Лістапад
Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў, РУВП у складзе дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання «Белмастацпромыслы» (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.
Віцебскі кандытарскі камбінат «Віцьба», КУП, лідар беларускага рынку сухіх сняданкаў (1989) – 30 гадоў з часу заснавання.
«Лістапад», Мінскі міжнародны кінафестываль (1994) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
1 – Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р. Шырмы, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1939) – 80 гадоў з часу стварэння.
1 – Гуляка Леанід Паўлавіч (1949, Клец. р-н), дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
2 – Стаброўскі Язэп (Іосіф Іосіфавіч; 1869 ці 1870, Слонім. р-н – 1968), вучоны-археолаг, краязнавец, на аснове калекцыі якога заснаваны Слонімскі краязнаўчы музей, член-карэспандэнт Віленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага таварыства і Яраслаўскага археалагічнага таварыства – 150 гадоў з дня нараджэння.
2 – Раловец Вікенцій Антонавіч (1894, Валож. р-н – 1984), удзельнік Першай сусветнай вайны, кавалер чатырох Георгіеўскіх крыжоў – 125 гадоў з дня нараджэння.
2 – Лужанін Максім (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч; 1909, Салігор. р-н – 2001), пісьменнік, кінадраматург, перакладчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965) – 110 гадоў з дня нараджэння.
2 – Тоўсцік (Толсцік) Аляксей Леанідавіч (1959, г. Мінск), вучоны-фізік, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2001), выдатнік адукацыі – 60 гадоў з дня нараджэння.
4 – Струнін Аляксандр Пятровіч (1909–1993), расійскі і беларускі рэжысёр, доўгі час быў галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч (1919, г. Кобрын – 2001), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
5 – «Салавей», балет М.Я. Крошнера, першы нацыянальны балет (г. Мінск; 1939) – 80 гадоў з часу прэм’еры.
5 – Мілючэнкаў Сяргей Аляксеевіч (1949, г. Мінск), вучоны-этнограф, лаўрэат прэміі Расійскай АН і НАН Беларусі (2012) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Стома Вячаслаў Іосіфавіч (1949, Навагруд. р-н), пісьменнік – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Нарбекава Ірына Веньямінаўна (1959, г. Мінск), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
6 – Гарулёў Мікола (Мікалай Аляксандравіч; 1919, Дубров. р-н – 1980), пісьменнік, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», ДУ, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) (1969) – 50 гадоў з часу стварэння.
7 – Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2007), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2011) (1919) – 100 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.
7 – Кулінковіч Канстанцін Антонавіч (1919–1998), вучоны ў галіне педагогікі і спорту, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Камінскі Іван Іларыёнавіч (1919, Сеннен. р-н – 1974), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Паўловіч Марцін Антоні (1789, г. п. Лагішын – 1830), вучоны-геолаг, асветнік – 230 гадоў з дня нараджэння.
9 – Багласаў Сяргей Георгіевіч (1949), архітэктар, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014) – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Радзівіл Мацей (1749, г. Нясвіж – 1800), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, драматург, кампазітар – 270 гадоў з дня нараджэння.
10 – Маліноўскі Мікалай (10.11 ці 18.12. 1799–1865), гісторык, архівіст, выдавец гістарычных крыніц, бібліёграф, філолаг – 220 гадоў з дня нараджэння.
10 – Брагонін Цярэнцій Іванавіч (1909–1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
10 – Салдаткін Міхаіл Цімафеевіч (1919–1987), вучоны ў галіне цеплазабеспячэння і вентыляцыі, заслужаны будаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з часу заснавання.
11 – Заборскі Георгій Уладзіміравіч (1909, г. Мінск – 1999), народны архітэктар СССР, заслужаны будаўнік Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі архітэктурных і будаўнічых навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), прэміі Савета Міністраў СССР (1982) – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Сушчэня Леанід Міхайлавіч (1929, Баранав. р-н – 2015), вучоны ў галіне заалогіі, акадэмік НАН Беларусі і Расійскай АН, замежны член Польскай і Літоўскай АН, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэнаў Дружбы народаў, Айчыны ІІІ і ІІ ступеней, ордэна Дружбы (Расія) і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння.
