Закрыть
image description
Софийский собор. Полоцк. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Сафійскі сабор. Полацк. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Sophia Cathedral. Polotsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Памятник воину-освободителю в Трептов-парке. Берлин
Помнік воіну-вызваліцелю ў Трэптаў-парку. Берлін
Monument to the Liberator Soldier in Treptow Park. Berlin
image description
В заповедной Беловежской пуще. Фото БЕЛТА
У запаведнай Белавежскай пушчы. Фота БЕЛТА
In the reserved Belovezhskaya Pushcha. BELTA photo

2019

Даты беларускага календара

У 2019 годзе спаўняецца:

Крывічы, аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён (пад 859) – 1150 гадоў з часу першага ўпамінання ў «Аповесці мінулых гадоў».

Брэст, горад, цэнтр раёна і вобласці (пад 1019) – 1000 гадоў з часу першага ўпамі­нання ў «Аповесці мінулых гадоў».

Усяслаў Брачыславіч (Усяслаў Чарадзей; каля 1029–1101), князь полацкі, пры якім быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, адзін з герояў «Слова аб палку Ігара­вым» – 990 гадоў з дня нараджэння.

Навагрудак, горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці (пад 1044) – 975 гадоў з часу першага верагоднага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Полацкі Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XІ–XVІІІ стст., першы твор му­раванага хрысціянскага храмабудаўніцтва на беларускіх землях, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (1044 ці 1050 – 1060 ці 1066) – 975 гадоў з пачатку будаўніцтва.

Копысь, гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці (пад 1059) –
960 гадоў з часу першых летапісных звестак.

Чачэрск, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (пад 1159) – 860 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

Нарымонт (Нарымунт, Нарымант; у праваслаўі Глеб; каля 1294–1348), сын вялі­кага князя літоўскага Гедзіміна, князь у ВКЛ – 725 гадоў з дня нараджэння.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча», дзяржаўная прыродаахоўная ўстано­ва, раён найбольш высокаўзроставых лясоў Белавежскай пушчы, уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны чалавецтва (Камян., Пружан., Свісл. р-ны; 1409) – 610 гадоў з часу ўстанаўлення запаведнага рэжыму.

Паставы, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (1409) – 610 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Лепель, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (пад 1439) – 580 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Лунінец, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1449) – 570 гадоў з часу першых звестак у гістарычных крыніцах.

Высокае, горад у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці (1494) – 525 гадоў з часу атрымання магдэбургскага права і герба.

Косава, горад у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці (1494) – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Івацэвічы, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1519) – 500 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Горкі, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1544) – 475 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах.

Краснасельскі, гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці (1569) – 450 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Рэч Паспалітая, феадальная федэратыўная дзяржава, у якую ў выніку Люблінскай уніі былі аб’яднаны Польшча і ВКЛ (1569) – 450 гадоў з пачатку існавання.

Кобрын, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1589) – 430 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

Пружаны, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1589) – 430 гадоў з часу атры­мання граматы на магдэбургскае права.

Паўстанне Налівайкі 1594–1596 гг., антыфеадальнае казацка-сялянскае паўстанне ва Украіне і Беларусі – 425 гадоў з пачатку паўстання.

Сапега Павел Ян (1609–1665), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, удзельнік войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай 1632–1634 гг. і 1654–1667 гг. – 410 гадоў з дня нараджэння.

Сімяон Полацкі (сапр. Пятроўскі-Сітніяновіч Самуіл Емяльянавіч, паводле інш. звестак – Гаўрылавіч; 1629, г. Полацк – 1680), беларускі і расійскі пісьменнік, пераклад­чык, драматург, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч – 390 га­доў з дня нараджэння.

Стоўбцы, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1729) – 290 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

Дэшнер (Дзешнер, Цешнер) Саламея (1759–1809), польская актрыса драмы і опе­ры, рэжысёр і антрэпрэнёр, стваральніца першага пастаяннага тэатра ў Гродне (1802) – 260 гадоў з дня нараджэння.

Барсук Бенядзікт (1769–1808), вучоны-медык, які падрыхтаваў і вёў першы ў навуковых установах Беларусі курс судовай медыцыны – 250 гадоў з дня нараджэння.

Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, оперна-балетная трупа, адзін з самых высокапра­фесійных калектываў ВКЛ (1769–1780) – 250 гадоў з пачатку дзейнасці.

Рымінскі Міхал (1769, г. Чэрвень – 1797), танцоўшчык, спявак і драматычны ак­цёр – 250 гадоў з дня нараджэння.

Шульц Міхал (1769–1812), літоўскі і беларускі архітэктар, педагог, паводле пра­екта якога пабудаваны палац Агінскіх у в. Залессе (Смаргон. р-н), гімназічныя комп­лексы ў Свіслачы і інш. – 250 гадоў з дня нараджэння.

Карчэўскі Вінцэнт (Вікенцій Восіпавіч; 1789, Гродзеншчына – 1832), астраном, матэматык, асветнік, прадстаўнік Віленскай астранамічнай школы – 230 гадоў з дня нараджэння.

