Верасень
Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання, ААТ (1958) – 60 гадоў з часу пабудовы.
1 – Жэра Караль Антоні (1743 – пасля 1798), беларускі і польскі пісьменнік, аўтар зборніка беларускіх, польскіх і лацінскіх фацэцый (анекдотаў), педагог – 275 гадоў з дня нараджэння.
1 – Шліхтэр Аляксандр Рыгоравіч (1868–1940), вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, АН Украіны – 150 гадоў з дня нараджэння.
1 – Корчыц Уладзіслаў Вікенцьевіч (1893, Слонім. р-н – 1966), савецкі і польскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.
1 – Меве Яўген Барысавіч (1908–1989), вучоны ў галіне фтызіятрыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Чарапнёў Сяргей Міхайлавіч (1918, Сеннен. ці Лёзн. р-н – 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, УА (1948) – 70 гадоў з часу заснавання.
1 – Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага, УА (1958) – 60 гадоў з часу адкрыцця.
2 – Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, (1893–1919) старажытнасховішча, вялікая колькасць экспанатаў якога ўвайшла ў фонды Віцебскага абласнога краязнаўчага музея – 125 гадоў з часу адкрыцця.
2 – Скойбеда Анатоль Ціханавіч (1938), вучоны ў галіне машынабудавання, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), кавалер ордэна Пашаны (2015) – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – Губін Валерый Мікалаевіч (1948, г. Магілёў), вучоны-геолаг і геамарфолаг, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Мяснікоў Віктар Мікалаевіч (1948), спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, мнагакратны чэмпіён СССР (1972–1980) – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Правалінскі Уладзімір Міхайлавіч (1948, г. Орша), эстрадны спявак, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
4 – Фарботка Юзюк (Язэп Аўгусцінавіч; 1893, Стаўбц. р-н – 1956), заолаг, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-культурнага руху пачатку ХХ ст. – 125 гадоў з дня нараджэння.
4 – Звяруга Яраслаў Генрыхавіч (1928, г. Мядзел – 2011), вучоны-археолаг, даследчык старажытных гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Грамовіч Гарольд Іванавіч (1938, г. Мінск – 2009), вучоны-юрыст, заслужаны юрыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Пшаздзецкі Антоні Тадэвуш (1718–1772), дзяржаўны дзеяч ВКЛ – 300 гадоў з дня нараджэння.
5 – Явіч Пётр (Іштван) Максавіч (1918–2008), мастак, творы якога знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і музеях іншых краін – 100 гадоў з дня нараджэння.
5 – Тузікаў Аляксандр Васільевіч (1958, г. Полацк), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 60 гадоў з дня нараджэння.
7 – Пузікаў Віктар Мітрафанавіч (1928, Шуміл. р-н – 2001), вучоны-філосаф і культуролаг, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
8 – Някрасаў Генадзь Канстанцінавіч (1918–1987), расійскі і беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч (1938, Гомел. р-н – 1991), паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.
8 – Шупляк Пётр Аляксеевіч (1943, Маладзеч. р-н), гісторык-германіст, арганізатар вышэйшай гістарычнай адукацыі, выдатнік вышэйшай школы СССР, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
10 – Ляўданскі Аляксандр Мікалаевіч (1893, Смаляв. р-н – 1937), вучоны-археолаг, арганізатар першых у БССР навукова-археалагічных экспедыцый – 125 гадоў з дня нараджэння.
11 – Голубаў Анатоль Емяльянавіч (1908–1978), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Белакоз Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; 1928, Мастоўс. р-н – 2016), краязнавец, музеязнавец, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Герасімовіч Расціслаў Фёдаравіч (1938, Вілейс. р-н – 2009), вучоны-гісторык, архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі, ганаровы архівіст Беларусі, выдатнік архіўнай справы – 80 гадоў з дня нараджэння.
11 – Лабанок Леанід Міхайлавіч (1943, Любан. р-н), вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
11 – Марзалюк Ігар Аляксандравіч (1968, г. п. Краснаполле), вучоны-археолаг і гісторык, выдатнік адукацыі Беларусі, дзяржаўны дзеяч – 50 гадоў з дня нараджэння.
11 – Хацько Алег Пятровіч (1968, г. Чэрвень), спартсмен (суднамадэльны спорт), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, трохкратны чэмпіён свету – 50 гадоў з дня нараджэння.
12 – Булгакоўскі (сапр. Булгакаў) Дзмітрый Гаўрылавіч (1843 – пасля 1918), этнограф, фалькларыст, краязнавец – 175 гадоў з дня нараджэння.
