Закрыть
image description
Продукция ОАО «Бархим» в магазине. Фото БЕЛТА
Прадукцыя ААТ «Бархім» у краме. Фота БЕЛТА
Products of "Barhim" in the store. BELTA photo
image description
На ОАО «Бархим». Фото БЕЛТА
На ААТ «Бархім». Фота БЕЛТА
At JSC "Barhim". BELTA photo
image description
Автобус Минского автомобильного завода. Фото БЕЛТА
Аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода. Фота БЕЛТА
Bus of the Minsk Automobile Plant. BELTA photo

Жнівень

Бярозаўскі сыраробны камбінат, ААТ, адно з буйнейшых сыраробчых прадпрыем­стваў Беларусі, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.

Мінскі аўтамабільны завод, ААТ, прадпрыемства па выпуску велікагрузнай аўтама­більнай, аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.

«Веснік сувязі», навукова-вытворчы часопіс для спецыялістаў у галіне сувязі і інфар­мацыйных тэхналогій (г. Мінск; 1994) – 25 гадоў з пачатку выдання.

1 – «Бархім», ААТ, буйнейшы вытворца пральных парашкоў і іншых тавараў быта­вой хіміі ў Рэспубліцы Беларусь (г. Барысаў; 1944) – 75 гадоў з часу аднаўлення.

1 – Канцуб Анатоль Аляксандравіч (1949, Столін. р-н), мастак, педагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Радзівіл Мікалай Крыштоф (мянушка Сіротка; 1549–1616), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, пісьменнік, мецэнат – 470 гадоў з дня нараджэння.

2 – Рудэнка Іван Пятровіч (1939), спявак (тэнар), заслужаны артыст Беларусі –
80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Ціхевіч Валянцін Паўлавіч (1949, г. Бабруйск), флейтыст, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

4 – Нікандраў Віталь Мікалаевіч (1949, г. Ліда), вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2003), вынаходнік СССР – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Пішчыкевіч Барыс Тарасавіч (1899, Слонім. р-н – 1974), удзельнік грамадзян­скай вайны 1918–1920 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.

5 – Вазнячук Леанід Мікалаевіч (1929, г. Мінск – 1981), вучоны-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шавель Міхаіл Аляксандравіч (1949, Пружан. р-н), тэатральны дзеяч, заслужа­ны дзеяч культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

6 – Бойка Уладзімір Васільевіч (1939), дзяржаўны дзеяч, заслужаны юрыст Бела­русі, кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені – 80 гадоў з дня нараджэння.

6 – Багданаў Мікалай Аляксандравіч (1944, Краснапол. р-н), спявак, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Грыб Станіслаў Іванавіч (1944, Дзятл. р-н), вучоны-селекцыянер, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і Украінскай акадэміі аграрных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Пячынская Тамара Сяргееўна (1949), спявачка (мецца-сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Вейсенгоф Генрых Уладзіслававіч (1859–1922), жывапісец, графік – 160 гадоў з дня нараджэння.

7 – Шкуратаў Генадзь Васілевіч (1949, г. Мінск – 2007), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

8 – Нельга Мікалай Аляксандравіч (1909–2014), педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спорту, заслужаны трэнер Беларусі, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені – 110 гадоў з дня нараджэння.

8 – Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый, прадпрыемства па вытвор­часці будаўнічых металічных канструкцый, філіял ААТ «Прамтэхмантаж» (1944) –
75 гадоў з часу стварэння.

9 – Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод, ААТ, адно з вядучых вытворцаў аўтакампа­нентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.

9 – Гулегіна Марыя Агасаўна (1959), оперная артыстка, заслужаная артыстка Бела­русі – 60 гадоў з дня нараджэння.

