Студзень
Лівонская (Інфлянцкая) вайна 1558–1583 гг., вайна Маскоўскай дзяржавы з Лівонскім ордэнам, ВКЛ, Рэччу Паспалітай і Швецыяй за Лівонію (Інфлянты) – 460 гадоў з пачатку.
«Инженерно-физический журнал», навукова-тэхнічны часопіс (г. Мінск; 1958) – 60 гадоў з часу заснавання.
Віцебскі ветэрынарна-заалагічны музей, першы на Беларусі заалагічны музей (1918–1941) – 100 гадоў з часу заснавання.
«Роднае слова», штомесячны навуковы і метадычны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1988) – 30 гадоў з часу выдання першага нумару.
1 – Збароўскі Эдуард Іосіфавіч (1938, Нараўл. р-н), вучоны ў галіне кардыялогіі, прафілактычнай медыцыны, рэабіліталогіі і медыка-сацыяльна-псіхалагічнай абароны чалавека, выдатнік аховы здароўя СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Карпуць Іван Мацвеевіч (1938, Берастав. р-н – 2012), вучоны ў галіне ветэрынарыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1997) – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Кісялёў Віктар Нічыпаравіч (1938), вучоны-географ і эколаг, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў – 80 гадоў з дня нараджэння.
1 – Дарохін Уладзімір Васілевіч (1948, г. Слонім), кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
1 – Сацкоў Юрый Назаравіч (1948), вучоны-матэматык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
1 – Ткачоў Васіль Юр’евіч (1948, Рагач. р-н), пісьменнік, драматург, публіцыст, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011) – 70 гадоў з дня нараджэння.
2 – Галушкевіч Уладзімір Сяргеевіч (1898, г. Мсціслаў – 1964), ваенны дзеяч, удзельнік Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнант – 120 гадоў з дня нараджэння.
2 – Лярскі Пётр Аляксеевіч (1918, Чавус. р-н – 2013), вучоны-географ, краязнавец, педагог, аўтар першага на Беларусі падручніка для школ па прыродазнаўстве, выдатнік народнай асветы Беларусі і СССР, заслужаны настаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
2 – Валадзько Леанід Вікенцьевіч (1928, Дзяржын. р-н – 1978), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 90 гадоў з дня нараджэння.
2 – Мацкевіч Баляслаў Іосіфавіч (1928, Навагруд. р-н), вучоны ў галіне хірургіі, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.
2 – Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву, РУП (Мін. р-н; 1928) – 90 гадоў з часу стварэння.
2 – Нікіценка Пётр Георгіевіч (1943, Віцеб. р-н), вучоны-эканаміст, палітэканом, наасферолаг, акадэмік НАН Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2002), прэміі НАН Беларусі (2008) – 75 гадоў з дня нараджэння.
2 – Чыркін Аляксандр Аляксандравіч (1943, г. Слуцк), вучоны ў галіне біяхіміі, выдатнiк адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.
2 – Папкоў Аляксандр Андрэевіч (1948, Дрыбін. р-н), вучоны-эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Нарбут Казімір (свецк. Даніла; 1738, Лід. р-н – 1807), мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве – 280 гадоў з дня нараджэння.
3 – Зайцаў Яўген Аляксеевіч (1908–1992), жывапісец, народны мастак Беларусі, член-карэспандэнт АМ СССР, кавалер орденаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» (двойчы), Дружбы народаў – 110 гадоў з дня нараджэння.
3 – Бардовіч Анатоль Майсеевіч (1928, Дзяржын. р-н), мовазнавец, педагог, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Заяц Мікалай Емяльянавіч (1943, Брэсц. р-н – 2004), вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны эканаміст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
4 – Іваноў Валерый Кірылавіч (1948, г. п. Глуск), кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Вейс Ювеналій Аляксандравіч (1878–1950), вучоны ў галіне машыназнаўства і механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
5 – Вайтовіч Аляксандр Паўлавіч (1938, Капыл. р-н), вучоны-фізік, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), лаўрэат прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (1999), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны» і Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Качкоў Уладзімір Пятровіч (1938), вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1970) – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч (1948, г. Капыль), дзеяч самадзейнага мастацтва, майстр народных інструментаў, заслужаны дзеяч культутры Беларусі, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Хахол Мікалай Рыгоравіч (1948, Бярэзін. р-н – 1997), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету (1970, 1971, 1973), Еўропы (1970, 1971), СССР (1971, 1973, 1974) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Бархаткоў Ігар Антонавіч (1958, г. Мінск), жывапісец, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009) – 60 гадоў з дня нараджэння.
6 – Сурнін Георгій Іванавіч (1918–1991), удзельнік вызвалення Лоева ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – Арлоў Уладзімір Аляксандравіч (1938), кінарэжысёр, акцёр, літаратар, сцэнарыст – 80 гадоў з дня нараджэння.
