Закрыть
image description
Центральная городская библиотека имени Янки Купалы. Минск
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы. Мінск
Central City Library named after Yanka Kupala. Minsk
image description
Курган Славы Советской Армии . Смолевичский район, Минская область
Курган Славы Савецкай Арміі. Смалявіцкі раён, Мінская вобласць
Mound of Glory of the Soviet Army. Smolevichi district, Minsk region
image description
Государственный мемориальный комплекс «Хатынь»
Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»
State memorial complex "Khatyn"

Ліпень

Віхнін Залман Давыдавіч (1909, Жлоб. р-н – 1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Люблінская унія, міжнародна-прававы акт аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў фе­дэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую (1569) – 450 гадоў з часу зацвярджэння.

1 – Магілёўская швейная фірма «Вяснянка», ЗАТ у складзе канцэрна «Беллег­прам» (1929) – 90 гадоў з часу заснавання.

1 – Бандарэнка Віктар Мікалаевіч (1939, г. Чашнікі), заслужаны будаўнік Белару­сі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Караткевіч Аляксандр Вікенцьевіч (1939, Чачэр. р-н), вучоны ў галіне механі­зацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Філонаў Ігар Паўлавіч (1939, г. Магілёў), вучоны ў галіне тэхналогіі машына­будавання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Серыкаў Іван Арцёмавіч (1919, Чэрык. р-н – 1997), балетмайстар, дзеяч сама­дзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 – Кахановіч Уладзімір Сямёнавіч (1929, Слуц. р-н – 1992), вучоны ў галіне энергетыкі, стваральнік навуковай школы па энергетычных інфармацыйна-вымяральных сістэмах, заслужаны вынаходнік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

2 – Івашкоў Леанід Пятровіч (1939, Чачэр. р-н – 2012), спявак (лірычны тэнар), педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Болбас Міхаіл Мацвеевіч (1939, Бабр. р-н), вучоны ў галіне эксплуатацыі аўта­мабільнага транспарту, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Караткевіч Уладзімір Аляксандравіч (1939, г. Чачэрск – 1999), акцёр і рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1997) – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Мінск, горад, сталіца Рэспублікі Беларусь, цэнтр вобласці і раёна (1944) – 75 гадоў з часу вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 – Купрэйчык Віктар Давыдавіч (1949, г. Мінск – 2017), спартсмен (шахматы), міжнародны гросмайстар – 70 гадоў з дня нараджэння.

4 – Мёрскі (Міёрскі) гісторыка-этнаграфічны музей, дзяржаўная ўстанова культу­ры (1994) – 25 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.

5 – Булгарын Фадзей (Тадэвуш) Венедыктавіч (1789, Уздз. р-н – 1859), расійскі журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык – 230 гадоў з дня нараджэння.

5 – Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова (г. Віцебск; 1969) – 50 гадоў з дня адкрыцця.

5 – Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», архітэктурна-скульптурны мемарыял на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь Лагойскага раёна і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспуб­лікі Беларусь (Лагойс. р-н; 1969) – 50 гадоў з часу адкрыцця.

5 – Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі, мемарыяльны комплекс у гонар подзвігу воінаў у Беларускай аперацыі 1944 г., філіял Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь», унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Смаляв. р-н; 1969) – 50 гадоў з часу адкрыцця.

6 – Грыцавец Сяргей Іванавіч (1909, Баранав. р-н – 1939), лётчык, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., першы двойчы Герой Савецкага Саюза (люты, жнівень 1939) – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Еўдашэнка Сяргей Іванавіч (1929–2009), акцёр і рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Грэйман Аляксандр Абрамавіч (1899–1970), вучоны ў галіне хірургіі, выдатнік аховы здароўя – 120 гадоў з дня нараджэння.

7 – Ахметшын Каюм Хабібрахманавіч (1909–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

7 – «БелКрэда», швейнае прадпрыемства, ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам»
(г. Навагрудак; 1944) – 75 гадоў з часу стварэння.

7 – Жарскі Іван Міхайлавіч (1944, Навагруд. р-н), вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, аўтар першага падручніка па агульнай хіміі для ВНУ на беларускай мове, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны (2001) – 75 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ліўшыц Гілер Маркавіч (Мордухавіч; 1909, Асіпов. р-н – 1983), вучоны ў галіне гісторыі і філасофіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 110 гадоў з дня нараджэння.

