Кастрычнік
Сітэрман Лазар Якаўлевіч (1894, г. Мазыр – 1941), вучоны ў галіне кардыялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
Баранавіцкі краязнаўчы музей, УК (1929) – 90 гадоў з часу адкрыцця.
Нацыянальны інстытут адукацыі, навукова-метадычная ўстанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з часу заснавання.
Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод, ААТ (1939) – 80 гадоў з часу заснавання.
«Завод Эталон», ВРУП па вырабе металадэтэктараў і вагавымяральнай тэхнікі прамысловага і бытавога прызначэння (г. Мінск; 1944) – 75 гадоў з часу заснавання.
«Дудуткі», музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій, гандлёва-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства (Пухав. р-н; 1994) – 25 гадоў з пачатку дзейнасці.
1 – Абазоўскі Канстанцін Антонавіч (1919, Бешанков. р-н – 1944), лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Кубліцкі Аляксей Аляксандравіч (1919–1989), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.
2 – Незабытоўскі Аляксандр Прэцлаў (1819 ці 1818, Нясвіжскі ці Навагруд. р-н – 1849), польскі і беларускі пісьменнік, філосаф, гісторык – 200 гадоў з дня нараджэння.
2 – Хрыпач Уладзімір Аляксандравіч (1949, г. Мінск), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Вейнік Альберт Віктар Іазефавіч (1919–1996), вучоны ў галіне цеплафізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
4 – Карповіч Міхал Францішак (1744, г. Камянец – 1803), палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання 1794 г. – 275 гадоў з дня нараджэння.
5 – Крахалёў (Крохалеў) Пётр Сяргеевіч (1919–1997), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – «Лесахімік», ААТ, старэйшае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь ў галіне лесахіміі (г. Барысаў; 1929) – 90 гадоў з часу стварэння.
7 – Ткачэнка Уладзімір Пятровіч (1939), акцёр, заслужаны артыст Беларусі –
80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Павядайла Уладзімір Аляксандравіч (1949, Баранав. р-н), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэмі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Жаўрыд Эдвард Антонавіч (1939, г. Слуцк), вучоны ў галіне анкалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 80 гадоў з дня нараджэння.
9 – «Гродзенская праўда», абласная газета, кавалер ордэна Дружбы народаў (1982), пераможца IV, V, VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Залатая ліцера» (1939) – 80 гадоў з пачатку выдання.
10 – Альхоўскі Мікалай Іванавіч (1909, Аршан. р-н – 1978), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
10 – Строчка Іван Іванавіч (1919, Бешанков. р-н – 2001), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Казей Марат Іванавіч (1929, Дзяржын. р-н – 1944), піянер-партызан у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965) – 90 гадоў з дня нараджэння.
10 – Антанюк Віталь Сцяпанавіч (1939–2002), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, член-карэспандэнт УАСГНІЛ, кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1971) – 80 гадоў з дня нараджэння.
11 – Ліпатаў Сяргей Міхайлавіч (1899–1961), расійскі і беларускі вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
13 – Жыркевіч Міхаіл Іванавіч (1899, Крыч. р-н – 1984), мовазнавец, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
14 – Бабарэка Адам Антонавіч (1899, Капыл. р-н – 1938), пісьменнік, крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Ракіта Сяргей (сапр. Законнікаў Сяргей Васільевіч; 1909, Дубров. р-н – 1942), паэт – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Каткоў Аляксей Сяргеевіч (1919–1990), гісторык, архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Інстытут гісторыі НАН Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з часу стварэння.
15 – Доўнар Таісія Іванаўна (1944, Пухав. р-н), вучоны-юрыст, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч (1944, Пін. р-н), пісьменнік, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013), прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2007) – 75 гадоў з дня нараджэння.
15 – Якімовіч Аляксей Мікалаевіч (1949, Слонім. р-н), празаік, драматург, аўтар твораў для дзяцей – 70 гадоў з дня нараджэння.
17 – Сысоеў Георгій Васільевіч (1919–2010), заслужаны архітэктар Беларусі, член-карэспандэнт Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў у Пецярбургу, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), прэміі Савета міністраў СССР (1978) – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч (1909, г. Брэст – 1994), лётчык-выпрабавальнік, генерал-лейтэнант авіяцыі, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў (1937), савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1938) – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Адамовіч Галіна Валянцінаўна (1969, г. Мінск), рэжысёр дакументальнага кіно, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2012) – 50 гадоў з дня нараджэння.