12 – Ротман Давід Генрыхавіч (1944), вучоны-сацыёлаг і палітолаг, выдатнік друку Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – Карпечанка Міхась Аляксеевіч (1959, Краснапол. р-н), пісьменнік, журналіст, краязнавец, лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі – 60 гадоў з дня нараджэння.
15 – Мелхіседэк (у свеце Паеўскі Міхаіл Львовіч; 1879–1931), дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт Мінскі і Беларускі – 140 гадоў з дня нараджэння.
15 – Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч (1939, Гарадоц. р-н), вучоны-філосаф, дзяржаўны дзеяч, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік народнай адукацыі Беларусі, выдатнік асветы СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Гуліс Ігар Міхайлавіч (1949, г. Мінск), вучоны ў галіне фізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), выдатнiк адукацыi – 70 гадоў з дня нараджэння.
17 – Гільман Залман Давыдавіч (1929, г. Барысаў), вучоны ў галіне селекцыі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
19 – Іпалітаў-Іванаў (сапр. Іванаў) Міхаіл Міхайлавіч (1859–1935), расійскі кампазітар, дырыжор, педагог, музычны і грамадскі дзеяч, старшыня Беларускай песеннай камісіі, аўтар апрацовак беларускіх народных песень, народны артыст Беларусі – 160 гадоў з дня нараджэння.
20 – Аляксандр (у свеце Шалай Аляксандр Сямёнавіч; 1879, г. Слуцк – 1937), протаіерэй, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 140 гадоў з дня нараджэння.
20 – Клімковіч Міхась (Міхаіл Мікалаевіч; 1899, Барыс. р-н – 1954), пісьменнік, крытык, драматург – 120 гадоў з дня нараджэння.
20 – Чаркасава Лідзія Сямёнаўна (1909–1999), вучоны ў галіне біяхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
21 – Стаброўскі Казімір (1869, Карэл. р-н – 1929), жывапісец, педагог – 150 гадоў з дня нараджэння.
21 – Залашка Міхаіл Валянцінавіч (1929–2003), вучоны ў галіне мікрабіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1985) – 90 гадоў з дня нараджэння.
22 – Шаціла Міхаіл Федасеевіч (1919–2013), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Шабановіч Абу-Бекір (1939, г. Іўе), рэлігійны і грамадскі дзеяч, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2017) – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Малашка Віктар Віктаравіч (1949, Уздз. р-н), вучоны ў галіне ветэрынарыі, аўтар шматлікіх манаграфій і навучальных дапаможнікаў, выдатнiк адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
23 – Бульчык Сяргей Сцяпанавіч (1909, г. Мінск – 1996), акцёр, народны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
24 – Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч (1899, Смаляв. р-н – 1986), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
25 – Міцкевіч Уладзімір Аляксандравіч (1919, Стаўбц. р-н – 2004), літаратуразнавец, крытык – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – Тэлеграфная сувязь (1859) – 160 гадоў з пачатку развіцця на Беларусі.
27 – Альшэўскі Мікалай Міхайлавіч (1919–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Крывашэін Сямён Майсеевіч (1899–1978), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнант танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
28 – Вейняровіч Іосіф Навумавіч (1909, г. Мінск – 1998), канааператар, рэжысёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Сарока Рыгор Сямёнавіч (1944, Маладзеч. р-н), дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2008) – 75 гадоў з дня нараджэння.
28 – Кавалёў Міхаіл Якаўлевіч (1959, Бых. р-н), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 60 гадоў з дня нараджэння.
29 – Янчук Мікалай Андрэевіч (1859–1921), беларускі і расійскі вучоны-славіст, краязнавец, пісьменнік – 160 гадоў з дня нараджэння.
30 – Лынькоў Міхась (Міхаіл Ціханавіч; 1899, Віцеб. р-н – 1975), пісьменнік, літаратуразнавец, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1968), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.