9 – Лазоўскі Дзмітрый Мікалаевіч (1959, Мёр. р-н), вучоны ў галіне будаўнічай механікі, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

10 – Громер Якаў Пінхусавіч (1879, г. Брэст – 1933), вучоны-матэматык, фізік-тэа­рэтык, асістэнт А. Энштэйна ў Берліне (1915–1928) – 140 гадоў з дня нараджэння.

10 – Луцэвіч Андрэй Піліпавіч (1919, Пухав. р-н – 1944), удзельнік баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Ставер Алесь (Аляксандр Сяргеевіч; 1929, Докш. р-н – 1995), паэт, празаік, дра­матург, аўтар паэтычных зборнікаў, кніг аповесцей і апавяданняў, рамана «Пад канвоем» – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Дзеравянка Леанід Андрэевіч (1949, г. Мазыр), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 70 гадоў з дня нараджэння.

10 – Клічаўскі краязнаўчы музей, УК (1969) – 50 гадоў з часу адкрыцця экспазіцыі.

11 – Чарнатаў Вячаслаў Міхайлавіч (1939–2016), архітэктар і даследчык архітэк­туры, аўтар кніг, прысвечаных жыццю і творчасці знакамітых беларускіх архітэктараў – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Бітва на Ворскле, бітва паміж войскамі ВКЛ і войскам Залатой Арды (1399) – 620 гадоў.

12 – Галушкін Барыс Лаўрэнцьевіч (1919–1944), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай і Мінскай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

12 – Пашкевіч Міхаіл Фёдаравіч (1939, Шклоўс. р-н), вучоны ў галіне машынабуда­вання, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Угрумаў Віктар Пятровіч (1939), спартсмен і трэнер (конны спорт), заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), кавалер ордэна Дружбы наро­даў – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Захараў Іван Кузьміч (1909, Лагойс. р-н – 1982), адзін з арганізатараў і кіраўні­коў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

13 – Авяр’янаў Валяр’ян Якаўлевіч (1919–2010), вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёэлектронікі, заслужаны рацыяналізатар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Гарбунова Людміла Васілеўна (1939), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Граковіч Валянцін Фёдаравіч (1939, г. Мінск), альпініст, майстар спорту СССР, чэмпіён СССР (1970), ганаровы ратавальнік СССР, вучоны ў галіне экалогіі –
80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Хігрын Барыс Львовіч (1909, г. Орша – 1941), удзельнік абароны г.п. Бялынічы ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1941) – 110 гадоў з дня нараджэння.

15 – Давідовіч Мікалай Пятровіч (1919, Лагойс. р-н – 1993), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Лісоўскі Аляксандр Уладзіміравіч (1919 – ?), рэжысёр тэатра і тэлебачання, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Бялько Іван Васільевіч (1944, Салігор. р-н), вучоны-матэматык, педагог, выдат­нік народнай асветы, аўтар навучальных дапаможнікаў для ВНУ – 75 гадоў з дня нара­джэння.

16 – Клоўскі Данііл Давыдавіч (1929, г. Гродна – 2004), расійскі вучоны ў галіне тэорыі і тэхнікі сувязі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Бабінец, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Акцябр. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

16 – Белае, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Глыб. і Ушац. р-ны; 1979) – 40 гадоў з часу стварэння.

16 – Борскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Ганц. і Лунін. р-ны; 1979) – 40 гадоў з часу стварэння.

16 – Букчанскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Лельч. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу стварэння.

16 – Сосна, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Шуміл. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

17 – Алелькавіч Юрый (1559–1586), дзяржаўны дзеяч ВКЛ – 460 гадоў з дня нара­джэння.

17 – Ян ІІІ Сабескі (1629–1696), вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы, які ўвайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай – 390 гадоў з дня нараджэння.

17 – Дзебалюк Аляксандр Васілевіч (1919–2005), ваенны і дзяржаўны дзеяч Бела­русі, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

17 – Новік Яўген Канстанцінавіч (1939, Навагруд. р-н), вучоны-гісторык, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Валасевіч Іван Іванавіч (1909, Бяроз. р-н – 1941), лётчык, удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940) – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 – Чалайдзюк Міхаіл Фаміч (1929–1993), канструктар вылічальнай тэхнікі, гана­ровы радыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1983) – 90 гадоў з дня нараджэння.

