Закрыть
image description
Участник Гражданской войны П.М. Шарангович
Удзельнік Грамадзянскай вайны П.М. Шаранговіч
Member of the Civil War P.M. Sharangovich
image description
Белорусский библиограф Н.Б. Ватаци. Фото с портала НББ
Беларускі бібліёграф Н.Б. Ватацы. Фота з партала НББ
Belarusian bibliographer N.B. Vataci. Photo from the NLB portal
image description
Дом-музей А.В. Суворова. Кобрин. Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Дом-музей А.В. Суворава. Кобрын. Фота К. Гараевай. БЕЛТА
House-Museum A.V. Suvorov. Kobrin. Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
Курган Славы. Фото БЕЛТА
Курган Славы. Фота БЕЛТА
Kurgan Slavy (Mound of Glory. BELTA photo
image description
Международный велокарнавал "Viva, ровар - 2017" в Минске. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Міжнародны велакарнавал "Viva, ровар - 2017" у Мінску. Фота А. Манчук. БЕЛТА
International cycle carnival "Viva, Rovar - 2017" in Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Празднование Дня Победы в Минске. Фото В. Толочко. БЕЛТА
Святкаванне Дня Перамогі ў Мінску. Фота В. Талочкi. БЕЛТА
The celebration of Victory Day in Minsk. Photo by V. Tolochko. BELTA
image description
Спортивный комплекс "Бобруйск-Арена". Фото Г. Семенова. БЕЛТА
Спартыўны комплекс "Бабруйск-Арэна". Фота Г. Сямёнава. БЕЛТА
Sports complex "Bobruisk-Arena". Photo by G. Semenov. BELTA

Май

Шаранговіч Пётр Міхайлавіч (1893, Мядзел. р-н – 1938), удзельнік Грамадзянскай вайны і баёў на Беларусі, кавалер ордэна “Чырвонага Сцяга” (1920, 1922), узнагароджаны ганаровай рэвалюцыйнай зброяй – 125 гадоў з дня нараджэння.

Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз», ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам» (1928) – 90 гадоў з часу стварэння.

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, метадычны цэнтр па рабоце з праектнай, канструктарскай, патэнтнай і інш. дакументацыяй (г. Мінск; 1968) – 50 гадоў з часу стварэння.

1 – Жораў Ісак Саламонавіч (1898, г. Магілёў – 1976), расійскі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў савецкай анестэзіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 120 гадоў з дня нараджэння.

1 – Захарчэня Барыс Пятровіч (1928, г. Орша), расійскі вучоны-фізік, акадэмік Расійскай АН, лаўрэат Ленінскай прэміі (1966), Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 – Давыдзенка Вера Міхайлаўна (1943, г. Сянно), актрыса, заслужаная артыстка Узбекістана – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, УК (1948) – 70 гадоў з часу адкрыцця.

3 – Папоў Георгій Лявонцьевіч (1918–1995), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

3 – Емяльянаў Віктар Андрэевіч (1948), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і мікраэлектронікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі СМ СССР (1990) і СМ Беларусі (1991) – 70 гадоў з дня нараджэння.

4 – Мікалай (у свеце Мацкевіч Мікалай Сцяпанавіч; 1878, г. Барысаў – пасля 1937), іерэй, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 140 гадоў з дня нараджэння.

4 – Дзяменцьева Людміла Сяргееўна (1938), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Міхайлаў Фёдар Мікалаевіч (1918–1973), акцёр тэатра, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Бяссмертны Аркадзь Львовіч (1893–1955), скрыпач, дырыжор, педагог, адзін з арганізатараў першай на Беларусі народнай кансерваторыі ў Віцебску, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

7 – Скірмунт Раман Мар’ян Аляксандравіч (1868, Пін. р-н – 1939), палітычны і грамадскі дзеяч – 150 гадоў з дня нараджэння.

7 – Харошка Рэгіна Пракопаўна (1938, Дубров. р-н), вучоны-фізікахімік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 – Казакоў Аляксандр Мікалаевіч (1958, г. Жлобін), акцёр тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

9 – Філімонаў Аляксандр Андрэевіч (1918, Кармян. р-н – 2007), вучоны-гісторык, журналіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Касько Уладзімір Канстанцінавіч (1938, г. Фаніпаль), фалькларыст, журналіст, заслужаны журналіст Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Прахарэнка Іван Дзянісавіч (1918, Рэчыц. р-н – 2010), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Самсонаў Уладзімір Паўлавіч (1928), вучоны ў галіне аграбіялогіі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі аграрных навук, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Бейлін Ізраіль (амер. варыянт Берлін Ірвінг; 1888, г. Магілёў – 1989), адзін з найбольш вядомых амерыканскіх кампазітараў і паэтаў – 130 гадоў з дня нараджэння.

