Снежань
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі (г. Жодзіна; 1949) – 70 гадоў з часу заснавання.
«Медуніца», ансамбль песні і танца Магілёўскай абласной філармоніі, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017) (1989) – 30 гадоў з часу стварэння.
1 – Дамарад Уладзімір Аляксандравіч (1919, г. Бабруйск – 2005), мастак, графік – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Ражнова Ніна Аляксандраўна (1919–2006), піяністка, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Лаўрыновіч Міхаіл Фёдаравіч (1929, Бабр. р-н – 2008), гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі, заслужаны машынабудаўнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Хусаінаў Юрый Мініваліч (1929–1994), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, арганізатар сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Платонаў Уладзімір Пятровіч (1939, Асіпов. р-н), вучоны ў галіне матэматыкі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР і Расійскай АН, член Хенаньскай АН (Кітай), замежны член Індыйскай АН, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1978), прэміі Ленінскага камсамола (1968), прэміі Гумбальта (1993) – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Шкляр Аркадзь Ханонавіч (1949, г. Мінск), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
4 – Брэсцкая вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Беларусь (1939) – 80 гадоў з часу ўтварэння.
4 – Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, установа (г. Мінск; 1959) – 60 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.
5 – Сыркін Якаў Ківавіч (1894, г. Мінск – 1974), вучоны-фізікахімік, акадэмік АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943) – 125 гадоў з дня нараджэння.
6 – Мардвінаў Барыс Аркадзьевіч (1899–1953), расійскі і беларускі рэжысёр тэатра, педагог, заслужаны артыст Расіі – 120 гадоў з дня нараджэння.
6 – Галец Васіль Мікалаевіч (1949), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
7 – Пяўцоў Іларыён Мікалаевіч (1879, г. п. Антопаль – 1934), расійскі акцёр, народны артыст Расіі – 140 гадоў з дня нараджэння.
7 – Цясевіч (Цясэвіч) Платон Іванавіч (1879, Навагруд. р-н – 1958), расійскі спявак, народны артыст Расіі – 140 гадоў з дня нараджэння.
7 – Парамыгін Вячаслаў Сцяпанавіч (1939), спартсмен (лыжныя гонкі) і трэнер (біятлон), ганаровы майстар спорту СССР, бронзавы прызёр Спартакіяды саюзных рэспублік (1961) і Кубка СССР (1970, 1971), чэмпіён Беларусі (1958–1962), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод выхаванцаў якога – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы па біятлоне С. Парамыгіна – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Супрунчук Віктар Пятровіч (1949, Бяроз. р-н), пісьменнік – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Родчанка Рыгор Віктаравіч (1929–1994), краязнавец, педагог, фалькларыст, паэт, літаратуразнавец – 90 гадоў з дня нараджэння.
8 – Труханаў Юрый Уладзіміравіч (1929–1999), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
9 – Бакалаў Ігар Рыгоравіч (1939–1992), спартсмен (стралковы спорт), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён (1962, 1966) і сярэбраны прызёр (1962, 1966, 1970) чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966–1969, 1971, 1972), рэкардсмен свету і СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
9 – «Гомельбудматэрыялы», адкрытае акцыянернае таварыства, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Гомель; 1949) – 70 гадоў з часу заснавання.
12 – Шаблоўская Ірына Вікенцьеўна (1939, г. Мінск – 2004), літаратуразнавец, аўтар прац па праблемах кампаратыўнага вывучэння славянскіх літаратур, развіцця чэшскай літаратуры, сусветнай літаратуры ХХ ст., гуманітарнай адукацыі ў Беларусі, узаемадзеяння беларускай славеснасці з літаратурамі народаў свету – 80 гадоў з дня нараджэння.
12 – Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч» Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адзіны на Беларусі тэатр такога тыпу (г. Мінск; 1989) – 30 гадоў з часу прэм’еры першага монаспектакля.
13 – Жолтак Валяр’яна Канстанцінаўна (1919, г. Жлобін – 2000), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Юдовін Саламон Барысавіч (1894, г. п. Бешанковічы – 1954), мастак, аўтар прац у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе – 125 гадоў з дня нараджэння.
16 – Кімберг Якаў Мікалаевіч (1909–1993), акцёр, народны артыст Беларусі –
110 гадоў з дня нараджэння.