9 – Залеўская Ніна Канстанцінаўна (1944, Пружан. р-н), балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння.

12 – Ус Антон Антонавіч (1894, Іўеўс. р-н – 1980), мастацтвазнавец, літаратуразна­вец, аўтар артыкулаў па пытаннях беларускага і рускага выяўленчага мастацтва і літарату­ры – 125 гадоў з дня нараджэння.

12 – Іваноў Павел Іванавіч (1909–1989), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Белару­сі – 110 гадоў з дня нараджэння.

12 – Лабко Пётр Іосіфавіч (1929, Клец. р-н – 2011), вучоны ў галіне анатоміі, заслу­жаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 90 гадоў з дня нараджэння.

13 – Нікалаеў Сяргей Піліпавіч (1889–1973), расійскі і беларускі тэатральны мастак, які стаяў каля вытокаў нацыянальнай школы тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, на­родны мастак Беларусі, заслужаны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 130 гадоў з дня нараджэння.

13 – Концуб Анатоль Аляксандравіч (1949, Столін. р-н), мастак дэкаратыўна-пры­кладнога мастацтва (кераміка), жывапісец, педагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

14 – Патоцкі Леан (1799, г. п. Коханава – 1864), мемуарыст, пісьменнік, крытык, удзельнік паўстання 1830–1831 гг., падарожнік – 220 гадоў з дня нараджэння.

14 – Апанасевіч Павел Андрэевіч (1929, Докш. р-н), вучоны ў галіне фізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі СССР (1982), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Бела­русь дзеячам культуры і мастацтва (2015) – 90 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кірпічэнка Аляксандр Андрэевіч (1939, Віцеб. р-н – 2007), вучоны ў галіне псіхіятрыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Макарэвіч Васіль Сцяпанавіч (1939, Круп. р-н – 2017), паэт, журналіст, лаў­рэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1994) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Навасад Пётр Аляксандравіч (1939, Пухав. р-н – 1994), спявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Іваноў Дзмітрый Аляксеевіч (1929–2007), ваенны дзеяч, удзельнік падпольнага і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнант авіяцыі, заслужаны ваенны лётчык СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Партызанскі парад 1944 г., адбыўся ў гонар вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і баявых заслуг партызан (г. Мінск) – 75 гадоў з часу пра­вядзення.

16 – Мінеўскі Андрэй Пятровіч (1969, г. Гродна), спартсмен (гандбол), заслужаны майстар спорту СССР, майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён XXV летніх Алімпій­скіх гульняў (1992, Барселона) – 50 гадоў з дня нараджэння.

17 – Гіндэнбург Вільгельм Данілавіч (1799, г. Мінск – 1877), урач, гуманіст, грамад­скі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў – 220 гадоў з дня нараджэння.

17 – Чарнышоў Віктар Паўлавіч (1919–2008), архітэктар, заслужаны будаўнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.

17 – Івуць Раман Баляслававіч (1949, Іўеўс. р-н), вучоны-эканаміст, педагог, заслу­жаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Русілка Вольга Іванаўна (1959, Шчуч. р-н), паэтэса, літаратуразнавец, педагог, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2004), Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі, выдатнік адукацыі – 60 гадоў з дня нараджэння.

18 – Кутарга Міхаіл Сямёнавіч (1809, г. Чэрыкаў – 1886), расійскі і беларускі вучо­ны-гісторык, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 210 гадоў з дня нараджэння.

18 – Печкуроў Андрэй Фёдаравіч (1899, г. Крычаў – 1996), вучоны ў галіне мелія­рацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

18 – Грамыка Андрэй Андрэевіч (1909, Ветк. р-н – 1989), партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, лаўрэат Ленінскай прэміі (1984) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1979) – 110 гадоў з дня нараджэння.

18 – Шутаў Генадзь Фёдаравіч (1939–2017), графік, акварэліст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011) – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Піліпенка Уладзімір Аляксандравіч (1949, г. Мазыр), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

19 – Вітан-Дубейкаўскі (Дубяйкоўскі) Лявон Іванавіч (1869 ці 1867, Мсцісл. р-н – 1940), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, архітэктар, будаўнік, педагог, паэт – 150 га­доў з дня нараджэння.

