадоў з дня нараджэння.
28 – Нячаеў Уладзімір Віктаравіч (1920–2002), заслужаны юрыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Пуап Ралан дэ ла (1920–2012), французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), заслужаны лётчык Францыі – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Белацаркоўскі Рыгор Якаўлевіч (1945), акцёр, народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
30 – Харламповіч Канстанцін Васільевіч (1870, Бяроз. р-н – 1932), беларускі і расійскі вучоны-гісторык, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН, акадэмік АН Украіны – 150 гадоў з дня нараджэння.
30 – Няклюдаў Валянцін Леанідавіч (1910–1979), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай і Вілейскай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
30 – Ніканчыкаў Аляксей Уладзіміравіч (1940–1972), спартсмен (фехтаванне на шпагах), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, сярэбраны прызёр ХІХ летніх Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка), мнагакратны чэмпіён свету і СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.