20 – Качанаў Яўген Іванавіч (1919, Мсцісл. р-н – 1945), удзельнік Вялікай Айчын­най вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

20 – Гамза Мікалай Аляксандравіч (1939, Капыл. р-н), вучоны ў галіне спартыўнай медыцыны, заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нара­джэння.

21 – Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч (1949, Івац. р-н), вучоны ў галіне матэрыялазнаў­ства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1975), прэміі НАН Беларусі (2008) – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Клімаў Барыс Канстанцінавіч (1889–1953), расійскі вучоны ў галіне арганіч­най хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 130 гадоў з дня нараджэння.

24 – Брыгадзін Пётр Іванавіч (1949, Іван. р-н), вучоны-гісторык, педагог, дзяржаў­ны дзеяч Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Рыдзігер Пётр Васільевіч (1949), беларускі і расійскі артыст аперэты (барытон), педагог, народны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – ЗАТ «Атлант», Мінскі завод халадзільнікаў (1959) – 60 гадоў з часу засна­вання.

24 – Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей, УК (1979) – 40 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.

25 – Аршанскі Эдуард Львовіч (1899–1974), расійскі і беларускі кінарэжысёр, паста­віў адзін з першых беларускіх гукавых мастацкіх фільмаў «Баям насустрач» (1932) – 120 га­доў з дня нараджэння.

25 – «Лідскія харчовыя канцэнтраты», ААТ у складзе канцэрна «Белдзяржхарч­прам» (1944) – 75 гадоў з часу заснавання.

25 – Пілюзіна Ніна Васільеўна (1944), графік, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мас­тацтва (габелен, батык), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 75 гадоў з дня нара­джэння.

27 – Худыш Сямён Данілавіч (1939, г. Гомель), трэнер (веласпорт), заслужаны трэ­нер Беларусі і СССР, сярод выхаванцаў якога – алімпійскі чэмпіён і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету А. Логвін, пераможца Кубка Еўропы Э. Цурык – 80 гадоў з дня нара­джэння.

28 – Бергер Міхаіл Аркадзьевіч (1909, г. Мінск – 1981), піяніст, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

28 – Басін Якаў Зіноўевіч (1939, г. Мінск), гісторык і краязнавец, грамадскі дзеяч, публіцыст, выдатнік аховы здароўя, лаўрэат прэміі Міністэрства аховы здароўя СССР (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Петрык Ларыса Леанідаўна (1949), спартсменка (спартыўная гімнастыка), за­служаны майстар спорту СССР, абсалютная чэмпіёнка СССР (1964), чэмпіёнка ХІХ Алім­пійскіх гульняў (1968, Мехіка), чэмпіёнка міра (1970), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.

29 – Мальцаў Леанід Сямёнавіч (1949, Слонім. р-н), ваенны дзеяч, генерал-пал­коўнік, вучоны ў галіне палітычных і сацыялагічных навук, заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 70 гадоў з дня нараджэння.

30 – Дэмбінскі Мікалай Уладзіслававіч (1899–1988), вучоны ў галіне эканомікі, за­служаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

30 – Хрыстаў Аляксандр Рыгоравіч (1909–1943), удзельнік вызвалення Лоеўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нара­джэння.

30 – Макараў Валянцін Мікалаевіч (1919–1978), ваенны дзеяч, удзельнік вызва­лення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Шаура Рыгор Фёдаравіч (1944, Лепел. р-н), мастак, мастацтвазнавец, педагог, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

31 – Грубэ Аляксандр Васільевіч (1894–1980), скульптар, адзін з арганізатараў Усе­беларускага аб’яднання мастакоў, народны мастак Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.