Верасень
Навукова-даследчы інстытут будаўнічых матэрыялаў, навукова-даследчае і праектна-вытворчае РУП (г. Мінск; 1939) – 80 гадоў з часу заснавання.
Пінскі мясакамбінат, ААТ, прадпрыемства па перапрацоўцы мяса (1939) – 80 гадоў з часу заснавання.
Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці, навукова-метадычная ўстанова (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.
Мінскі завод «Тэрмапласт», ААТ, вядучае прадпрыемства Беларусі па выпуску вырабаў з пластычных мас (1944) – 75 гадоў з часу заснавання.
Музей народнай культуры Мазыршчыны «Палеская веда», музей народнай культуры Мазыршчыны, у складзе Мазырскага аб’яднанага краязнаўчага музея (1999) – 20 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.
1 – Другая сусветная вайна 1939–1945 гг., самая вялікая і кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва – 80 гадоў з часу нападу Германіі на Польшчу.
1 – Ляхевіч Генрых Дзеанісьевіч (1939), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Яскевіч Уладзімір Мікалаевіч (1949, Брагін. р-н), спявак, народны артыст Беларусі, кавалер ордэна Ф. Скарыны – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Рыдлеўская Ларыса Леанідаўна (1969), цымбалістка, педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.
4 – Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч (1859, Полац. р-н – 1934), дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец, правадзейны член Інбелкульта – 160 гадоў з дня нараджэння.
5 – Івашуцін Пётр Іванавіч (1909, г. Брэст – 2002), ваенны дзеяч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, генерал арміі, Герой Савецкага Саюза (1985) – 110 гадоў з дня нараджэння.
7 – Калпакчы Уладзімір Якаўлевіч (1899–1961), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
7 – Ярмоленка Панцялей Ігнатавіч (1909, Шклоўс. р-н – 1984), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
7 – Асіпенка Алесь (Аляксандр Харытонавіч; 1919, Віцеб. р-н – 1994), пісьменнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981) – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Ганчароў Аляксандр Васілевіч (1959, Рагач. р-н), трэнер (цяжкая атлетыка), майстар спорту СССР па цяжкай атлетыцы (1979), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў А.А. Рыбакоў – 60 гадоў з дня нараджэння.
8 – Лукава, рэспубліканскі біялагічны заказнік (Маларыц. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу стварэння.
9 – Жылкін Уладзімір Барысавіч (1919–1997), вучоны ў галіне металургіі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1965) – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Іванова Дзіна Іванаўна (1929), спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
9 – Галеева Нагіма Хамідулаўна (1949), артыстка оперы (мецца-сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Багданаў Сямён Ільіч (1894–1960), ваенны дзеяч, маршал бранятанкавых войск, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.
10 – Глебаў Яўген Аляксандравіч (1929–2000), кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970) – 90 гадоў з дня нараджэння.
12 – Кішкін Сяргей Міхайлавіч (1909–1993), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 110 гадоў з дня нараджэння.
12 – Матукоўскі Мікалай Ягоравіч (1929, Расон. р-н – 2001), драматург, журналіст, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.
12 – Алейнік Уладзімір Пятровіч (1959, г. Смалявічы), спартсмен (скачкі у ваду з вышкі), трэнер, майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХХІ Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), сярэбраны прызёр ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіён Еўропы (1977) і СССР (1976, 1980) – 60 гадоў з дня нараджэння.
13 – Пракопаў Пётр Яфімавіч (1909, Магілёўс. р-н – 1980), вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
13 – Ляўданскі Эдуард Ігнатавіч (1939, Докш. р-н), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Лабанок Алесь Іванавіч (1944, г. Мар’іна Горка – 2005), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Чарняк Апанас Рыгоравіч (1899–1972), удзельнік вызвалення Рудзенскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Кашкурэвіч Арлен (Арсен) Міхайлавіч (1929, г. Мінск – 2013), мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Касінскі Віктар Пятровіч (1939, Слонім. р-н), трэнер (гандбол), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод выхаванцаў якога – алімпійскія чэмпіёны А. Барбашынскі, А. Мінеўскі, Г. Свірыдзенка, К. Шаравараў, Ю. Шаўцоў, М. Якімовіч – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Аўхачоў Фядосій Міхайлавіч (1909, Касцюк. р-н – 1993), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946) – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Карпенка Генадзь Дзмітрыевіч (1949, г. Мінск – 1999), вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, палітычны і дзяржаўны дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), прэміі НАН Беларусі (1994) – 70 гадоў з дня нараджэння.
17 – Харын Юрый Сямёнавіч (1949), вучоны-матэматык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
19 – Прахарэнка Пётр Пятровіч (1939, Бялын. р-н – 2008), вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, стваральнік навуковай школы па метадах капілярнага кантролю, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Барташоў Макар Уласавіч (1909, г. Жлобін – 1948), лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і вайны з Японіяй 1945 г., Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Тапівалдыеў Мамадалі (1919–1969), удзельнік партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Усікаў Якуб (Якаў Кірылавіч; 1919, Магілёўс. р-н – 1995), літаратуразнавец, крытык – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Іваноў Фёдар Мікалаевіч (1929), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага, УК (1929) –
90 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.
