Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Кастрычнік

Беларуская студыя оперы і балета (цяпер Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) (г. Мінск; 1930–1933) – 90 гадоў з часу стварэння.

1 – Ціхіня Валерый Гур’евіч (1940, г. п. Капаткевічы), вучоны-прававед, педагог, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны юрыст Беларусі, дзяржаўны дзеяч – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання, (1960) – 60 гадоў з часу заснавання.

1 – Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў, РУВП у складзе дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання «Белмастацпромыслы» (1960) – 60 гадоў з часу стварэння.

2 – Рагачоў Дзмітрый Дзмітрыевіч (1895–1963), ваенны дзеяч, контр-адмірал, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, камандуючы Пінскай ваеннай флатыліяй у 1940–1941 гг., удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну – 125 гадоў з дня нараджэння.

2 – Абравец Святлана Мітрафанаўна (1945, г. Слуцк), вучоны-геолаг, лаўрэат прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння.

2 – Габрусь Тамара Віктараўна (1945, г. Мінск), вучоны ў галіне гісторыі архітэк­туры, даследчык сакральнай архітэктуры перыяду феадалізму – 75 гадоў з дня нараджэння.

2 – Рапінчук Андрэй Сцяпанавіч (1960, г. Мінск), вучоны-матэматык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) – 60 гадоў з дня нараджэння.

4 – Беклямішаў Уладзімір Мікалаевіч (1890, г. Гродна – 1962), вучоны-заолаг, заснавальнік навуковай школы паразітолагаў і медыцынскіх энтамолагаў, акадэмік АМН СССР, правадзейны член Польскай АН, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1944, 1952) – 130 гадоў з дня нараджэння.

4 – Алай Анатоль Іванавіч (1940, г. Мінск), кінарэжысёр, аператар, сцэнарыст даку­ментальнага кіно, кінадраматург, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, выдатнік кінематаграфіі СССР, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), літаратурнай прэміі імя А. Адамовіча (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэс­публікі Беларусь (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Салодышаў Арцём Іванавіч (1910, Быхаўскі раён – 1960), удзельнік савецка-фінлянд­скай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

5 – «Беллакт», Ваўкавыскае ААТ, прадпрыемства па вытворчасці сухіх малочных сумесяў для харчавання дзяцей, дыетычных прадуктаў, спецыялізаваных прадуктаў для спартсменаў, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2011) (1970) – 50 гадоў з часу стварэння.

5 – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, нацыянальны прафцэнтр, рэспублі­канскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і аса­цыіраваных членаў, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адра­джэнне» (2016) (1990) – 30 гадоў з часу ўтварэння.

6 – Смуглевіч Францішак (1745–1807), жывапісец, графік, педагог, творчая дзей­насць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі – 275 гадоў з дня нараджэння.

6 – Траян Юрый Антонавіч (1950, г. Мінск), артыст балета, балетмайстар, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001), Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2014) – 70 гадоў з дня нараджэння.

8 – Калінкавічы, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1560) – 460 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

8 – Булатовіч Аляксандр Ксавер'евіч (у манастве Антоній; 1870, Гродзенская губерня (?) – 1919), падарожнік, дыпламат, рэлігійны публіцыст, які доўгі час працаваў у Эфіопіі, пра­вадзейны член Рускага геаграфічнага таварыства – 150 гадоў з дня нараджэння.

8 – Азін Уладзімір Марцінавіч (1895, Полацкі раён – 1920), ваенны дзеяч, герой грамадзянскай вайны – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Лазарэнка Іван Сідаравіч (1895–1944), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. войнаў, удзельнік вызвалення Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, поўны Георгіеўскі кавалер, Герой Савецкага Саюза (1944) – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Шарапа Эдуард Мікалаевіч (1940, Мінскі раён), трэнер (веласпорт), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – чэмпіён свету і СССР І. Сумнікаў, мнагакратныя чэмпіёны СССР К. Кузняцова, П. Кутас, А. Кісляк, А. Міклашэвіч і інш. – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Жыткавічы, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1500) – 520 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

10 – Калмакоў Юрый Паўлавіч (1945), спартсмен і трэнер (біятлон), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету (1973, 1974) і СССР (1968, 1975) – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 – Жалезнікаў Карп Апанасавіч (1895, г. Орша – 1957), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

13 – Шнэйдар Анатоль Антонавіч (1930, Талачынскі раён), кінадакументаліст, краязнавец (даследчык Талачынскага раёна), журналіст, культуролаг, гістарыёграф, публіцыст, лаўрэат і дыпламант многіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных кінафестываляў – 90 гадоў з дня на­раджэння.