Хршчановіч Казімір (Казімір Вікенцій) Мельхіёравіч (1794, Докш. р-н – 1871), архітэктар, які ў 1825–1863 гг. з’яўляўся мінскім губернскім архітэктарам – 225 гадоў з дня нараджэння.

Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч (1839, Кобр. пав. – 1915), праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, даследчык гісторыі распаўсюджвання хрысціянства ў Беларусі, педагог, бібліяфіл – 180 гадоў з дня нараджэння.

Радчанка Зінаіда Фёдараўна (1839, Гомел. р-н – 1916), вучоны ў галіне фалькла­рыстыкі і этнаграфіі, правадзейны член Рускага геаграфічнага таварыства, першая з даследчыкаў ХІХ ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах беларусаў – 180 гадоў з дня нара­джэння.

Каладзееў Іван Хрысанфавіч (1859–1914), калекцыянер, бібліяфіл, уладальнік ба­гацейшай у Еўропе бібліятэкі па гісторыі Айчыннай вайны 1812 г., частка кнігазбору якой захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – 160 гадоў з дня нараджэння.

Богаяўленскі Іван Канстанцінавіч (1869–1930), матэматык, аўтар першых у Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў – 150 гадоў з дня нараджэння.

Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Станіслававіч (1869–1927), графік, жывапісец – 150 гадоў з дня нараджэння.

Піліпаў Іван (сапр. Нялепка Язэп Піліпавіч; каля 1879, Гродзен. р-н – пасля 1920), пісьменнік, публіцыст, перакладчык – 140 гадоў з дня нараджэння.

Александровіч Аркадзь Уладзіміравіч (1889, г. Мінск – ?), беларускі і расійскі спартсмен, адзін з пачынальнікаў развіцця гіравага спорту і барацьбы ў Беларусі –
130 гадоў з дня нараджэння.

Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод, ААТ, буйнейшы вытворца лікёра-гарэлачнай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці (1889) – 130 гадоў з часу заснавання.

Рафальскі Міхаіл Фадзеевіч (1889–1937), рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог, народны артыст Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

Фогт Фёдар Адольфавіч (1889–1939), расійскі і беларускі графік, жывапісец, педа­гог, стваральнік графічнага аддзялення Віцебскага мастацкага вучылішча – 130 гадоў з дня нараджэння.

Шазар Шнеўр Залман (сапр. Рубашаў Залман; 1889, г. п. Мір – 1974), дзяржаўны і палітычны дзеяч, пісьменнік і гісторык літаратуры, прэзідэнт Ізраіля (1963–1973) –
130 гадоў з дня нараджэння.

Петрашкевіч Альфонс Баляслававіч (1894, Віленшчына (?) – 1918), паэт, пра­заік – 125 гадоў з дня нараджэння.

Засецкі Пётр Іванавіч (1899–1941), расійскі і беларускі артыст оперы (тэнар), народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

Уладзіміраў Канстанцін Рыгоравіч (1899–1941), адзін з кіраўнікоў абароны Магі­лёва ў 1941 г., кавалер ордэна Леніна (1965, пасмяротна) – 120 гадоў з дня нараджэння.

Херсонскі Саламон Аляксандравіч (1899–1993), кантрабасіст, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускай кантрабаснай школы – 120 гадоў з дня нараджэння.

Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч (1909, Полац. р-н – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

Віленская беларуская гімназія, адна з першых беларускіх сярэдніх навучальных устаноў у Заходняй Беларусі (1919–1944) – 100 гадоў з часу заснавання.

Лук’яновіч Трыфан Андрэевіч (1919, Лагойс. р-н – 1945), удзельнік Вялікай Айчын­най вайны, чый высакародны гуманны ўчынак – самаахвярны подзвіг пры выратаванні нямецкай дзяўчынкі – пакладзены ў аснову кампазіцыі помніка ансамбля воінам Савец­кай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам (Берлін) – 100 гадоў з дня нараджэння.

Паўлаў Міхаіл Мікітавіч (1919–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

Шурын Барыс Аляксандравіч (Бенцыян Айзікавіч; 1919, г. Рагачоў – 1982), рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

«Бабруйсктрыкатаж», ААТ па выпуску трыкатажных вырабаў для спорту і адпа­чынку ў складзе канцэрна «Беллегпрам» (1929) – 90 гадоў з часу стварэння.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, ВНУ (1929) – 90 гадоў з часу заснавання.

«Белмедпрэпараты», РУВП, старэйшае і буйнейшае фармацэўтычнае прадпрыем­ства Беларусі (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з часу стварэння.

Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэс­публікі Беларусь, ДУ (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з часу заснавання.

Обальскі керамічны завод, ААТ (1929) – 90 гадоў з часу заснавання.

Баранавіцкая абутковая фабрыка, ААТ (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.

Брэсцкая швейная фірма «Надзея», ААТ (1939) – 80 гадоў з часу заснавання.

Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр, ДУК (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.

Гомельскі абласны драматычны тэатр, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.

