Красавік
Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна (1919) – 100 гадоў з часу заснавання.
Захараў Канстанцін Фёдаравіч (1919–1944), лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
«Інстытут жылля – НІПТІС імя С.С. Атаева», РУП (1979) – 40 гадоў з часу стварэння.
1 – Смольскі Браніслаў Сільвестравіч (1909, г. Мінск – 2005), музыказнавец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна (1919, г. Мінск – 2000), жывапісец, графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Федарук Анатоль Тарасавіч (1939, Брэсц. р-н), вучоны ў галіне геабатанікі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006) – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Рамашкевіч Алена Аляксандраўна (1949, Буда-Каш. р-н), спявачка (сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
2 – Ваўчок Уладзімір Іванавіч (1939, Шчуч. р-н – 2012), трэнер (вольная барацьба), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, які падрыхтаваў больш за 40 майстроў спорту СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
4 – Чарвакоў Васіль Фёдаравіч (1894–1976), беларускі і расійскі вучоны ў галіне судовай медыцыны, арганізатар судова-медыцынскай службы ў сістэме аховы здароўя Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Расіі, кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.
4 – Ананька Уладзімір Іосіфавіч (1929, г. Мінск – 1986), скульптар у станковай і манументальнай скульптуры, сярод работ якога помнікі партызанам у в. Чонкі (Гомел. вобл.) і г. Любань, надмагілле Якуба Коласа (г. Мінск) і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Марозаў Вячаслаў Мікалаевіч (1929–2002), журналіст, пісьменнік, кінасцэнарыст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
5 – Бірыч Тамара Андрэеўна (1939, г. Мінск – 2015), вучоны ў галіне афтальмалогіі, заслужаны ўрач Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Макарэвіч Леанід Васільевіч (1939, Івац. р-н), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Логінава Таццяна Дзмітрыеўна (1944), кінааператар, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), пераможца і дыпламантка шматлікіх кінафестываляў – 75 гадоў з дня нараджэння.
6 – Захарэўскі Аляксандр Сцяпанавіч (1929, Петрык. р-н – 2012), вучоны ў галіне фармакалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Жданоўскі Міхаіл Андрэевіч (1939), рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), міжнародных кінафестываляў – 80 гадоў з дня нараджэння.
6 – Каршакевіч Аляксандр Уладзіміравіч (1959, г. Мінск), спартсмен (гандбол), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІV Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), сярэбраны прызёр ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) – 60 гадоў з дня нараджэння.
7 – Галуза Іларыён Рыгоравіч (1899, Сеннен. р-н – 1977), вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, акадэмік АН Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) –
120 гадоў з дня нараджэння.
7 – Аўдзей Леанід Вікенцьевіч (1929, г. Вілейка – 1977), хірург, вучоны, стваральнік навуковай школы гепаталогіі – 90 гадоў з дня нараджэння.
7 – Бакліцкая Людміла Фёдараўна (1939), трэнер (плаванне), заслужаны трэнер Беларусі, сярод яе выхаванцаў – чэмпіёнка Еўропы Л. Брэхава і чэмпіёнка СССР, рэкардсменка Беларусі Н. Яршова – 80 гадоў з дня нараджэння.
8 – Аўсянкін Вадзім Аўдзеевіч (1939–1968), спартсмен (самалётны спорт), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён (1964) і сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1966), чэмпіён СССР (1963) па вышэйшым пілатажы – 80 гадоў з дня нараджэння.
9 – Літвінаў (сапр. Гурэвіч) Леў Маркавіч (1899, г. Мінск – 1963), рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Татарстана – 120 гадоў з дня нараджэння.
9 – Сямёнава Людміла Пятроўна (1944), канцэртмайстар, піяністка, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
10 – Фрыдман Міхаіл Ізраілевіч (1894–1975), рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
10 – Абрамовіч Аляксандр Міхайлавіч (1944, Нясвіж. р-н), правазнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны юрыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
10 – Рычагоў Рыгор Пятровіч (1944, г. Давыд-Гарадок), вучоны ў галіне хірургіі, аўтар прац па хірургічнай гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малаінвазійных тэхналогіях, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
11 – Смоліч Дзмітрый Мікалаевіч (1919–1987), оперны рэжысёр, народны артыст Беларусі, Украіны і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Грузіі і Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (1972) і Украіны (1971) – 100 гадоў з дня нараджэння.
12 – Рэдліх Вера Паўлаўна (1894–1992), расійская і беларуская актрыса, рэжысёр, педагог, народная артыстка Расіі – 125 гадоў з дня нараджэння.