6 – Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч (1938, Глус. р-н), вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2008) – 80 гадоў з дня нараджэння.
6 – Стралюк Мар’ян Іванавіч (1938, Лід. р-н – 2000), вучоны ў галіне энергетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
6 – Шэлестаў Уладзімір Іванавіч (1948), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
7 – Казлоў Юрый Канстанцінавіч (1928), расійскі і беларускі вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
7 – Штэйн Сямён Аляксандравіч (Саламон Абрамавіч; 1928–1993), рэжысёр оперы, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі – 90 гадоў з дня нараджэння.
8 – Наркевіч-Ёдка Якуб Антонавіч (1848, Пухав. р-н – 1905), прыродазнавец, вынаходнік, медык – 170 гадоў з дня нараджэння.
8 – Мулярчык Сцяпан Рыгоравіч (1943, Івац. р-н), вучоны-радыёфізік, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнiк адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Сокал Сцяпан Фёдаравіч (1943, Ляхав. р-н), вучоны-юрыст, гісторык, філосаф, кавалер ордэна «Знак Пашаны», выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Аляксееў Аляксандр Юр’евіч (1968), спартсмен (хакей з шайбай), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, чэмпіён Беларусі (1993, 1996, 2003, 2005), Польшчы 1994–1996 – 50 гадоў з дня нараджэння.
9 – Нікольскі Леанід Уладзіміравіч (1948, Іван. р-н), спявак, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Жмуроўскі Дзмітрый Пятровіч (1918, Клімав. р-н – 2010), вучоны-гісторык, педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Нікалайчык Алег Уладзіміравіч (1948, г. Мінск), канструктар тэатральных лялек, заслужаны работнік культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Банькоўскі Дзмітрый Анатольевіч (1968, г. Светлагорск), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР міжнароднага класа (1987), чэмпіён свету (1990) – 50 гадоў з дня нараджэння.
11 – Каранеўскі Язэп Пятровіч (1888, г. Заслаўе – 1937), дзяржаўны дзеяч Беларусі, педагог, правадзейны член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння.
12 – Беражноў Іван Панцялеевіч (1928–2004), вучоны ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.
13 – Суцін Хаім (1893, г. п. Смілавічы – 1943), жывапісец, адзін з вядучых прадстаўнікоў экспрэсіянізму, у эміграцыі (Францыя) – 125 гадоў з дня нараджэння.
13 – Малец Іван Васілевіч (1908, Навагруд. р-н – 2000), дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
14 – Буйло Канстанцыя (сапр. Калечыц Канстанцыя Антонаўна; 1893–1986), паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
14 – Анікін Віктар Іванавіч (1918–1997), педагог, заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч (1918, г. п. Бялынічы – 1996), удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, разведчык, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Дубко Аляксандр Іосіфавіч (1938, Шуміл. р-н – 2001), гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, Герой Беларусі (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Скурат Кім Уладзіміравіч (1938, г. п. Бягомль – 1997), мовазнавец, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Богдан Мікалай Уладзіміравіч (1943–2001), вучоны ў галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы гідрапнеўмааўтаматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.
14 – Гальпяровіч Навум Якаўлевіч (1948, г. Полацк), паэт, публіцыст, радыёжурналіст, грамадскі дзеяч – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Азгур Заір Ісакавіч (1908, Сеннен. р‑н – 1995), скульптар, народны мастак Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Дагестанскай АССР, акадэмік НАН Беларусі, правадзейны член АМ СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1948) – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Мінская вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў Рэспубліцы Беларусь (1938) – 80 гадоў з часу ўтварэння.
15 – Казакоў Валерый Мікалаевіч (1938, г. п. Бялынічы), вучоны-нейрафізіёлаг, Герой Украіны, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук Украіны, адзін з заснавальнікаў фізіялагічнай школы Данбаса – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Чарняўскі Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 1943, Буда-Каш. р-н), пісьменнік, выдатнік народнай асветы Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат літаратурных прэмій імя Я. Маўра (1995), В. Віткі (2002), «Залаты Купідон» (2010), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001) – 75 гадоў з дня нараджэння.
17 – Барбашын Яўген Аляксеевіч (1918–1969), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1972), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Сцепанчук Уладзімір Піліпавіч (1928, Асіпов. р-н – 1981), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Парахневіч Уладзімір Аляксеевіч (1918, Баранав. р-н – 1980), удзельнік партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), заслужаны настаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Юркевіч Мікалай Рыгоравіч (1928, Пухав. р-н), правазнавец, сацыёлаг, заслужаны юрыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
19 – «Гродненские губернские ведомости», афіцыйная газета Гродзенскага губернскага праўлення (1838–1915) – 180 гадоў з пачатку выдання.
