Лістапад
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя, ДУ (г. Мінск; 1918) – 100 гадоў з часу стварэння.
Беларускі саюз мастакоў, ГА (1938) – 80 гадоў з часу заснавання.
Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, ААТ, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г. Бяроза; 1978) – 40 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю.
1 – Даўгяла Дзмітрый Іванавіч (1868, Шуміл. р-н – 1942), вучоны ў галіне гісторыі і археаграфіі, архівазнаўства, крыніцазнаўства – 150 гадоў з дня нараджэння.
1 – Пфляўмбаўм Яўгенія Эргардаўна (1908, г. Мінск – 1996), паэтэса, перакладчыца – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Шлык Аляксандр Аркадзьевіч (1928, г. Мінск – 1984), вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі фотасінтэзу, член-карэспандэнт Расійскай АН – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Варапай Мікалай Іванавіч (1943, Ваўкавыс. р-н), расійскі вучоны-энергетык, стваральнік навуковай школы па сістэмных даследаваннях у энергетыцы, член-карэспандэнт Расійскай АН, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.
3 – Зубкова Зінаіда Пятроўна (1938), актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Таліпаў Рыд Сяргеевіч (1948–2011), рэжысёр, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) – 70 гадоў з дня нараджэння.
5 – Уклонскі Аляксандр Сяргеевіч (1888, г. Гомель – 1972), вучоны-мінералог і геахімік, заснавальнік мінералагічнай і геахімічнай школы Сярэдне-Азіяцкага рэгіёна, акадэмік АН Узбекістана – 130 гадоў з дня нараджэння.
5 – Сакольскі Аляксей Паўлавіч (1908–1969), шахматыст, шахматны тэарэтык, літаратар і педагог, майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – «Цэнтр моды», ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам» (г. Мінск; 1948) – 70 гадоў з часу заснавання.
6 – Колас Андрэй Данілавіч (1918, Мазыр. р-н – 2010), журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – Коршунаў Іван Аляксандравіч (1928), спартсмен і трэнер (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Князеў Станіслаў Нічыпаравіч (1948), дзяржаўны дзеяч Беларусі, юрыст, гісторык, генерал-маёр, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.
7 – Дамарад Канстанцін Ільіч (1918, Старадар. р-н – 2001), вучоны-гісторык – 100 гадоў з дня нараджэння.
7 – Борматаў Усевалад Яўстафіевіч (1928), вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, цытагенетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), прэміі НАН Беларусі (1993) – 90 гадоў з дня нараджэння.
7 – Абрамаў Сямён Сямёнавіч (1938, Гомел. р-н – 2017), вучоны ў галіне ветэрынарыі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны (2014) – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Браніцкі Генадзь Аляксеевіч (1938), вучоны ў галіне фізікахіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Кеўра Міхаіл Канстанцінавіч (1943, Іўеўс. р-н), вучоны ў галіне клінічнай фармакалогіі, выдатнік санітарнай абароны СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Бірукоў Барыс Рыгоравіч (1948, Ельс. р-н), спартыўны дзеяч, спецыяліст па водных відах спорту, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 70 гадоў з дня нараджэння.
8 – Захар Дзмітрый Андрэевіч (1898, г. Мінск – 1951), дырыжор, выканаўца-інструменталіст, рэжысёр, кампазітар, стваральнік, мастацкі кіраўнік і першы дырыжор Беларускага ансамбля народных інструментаў (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча) – 120 гадоў з дня нараджэння.
8 – Калдубаў Міхаіл Ільіч (1898, Вілейс. р-н – 1967), удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
8 – Фролікаў Дзмітрый Георгіевіч (1918–1945), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчыннную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Сачанка Іван Іванавіч (1938, Хойн. р-н), вучоны-гісторык, журналіст, даследчык публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў, заслужаны журналіст Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.
8 – Бяспалы Аляксандр Сяргеевіч (1948, г. Полацк – 2016), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
9 – Грыгараў Аляксандр Уладзіміравіч (1948, г. Баранавічы), дзяржаўны і спартыўны дзеяч Беларусі, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Карнач Сцяпан Андрэевіч (1918, Чэрв. р-н – 1991), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Жумар Сяргей Уладзіміравіч (1958, г. Мінск), вучоны-гісторык, архівіст, ганаровы архівіст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
11 – Паруснікаў Міхаіл Паўлавіч (1893–1968), расійскі архітэктар, па праектах якога забудоўваўся праспект Незалежнасці ў Мінску, педагог, акадэмік НАН Беларусі, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.
11 – Афонін Міхаіл Іванавіч (1908–1990), вучоны ў галіне раслінаводства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Семчанка Павел Апанасавіч (1938), мастак-каліграф, педагог, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.
