Закрыть
image description
Могила поэта Алеся Бачило. Восточное кладбище, Минск. Фото С. Семенова
Магіла паэта Алеся Бачылы. Усходнія могілкі, Мінск. Фота С. Сямёнава
The grave of the poet Ales Bachilo. East cemetery, Minsk. Photo by S. Semenov
image description
Читальный зал Гомельской областной универсальной библиотеки. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Чытальная зала Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Reading room of the Gomel Regional Universal Library. Photo by S. Holodilin. BELTA
image description
Красный костел. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Чырвоны касцёл. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Krasnyy kostel. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Свято-Троицкая церковь. Ельск. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Свята-Траецкая царква. Ельск. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Holy Trinity Church. Yelsk. Photo by S. Holodilin. BELTA
image description
Музейно-этнографический комплекс "Дудутки". Фото А. Толочко. БЕЛТА
Музейна-этнаграфічны комплекс "Дудуткі". Фота А. Талочкі. БЕЛТА
Museum-ethnographic complex "Dudutki". Photo by A. Tolochko. BELTA

Сакавік

НДІстромаўталінія, ААТ у складзе холдынга «Бабруйскаграмаш» Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (г. Магілёў; 1988) – 30 гадоў з пачатку існавання.

1 – Пашакоўскі Ян Антоні (1648–1757), выдавец, педагог, гісторык, тэолаг ВКЛ – 370 гадоў з дня нараджэння.

1 – Туткоўскі Павел Апалонавіч (1858–1930), украінскі вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, АН Украіны – 160 гадоў з дня нараджэння.

1 – Асмалоўская Зоя Васільеўна (1928, г. Орша – 2012), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 – Зайцаў Барыс Макаравіч (1938, г. Буда-Кашалёва), спартсмен, трэнер, заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік фізічнай культуры і спорту, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Ляўчук Алена Аляксандраўна (1948, Камянец. р-н), бібліёграф, уладальніца знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2002) – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск; 1978) – 40 гадоў з пачатку дзейнасці.

2 – Бачыла Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; 1918, Пухав. р-н – 1983), паэт, драматург, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Дружбы народаў і інш. – 100 гадоў з дня нараджэння.

3 – Брэсцкі мір 1918 г., мірны дагавор Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй – 100 гадоў з часу падпісання.

3 – Царагародскі Аляксей Андрыянавіч (1918–1995), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1946) – 100 гадоў з дня нараджэння.

3 – Коваль Алег Сцяпанавіч (1943–2007), балетмайстар, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Сангушка Геранім Януш (1743–1812), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-маёр кароннага войска, генерал-паручнік войска ВКЛ, удзельнік паўстання 1794 г. – 275 гадоў з дня нараджэння.

4 – Глаголеў Васіль Васільевіч (1898–1947), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.

4 – Трушко Леанід Ігнатавіч (1938, г. Орша – 2010), акцёр, народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Ясева Ніна Мікалаеўна (1938), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шахрай Уладзімір Мацвеевіч (1898–1979), расійскі і беларускі оперны рэжысёр і спявак, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Кыргызстана – 120 гадоў з дня нараджэння.

5 – Сыты Уладзімір Пятровіч (1943, Гродзен. р‑н), вучоны ў галіне кардыялогіі, выдатнiк адукацыi – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – «Белканцэрт», дзяржаўная арганізацыя, адасобленае структурнае падраздзяленне ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г. Мінск; 1988) – 30 гадоў з часу стварэння.

6 – Гольц Георгій Паўлавіч (1893–1946), расійскі і беларускі архітэктар, тэатральны мастак, графік, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) – 125 гадоў з дня нараджэння.

6 – Баброў Фёдар Аляксандравіч (1898, Віцеб. губ. – 1944), удзельнік Грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.

6 – Кульчыцкі Уладзімір Адамавіч (1948), вучоны ў галіне фізіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1979) – 70 гадоў з дня нараджэння.

6 – Мезенка Ганна Міхайлаўна (1948, Нясвіж. р-н), лінгвіст, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999) – 70 гадоў з дня нараджэння.

6 – Рэнейскі Анатоль Іосіфавіч (1968, г. Бабруйск), спартсмен (веславанне на каноэ), заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён свету (1997), Беларусі (1987–2001) – 50 гадоў з дня нараджэння.

7 – Іваноўскі Яўген Піліпавіч (1918, Чашн. р-н – 1991), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1985) – 100 гадоў з дня нараджэння.

7 – Базыленка Аляксандр Васільевіч (1938, г. Віцебск), спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, спартыўная хадзьба), майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, выдатнік фізічнай культуры і спорту, рэкардсмен Беларусі па спартыўнай хадзьбе (1964, 1966), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – прызёры ХХІІ Алімпійскіх гульняў Я. Іўчанка і П. Пачанчук – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч (1938, Мядзел. р-н – 2013), вучоны-археолаг, даследчык матэрыяльнай і духоўнай культуры плямён каменнага і бронзавага вякоў паўночна-заходняй Беларусі, першабытнага мастацтва на тэрыторыі Беларусі, пісьменнік – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Біндлер Вадзім Іосіфавіч (1958, г. Мінск), спартсмен (акрабатыка), заслужаны майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён СССР (1974, 1976, 1977, 1979), Еўропы (1978, 1979, 1980) і свету (1976, 1980), першы ў свеце выканаўца трайнога сальта назад – 60 гадоў з дня нараджэння.