11 – Сакалоў Віктар Аляксеевіч (1938), вучоны ў галіне фізкультуры і спорта, педагог, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Мышкін Мікалай Канстанцінавіч (1948), вучоны ў галіне трыбатэхнікі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1982), преміі НАН Беларусі (1993, 2011) – 70 гадоў з дня нараджэння.

12 – Некрашэвіч Леанід Міхайлавіч (1948, Калінкав. р-н), спявак, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1977), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 70 гадоў з дня нараджэння.

13 – Кучаравы Віктар Дзмітрыевіч (1898, г. Чэрыкаў – 1940), удзельнік Грамадзянскай вайны і савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1940) – 120 гадоў з дня нараджэння.

14 – Ватацы Ніна Барысаўна (1908–1997), бібліёграф, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Пінчук Леанід Сямёнавіч (1938, г. Гомель), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, заслужаны вынаходнік Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Усанаў Сяргей Аляксандравіч (1948), вучоны-біяхімік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэмій Акадэмій навук СССР і ГДР (1990) – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Котчанка Фёдар Пятровіч (1918, Віцеб. р-н – 1995), удзельнік партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Пянчук Барыс Міхайлавіч (1918–2009), дырыжор, педагог, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Гарбачоў Мікалай Сцяпанавіч (1948, г. Рагачоў), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён ХХ Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), чэмпіён свету (1974), бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы (1971, 1975), выдатнік народнай асветы, выдатнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Гільдзюк Юрый Мікалаевіч (1948, г. Гродна), піяніст, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Луцэвіч Анатоль Васільевіч (1938, Уздз. р-н – 2002), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Мяшкоў Уладзімір Валянцінавіч (1948), вучоны ў галіне трыбаматэрыялазнаўства, вынаходнік СССР – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ВНУ, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г. Мінск; 1958) – 60 гадоў з часу стварэння.

17 – Сурын Марцін Акімавіч (1908, Чашн. р-н – 1963), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

18 – Маркс Васіль Аскаравіч (1898–1980), вучоны ў галіне артапедыі і траўматалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

18 – Казінец Міхаіл Антонавіч (1938, Вілейс. р-н), дырыжор, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2002), кавалер ордэнаў Дружбы народаў і Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Мартынаў Сяргей Анатольевіч (1968), спартсмен (стральба кулявая), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён ХХХ Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан), бронзавы прызёр ХХVІІ (2000, Сіднэй) і ХХVІІІ Алімпійскіх гульняў (2004, Афіны), чэмпіён свету ў камандным заліку (1990, 1994), уладальнік Кубка свету (1989, 2000), рэкардсмен свету (1998, 2000) – 50 гадоў з дня нараджэння.

18 – Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй (1988) – 30 гадоў з часу адкрыцця.

20 – Чупрыгіна Людміла Трафімаўна (1938, Капыл. р-н), вучоны ў галіне сістэмнага праграмнага забеспячэння ЭВМ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – «Мінскі падшыпнікавы завод», ААТ (1948) – 70 гадоў з часу заснавання.

21 – Радзівіл Мікалай Фаўстын (хросн. імёны Мікалай Альбрыхт Ігнацы Пётр; 1688, г. Дзятлава – 1746), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-лейтэнант – 330 гадоў з дня нараджэння.

21 – Даўгяла Міхаіл Хрысанфавіч (1908, Гарадоц. р-н – 1978), жывапісец – 110 гадоў з дня нараджэння.

21 – Літвіненка Аляксандр Інакенцьевіч (1948, г. Мар’іна Горка), трэнер (лёгкая атлетыка), педагог, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога шэраг чэмпіёнаў і прызёраў Паралімпійскіх гульняў – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Закрэўскі Аркадзь Дзмітрыевіч (1928–2014), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 – Кухарава Дзіна Уладзіміраўна (1928, г. Старыя Дарогі), дзеяч аматарскага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 – Жабінская Марыя Пятроўна (1938, Смаргон. р-н), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец, аўтар-складальнік альбомаў, каталогаў, метадычных дапаможнікаў і ілюстрацый да іх, адна са стваральнікаў Мотальскага музея народнай творчасці – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Бушчык Мікалай Уладзіміравіч (1948, Слонім. р-н), жывапісец – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Партноў Юрый Валянцінавіч (1948–2007), ваенны дзеяч, генерал-маёр, заснавальнік беларускай ваеннай школы па падрыхтоўцы афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і стратэгічнага звяна – 70 гадоў з дня нараджэння.