12 – Місуна Ганна Баляславаўна (1868, Чашн. р-н – 1922), вучоны-геолаг, першая жанчына-геолаг Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геалагічныя даследаванні ў галіне ледавіковай палеаграфіі і стратыграфіі – 150 гадоў з дня нараджэння.
12 – Пупко (Пупка) Апалінарый Фларыянавіч (1893, г. п. Івянец – 1984), самадзейны майстар разьбы па дрэве, аўтар работ камернага характару на фальклорныя, літаратурныя, гістарычныя, казачныя сюжэты – 125 гадоў з дня нараджэння.
12 – Віцебскі абласны краязнаўчы музей, УК (1918) – 100 гадоў з часу заснавання.
12 – Ямінскі Віктар Пятровіч (1928), танцоўшчык і дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.
12 – Сохар Юрый Максімавіч (1943), тэатразнавец, пісьменнік, драматург, аўтар прац па беларускай драматургіі, развіццю тэатральнай адукацыі і аматарскай творчасці на Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
12 – Пранчак Леанід Іванавіч (1958, Ляхав. р-н), паэт, публіцыст, шэраг вершаў якога пакладзена на музыку – 60 гадоў з дня нараджэння.
13 – Міхеева Тамара Міхайлаўна (1938, Горац. р-н), вучоны ў галіне гідрабіялогіі і альгалогіі, вядучы спецыяліст-альголаг у Рэспубліцы Беларусь, педагог, заслужаны работнік БДУ – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч (1898–1983), вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) – 120 гадоў з дня нараджэння.
14 – Меркушаў Аляксандр Максімавіч (1918–1993), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Сарока Валерый Майсеевіч (1938, г. Мінск), скрыпач, дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Качан Уладзімір Уладзіміравіч (1958, г. Гродна), мастак, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) – 60 гадоў з дня нараджэння.
15 – Кацман Яўсей Хаімавіч (1893–1970), вучоны ў галіне педыятрыі, выдатнік аховы здароўя – 125 гадоў з дня нараджэння.
15 – Цітоў Віктар Сцяфанавіч (1938, Крыч. р-н), вучоны-этнограф, фалькларыст, гісторык культуры, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Іскакаў Вячаслаў Шынадзілавіч (1943), трэнер-выкладчык (інваспорт, лёгкая атлетыка), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы В.А. Барысевіч, Т.Р. Клімовіч, Т.В. Папкова і інш. – 75 гадоў з дня нараджэння.
17 – Чапскі Эмерык Карлавіч (1828, Дзяржын. р-н – 1896 ці 1897), дзяржаўны дзеяч, калекцыянер, нумізмат, правадзейны член Рускага археалагічнага таварыства – 190 гадоў з дня нараджэння.
17 – Катунін Ілья Барысавіч (1908, г. Гомель – 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.
17 – Альдэкоп Юрый Артуравіч (1918–1992), вучоны ў галіне арганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Лугаўской Дзмітрый Іванавіч (1918, г. Віцебск – 1989), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
17 – Сукманаў Вадзім Мікалаевіч (1938–1995), кінарэжысёр, сцэнарыст, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.
19 – Засім Мікола (Мікалай Арцёмавіч; 1908, Пружан. р-н – 1957), паэт – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч (1908, Кобр. р-н – 1990), вучоны ў галіне філасофіі, член-карэспандэнт АН СССР, замежны член Балгарскай АН – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Баранава Раіса Аляксандраўна (1938), трэнер (скачкі ў ваду), заслужаны трэнер Беларусі, Казахстана і СССР, сярод выхаванцаў якой – прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету У.П. Алейнік і С.Ю. Аляксеева – 80 гадоў з дня нараджэння.
19 – Берсан Міхаіл Іванавіч (1948), дырыжор, народны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
20 – Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна (1948, Пін. р-н – 1988), паэтэса, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) – 70 гадоў з дня нараджэння.
21 – Мацапура Міхаіл Яфрэмавіч (1908, Мазыр. р-н – 1971), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік НАН Беларусі, УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951, 1952), Ленінскай прэміі (1962) – 110 гадоў з дня нараджэння.
21 – «Мілавіца», сумеснае прадпрыемства, ЗАТ (г. Мінск; 1908) – 110 гадоў з часу адкрыцця фабрыкі братоў Турнье.
21 – «Белсаюздрук», РУП (1918) – 100 гадоў з часу стварэння.
21 – Цяплоў Міхаіл Фёдаравіч (1918–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
21 – Арашонкава Ганна Уладзіміраўна (1928, Нясвіж. р-н), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 90 гадоў з дня нараджэння.
21 – Ткачэнка Нінэль Аляксандраўна (1928–2007), артыстка оперы (драматычнае сапрана), народная артыстка СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.
