Закрыть
image description
Народный художник Беларуси Владимир Толстик
Народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік
People's Artist of Belarus Vladimir Tolstik
image description
Поэт, переводчик, лауреат премий Владимир Скоринкин
Паэт, перакладчык, лаўрэат прэмій Уладзімір Скарынкін
Poet, translator, award winner Vladimir Skorinkin
image description
Режиссер, актер, заслуженный деятель искусств Беларуси, лауреат премий Валерий Анисенко
Кінарэжысёр, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэмій Валерый Анісенка
Film director, actor, honored art worker of Belarus, laureate of awards Valery Anisenko

Чэрвень

2 – Валасовіч Канстанцін Адамавіч (1869, Клец. ці Салігор. р-н – 1919), прырода­знавец, геолаг, географ, хімік, заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеаграфіі Еўрапейскай Поўначы і Запаляр’я – 150 гадоў з дня нараджэння.

2 – Макарычаў Міхаіл Іванавіч (1919–1991), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

3 – Румянцаў Пётр Васілевіч (1859–1929), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Бела­русі, на кватэры якога адбыўся Першы з’езд РСДРП – 160 гадоў з дня нараджэння.

3 – Богдан Ніна Іванаўна (1949, г. Мінск), вучоны-эканаміст, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Нацыянальны парк «Прыпяцкі», дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (Жытк., Лельч. і Петрык. р-ны; 1969) – 50 гадоў з часу стварэння.

5 – Анісенка Валерый Данілавіч (1944, г. Талачын), рэжысёр, акцёр, педагог, заслу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2005), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Іванчук Вячаслаў Міхайлавіч (1959, г. Брэст), трэнер (стральба з лука), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – паралімпійская чэм­піёнка Т.А. Грышко – 60 гадоў з дня нараджэння.

7 – Мураўская Галіна Уладзіміраўна (1939–2006), вучоны ў галіне радыяцыйнай анкалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Скарынкін Уладзімір Максімавіч (1939, г. Віцебск), паэт, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (2000), Нацыянальнай прэміі Італіі (1998), рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2012) – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Рупасава Жанна Аляксандраўна (1944), вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999, 2009) – 75 гадоў з дня нараджэння.

8 – Вальфсон Сямён Якаўлевіч (1894, г. Бабруйск – 1941), вучоны ў галіне філа­софіі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ходыраў Віктар Іванавіч (1939), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Баляслаўскі Ісак Яфрэмавіч (1919–1977), шахматыст, міжнародны гросмайстар, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Саламаха Алена Аляксееўна (1939), музыказнавец, даследчык опернага мастацтва Беларусі, аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў пра творчасць беларускіх оперных спевакоў – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Дарашкевіч Віктар Іванавіч (1949, Шчуч. р-н – 2003), літаратуразнавец, крытык, перакладчык, тэкстолаг – 70 гадоў з дня нараджэння.

10 – Дзеружынскі Авяр’ян Сафонавіч (1919, Карм. р-н – 2002), паэт, лаўрэат Літа­ратурнай прэміі імя Я. Маўра (1999) – 100 гадоў з дня нараджэння.

12 – Міцкевіч Юзаф (1744, Гродзен. пав. – 1817), механік, фізік, асветнік, педагог, «бацька фізікі на Літве» – 275 гадоў з дня нараджэння.

12 – Пеніна Эма Ільінічна (1939), спявачка, педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Горскі Канстанцін Антоній (Канстанцінавіч; 1859, г. Ліда – 1924), скрыпач, кампазітар, педагог – 160 гадоў з дня нараджэння.

13 – Навіцкі Станіслаў Мамертавіч (1899, Мін. р-н – 1972), цымбаліст, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

14 – Памазан Арнольд Кандратавіч (1939), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Моўчан Валерый Іванавіч (1959), спартсмен (веласіпедны спорт), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Чэрня Хведар (Фёдар Мікалаевіч; 1939, Валож. р-н – 1983), паэт, аўтар паэтыч­ных зборнікаў і кніг для дзяцей – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Гарцуеў Аляксандр Фёдаравіч (1959, Чавус. р-н), акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017) – 60 гадоў з дня нараджэння.

16 – Радзівіл Альбрыхт Уладзіслаў (1589, г. Нясвіж – 1636), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат – 430 гадоў з дня нараджэння.

16 – Зянкевіч Леў Аляксандравіч (1889–1970), вучоны-акіянолаг, гідрабіёлаг, арга­нізатар комплексных экспедыцыйных даследаванняў вадаёмаў Беларусі, ініцыятар стварэн­ня Нарачанскай біялагічнай станцыі (1946), акадэмік АН СССР, лаўрэат Ленінскай (1965) і Дзяржаўнай (1951) прэмій СССР – 130 гадоў з дня нараджэння.