14 – Аляксееў Іван Епіфанавіч (1909, г. Полацк – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч (1919, Гарадоц. р-н – 1954), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1954) – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Рубінаў Анатоль Мікалаевіч (1939, г. Магілёў), вучоны ў галіне фізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Максімовіч Вячаслаў Аляксандравіч (1944, Шчуч. р-н), трэнер (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод вучняў якога – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў А. Паўлаў, сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету А. Шастакоў – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Ракава Любоў Васільеўна (1949, Чавус. р-н), вучоны-гісторык, этнограф, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Сяргеенка Святлана Пятроўна (1949, г. Мінск), габаістка, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Крывашэеў Мікалай Аляксеевіч (1949), музыкант, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
16 – Шацько Рыгор Іванавіч (1959, Валож. р-н), акцёр, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) – 60 гадоў з дня нараджэння.
17 – Ржэцкая Лідзія Іванаўна (1899, г. Мінск – 1977), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) – 120 гадоў з дня нараджэння.
17 – Гапяёнак Мікалай Іванавіч (1919, Гарадоц. р-н – 2008), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Валахановіч Анатоль Іосіфавіч (1939, г. Мінск – 2016), краязнавец, аўтар прац па гісторыі Міншчыны і яе знакамітых ураджэнцах, па гісторыі хрысціянства ў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
18 – Пуроўскі Канстанцін Васільевіч (1894, г. Мінск – 1965), артыст оперы, фалькларыст, лібрэтыст – 125 гадоў з дня нараджэння.
18 – Ран Лазар Саулавіч (1909–1989), графік, жывапісец – 110 гадоў з дня нараджэння.
18 – Леановіч Іван Іосіфавіч (1929, Карэл. р-н), вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, ганаровы транспартнік і ганаровы дарожнік Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэнаў Айчыны ІІ і ІІІ ступені, ордэна «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Сідарэнка Валерый Аляксеевіч (1939, г. Мінск), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Лецка Яўген Рыгоравіч (1944, Навагруд. р-н), пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, літаратуразнавец, журналіст, аўтар сцэнарыяў шэрага дакументальных фільмаў – 75 гадоў з дня нараджэння.
21 – Налецкі Васіль Пятровіч (1919, Валож. р-н – 1997), краязнавец, гісторык, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
21 – Піліпеня Яўгенія Ніканаўна (1944, Лёзн. р-н – 2014), заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Брагін Анатоль Міхайлавіч (1909–1989), вучоны ў галіне аграхіміі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – Лявонаў Васіль Антонавіч (1889–1972), вучоны ў галіне педыятрыі, адзін з заснавальнікаў беларускай школы педыятраў, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна Леніна – 130 гадоў з дня нараджэння.
23 – Якаўлеў Георгій Міхайлавіч (1909–1983), вучоны ў галіне металаапрацоўкі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
24 – Яновіч Іван Пятровіч (1944, Салігор. р-н), канструктар у галіне медыцыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.
24 – Лідскі гісторыка-мастацкі музей, ДУ, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009) (1959) – 60 гадоў з часу адкрыцця як краязнаўчага музея.
24 – Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (1979) – 40 гадоў з часу заснавання (адкрыты 25.06.1979 г.).
25 – Мірчынк Георгій Фёдаравіч (1889–1942), вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
25 – Асадчыеў Аляксандр Дзмітрыевіч (1919–2001), ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Паньшына Ірына Мікалаеўна (1929–2010), мастацтвазнавец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Ігнацішчаў Руслан Міхайлавіч (1939), вучоны ў галіне машыназнаўства і дэталяў машын, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Гурскі Ілья Данілавіч (1899, Уздз. р-н – 1972), пісьменнік, драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Мягкова Людміла Міхайлаўна (1929), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (шкло), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Шмялёў Анатоль Іванавіч (1944), трэнер (скачкі на батуце), заслужаны трэнер Беларусі, сярод вучняў якога – абсалютны чэмпіён свету В. Марозаў, чэмпіёнка свету і неаднаразовая чэмпіёнка Еўропы Т. Пятрэня – 75 гадоў з дня нараджэння.
28 – Камінскі Мсціслаў Адамавіч (1839–1868), літаратар, этнограф, фалькларыст, публіцыст, які зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў – 180 гадоў з дня нараджэння.
28 – Бандарэнка Зінаіда Аляксандраўна (1939, г. Мінск), дыктар тэлебачання, народная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Буднік Уладзімір Іванавіч (1949, г. Жыткавічы – 2007), кампазітар, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993) – 70 гадоў з дня нараджэння.