Чэрвень
«Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (г. Мінск; 1960) – 60 гадоў з пачатку выдання.
1 – Кузьміч Аляксей Васільевіч (1945, Іванаўскі р-н – 2013), жывапісец, партрэтыст, творы якога знаходзяцца ў шматлікіх музеях свету – 75 гадоў з дня нараджэння.
3 – Вяршынін Канстанцін Андрэевіч (1900–1973), ваенны дзеяч, галоўны маршал авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
3 – Швальбо Уладзімір Ільіч (1945), трэнер (скачкі на батуце), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, спартыўны педагог, выдатнік народнай адукацыі, адзін са стваральнікаў беларускай школы скачкоў на батуце, сярод выхаванцаў якога – чэмпіёны свету і Еўропы Д. Паляруш, Л. Іванова, чэмпіёны Еўропы Н. Глініна, Т. Мамай – 75 гадоў з дня нараджэння.
4 – Марозкіна Таццяна Сяргееўна (1940–2015), вучоны ў галіне эксперыментальнай анкалогіі, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.
4 – Бітно Леанід Рыгоравіч (1945, г. Заслаўе), вучоны ў галіне электроннага машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.
6 – Дабравольскі Уладзімір Уладзіміравіч (1880, г. Мазыр – 1956), вучоны ў галіне механікі, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат прэміі імя П.Л. Чабышова АН СССР (1946), кавалер ордэна Леніна – 140 гадоў з дня нараджэння.
6 – Гайсёнак Віктар Анатольевіч (1950, Лагойскі р-н), вучоны-фізік, дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), выдатнiк адукацыі Беларусі, выдатнік вышэйшай школы СССР – 70 гадоў з дня нараджэння.
6 – Дудараў Аляксей Ануфрыевіч (1950, Дубров. р-н), драматург, сцэнарыст, тэатральны дзеяч, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002), Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2016) – 70 гадоў з дня нараджэння.
7 – Міско Андрэй Васільевіч (1940, Слонімскі р-н), вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.
8 – Дварчанін Ігнат Сымонавіч (1895, Дзятлаўскі р-н – 1937), літаратуразнавец, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння.
8 – Колесава Алена Фёдараўна (1920–1942), удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Цейцін Міхаіл Ильіч (1920, г. Горкі – 2018), трэнер (акрабатыка спартыўная), заслужаны трэнер СССР, педагог, кавалер ордэна Пашаны (2016), стваральнік беларускай школы акрабатыкі, сярод выхаванцаў якога – 96 майстоў спорту СССР, 8 чэмпіёнаў СССР, заслужаныя трэнеры СССР Л. Ліўшыц і У. Швальбо – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, установа, якая займаецца збіраннем, захаваннем, вывучэннем, навуковым выкарыстаннем дакументаў па гісторыі літаратуры і мастацтва (г. Мінск; 1960) – 60 гадоў з часу стварэння.
9 – Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод, (1980) – 40 гадоў з часу заснавання.
11 – Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч (1945, г. Гродна), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2007) – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Родзевіч Леапольд Іванавіч (1895, Лагойс. р-н – 1938?), пісьменнік, драматург, публіцыст, палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
12 – Вісмант Францішак Іванавіч (1950, г. Ліда), вучоны ў галіне фізіялогіі і паталогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
13 – Сушчынскі Віталь Уладзіміравіч (1890, Бялыніцкі р-н – 1938), адзін з першых расійскіх ваенных і савецкіх палярных лётчыкаў, кавалер Георгіеўскіх крыжоў 3 ступеняў – 130 гадоў з дня нараджэння.
14 – Сербента Віталь Андрэевіч (1895–1980), вучоны ў галіне гісторыі і філасофіі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
14 – Забэйда-Суміцкі (сапр. Забэйда) Міхась (Міхаіл Іванавіч; 1900, Пружанскі р-н – 1981), спявак (лірычны тэнар), педагог, адзін з яркіх прадстаўнікоў еўрапейскай вакальнай школы (Італія, Польшча, Чэхаславакія) – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Плятэр (Броэль-Плятэр) Адам Аўгусцінавіч (Адам Антоні Ануфры; 1790–1862), краязнавец, археолаг, калекцыянер, член Кракаўскага навуковага таварыства, Віленскай археалагічнай камісіі – 230 гадоў з дня нараджэння.
