Сакавік
«Камінтэрн», ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам», адно са старэйшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Гомель; 1919) – 100 гадоў з часу заснавання.
Азарыцкія лагеры смерці ў Вялікую Айчынную вайну (Калінкав. р-н; 1944) –
75 гадоў з часу існавання.
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, ВНУ (1944) – 75 гадоў з пачатку дзейнасці.
1 – Дронь Павел Пятровіч (1929, Пружан. р-н – 2000), вучоны-палітолаг і гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Лось Еўдакія Якаўлеўна (1929, Ушац. р-н – 1977), паэтэса, аўтар шэрага зборнікаў, твораў для дзяцей – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Канапля Яўген Фёдаравіч (1939, Клец. р-н – 2010), вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – Кроль Міхаіл Барысавіч (1879, г. Мінск – 1939), вучоны ў галіне неўрапаталогіі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
2 – Міронскі Аляксандр Васільевіч (1899–1955), расійскі і беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) – 120 гадоў з дня нараджэння.
2 – Тумар Віктар Андрэевіч (1919, Смаляв. р-н – 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Татур Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 1919, Кліч. р-н – 2001), перакладчык шэрага твораў рускіх, польскіх, украінскіх і іншых пісьменнікаў – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Супрун Лідзія Якаўлеўна (1929, г. Калінкавічы – 2014), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Івахнішын Юрый Мікалаевіч (1949), мастак, працуе ў галіне мастацкага праектавання інтэр’ераў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.
4 – Лупсякоў Мікола (Мікалай Радзівонавіч; 1919–1972), пісьменнік, аўтар шэрага зборнікаў, у тым ліку для дзяцей – 100 гадоў з дня нараджэння.
4 – Тамашэвіч Іван Мікалаевіч (1949, Шклоўс. р-н), спявак (барытон), баяніст, педагог, народны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Мазго Уладзімір Мінавіч (1959, г. п. Зэльва), паэт, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005), літаратурных прэмій імя В. Віткі (2005) і «Залаты Купідон» (2008) – 60 гадоў з дня нараджэння.
6 – Самцэвіч Пётр Андрэевіч (1899, Круп. р-н – 1941), лінгвіст, фалькларыст, краязнавец – 120 гадоў з дня нараджэння.
6 – Курак Віктар Віктаравіч (1944–2012), вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, аўтар прац у галіне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі запаленча-гнойных захворванняў у дзяцей, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Слесарэнка Аляксей Аляксеевіч (1919–2005), пісьменнік, артыст эстрады, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
7 – Уласаў Уладзіслаў Пятровіч (1929), акцёр тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
9 – Карсалін Кандрат Ільіч (1809, г. Слуцк – 1883 ці 1884), мастак, акадэмік расійскай Акадэміі мастацтваў – 210 гадоў з дня нараджэння.
9 – Юлін Анатоль Іванавіч (1929–2002), спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Пігулеўскі Уладзімір Васільевіч (1889, г. Гродна – 1958), беларускі і латышскі пісьменнік, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння.
10 – Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна (1919, Слуц. р-н – 1999), урач-фтызіятр, заслужаны ўрач Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч (1929, Капыл. р-н – 2002), мовазнавец, педагог, даследчык культуры мовы, яе стылістыкі і граматыкі, выдатнік адукацыі Беларусі –
90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Дыдышка Вячаслаў Іосіфавіч (1949, Ляхав. р-н), спартсмен (шахматы), мнагакратны чэмпіён Беларусі, міжнародны гросмайстар, трэнер-выкладчык, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
11 – Васількоў Іосіф Георгіевіч (1879–1942), вучоны ў галіне батанікі, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
11 – Праватораў Генадзь Панцеляймонавіч (1929–2010), расійскі і беларускі дырыжор, педагог, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1997) – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Баркоўскі Мікалай Нічыпаравіч (1944, г. Мінск), габаіст, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Паўстанне 1794 г., нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. – 225 гадоў з пачатку.
12 – Колб Уладзімір Гаўрылавіч (1929, Пін. р-н – 2014), вучоны ў галіне клінічнай біяхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
14 – Мінск, горад, сталіца Рэспублікі Беларусь, цэнтр вобласці і раёна (1499) –
520 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.
14 – Ісачанка Аляксандр Лаўрынавіч (1919, Буда-Каш. р-н – 1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Ганчароў Віктар Канстанцінавіч (1939), вучоны ў галіне лазернай фізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Прыстром Мар’ян Станіслававіч (1944, Дзяржын. р-н), вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Карповіч Святаслаў Яўгенавіч (1949, Слонім. р-н), вучоны ў галіне дакладнай механікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Лабуноў Уладзімір Архіпавіч (1939, г. Орша), вучоны ў галіне мікра- і нанаэлектронікі, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Бучынскі Вінцэнцій (1789–1853), філосаф, тэолаг, крытык, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік» (1818–1820) – 230 гадоў з дня нараджэння.