20 – Бераставіцкі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гродзенскай вобласці (1944) – 75 гадоў з часу ўтварэння.
20 – Гродзенская вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Беларусь (1944) – 75 гадоў з часу ўтварэння.
20 – Грыцэўскі Уладзімір Уладзіміравіч (1949, г. Баранавічы), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
20 – Паплаўскі Яўген Уладзіміравіч (1959, г. п. Поразава), кампазітар – 60 гадоў з дня нараджэння.
20 – Сяльверстава (Куль-Сяльверстава) Святлана Яўгенаўна (1959, г. Гродна), вучоны-гісторык, аўтар прац па гісторыі культуры, беларускім краязнаўстве, палеаграфіі – 60 гадоў з дня нараджэння.
21 – Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч (1794, г. Магілёў – 1874), урач, грамадскі дзеяч, выдавец і рэдактар медыцынскай газеты «Друг здравия» (Санкт-Пецярбург; 1833–1869) – 225 гадоў з дня нараджэння.
22 – Трафіменка Сяргей Георгіевіч (1899–1953), военачальнік, удзельнік грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
22 – Наважылаў Віктар Віктаравіч (1939), спартсмен і трэнер (водналыжны спорт), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, які падрыхтаваў 86 чэмпіёнаў свету і Еўропы, 27 рэкардсменаў свету і Еўропы, 4 заслужаных майстроў спорту СССР і 4 заслужаных майстроў спорту Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
23 – Тарасевіч Ян (Іван Аляксеевіч; 1889–1961), беларускі і польскі кампазітар, музыкант, педагог, аўтар музычных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, збіральнік беларускага фальклору – 130 гадоў з дня нараджэння.
24 – Анічкін Уладзімір Уладзіміравіч (1949), хірург, вучоны – 70 гадоў з дня нараджэння.
25 – Данілюк Святлана Піліпаўна (1939–2003), артыстка оперы, народная артыстка Беларусі і СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
25 – Кавальчык Сяргей Міхайлавіч (1969, г. Баранавічы), рэжысёр, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.
26 – Іяўлевіч (Яўлевіч) Ігнацій (1619, г. Магілёў – каля 1686), педагог-асветнік, пісьменнік, грамадскі і царкоўны дзеяч – 400 гадоў з дня нараджэння.
26 – Дубовік Барыс Валянцінавіч (1939, г. Заслаўе), вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1991) – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Яскевіч Ядвіга Станіславаўна (1949, г. Барысаў), вучоны-філосаф, педагог, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.
26 – Тырвовічы, рэспубліканскі біялагічны заказнік (Пін. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу стварэння.
27 – Калюга Лукаш (сапр. Вашына Канстанцін Пятровіч; 1909, Дзяржын. р-н – 1937), пісьменнік, перакладчык, аўтар аповесцей, шэрагу апавяданняў пра жыццё беларускай дарэвалюцыйнай вёскі, перакладаў твораў п. Панча, Ю. Алешы, Я. Гашака – 110 гадоў з дня нараджэння.
27 – Рапановіч Яўген Нічыпаравіч (1929, Мядзел. р-н – 1987), мовазнавец, фалькларыст, аўтар грунтоўнай лексікаграфічнай працы – слоўнікаў назваў населеных пунктаў Беларусі па абласцях – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Саўчанка Уладзімір Кірылавіч (1939, Буда-Каш. р-н), вучоны ў галіне генетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Патаеў Георгій Аляксандравіч (1944, г. Мінск), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.
28 – Кусцінскі Міхаіл Францавіч (1829, Лепел. р-н – 1905), вучоны-археолаг, які ўпершыню на Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак і складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў, член Маскоўскага археалагічнага таварыства – 190 гадоў з дня нараджэння.
28 – Шапачка Іван Цімафеевіч (1909–1994), удзельнік вызвалення Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Волкава Людміла Аляксандраўна (1949), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
29 – Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г., першы Статут ВКЛ, звод законаў феадальнага права (1529–1566) – 490 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне.
29 – Зварыкіна Кіра Аляксееўна (1919–2014), шахматыстка, майстар спорту СССР, міжнародны майстар спорту сярод жанчын, заслужаны майстар спорту СССР, міжнародны гросмайстар – 100 гадоў з дня нараджэння.
29 – Чуйко Эдуард Аляксеевіч (1939), вучоны ў галіне тэлекамунікацыйных сістэм, ганаровы радыст СССР (1972) – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Кандрусевіч Уладзімір Пятровіч (1949, г. Гродна), кампазітар, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2016) – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Мазалькоў Яўген Сямёнавіч (1909, г. Крычаў – 1969), расійскі літаратуразнавец, крытык, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 110 гадоў з дня нараджэння.