14 – Іваноў Леанід Леанідавіч (1940, г. Магілёў – 2009), дырыжор, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны настаўнік Беларусі, лаў­рэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Сушанаў Мікалай Цімафеевіч (1920–1997), удзельнік вызвалення Лоеўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – «Гомсельмаш», кіруючая кампанія холдынга, адзін з буйнейшых вытвор­цаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце (1930) – 90 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.

15 – Дзмітрыеў Барыс Фёдаравіч (1940), трэнер-выкладчык (барацьба грэка-рым­ская), майстар спорту СССР, ганаровы майстар спорту, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – пераможцы і прызёры першынстваў свету, Еўропы і СССР А. Батура, Ю. Волкаў, Д. Круглік, А. Лабун, С. Сіліч, А. Шышко і іншыя – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кашапараў Анатоль Яфімавіч (1950, г. Мінск), спявак, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Сівакова Алена Аляксееўна (1950, г. Гродна), спецыяліст у галіне бібліятэчнай справы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Падкавыраў Пётр Пятровіч (1910–1977), кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

16 – Бабкова Нінэль Міронаўна (1930), вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў, заслу­жаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, выдатнік народнай асветы Беларусі, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Шатэрнік Алесь (Аляксандр) Сяргеевіч (1940), мастак, аўтар твораў у ману­ментальна-дэкаратыўнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры, жывапісе – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – «Бабруйсксельмаш», прадпрыемства па вырабе сельскагаспадарчай тэхнікі (1945) – 75 гадоў з часу стварэння.

19 – Палуян Сяргей Епіфанавіч (1890, г. п. Брагін – 1910), пісьменнік, літаратура­знавец, публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі – 130 гадоў з дня нараджэння.

20 – Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч (1920, Мёрскі раён – 1982), спявак (тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Фяцісаў Іван Якаўлевіч (1920–1994), жывапісец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

23 – Чудакоў Алег Парфір'евіч (1940, г. п. Сураж), вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

24 – Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання міру, бяспекі і развіцця супрацоўніцтва паміж усімі краінамі (1945) – 75 гадоў з дня ўтварэння.

24 – Радзевіч Тамара Канстанцінаўна (1940), спецыяліст у галіне бібліятэчнай спра­вы, уладальніца Ганаровага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Сямёнаў Андрэй Лявонцьевіч (1900–1982), вучоны ў галіне селекцыі і насен­няводства сельскагаспадарчых культур, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

25 – Дударэнка Леанід Аляксандравіч (1930, г. Маладзечна), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Дмахоўскі Генрык Міхайлавіч (1810, Вільня ці Мёрскі раён – 1863), скульптар, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Літве, Польшчы і Беларусі ў 1830–1860-я гг. – 210 гадоў з дня нараджэння.

26 – Карбышаў Дзмітрый Міхайлавіч (1880–1945), ваенны інжынер, генерал-лей­тэнант інжынерных войск, які кіраваў рэканструкцыяй Брэсцкай крэпасці ў 1911–1914 гг., удзельнік руска-японскай 1904–1905 гг., Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, аба­роны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1946), кавалер ордэна Леніна – 140 гадоў з дня нараджэння.

26 – Сцефаненка Андрэй Якаўлевіч (1900, Краснапольскі раён – 1957), вучоны-геолаг і гідрагеолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 120 гадоў з дня нараджэння.

28 – Урублеўскі Зыгмунт Фларэнты (1845, г. Гродна – 1888), польскі вучоны-фізік, педагог, адзін з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур, член-карэспандэнт АН у Кракаве (Польшча), удзельнік паўстання 1863–1864 гг. – 175 гадоў з дня нараджэння.

28 – Мухін Сяргей Барысавіч (1950), спартсмен і трэнер (конны спорт), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

29 – Казак Мікалай Станіслававіч (1945, Уздзенскі раён), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), кавалер ордэнаў Пашаны і Ф. Скарыны – 75 гадоў з дня нараджэння.

30 – Главацкі Мікалай Міхайлавіч (1895, г. Гродна – 1941), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

30 – Барысава (па мужу Мудрогіна) Тамара Цімафееўна (1920–2000), вучоны-тэатразнавец, крытык, педагог – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Чачуга Базыль Васільевіч (1930–2017), вучоны ў галіне біяхіміі і экалогіі, замежны член НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

30 – Голуб Іван Антонавіч (1950, Бабруйскі раён), вучоны ў галіне ільнаводства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2013) – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – Гумілеўскі Леў Мікалаевіч (1930), скульптар, народны мастак Беларусі, заслу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), прэміі Саюз­най дзяржавы (2010) – 90 гадоў з дня нараджэння.

31 – Ярмоленка Валерый Аляксандравіч (1940–2015), вучоны-геолаг, горны інжы­нер, географ, публіцыст, падарожнік,  акадэмік Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў (1996), кавалер ордэна Дружбы народаў – 80 гадоў з дня нараджэння.