20 – Брадоўскі Антон Рафаілавіч (1859–1928), калекцыянер, музейны работнік, заснавальнік Віцебскага губернскага музея (пазней Віцебскі абласны краязнаўчы музей) – 160 гадоў з дня нараджэння.
20 – Тышкевіч Рэгіна Іосіфаўна (1929, г. Мінск), вучоны-матэматык, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Мельнічэнка Эдуард Міхайлавіч (1939, г. Віцебск – 2001), вучоны ў галіне стаматалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч (1939, Верхнядзв. р-н), вучоны-гісторык, лаўрэат прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2003) – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Садыхаў Рауф Хасровавіч (1944–2015), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015) (г. Мінск; 1944) – 75 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў (заснаваны 30.09.1943 г.).
22 – Карпенка Валерый Аляксандравіч (1944), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Ляшук Юрый Фёдаравіч (1949, г. Гродна – 2004), вучоны ў галіне дакладнай механікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1981) – 70 гадоў з дня нараджэння.
23 – Рабіль Георгій Барысавіч (1929–2012), спартсмен, трэнер, рэжысёр-пастаноўшчык спартыўна-масавых мерапрыемстваў, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі, майстар спорту СССР па спартыўнай гімнастыцы – 90 гадоў з дня нараджэння.
24 – Гельман Паліна Уладзіміраўна (1919–2005), удзельнік вызвалення Беларусі у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
24 – Смолік Аляксандр Іванавіч (1944, Вілейс. р-н), вучоны-культуролаг і гісторык, педагог, стваральнік айчыннай культуралагічнай школы, аўтар манаграфій і падручнікаў па тэорыі, гісторыі і прыкладной культуралогіі, прац па гісторыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
25 – Мар’яноўскі Майсей Фраімавіч (1919–2005), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Гроднеў Мікола (Мікалай Пятровіч; 1929, Рагач. р-н – 2011), пісьменнік, журналіст, аўтар кніг прозы, дакументальнай аповесці, зборніка гумарыстычных апавяданняў, цыкла нарысаў аб беларускай міліцыі – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Валатоўскі Ігар Дзмітрыевіч (1939, г. Мінск), вучоны ў галіне біяфізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001), кавалер ордэна Пашаны (2009) – 80 гадоў з дня нараджэння.
25 – Штоп Яўген Аляксандравіч (1939, г. Ваўкавыск), дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 80 гадоў з дня нараджэння.
25 – Ціток Уладзімір Уладзіміравіч (1959, г. Мінск), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
26 – Міхалюта Іван Францавіч (1919, Шклоўс. р-н – 2002), тэатразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Мішчанчук Мікалай Іванавіч (1939–2012), літаратуразнавец, крытык, паэт, аўтар і суаўтар падручнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Белахвосцік Зоя Валянцінаўна (1959, г. Мінск), актрыса, педагог, заслужаная артыстка Беларусі і Рэспублікі Крым – 60 гадоў з дня нараджэння.
26 – Сыс Анатоль Ціханавіч (1959, Рэчыц. р-н – 2005), паэт, аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў – 60 гадоў з дня нараджэння.
27 – Лаўрыновіч Эдуард Віктаравіч (1909, Верхнядзв. р-н – 1982), удзельнік партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
27 – Габрыэлян Віталій Рубэнавіч (1944), спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар СССР, чэмпіён СССР па шашках-64 (1966, 1969, 1973, 1977), уладальнік Кубка СССР (1969, 1977, 1981, 1982) – 75 гадоў з дня нараджэння.
27 – «Беларускі час», газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (г. Мінск; 1989) –
30 гадоў з пачатку выдання.
28 – Кірылаў Уладзімір Іванавіч (1939), вучоны ў галіне тэлекамунікацый, ганаровы радыст СССР, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Навагрудскі, рэспубліканскі ландшафтны заказнік (Навагруд. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу стварэння.
29 – Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1959) – 60 гадоў з часу стварэння.
30 – Купчынаў Іван Іосіфавіч (1909, г. Горкі – 1988), вучоны ў галіне геадэзіі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
30 – Фамічоў Юрый Канстанцінавіч (1929–2015), вучоны ў галіне мікрабіялогіі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.