Кастрычнік
«Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод», ААТ, прадпрыемства па вытворчасці металічнай і пластмасавай фурнітуры (г. Мінск; 1928) – 90 гадоў з часу заснавання.
«Молочный Мир», ААТ (г. Гродна; 1938) – 80 гадоў з часу заснавання.
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1988) – 30 гадоў з часу стварэння.
1 – Ракуць Віталь Сцяпанавіч (1928, Ляхав. р-н – 2012), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, педагог, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога, УА (1968) – 50 гадоў з пачатку навучання першых студэнтаў.
2 – Каяловіч Міхаіл Восіпавіч (1828, Гродзен. губ. – 1891), гісторык, этнограф, публіцыст, грамадскі дзеяч – 190 гадоў з дня нараджэння.
2 – Выгодскі Марк Якаўлевіч (1898, г. Мінск – 1965), расійскі вучоны-матэматык і гісторык навукі, адзін з заснавальнікаў савецкай гісторыка-матэматычнай школы – 120 гадоў з дня нараджэння.
2 – Грабеншчыкоў Сяргей Міхайлавіч (1918–1987), балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
2 – Кручок Рыгор Раманавіч (1918, Барыс. р-н – 1987), вучоны ў галіне гісторыі медыцыны, арганізацыі аховы здароўя і сацыяльнай гігіены, выдатнік аховы здароўя – 100 гадоў з дня нараджэння.
2 – Дамарад Сямён Уладзіміравіч (1948, г. Бабруйск), мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011) – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Казімір (Святы Казімір; 1458–1484), дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, святы Рымска-Каталіцкага касцёла – 560 гадоў з дня нараджэння.
3 – Крук Ігар Пятровіч (1938, г. Віцебск), тэхнолаг сродкаў вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Пратапопаў Алег Георгіевіч (1938), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Гантварг Анатоль Абрамавіч (1948, г. Мінск), спартсмен (міжнародныя стаклетачныя шашкі), міжнародны гросмайстар, чэмпіён свету па міжнародных шашках (1978, 1980, 1984, 1985) – 70 гадоў з дня нараджэння.
4 – Кароткі Уладзімір Пятровіч (1938, г. Гомель – 2013(?)), мастак, вядучы акварэліст Беларусі, майстар пейзажу – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Самусёў Андрэй Фёдаравіч (1908, Рагач. р-н – 1965), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – Сцепаненка Аляксандр Васільевіч (1938, г. Орша – 2005), вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга – 80 гадоў з дня нараджэння.
6 – Чатырохгадовы сойм 1788–1792 (Вялікі сойм), заканадаўчы орган Рэчы Паспалітай, які зрабіў спробу рэфармаваць грамадска-палітычны лад дзяржавы на глебе асветніцкіх ідэй – 230 гадоў з часу адкрыцця.
6 – Заранка Сяргей Канстанцінавіч (1818, Дубров. р-н – 1871), расійскі жывапісец, педагог – 200 гадоў з дня нараджэння.
6 – Дудкевіч Валянцін Уладзіміравіч (1943, г. Магілёў), танцоўшчык, харэограф, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998, 2004), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2008) – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Насовіч Іван Іванавіч (1788, Чавус. р-н – 1877), мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф, археограф, складальнік першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы – 230 гадоў з дня нараджэння.
7 – Блакіт (сапр. Болтач) Валянцін Уладзіміравіч (1938, Шчуч. р-н – 2007), пісьменнік, творчасць якога атрымала высокую адзнаку беларускіх і расійскіх крытыкаў і пісьменнікаў – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Шыпіла Яўген Патафеевіч (1943, Верхнядзв. р-н – 1999), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Ерахавец Валерый Канстанцінавіч (1948, г. Смалявічы), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, вынаходнік СССР, заслужаны вынаходнік Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Якавенка Уладзімір Андрэевіч (1938, Дубров. р-н), вучоны-фізік, педагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
8 – Шамякіна Таццяна Іванаўна (1948, г. Мінск), літаратуразнавец, крытык, перакладчык, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.