21 – Джагараў Барыс Міхайлавіч (1943, Чэрв. р-н), вучоны-фізік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Сурта Іван Захаравіч (1893, Хоцім. р-н – 1937), дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
23 – Завадскі Юзаф (1818–1886), друкар, выдавец – 200 гадоў з дня нараджэння.
24 – Мяцельская Еўдакія Сцяпанаўна (1928, Слуц. р-н – 1995), мовазнавец, вядучы беларускі спецыяліст па народных гаворках, суаўтар першых у беларускім мовазнаўстве дапаможнікаў па дыялекталогіі – 90 гадоў з дня нараджэння.
24 – Сідзяк Віктар Аляксандравіч (1943), спартсмен (фехтаванне на шаблях), заслужаны майстар спорту СССР, чатырохкратны алімпійскі чэмпіён (1968, Мехіка; 1972, Мюнхен; 1976, Манрэаль; 1980, Масква), сярэбраны прызёр XX Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), бронзавы прызёр XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), шматкратны чэмпіён свету, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга – 75 гадоў з дня нараджэння.
25 – Волкаў Анатоль Валянцінавіч (1908–1985), карыкатурыст, кніжны графік, плакатыст, жывапісец – 110 гадоў з дня нараджэння.
25 – Тамашэўскі Іван Герасімавіч (1918, Сеннен. р-н – 1994), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Вішаваты Андрэй (1608–1678), рэлігійны мысліцель і філосаф Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы – 410 гадоў з дня нараджэння.
26 – Пуласкі Францішак Ксаверы (1743–1769), ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік Барскай канфедэрацыі – 275 гадоў з дня нараджэння.
26 – Басянкоў Пётр Харытонавіч (1908, Добруш. р-н – 1969), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
26 – Шахавец Уладзімір Міхайлавіч (1918, Барыс. р-н – 1991), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Бельская Рагнеда Іванаўна (1928, г. Горкі), вучоны-хімік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.
26 – Пёрышкіна Наталля Рыгораўна (1928), вучоны ў галіне аналітычнай хіміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Рудкін Піліп Мікітавіч (1893, Мсцісл. р-н – 1954), ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск, удзельнік грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.
27 – Рагоўскі Мікалай Міхайлавіч (1898, г. Магілёў – 1937), ваенны дзеяч, камдыў, удзельнік грамадзянскай вайны – 120 гадоў з дня нараджэння.
27 – Паўлоўскі Фёдар Іларыёнавіч (1908–1989), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1941) – 110 гадоў з дня нараджэння.
27 – Патон Барыс Яўгенавіч (1918), вучоны ў галіне электразваркі, металургіі і тэхналогіі металаў, акадэмік АН Украіны, АН Расіі, замежны член НАН Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – Літвінава Зоя Васільеўна (1938, Ветк. р-н), жывапісец, графік, мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, узнагароджана ордэнам Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Ермачэнкаў Генадзь Аляксандравіч (1948, г. п. Поразава – 2004), кампазітар, дырыжор, педагог, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) – 70 гадоў з дня нараджэння.
28 – Сушко Іосіф Фаміч (1928, Пастаўс. р-н – 2016), дзеяч самадзейнага мастацтва, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
28 – Навумаў Мікалай Сцяпанавіч (1938), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння.
28 – Голдзянкова-Паўлава Ірына Васілеўна (1958, г. Клічаў), вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1991) – 60 гадоў з дня нараджэння.
28 – Карват Уладзімір Мікалаевіч (1958, г. Брэст – 1996), ваенны дзеяч, першы Герой Беларусі (1996) – 60 гадоў з дня нараджэння.
29 – Красоўскі Яўген Яўстафіевіч (1908–1980), жывапісец, графік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Чысценка Рыгор Мікалаевіч (1948), вучоны ў галіне эпідэміялогіі і паразіталогіі, педагог, выдатнік аховы здароўя, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.
29 – Шымаў Уладзімір Мікалаевіч (1948), вучоны-эканаміст і дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны, выдатнiк адукацыi – 70 гадоў з дня нараджэння.
29 – Мемарыяльны музей садавода-селекцыянера І.П. Сікоры, аднаго з паслядоўнікаў І.У. Мічурына на Беларусі (Шаркаўшч. р-н; 1988) – 30 гадоў з часу заснавання.
30 – Буйніцкі Казімір Андрэевіч (1788–1878), пісьменнік, публіцыст, краязнавец, даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства – 230 гадоў з дня нараджэння.
30 – Арлова Галіна Аляксандраўна (1928, г. Віцебск), актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989) – 90 гадоў з дня нараджэння.
30 – Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, ДУК, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2008 г. (1978) – 40 гадоў з часу заснавання (адкрыты 01.11.1987 г.).