17 – Будыка Сяргей Хрыстафоравіч (1909–1988), вучоны ў галіне гідратэхнікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Паўлючэнка Міхаіл Міхайлавіч (1909, Брагін. р-н – 1975), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Кароткая Ларыса Лявонцьеўна (1919, Мін. р-н – 2012), літаратуразнавец, педагог – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Мартынаў Уладзімір Кірылавіч (1919–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Шкраба Рыгор Васільевіч (1919, Салігор. р-н – 1997), крытык, літаратуразнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Дробыш Станіслаў Іосіфавіч (1939, Слуц. р-н – 2013), хормайстар, педагог, прапагандыст народна-харавога мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007) – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Забела Уладзімір Паўлавіч (1939), рэжысёр, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 80 гадоў з дня нараджэння.
18 – Палікарповіч Канстанцін Міхайлавіч (1889, Касцюк. р-н – 1963), вучоны ў галіне археалогіі, які адкрыў і вывучаў стаянкі першабытных людзей эпохі палеаліту і мезаліту на тэрыторыі Беларусі і Бранскай вобласці Расіі – 130 гадоў з дня нараджэння.
18 – Стаповіч (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч (1894, Астрав. р-н – 1934), грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст – 125 гадоў з дня нараджэння.
19 – Самцэвіч Васіль Андрэевіч (1889, Круп. р-н – 1973), педагог, краязнавец, заслужаны настаўнік Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
19 – Свентахоўскі Пётр Уладзіміравіч (1939, Камян. р-н – 2006), жывапісец, педагог, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Родзевіч Чэслаў (Часлаў) Іванавіч (1889, Лагойс. р-н – 1942), тэатральны і грамадскі дзеяч, які ўваходзіў у Першую беларускую трупу І. Буйніцкага – 130 гадоў з дня нараджэння.
20 – Іваноў Сяргей Несцеравіч (1909, Горац. р-н – 1994), вучоны ў галіне глебазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Іофе Эмануіл Рыгоравіч (1939), вучоны-гісторык, палітолаг, сацыёлаг, культуролаг, педагог, даследчык беларускай гістарыяграфіі, гісторыі навукі і культуры, гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Ільінскі Мікола (Мікалай Канстанцінавіч; 1899, г. п. Мір – 1943), драматург, акцёр, тэатральны дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння.
21 – Дудчанка Мікалай Рыгоравіч (1944), харэограф, рэжысёр, сцэнарыст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Ян ІІ Казімір Ваза (1609–1672), вялікі князь літоўскі і кароль польскі – 410 гадоў з дня нараджэння.
23 – Галіна Вольга Уладзіміраўна (1899, г. п. Жалудок – 1980), актрыса, педагог, народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
23 – Ясавееў Марат Гумеравіч (1949, г. Маладзечна), вучоны-геолаг і гідрагеолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
24 – Саламаха Уладзімір Пятровіч (1949, Кіраўс. р-н), пісьменнік, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2002), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015) – 70 гадоў з дня нараджэння.
25 – Скрамблевіч Мар’ян Антонавіч (1939, Гродзен. р-н), народны музыкант, майстар па вырабе і рэстаўрацыі народных духавых і ўдарных інструментаў, якія выкарыстоўваюць артысты прафесійных, аматарскіх і вучэбных фальклорных калектываў – 80 гадоў з дня нараджэння.
25 – «Слуцкі край», газета (1919) – 100 гадоў з пачатку выхаду.
25 – Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, ДУ (1999) – 20 гадоў з часу стварэння.
26 – Гурэвіч Іосіф Рыгоравіч (1929), вучоны ў галіне цепла- і масаабмену, які ўдзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касмічных апаратаў – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Дняпроўскі Яўген Васільевіч (1929–2017), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Казаравец Мікалай Уладзіміравіч (1949, Пастаўс. р-н), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
27 – Маракоў Валерый Дзмітрыевіч (1909, г. Мінск – 1937), паэт, перакладчык, аўтар шэрага паэтычных зборнікаў, перакладаў асобных твораў М. Галоднага, А. Новікава-Прыбоя, П. Тычыны – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Палтаран (Ляпеская) Вера Сямёнаўна (1919, Петрык. р-н – 1989), пісьменніца, публіцыст, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага (1970) – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Навуменка Якаў Паўлавіч (1959, г. Орша – 2012), эстрадны спявак, народны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
29 – Гарачкін Віктар Георгіевіч (1894–1962), вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытворчасці, член-карэспандэнт НАН Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна і «Знак Пашаны» – 125 гадоў з дня нараджэння.
29 – Гарохавік Валянцін Вікенцьевіч (1949, Лагойс. р-н), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Бжастоўскі Павел Ксаверы (1739, Глыб. р-н – 1827), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, рэфарматар, мецэнат, перакладчык, заснавальнік першай у Еўропе «сялянскай рэспублікі» – 280 гадоў з дня нараджэння.
30 – Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч (1899, г. Магілёў – 1962), інжынер-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 120 гадоў з дня нараджэння.
31 – Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск; 1989) – 30 гадоў з часу адкрыцця.