9 – Бітва пад Лясной, бітва паміж расійскімі і шведскімі войскамі ў Паўночную вайну 1700–1721 гг. (Слаўгар. р-н; 1708) – 310 гадоў.
9 – Петрушэўскі Аляксандр Васілевіч (1898, г. Лунінец – 1976), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
10 – Галубовіч Валерый Іванавіч (1943, г. Магілёў), вучоны-гісторык, выдатнiк адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
11 – Гарагляд Харытон Сцяпанавіч (1898, Столін. р-н – 1985), вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарыі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга – 120 гадоў з дня нараджэння.
13 – Драздовіч Язэп Нарцызавіч (1888, Глыб. р-н – 1954), мастак, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, скульптар, этнограф, фалькларыст, археолаг, аўтар літаратурных твораў – 130 гадоў з дня нараджэння.
13 – Шэлепень Аляксандр Кірылавіч (1918, Расон. р-н – 1964), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.
13 – Жакаў Міхаіл Сцяпанавіч (1928–2002), вучоны ў галіне ветэрынарыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
13 – Філімонаў Віктар Мікалаевіч (1938–1998), мастак, аўтар твораў у галіне палітычнага плаката, мастацкага афармлення музеяў, прыкладной і кніжнай графікі – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Сланімскі Антон Антонавіч (1948, Нясвіж. р-н), вучоны-эканаміст, лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1997) – 70 гадоў з дня нараджэння.
14 – Сяржанін Іван Мікалаевіч (1898, г. Любань – 1973), вучоны-заолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
14 – Назараў Сяргей Іванавіч (1928, Дубров. р-н – 1999), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Бондар Аляксей Георгіевіч (1908, Уздз. р-н – 1994), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, дзяржаўны дзеяч БССР, заслужаны юрыст Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, Дружбы народаў і інш. – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Трухноў Рыгор Маркавіч (1908, Круп. р-н – 1986), вучоны-гісторык, педагог, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Смірноў Юрый Васілевіч (1928–1997), спявак (лірычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
16 – Шчукін Андрэй Фядотавіч (1918–1987), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Грымаць Адам Антонавіч (1938, Вілейс. р-н – 2000), вучоны-педагог, заслужаны работнік адукацыі – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Тарасаў Вячаслаў Аляксеевіч (1938–1997), мастак, аўтар прац у сцэнаграфіі, станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, мультыплікацыі – 80 гадоў з дня нараджэння.
18 – Уладамірскі (сапр. Малейка) Уладзімір Іосіфавіч (1893–1971), акцёр, народны артыст Беларусі (1938) і СССР (1955) – 125 гадоў з дня нараджэння.
18 – Бурдзейны Аляксей Сямёнавіч (1908–1987), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
18 – Трэпель Абрам Яфімавіч (1908, г. Мінск – 1969), акцёр і рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Гаўсман Фёдар Аскаравіч (1868, Гродзен. губ. – 1944), вучоны ў галіне тэрапіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.
21 – Пічэта Уладзімір Іванавіч (1878–1947), гісторык-славіст, першы рэктар БДУ, адзін з арганізатараў Інбелкульта, акадэмік НАН Беларусі і АН СССР, заслужаны прафесар Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Узбекістана – 140 гадоў з дня нараджэння.
21 – Сямак Аляксандр Яфімавіч (1938), вучоны ў галіне неўралогіі, аўтар прац па метадах вымярэння ўнутрычарапнога ціску, пытаннях вострай унутрычарапной гіпертэнзіі, прагназаванні ўзнікнення мазгавых інсультаў і іх прафілактыцы – 80 гадоў з дня нараджэння.
22 – Бажко Алесь (Аляксандр Цімафеевіч; 1918, Карэл. р-н – 2013), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, ААТ (1938) – 80 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
22 – Плескачэўскі Юрый Міхайлавіч (1943), вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1973), прэміі НАН Беларусі (2007), прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В.А. Капцюга (2011), кавалер ордэнаў "Знак Пашаны", Айчыны III ступені – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова (г. Мінск; 1998) – 20 гадоў з часу заснавання.