19 – Зайцаў Якаў Паўлавіч (1918–1973), удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Нікулін Цімафей Георгіевіч (1918–2003), вучоны ў галіне ветэрынарыі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, выдатнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Каралькова (па мужу Трушко) Галіна Аляксандраўна (1943, г. Віцебск – 2001), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
20 – Няпрэцкі (Няпшэцкі) Ян (1718, Беларусь – 1750), матэматык, картограф – 300 гадоў з дня нараджэння.
20 – Старжынская Наталля Сцяпанаўна (1948), вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.
20 – Брэсцкі радыётэхнічны завод, ААТ (1988) – 30 гадоў з часу стварэння.
21 – Кіркор Адам Ганоры Карлавіч (1818–1886), беларускі і польскі этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык літаратуры, грамадскі дзеяч, акадэмік АН у Кракаве – 200 гадоў з дня нараджэння.
21 – Ліснеўскі Віктар Пятровіч (1908, Жлоб. р-н – 1987 ці 1990), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 110 гадоў з дня нараджэння.
21 – Калавандзін Барыс Андрэевіч (1938–1998), вучоны ў галіне гідрадынамікі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1982) – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Шыбко Міхаіл Пятровіч (1948, г. Мінск), спартсмен і трэнер (плаванне), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
22 – Ярашэвіч Іосіф (Юзаф) Бенядзіктавіч (1793–1860), беларускі і польскі гісторык, этнограф, юрыст – 225 гадоў з дня нараджэння.
23 – Рэч Паспалітая, феадальная федэратыўная дзяржава, у якую аб’ядналіся Польшча і ВКЛ (1793) – 225 гадоў з часу Другога падзелу.
23 – Барадаўка Павел Рыгоравіч (1908, Чашн. р-н – 1968), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. і вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўны кавалер ордэна Славы – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – «Магілёўская праўда», абласная грамадска-палітычная газета (г. Магілёў; 1918) – 100 гадоў з пачатку выдання.
23 – Кананенка Валерый Канстанцінавіч (1943), вучоны-фізік, вынаходнік СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
25 – Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч (1808, г. Віцебск – 1872), архітэктар, бібліятэкар Імператарскай Публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу, роданачальнік расійскага бібліятэказнаўства – 210 гадоў з дня нараджэння.
25 – Гуткоўскі Павел Макаравіч (1893, Слуц. р‑н – 1962), графік, майстар вокладкі і экслібрыса, стваральнік графічнага вобраза новых беларускамоўных часопісаў пачатку ХХ ст., аўтар першага афармлення паэмы «Новая зямля» Я. Коласа (1923) – 125 гадоў з дня нараджэння.
25 – Бабкова Ала Пятроўна (1938, г. Мінск – 2015), кінакрытык, журналіст, папулярызатар айчыннага і сусветнага мастацтва, лаўрэат прэміі Беларускага саюза кінематаграфістаў (1979, 1996, 2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Барэйка Аркадзь Аляксандравіч (1898, Полац. р-н – 1955), ваенны дзеяч, удзельнік Грамадзянскай вайны, савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Малкін Барыс Яўсеевіч (1908–1972), мастак тэатра, графік, ілюстратар – 110 гадоў з дня нараджэння.
26 – Новікаў Іван Рыгоравіч (1918, Клімав. р-н – 2001), пісьменнік, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага (1968), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Макушок Яўген Маркелавіч (1928), вучоны ў галіне металазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Шарапа Аляксандр Віктаравіч (1938, Лід. р-н), вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч (1908, Бых. р-н – 1966), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 110 гадоў з дня нараджэння.
28 – Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., Трэці Статут ВКЛ, звод законаў феадальнага права, помнік прававой культуры і юрыдычнай думкі XVI ст. (1588 – 1840) – 430 гадоў з часу зацвярджэння.
28 – Бурстын Цэлясцін Лявонавіч (1888–1938), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
28 – Багамазаў Рыгор Іванавіч (1918–1994), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер ордэна Чырвонага Сцяга, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Мураўёў Валянцін Уладзіміравіч (1938), вучоны-радыёфізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Пташук Міхаіл Мікалаевіч (1943, Ляхав. р-н – 2002), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1980) – 75 гадоў з дня нараджэння.
29 – Самойла Уладзімір Іванавіч (1878, г. Мінск – 1941), публіцыст, літаратурны крытык, філосаф – 140 гадоў з дня нараджэння.
29 – Царук (дзяв. Прытыцкая) Іраіда Восіпаўна (1928), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
30 – Гурын Валерый Мікалаевіч (1938, г. Віцебск – 2007), вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.
30 – Фралоў Аляксандр Уладзіміравіч (1948, г. Гродна), вучоны ў галіне кардыялогіі, медыцынскай інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.
31 – Юрчанка Георгій Фёдаравіч (1928, Мсцісл. р‑н – 2014), пісьменнік, крытык, мовазнавец, збіральнік фальклору – 90 гадоў з дня нараджэння.