Май
Славачэўскі Мітрафан Сямёнавіч (1869–1939), кантрабасіст, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускай кантрабаснай школы – 150 гадоў з дня нараджэння.
1 – Кроль Ліпа Юльевіч (1909, г. Мінск – 1977), мастак у галіне тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва і плакатнага жывапісу – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Русаковіч Арцём Міхайлавіч (1919–1980 ці 1984), вучоны ў галіне медыцыны, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Магілёўшчыне, заслужаны ўрач Беларусі, выдатнік аховы здароўя, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Крываносаў Міхаіл Пятровіч (1929, г. Крычаў – 1994), спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Тарасевіч Лідзія Кузьмінічна (1929, Мсцісл. р-н), настаўніца, заслужаны настаўнік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Гайда Наталля Віктараўна (1939), артыстка оперы і аперэты (сапрана), народная артыстка Беларусі, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992), уладальніца «Крыштальнай Паўлінкі» (1992), кавалер ордэнаў Ф. Скарыны і «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Паплаўская Ядвіга Канстанцінаўна (1949, Валож. р-н), кампазітар, эстрадная спявачка і выканальніца на клавішных інструментах, народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979) – 70 гадоў з дня нараджэння.
2 – Ліс Міхаіл Аляксандравіч (1939, Ваўкавыс. р-н), вучоны ў галіне кардыялогіі, выдатнік аховы здароўя СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – Смачнеў Віктар Андрэевіч (1939–1996), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Данілюк Леанід Сямёнавіч (1919, Бых. р-н – 1986), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Нячаеў Леанід Аляксеевіч (1939–2010), кінарэжысёр, сцэнарыст (у 1973–1990 гг. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм»), стваральнік папулярных тэлефільмаў для дзяцей «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоную Шапачку» (1977), «Рыжы, сумленны, закаханы» (1984) і інш., народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Пакрышкін Уладзімір Іванавіч (1949, г. Дзятлава), канструктар оптыка-электроннай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004), кавалер ордэна Айчыны І ступені (2014) – 70 гадоў з дня нараджэння.
4 – Бохвіц Фларыян (1799, г. п. Мір – 1856), вучоны ў галіне філасофіі, пісьменнік – 220 гадоў з дня нараджэння.
4 – Міладоўскі Фларыян Станіслаў (1819, г. Мінск – 1889), кампазітар, піяніст, педагог, дзеяч беларускага замежжа (Францыя) – 200 гадоў з дня нараджэння.
4 – Мандэльштам Леанід Ісаакавіч (1879, г. Магілёў – 1944), расійскі вучоны-фізік, адзін з заснавальнікаў навуковай школы па радыёфізіцы, акадэмік АН СССР, лаўрэат прэміі імя У.І. Леніна (1931), Дзяржаўнай прэміі СССР (1942) – 140 гадоў з дня нараджэння.
4 – Маланкін Уладзімір Андрэевіч (1929, г. Мінск – 1978), рэжысёр тэатра, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Шаршуноў Вячаслаў Аляксеевіч (1949), вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны (2014) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Манюшка Станіслаў (1819, Чэрв. р-н – 1872), польскі і беларускі кампазітар, дырыжор, педагог, класік польскай і беларускай вакальнай лірыкі, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы, першых нацыянальных сімфанічных твораў – 200 гадоў з дня нараджэння.
5 – Бандарын Вадзім Аляксандравіч (1909, г. Гродна – 1985), вучоны ў галіне фізіка-хімічнай медыцыны, педагог, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – Дзянісаў Аляксандр Пятровіч (1944–2012), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 75 гадоў з дня нараджэння.
6 – Ламака Міхаіл Мікалаевіч (1929, г. Мінск – 2015), вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі, арганізатар аховы здароўя, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Еўдакімаў Уладзімір Мікітавіч (1939–2018), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Грышук Анатоль Уладзіміравіч (1939, Мін. р-н), спатрсмен і трэнер (бокс), чэмпіён Беларусі (1961), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, пад кіраўніцтвам якога беларускія спартсмены неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Цялькова Алена Сяргееўна (1944, г. Пінск), спявачка (сапрана), народная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Узда, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1494) – 525 гадоў з часу заснавання.