23 – Гіруцкі Анатоль Антонавіч (1948, Талач. р-н), вучоны-мовазнавец, пісьменнік, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
24 – Чарвякоўскі Рафал Юзаф (1743, Піншчына – 1816), вучоны-медык, асветнік, адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў правядзення рэформ па паляпшэнні медыцынскай адукацыі і ўрачэбнай дапамогі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. – 275 гадоў з дня нараджэння.
24 – Супрун Адам Яўгенавіч (1928–1999), мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
24 – Гомельскі завод вымяральных прылад, ААТ (1958) – 60 гадоў з пачатку існавання.
25 – Пякарскі Эдуард Карлавіч (1858, Смаляв. р-н – 1934), беларускі і расійскі вучоны ў галіне этнаграфіі і геаграфіі, мовазнавец, фалькларыст, лінгвіст, член-карэспандэнт і ганаровы акадэмік АН СССР – 160 гадоў з дня нараджэння.
25 – Свярдлова Роза Міронаўна (1908, г. Віцебск – 2003), беларуская і расійская кінаактрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
25 – Дурчын Пётр Сідаравіч (1918, г. Мазыр – 1997), мастак-графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Папоў Дзмітрый Аляксандравіч (1938), скульптар, лаўрэат спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Калоўскі Ігар Васільевіч (1938–1989), кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (1987) – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», ААТ, буйнейшае на Беларусі прадпрыемства па вытворчасці адлівак з чыгуну (1968) – 50 гадоў з пачатку дзейнасці.
27 – Жылюк Міхаіл Аляксандравіч (1948), артыст оперы, педагог, заслужаны артыст Беларусі і Украіны – 70 гадоў з дня нараджэння.
27 – Паўлянок Галіна Іванаўна (1948, г. Гомель), артыстка оперы (мецца-сапрана), народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2003) – 70 гадоў з дня нараджэння.
28 – Фалькоўскі Якуб (свецк. Шыман Тадэвуш; 1778–1836), літаратуразнавец, тэолаг, педагог – 240 гадоў з дня нараджэння.
28 – Сычова Ала Васілеўна (1928–2004), архітэктар, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння.
28 – Чыжык Яўген Іванавіч (1938, Петрык. р-н), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Афанасьева Іна Уладзіміраўна (1968, г. Магілёў), эстрадная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.
29 – Абраміс Іосіф Самуілавіч (1918, г. Мінск – 1984), дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
29 – Саламевіч Янка (Іван Уладзіміравіч; 1938, Слонім. р-н – 2012), літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык, аўтар першага на Беларусі «Слоўнiка беларускiх псеўданiмаў i крыптанiмаў (XVI–XX стст.)», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч (1943, Карэл. р-н), пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, педагог, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.
30 – Барань, горад у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці (1598) – 420 гадоў з часу заснавання.
30 – Пачобут-Адляніцкі Марцін Казіміравіч (1728, Гродзен. р-н – 1810), астраном, адзін з арганізатараў Віленскай астранамічнай абсерваторыі, матэматык, асветнік, член-карэспандэнт Парыжскай АН, член Каралеўскай АН у Лондане – 290 гадоў з дня нараджэння.
30.10 ці 30.11 – Снядэцкі Анджэй (1768, Гродзен. ваяв. – 1838), урач, вучоны-хімік, філосаф і асветнік – 250 гадоў з дня нараджэння.
30 – Вялічка Уладзімір Паўлавіч (1943, Пружан. р-н), вучоны-філосаф, публіцыст, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння.
30 – Рудкоўскі Аляксандр Рыгоравіч (1943, Гомел. р-н – 1999), спявак, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
30 – Ткачэнка Уладзімір Аляксандравіч (1948, г. Мінск), жывапісец, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999) – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Мінскае духоўнае вучылішча, навучальная ўстанова (1988) – 30 гадоў з часу заснавання.
31 – Бяспалаў Мікалай Трафімавіч (1928, Петрык. р-н – 1999), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.