Дзяржаўны джаз-аркестр БССР, першы прафесійны джазавы калектыў Беларусі, адзін з лепшых джаз-аркестраў СССР 1940-х гг. (1939–1947) – 80 гадоў з часу стварэння.

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асвет­най работы, УК (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, ДУ (1939) – 80 гадоў з часу заснавання.

«Слоніммэбля», ААТ, дрэваапрацоўчае прадпрыемства (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.

Швейна-гандлёвая фірма «Элод», ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам», адзін з буйнейшых вытворцаў жаночага адзення (г. Гродна; 1939) – 80 гадоў з пачатку дзейнасці.

Баранавіцкая швейная фабрыка, ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам», адзін з буйнейшых вытворцаў адзення для дзяцей усіх узроставых груп (1944) – 75 гадоў з часу заснавання.

Баранавіцкі малочны камбінат, ААТ у складзе холдынга «Брэстмясамалпрам», лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (1944) –
75 гадоў з часу стварэння.

«Белхім», ААТ, буйнейшы пастаўшчык хімічнай і харчовай прадукцыі на рынак Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1944) – 75 гадоў з часу заснавання.

«Гроднапрамбуд», ААТ (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.

Мазырская швейная фабрыка «Надэкс», ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам», адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі па вытворчасці мужчынскіх і дзіцячых кашуль, жаночых блузак (1944) – 75 гадоў з часу стварэння.

«Белпрампраект», ПРУП, вядучая праектная арганізацыя рэспублікі ў галіне пра­мысловага праектавання (г. Мінск; 1949) – 70 гадоў з часу заснавання.

Гомельская абласная дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі, установа аховы здароўя, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2010) (1949) – 70 гадоў з часу заснавання.

Мінскі парк імя Янкі Купалы (1949) – 70 гадоў з часу стварэння.

Інстытут матэматыкі НАН Беларусі (г. Мінск; 1959) – 60 гадоў з дня заснавання.

Інстытут механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі імя У.А. Белага, навуковая ўстанова (г. Гомель; 1959) – 60 гадоў з часу заснавання.

Пінскі завод штучных скур, ААТ (1959) – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.

«Будаўнік», ААТ (г. Ашмяны; 1959) – 60 гадоў з часу стварэння.

Гомельскі радыёзавод, ААТ, прадпрыемства ў галіне машынабудавання (1969) – 50 гадоў з часу стварэння.

«Клецкі мехзавод», ААТ у складзе холдынга «БелаўтаМАЗ» (1969) – 50 гадоў з часу стварэння.

«Купалінка», ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам» (г. Салігорск; 1969) – 50 га­доў з часу стварэння.

«Мінскбуд», дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне, асноўная генпадрадная ўстанова па забудове Мінска (1969) – 50 гадоў з часу стварэння.

Амяльнянскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Пухав. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Вялікае Астравіта, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Полац. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Глыбокае-Чарбамысла, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Полац. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Дзянісавіцкі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Круп. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу заснавання.

Доўгае, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Глыб. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Дубатоўскае, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Смаргон. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу стварэння.

Забалацце, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Брасл. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Запольскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Віцеб. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Копыш, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Пухав. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Крывое, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Ушац. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Лонна, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Полац. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Мацеевіцкі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Пухав. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Мошна, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Віцеб. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Рычы, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Брасл. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Фаліцкі мох, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Старадар. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Фаміно, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Расон. р-н; 1979) – 40 га­доў з часу заснавання.

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь, афіцыйны дакумент, які змяшчае звесткі пра віды жывёл і раслін на тэрыторыі Беларусі, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення (1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Чыркавіцкі (Чырковіцкі), біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Свет­лагор. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

Чысцік, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Віцеб. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу заснавання.

Чэрнеўскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Барыс. р-н; 1979) –
40 гадоў з часу стварэння.

Ялоўскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Ганц. р-н; 1979) – 40 гадоў з часу заснавання.

«АМИПАК», ААТ, сумеснае беларуска-нідэрландскае прадпрыемства па вырабе ўпаковачных матэрыялаў і прадукцыі (г. Буда-Кашалёва; 1989) – 30 гадоў з часу засна­вання.

«Славянскія тэатральныя сустрэчы», міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва (г. Гомель; 1989) – 30 гадоў з пачатку правядзення.

«Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта», навукова-прак­тычны часопіс (г. Мінск; 1994) – 25 гадоў з пачатку выдання.

Выдрыца, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Жлоб. і Светлагор.
р-ны; 1999) – 20 гадоў з часу заснавання.

Днепра-Сожскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Лоеўс. р-н; 1999) – 20 гадоў з часу заснавання.

Падсады, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Мін. р-н; 1999) – 20 га­доў з часу стварэння.

Стрэльскі, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Калінкав. і Мазыр.
р-ны; 1999) – 20 гадоў з часу заснавання.

Сярэдняя Прыпяць, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Пін., Лунін., Столін., Жытк. р-ны; 1999) – 20 гадоў з часу заснавання.