16 – Зьніч (сапр. Бембель Алег Андрэевіч, у манастве – Мікалай; 1939, г. Мінск), хрысціянскі паэт, публіцыст, філосаф, інак Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Шаўцоў Юрый Анатолевіч (1959, г. Слуцк), спартсмен і трэнер (гандбол), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіён свету (1982), шасцікратны чэмпіён СССР, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 60 гадоў з дня нараджэння.
17 – Васілеўскі Даніла Мінавіч (1889, Шуміл. р-н – 1963), краязнавец (даследчык Віцебшчыны), гісторык, літаратуразнавец – 130 гадоў з дня нараджэння.
17 – Зябніцкі Мікалай Васілевіч (1919–1975), удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з часу заснавання.
19 – Барамзіна Таццяна Мікалаеўна (1919–1944), удзельніца вызвалення Смалявіцкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Багамолаў Аляксей Міхайлавіч (1919–2013), вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, педагог, заслужаны аграном Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Місюк Мікалай Сямёнавіч (1919–1990), вучоны ў галіне неўрапаталогіі, член-карэспандэнт АМН СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Пятрэнка Мікалай Макаравіч (1919, Мазыр. р-н – 1997), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Царук Уладзімір Зянонавіч (1899, Карэл. р-н – 1957), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
20 – Кавалёў Мікіта Рыгоравіч (1909, Жлоб. р-н – 1978), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай і савецка-японскай вайны 1945 г., Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Пузікаў Пётр Дзмітрыевіч (1919, Шуміл. р-н – 1977), вучоны ў галіне філасофіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Модзін Мікалай Канстанцінавіч (1939), вучоны ў галіне аўтаматызацыі і бяспекі чыгуначнага транспарту, вынаходнік СССР, ганаровы чыгуначнік – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Співак Майсей Лейвікавіч (1919, г. Нароўля – 1943), удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Лукомская ДРЭС, самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Беларускай энергетычнай сістэмы (г. Новалукомль; 1969) – 50 гадоў з часу пуску першага энергаблока.
23 – Бераў Міхаіл Сямёнавіч (Майсей Залманавіч; 1909–2003), кінааператар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
24 – Мажуль Уладзімір Міхайлавіч (1939–2008), вучоны ў галіне біяфізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.
25 – Талаш Васіль Ісакавіч (1844, Петрык. р-н – 1946), удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, народны герой – 175 гадоў з дня нараджэння.
25 – Чарняк Сцяпан Іванавіч (1899, Барыс. р-н – 1976), военачальнік, удзельнік грамадзянскай вайны, вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1940) – 120 гадоў з дня нараджэння.
25 – Шэлег Анатоль Рыгоравіч (1909, г. Мінск – 1988), акцёр, народны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
25 – Караў Дзмітрый Уладзіміравіч (1949), вучоны-гісторык, гістарыёграф, археограф, даследчык гістарыяграфіі і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыі культуры Беларусі ХVІ–ХХ стст. – 70 гадоў з дня нараджэння.
26 – Напельбаум Майсей Саламонавіч (1869, г. Мінск – 1958), фотамайстар –
150 гадоў з дня нараджэння.
26 – Гарадзейскі цукровы камбінат, ААТ (1959) – 60 гадоў з часу стварэння.
27 – Макарава Галіна Кліменцьеўна (1919, г. п. Старобін – 1993), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі і СССР, узнагароджана ордэнам Леніна – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – Лясун Святлана Лаўрэнцьеўна (1949, Бых. р-н), баяністка, педагог, народная артыстка Беларусі, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.
28 – Малінін Міхаіл Сяргеевіч (1899–1960), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал арміі, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
28 – Ігнаценка Іларыён Мяфодзьевіч (1919, Лоеўс. р-н – 2002), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
29 – Гурыч Соф’я Якаўлеўна (1919, г. Мінск – 1999), актрыса, рэжысёр тэатра і радыё, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.
29 – Іваноў Аркадзь Пятровіч (1929), вучоны ў галіне оптыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння.
30 – Чахаўскі (Чахаўской) Якаў Аўрамавіч (Аўраамавіч; 1879, г. Гродна – 1941), барэц і атлет, імя якога засталося ў гісторыі не толькі айчыннага, але і сусветнага спорту – 140 гадоў з дня нараджэння.
30 – Труфанаў Пётр Цярэнцьевіч (1909–1980), удзельнік вызвалення Бешанковіцкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
31 – Бяльзацкі Юрый Давыдавіч (1909–1963), кампазітар, дырыжор, піяніст –
110 гадоў з дня нараджэння.
31 – Чайка Марыя Ціханаўна (1929, г. Горкі – 1997), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.