15 – Аляксеева Таццяна Міхайлаўна (1920, г. Мінск), актрыса, рэжысёр радыё, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Шыла Іван Мікалаевіч (1950, Столінскі р-н), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009) – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Рагавой Павел Пракопавіч (1895, Веткаўскі р-н – 1985), вучоны ў галіне глебазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), кавалер ордэнаў Леніна, «Знак Пашаны» – 125 гадоў з дня нараджэння.
16 – Сцепановіч Васіль Аляксеевіч (1945, Бярозаўскі р-н), вучоны-філосаф, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік народнай асветы БССР, выдатнік адукацыі СССР, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь – 75 гадоў з дня нараджэння.
20 – Кузьмініч Таццяна Васільеўна (1960, Горацкі р-н), бібліяграфазнавец, педагог, уладальніца знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2007), узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» – 60 гадоў з дня нараджэння.
21 – Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, вядучая ВНУ ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах (1930) – 90 гадоў з часу арганізацыі.
22 – Герасімовіч Эдуард Іванавіч (1945), тэатральны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 75 гадоў з дня нараджэння.
23 – Дудко Тамара Мікалаеўна (1945, г. Вілейка – 1999), дзяржаўная дзяячка, ініцыятар стварэння і першы кіраўнік ГА «Беларускі саюз жанчын», узнагароджана ордэнам Дружбы народаў – 75 гадоў з дня нараджэння.
24 – Чорны Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай Карлавіч; 1900, Капыльскі р-н – 1944), пісьменнік, перакладчык – 120 гадоў з дня нараджэння.
25 – Барысевіч Аляксей Іванавіч (1880, Карэліцкі р-н – 1953), вынаходнік-самавук, які ўдзельнічаў у вырабе першых (залатых) зорак Маскоўскага Крамля, у мантажы самалётаў АНТ-20 («Максім Горкі») і АНТ-25, на якім адбыўся першы пералёт з СССР у ЗША – 140 гадоў з дня нараджэння.
25 – Багдановіч Фёдар Антонавіч (1930, Слонімскі р-н), спецыяліст у галіне арганізацыі аховы здароўя, заслужаны ўрач Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Стральчэня Віктар Аляксандравіч (1940, г. Гомель), артыст оперы (лірычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Лобач Марына Вікенцьеўна (1970, г. Смалявічы), спартсменка і трэнер (гімнастыка мастацкая), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнка (1987), сярэбраны (1985) і бронзавы (1987) прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (1988) і бронзавы прызёр (1986, 1988) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка СССР (1985, 1987, 1988), узнагароджаная ордэнам Дружбы народаў – 50 гадоў з дня нараджэння.
27 – Дзюбюк Анатоль Фёдаравіч (1895, г. Брэст – 1976), вучоны-метэаролаг, заснавальнік касмічнай метэаралогіі – 125 гадоў з дня нараджэння.
27 – Зіньковіч Мітрафан Іванавіч (1900, Касцюковіцкі р-н – 1943), ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск, удзельнік грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Маслакоў Аркадзь Дзмітрыевіч (1930, Слаўгарадскі р-н), вучоны ў галіне будаўніцтва і будматэрыялаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1988), заслужаны вынаходнік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, (1990) – 30 гадоў з часу заснавання.
29 – Асташынскі Валянцін Міронавіч (1950, г. Мінск), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
29 – Купрыяненка Васіль Аляксеевіч (1950, г. Магілёў), музыкант, кампазітар, збіральнік і выканаўца беларускага музычнага фальклору, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч (1900–1979), адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза (1957) – 120 гадоў з дня нараджэння.
30 – Харламаў Іван Фёдаравіч (1920, Гомельскі р-н – 2003), вучоны ў галіне педагогікі, акадэмік НАН Беларусі, АПН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2001) – 100 гадоў з дня нараджэння.