23 – Румель Кароль (1888, г. Гродна – 1967), беларускі і польскі спартсмен (конны спорт), першы з ураджэнцаў Беларусі ўдзельнік Алімпійскіх гульняў (1912, Стакгольм), бронзавы прызёр ІХ летніх Алімпійскіх гульняў (1928, Амстэрдам), трохкратны пераможца турніраў Кубка нацый, двухкратны чэмпіён Польшчы, трэнер – 130 гадоў з дня нараджэння.

23 – Мацвееў Аляксей Васільевіч (1938, г. Мінск), вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Фядотава Ірына Аляксандраўна (1968, Капыл. р-н), спартсменка (інваспорт, веласпорт), заслужаны майстар спорту Беларусі, двухкратная чэмпіёнка ХІ летніх Паралімпійскіх гульняў (2000, Сіднэй), чэмпіёнка і сярэбраны прызёр ХІІІ летніх Паралімпійскіх гульняў (2008, Пекін), чэмпіёнка свету (2002, 2007), чэмпіёнка і сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы (2001, 2003, 2005) – 50 гадоў з дня нараджэння.

24 – Шошчыц Мікалай Іосіфавіч (1918–1996), дзеяч самадзейнага мастацтва, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

25 – Карызна Уладзімір Іванавіч (1938, Мін. р-н), паэт, адзін з аўтараў тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Мацюк Уладзімір Фёдаравіч (1948, г. п. Асвея), вучоны ў галіне прыкладной фізікі, лаўрэат прэмій Савета Міністраў СССР (1991), НАН Беларусі (2007) – 70 гадоў з дня нараджэння.

26 – Каўтуноў Георгій Мікітавіч (1918–1987), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнант артылерыі, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

26 – Паўлаў Юрый Іванавіч (1928), інжынер-геолаг, заслужаны геолаг Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Анкуда Валерый Антонавіч (1943), спартсмен (аўтамабільны спорт), майстар спорту СССР, чэмпіён СССР (1973, 1976), шматразовы чэмпіён Беларусі (1968–1985), трэнер – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Рылатка Уладзімір Пятровіч (1958), заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

29 – Смалякоў Абрам Яфімавіч (1908, г. Крычаў – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.

29 – Вайцякунас Галіна Якаўлеўна (1938), трэнер (гімнастыка спартыўная), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якой двухкратныя чэмпіёны свету і Еўропы А. Юшко і Е. Мурашка – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Гомельскі электратэхнічны завод, сумеснае ААТ (1938) – 80 гадоў з часу стварэння.

29 – Сутурын Анатоль Канстанцінавіч (1948), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) – 70 гадоў з дня нараджэння.

30 – Мігай Сяргей Іванавіч (1888, г. Магілёў – 1959), беларускі і расійскі спявак (барытон), педагог, народны артыст Расіі – 130 гадоў з дня нараджэння.

30 – Віхрэнка Вячаслаў Сцяпанавіч (1943), вучоны-фізік, аўтар навуковых работ, прысвечаных працэсам дыфузіі і тэрмадыфузіі ў цвёрдых і вадкіх крышталях, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.

30 – Баранаў Анатоль Уладзіміравіч (1948, Магілёўс. вобл.), трэнер (грэка-рымская барацьба), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў С. Ліштван – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – Ціхаміраў Міхаіл Мікалаевіч (1893–1965), вучоны-гісторык, акадэмік АН СССР і Польскай АН, буйнейшы гісторык Расіі сярэдзіны ХХ ст., які вывучаў гісторыю гарадоў Полацкай зямлі, педагог, аўтар шэрагу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

31 – Алексіевіч Святлана Аляксандраўна (1948), пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), прэміі Ленінскага камсамола (1986), літаратурных прэмій Саюза пісьменнікаў СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985), Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – «Белвест», сумеснае ААТ (г. Віцебск; 1988) – 30 гадоў з часу заснавання.