12 – Ігнатовіч Фёдар Іванавіч (1938, Салігор. р-н), гісторык медыцыны, краязнавец, даследчык гісторыі медыцыны і фармацыі Беларусі XVIII–ХХ стст., адзін з арганізатараў Гродзенскай аптэкі-музея – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч Андрэй Антонавіч; 1893, Краснапол. р-н – 1943), пісьменнік, аўтар нарысаў, апавяданняў – 125 гадоў з дня нараджэння.
14 – Ромер Міхал (1778–1853), грамадска-палітычны дзеяч Літвы і Беларусі – 240 гадоў з дня нараджэння.
14 – Левановіч (сапр. Лявонаў) Леанід Кірэевіч (1938, Касцюк. р-н), пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Чарняўскі Аляксандр Фёдаравіч (1938), вучоны ў галіне інфарматыкі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1991) – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Кавязін Мікалай Аляксандравіч (1898, г. Жлобін – 1950), рэжысёр, педагог, мастак, тэатральны дзеяч, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
16 – Дашук Віктар Нічыпаравіч (1938, Хойн. р-н), кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, журналіст, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Веньямін (свецк. Тупека Віталь Іванавіч; 1968, г. Лунінец), святар, дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015), узнагароджаны ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага – 50 гадоў з дня нараджэння.
17 – Качан Якаў Іосіфавіч (1918, Калінкав. р-н – 2012), журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД), навукова-даследчая і архіўная ўстанова пры Камітэце па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларсь (г. Мінск; 1998) – 20 гадоў з часу стварэння.
20 – Міхалевіч Аляксандр Аляксандравіч (1938, г. Віцебск), вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі, арганізатар навукі, педагог, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны энергетык Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Мацяш Ніна Іосіфаўна (1943, Бяроз. р-н – 2008), пісьменніца, перакладчыца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1984) – 75 гадоў з дня нараджэння.
21 – Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч (1918, Глус. р-н – 1989), мовазнавец, заснавальнік беларускай фразеалогіі, пісьменнік, фалькларыст, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
21 – Елісеенкаў Алег Мікалаевіч (1958), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы (2016), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011) – 60 гадоў з дня нараджэння.
22 – Азаматаў Мікалай Ільясавіч (1938), дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені – 80 гадоў з дня нараджэння.
23 – Маўзон Аркадзь (сапр. Маўшэнзон Арон Іосіфавіч; 1918, г. Віцебск – 1977), тэатральны і кінадраматург – 100 гадоў з дня нараджэння.
24 – Мядзёлка Паўліна Вікенцьеўна (Вінцэнтаўна; 1893, Мядзел. р-н – 1974), дзеяч беларускай культуры, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, адна з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Я. Купалы – 125 гадоў з дня нараджэння.
24 – Нічкоў Барыс Уладзіміравіч (1938), музыкант-габаіст, педагог, заслужаны артыст Беларусі, кавалер ордэна Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.
24 – Чыгрын Сяргей Мікалаевіч (1958, Слонім. р-н), краязнавец, паэт, журналіст, перакладчык – 60 гадоў з дня нараджэння.
25 – Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848, г. Магілёў – 1911), краязнавец, калекцыянер, юрыст, член-карэспандэнт Кракаўскай АН, ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі – 170 гадоў з дня нараджэння.
25 – Кацянёў Анатоль Уладзіміравіч (1958), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
26 – Мядзведзеў Віталь Фядосавіч (1928, Бялын. р-н), вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Гегарт Раман Міхайлавіч (1908–1982), архітэктар, аўтар шматлікіх будынкаў у Мінску, заслужаны архітэктар Расіі – 110 гадоў з дня нараджэння.
27 – Герчык Канстанцін Васільевіч (1918, Слуц. р-н – 2001), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, першы начальнік Байканура – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – Жыгалаў Віктар Мікалаевіч (1918–1983), гісторык, архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – «Белмастацпромыслы», дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў беларускіх народных мастацкіх промыслаў (г. Мінск; 1993) – 25 гадоў з часу стварэння.
28 – Грыгар’янц Армен Багратавіч (1918–1976), мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
29 – Корбут Пётр Юльянавіч (1908, г. Пінск – 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
30 – Блох Ісідар Рыгоравіч (1888–1958), вучоны ў галіне тарфяной прамысловасці, член-карэспандэнт НАН Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, «Знак Пашаны» – 130 гадоў з дня нараджэння.
30 – Калніньш Альберт Пятровіч (1928, г. Мінск), заслужаны архітэктар Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
30 – Грамовіч Уладзімір Пятровіч (1948, г. Мінск), акцёр тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Смаль Сяргей Мікалаевіч (1968, г. Гомель), спартсмен (вольная барацьба), сярэбраны прызёр XXV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона), трэнер, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў М. Мамашук – 50 гадоў з дня нараджэння.