16 – Волкаў Віталь Васілевіч (1939–2005), музыкант (труба), педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Рошчына Таццяна Іванаўна (1949, г. Мінск), бібліёграф, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

18 – Янчанка Алег Рыгоравіч (1939–2002), беларускі і расійскі арганіст, кампазітар, педагог, арганізатар і першы дырыжор Мінскага камернага аркестра, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Вальчук Генадзь Паўлавіч (1949, г. Мінск), трэнер-выкладчык (грэка-рымская барацьба), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – Сяргейчык Цімафей Мікалаевіч (1899, Глус. р-н – 1977), акцёр, народны ар­тыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 120 гадоў з дня нараджэння.

20 – Кандрацьеў Пётр Васілевіч (1909, г. Віцебск – 1943), удзельнік савецка-фін­ляндскай вайны 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940) – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Шуканаў Адам Сямёнавіч (1929, Лельч. р-н), вучоны ў галіне мікалогіі, заслу­жаны работнік вышэйшай школы Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

20 – Раеўскі Валерый Мікалаевіч (1939, г. Мінск – 2011), рэжысёр, педагог, народ­ны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Сцянько Віктар Георгіевіч (1949, Навагруд. р-н), вучоны ў галіне хірургіі –
70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Дрэйзін Юльян (Юліян) Мікалаевіч (1879–1942), музыказнавец, публіцыст, перакладчык, аўтар шматлікіх артыкулаў па актуальных пытаннях беларускага музычнага мастацтва – 140 гадоў з дня нараджэння.

22 – Пурэцкі Юлій Платонавіч (1929–2007), архітэктар, заслужаны будаўнік Узбекі­стана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975), прэміі Савета Міністраў СССР (1972, 1985) – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 – Сярова Зоя Якаўлеўна (1929, г. Мінск – 2008), вучоны ў галіне фітапатафізіяло­гіі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007), кавалер ордэна Айчыннай вайны ІІ ступені – 90 гадоў з дня нараджэння.

23 – Адамюк Эміліян Валянцінавіч (1839, Гродзен. губ. – 1906), урач, адзін з засна­вальнікаў расійскай афтальмалогіі, першы прафесар афтальмалогіі Казанскага ўніверсітэта (1871–1901), арганізатар першай у Казані клінікі хвароб вачэй (1870) – 180 гадоў з дня нараджэння.

23 – Беларуская аперацыя 1944 г. («Баграціён»), адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну – 75 гадоў з пачатку аперацыі.

23 – Помазаў Віктар Пятровіч (1949, г. Гомель – 1986), кампазітар, які працаваў у жанрах вакальна-сімфанічнай музыкі і музыкі для народнага аркестра, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Говараў Фёдар Іванавіч (1919–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Варфаламеева Тамара Барысаўна (1944), этнамузыколаг, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014) – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Баранаў Валянцін Уладзіміравіч (1949, г. Мінск), вучоны у галіне мікраэлек­тронікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Тоўсцік Уладзімір Антонавіч (1949, г. Мінск), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1994), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Душкевіч Інэса Анатольеўна (1959, г. Мінск), артыстка балета, народная ар­тыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1996) – 60 гадоў з дня нара­джэння.

25 – Бечык Варлен Леанідавіч (1939, Мін. р-н – 1985), літаратуразнавец, крытык, даследчык праблем грамадзянскасці беларускай паэзіі і прозы, творчай індывідуальнасці майстроў слова – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Пагарэлаў Леў Мікалаевіч (1929–2010), заслужаны архітэктар Беларусі, лаў­рэат прэміі Савета Міністраў СССР (1987), кавалер ордэна святога роўнаапостальнага вялі­кага князя Уладзіміра, ордэна прападобнага Сергія Раданежскага, уладальнік ганаровага прыза Беларускага Саюза архітэктараў «Зодчий Республики Беларусь» (2008) – 90 гадоў з дня нараджэння.

27 – Мінько Анатоль Антонавіч (1949), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Бела­русі – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Акцябрскі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомельскай вобласці (1939) – 80 гадоў з часу ўтварэння.

29 – Зыслаў, мемарыяльны комплекс, (Любан. р-н; 1969) – 50 гадоў з часу адкрыцця.

30 – Булатаў Уладзімір Георгіевіч (1929–1976), спартсмен і трэнер па лёгкай атле­тыцы (скачкі з шастом), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.