19 – Салянікаў Анатоль Данілавіч (1919, Аршан. р-н – 2010), ваенны дзеяч, удзель­нік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Асіеўскі Эрнст Уладзіміравіч (1939, г. Мінск – 2008), трэнер па фехтаванні на рапірах, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, сярод выхаванцаў якога – алімпійскія чэмпіёны М. Алёхін і А. Раманькоў, чэмпіён свету і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў У. Лапіцкі – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – «Мінскпраектмэбля», ААТ, прадпрыемства па вытворчасці мэблі (1944) –
75 гадоў з часу заснавання.

21 – Кандрацьеў Іван Казіміравіч (Кузьміч; 1849, Вілейс. р-н – 1904), беларускі і расійскі пісьменнік, перакладчык і гісторык – 170 гадоў з дня нараджэння.

21 – Каваленка Віктар Антонавіч (1929, Валож. р-н – 2001), крытык, літаратуразна­вец, празаік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Сцяпанава Альбіна Мікалаеўна (1929–2017), мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Балабайка Фёдар Якаўлевіч (1949, г. Магілёў), танцоўшчык, заслужаны артыст Беларусі, кавалер ордэна Ф. Скарыны (2012) – 70 гадоў з дня нараджэння.

21 – Пясцехін Сяргей Іванавіч (1949, г. Мінск), артыст балета, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Булахаў Міхаіл Гапеевіч (1919, Горац. р-н – 2012), мовазнавец, педагог, заслу­жаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік народнай адукацыі, кавалер ордэна Ф. Скарыны (1997) – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Ляшук Алег Васілевіч (1949, г. Брэст), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч (1929, Салігор. р-н – 1973), пісьменнік –
90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Дзядкоў Анатоль Іванавіч (1944, Рагач. р-н – 2016), касманаўт-выпрабавальнік, ваен­ны лётчык, ганаровы радыст СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Фральцова Ніна Ціханаўна (1944), мастацтва- і кіназнавец, тэлежурналіст, педагог, выдатнік друку Беларусі, уладальніца знака Міністэрства культуры Рэспублікі Бе­ларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» – 75 гадоў з дня нараджэння.

25 – Жук Валерый Іванавіч (1949, Слуц. р-н), мастацтвазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.

26 – Міхаіл (Навіцкі Міхаіл Канстанцінавіч; 1889, Мазыр. р-н – 1935), протаіерэй, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 130 гадоў з дня нара­джэння.

27 – Ваўпшасаў Станіслаў Аляксеевіч (1899–1976), адзін з арганізатараў і кіраўні­коў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

27 – Чантурыя Юрый Уладзіміравіч (1949, г. Мінск), архітэктар, гісторык архітэк­туры, лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У.А. Караля (1999) – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Самбук Іван Елісеевіч (1919, Петрык. р-н – 1979), ваенны дзеяч, удзельнік Вялі­кай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Колесаў Уладзімір Пятровіч (1939), рэжысёр, артыст балета, лаўрэат міжнарод­ных фэстываляў пантамімы – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч (1944, г. Васілевічы), літаратуразнавец, крытык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2004), выдатнік друку Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Нарачанскі, нацыянальны парк, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (Мядзел., Вілейс., Пастаўс. і Смаргон. р-ны; 1999) – 20 гадоў з часу стварэння.

29 – Азбукін Мікалай Васільевіч (1894, г. Бабруйск, – 1943(?)), вучоны-географ, краязнавец, адзін з арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, дзеяч беларускага нацыя­нальнага руху – 125 гадоў з дня нараджэння.

29 – Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы, ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» (1949) – 70 гадоў з часу заснавання.

31 – Лоеўская бітва, бітва паміж казацка-сялянскім войскам і войскам Вялікага Княства Літоўскага ў час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. (1649) – 370 гадоў.

31 – Кухараў Сцяпан Іванавіч (1919, Краснапол. р-н – 2011), пісьменнік, нарысіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

31 – Мінскі абласны краязнаўчы музей, ДУ (г. Маладзечна; 1959) – 60 гадоў з часу заснавання (адкрыты 26.04.1964).