8 – Пушкар Мікалай Мікітавіч (1919–1993), мастак-кераміст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Смірнова Ларыса Мікалаеўна (1949, г. Полацк), заслужаны архітэктар Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
9 – Цэраскі Вітольд Карлавіч (1849, г. Слуцк – 1925), расійскі вучоны-астраном, заснавальнік навуковай школы па астрафотаметрыі ў Расіі, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 170 гадоў з дня нараджэння.
9 – Абрамавічус Уладас (1909–1965), бібліёграф, гісторык культуры, аўтар даследаванняў і публікацый, прысвечаных Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
9 – Асецкі Людвіг Пятровіч (1929, Бабр. р-н – 2005), графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
9 – Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П.К. Панамарэнкі, ААТ (1944) – 75 гадоў з пачатку дзейнасці.
9 – Рубанік Васіль Васільевіч (1949, Ушац. р-н), вучоны ў галіне тэхнічнай акустыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Ерафееў Барыс Васільевіч (1909–1995), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 110 гадоў з дня нараджэння.
10 – Іўко Валянцін Сяргеевіч (1944), трэнер (барацьба грэка-рымская), заслужаны трэнер Беларусі, які падрыхтаваў 87 майстроў спорту СССР і 5 майстроў спорту Беларусі, 17 спартсменаў з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі Усесаюзных і міжнародных спаборніцтваў – 75 гадоў з дня нараджэння.
11 – Булат Сцяпан Герасімавіч (1894, Уздз. р-н – 1921), дзяржаўны і партыйны дзеяч, журналіст, першы адказны рэдактар газеты «Белорусская деревня» (цяпер «Белорусская нива») – 125 гадоў з дня нараджэння.
11 – Глебаў (сапр. Сарокін) Глеб Паўлавіч (1899–1967), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1948) – 120 гадоў з дня нараджэння.
11 – Алейнік Дзмітрый Іванавіч (1929, г. Беразіно – 2003), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Ліцьвінка Наталля Міхайлаўна (1949, г. Крычаў), вучоны-біяхімік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.
12 – Алданаў Мікалай Міхайлавіч (1959, Шклоўс. р-н), баяніст, дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
13 – Краўчанка Сяргей Усеваладавіч (1949, г. Мінск – 2014), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
14 – Кругер Якаў Маркавіч (Янкель Мордухавіч; 1869, г. Мінск – 1940), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.
15 – Шчансновіч Мікалай Ігнатавіч (1894–1969), акцёр і рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
15 – Вайнруб Яўсей Рыгоравіч (1909, г. Барысаў – 2003), ваенны дзеяч, удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Мураўёў Міхаіл Васільевіч (1919, Мазыр. р-н – 1981), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Сердзюкоў Анатоль Мікалаевіч (1944, Буда-Каш. р-н), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава НАН Беларусі (2007) – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (г. Мінск; 1979) – 40 гадоў з часу адкрыцця.
16 – «Тарас на Парнасе», беларуская паэма (1889) – 110 год з часу першай публікацыі ў газеце «Минский листок» (напісана, верагодна, у 1950-я гг. К.В. Вераніцыным).
16 – Пацееў Мікалай Паўлавіч (1919, г. Рагачоў – 1972), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
16 – Кашыцкі Эдуард Сцяпанавіч (1939, Ушац. р-н), вучоны-курартолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Сліц Антон Іванавіч (1894, Віцеб. губ. – 1945), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна (1944, 1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.
17 – Лаўрыненкаў Уладзімір Дзмітрыевіч (1919–1988), генерал-палкоўнік авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч (1929), заслужаны архітэктар Беларусі –
90 гадоў з дня нараджэння.
19 – Шалушкоў Рыгор Іванавіч (1899, Рагач. р-н – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965) – 120 гадоў з дня нараджэння.
19 – Пакроўскі Мікалай Пракопавіч (1909–1976), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Авекаў Іван Аўдзеевіч (1919, Аршан. р-н – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Гараеў Уладзімір Міхайлавіч (1939), спартсмен (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, сярэбраны прызёр ХVІІ Алімпійскіх гульняў (1960, Рым), сярэбраны прызёр першынства Еўропы (1962), чэмпіён СССР (1962) – 80 гадоў з дня нараджэння.
19 – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, установа, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012) (г. Мінск; 1944) – 75 гадоў з часу стварэння (адкрыты 20.09.1945).
20 – Грыгоніс Генрых Юр’евіч (1889–1955), акцёр, народны артыст Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
20 – Галецкі Пётр Антонавіч (1919, Талач. р-н – 1942), удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Звездачотава Лідзія Якаўлеўна (1919, г. Мінск – 1994), мастак-грымёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Сталяроў Мікалай Іванавіч (1919, г. Крычаў – 1985), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Адамейка Марыя Уладзіміраўна (1929–1990), спявачка (падгалосачны альт), заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Шыраканаў Дзмітрый Іванавіч (1929, Брагін. р-н), вучоны-філосаф, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2010), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны» (1967) і Францыска Скарыны (1999) – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Варапай Яўген Сямёнавіч (1944, Уздз. р-н), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), лаўрэат прэміі БДУ імя А.Н. Сеўчанкі (2003) – 75 гадоў з дня нараджэння.
20 – Кікель Павел Васільевіч (1944, Карэл. р-н), вучоны-філосаф, аўтар прац па філасофскіх праблемах матэматыкі, яе станаўлення і развіцця як навукі і сацыяльнага інстытута, педагог, паэт, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
20 – Жук Анатоль Аляксандравіч (1949, Карэл. р-н – 2009), акцёр, пісьменнік, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 70 гадоў з дня нараджэння.
20 – Круцько Мікалай Паўлавіч (1949, Акцябр. р-н), вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990, 2008), кавалер ордэна Пашаны (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.
21 – Чуркін Мікалай Мікалаевіч (1869–1964), кампазітар, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народны артыст Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.
21 – Галадзед Мікалай Мацвеевіч (1894–1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны – 125 гадоў з дня нараджэння.
21 – Петрачкова Валянціна Цімафееўна (1939), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Федаровіч Сяргей Уладзіміравіч (1939, Пін. р-н), вучоны ў галіне алергалогіі, імуналогіі, дэрматалогіі і прафпаталогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі НАН Беларусі (2003, 2007) – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Гарулёў Юрый Мікалаевіч (1944), дакументаліст, аператар, кінарэжысёр, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005) –
75 гадоў з дня нараджэння.
23 – Петухоў Аляксандр Іванавіч (1919, Лагойс. р-н – ?), вучоны-эканаміст, заслужаны эканаміст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
23 – Логвін Алег Мікалаевіч (1959, г. Барысаў), спартсмен (веласіпедны спорт), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 60 гадоў з дня нараджэння.
23 – Карэліцкі раённы краязнаўчы музей, УК (1969) – 50 гадоў з часу стварэння.
25 – Курыленка Таццяна Мацвееўна (1919, Слонім. р-н – ?), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Барткевіч Леанід Леанідавіч (1949, г. Мінск), эстрадны спявак, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
26 – Караткоў Аркадзь Цімафеевіч (1939, г. Полацк), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Гінцбург Ілья Якаўлевіч (1859, г. Гродна – 1939), скульптар, акадэмік Пецярбургскай АМ – 160 гадоў з дня нараджэння.
27 – Міхайлаў Анатоль Арсеньевіч (1939), вучоны ў галіне філасофіі, акадэмік НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Салееў Вадзім Аляксеевіч (1939), вучоны-філосаф, культуролаг, мастацкі крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў (1999) – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Ельяшэвіч Ала Сяргееўна (1949, г. Мінск), актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Крым, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993) – 70 гадоў з дня нараджэння.
28 – Сазановіч Валянцін Пятровіч (1929, г. Магілёў – 1991), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
29 – Жэймо Яніна Баляславаўна (1909, г. Ваўкавыск – 1987), расійская кінаактрыса, выканальніца ролі Папялушкі ў аднайменным савецкім фільме (1947) – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Сейтваліеў Сейтнафе (1919–1983), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
29 – Максімава Ларыса Паўлаўна (1939, г. Віцебск), піяністка, канцэртмайстар, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Пісарава Людміла Іванаўна (1939, г. п. Руба – 2011), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.