8 – Суражскі Данііл Якаўлевіч (1908, г. Гродна – 1982), інжынер-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), кавалер ордэна Леніна (1949) – 110 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ткачоў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; 1918, Краснапол. р-н – 1979), пісьменнік – 100 гадоў з дня нараджэння.

8 – Каспяровіч Галіна Іванаўна (1948, г. Чашнікі), вучоны-этнограф, якая даследуе этнакультурную гісторыю беларусаў ХХ ст., лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) – 70 гадоў з дня нараджэння.

9 – Дранько Мікалай Васільевіч (1908, г. Давыд-Гарадок – 1986), спартсмен і трэнер (веласіпедны спорт), першы беларускі ўдзельнік ІX алімпійскіх гульняў, першы заслужаны трэнер Беларусі па веласіпеднаму спорту, сярод выхаванцаў якога чэмпіён СССР Я. Малец (1954) – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Брайцаў Васіль Раманавіч (1878, Хоцім. р-н – 1964), вучоны-хірург, акадэмік АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Расіі, ганаровы член Хірургічнага таварыства Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

10 – Сідаровіч Яўген Антонавіч (1928, г. Беразіно – 2017), вучоны ў галіне экалагічнай фізіялогіі раслін, батанікі, аховы навакольнага асяроддзя, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978), кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1976) – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Гілеп Уладзімір Аляксандравіч (1938, Капыл. р-н), гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015) – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Лепяшынскі Панцеляймон Мікалаевіч (1868, Касцюк. р‑н – 1944), дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст, пісьменнік, педагог – 150 гадоў з дня нараджэння.

12 – Хатылёва Любоў Уладзіміраўна (1928, г. Гомель), вучоны ў галіне генетыкі раслін, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), кавалер ордэнаў Леніна (1986) і Ф. Скарыны (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Бірукоў Марат Паўлавіч (1938, г. Рэчыца – 2006), вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.М. Лепяшынскага (1968) – 50 гадоў з часу адкрыцця грамадскага музея.

13 – Першы з’езд РСДРП (г. Мінск; 1898) – 120 гадоў з часу правядзення.

14 – Рабцэвіч Аляксандр Маркавіч (1898, Кіраўс. р-н – 1961), ваенны дзеяч, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

14 – Цішачкін Мікалай Пятровіч (1938, г. Віцебск – 1993), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Чумакоў Аляксандр Мікітавіч (1948, г. Пінск), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 70 гадоў з дня нараджэння.

14 – Дзямідчык Юрый Яўгенавіч (1958, г. Мінск – 2017), вучоны ў галіне анкалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Ляцкі Яўген Аляксандравіч (1868, г. Мінск – 1942), рускі этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец, даследчык беларускага фальклору і этнаграфіі, дзеяч беларускага замежжа (Чэхія) – 150 гадоў з дня нараджэння.

15 – Бяляеў Якаў Дзмітрыевіч (1918–1941), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1941) – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Малажай Галіна Мікалаеўна (1938, Брэсц. р-н – 2005), мовазнавец, даследчыца праблем культуры мовы і маўлення, аўтар вучэбных дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Шнейдэрман Марк Эмануілавіч (1898–1981), дырыжор, кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

16 – Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей, УК (1993) – 25 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.

17 – Харык Ізі (Ісак Давыдавіч; 1898 (па іншых крыніцах 06.03.1896), Барыс. р-н – 1937), яўрэйскі паэт, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

17 – Лефеўр Марсель (1918–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), заслужаны лётчык Францыі – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Прануза Паўлюк (Павел Кузьміч; 1918, Добруш. р-н – 2007), паэт, перакладчык – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна (1943, Чэрв. р-н), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

19 ці 25 – Храптовіч Адам (1768, Навагруд. пав. – 1844), асветнік, мецэнат, дзяржаўны дзеяч, удзельнік паўстання 1794 г., ганаровы член Віленскага ўніверсітэта – 250 гадоў з дня нараджэння.

20 – Здановіч Іосіф Карлавіч (1898, Бяроз. р-н – ?), беларускі і рускі музыказнавец, фалькларыст – 120 гадоў з дня нараджэння.

21 – Недзьведзь Георгій Канстанцінавіч (1938, г. Пінск), вучоны ў галіне неўрапаталогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Торшын Віктар Васільевіч (1948–1993), спартсмен (стральба кулявая), майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, бронзавы прызёр ХХ Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), чэмпіён свету (1990), СССР (1976, 1977, 1988, 1989, 1990) – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Лемеш Уладзімір Піліпавіч (1908, Слуц. р-н – 1975), вучоны ў галіне заатэхніі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Варанецкі Фама Сільвестравіч (1938, Мін. р-н), акцёр, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Пашкоў Генадзь Пятровіч (1948, Чашн. р-н), паэт, перакладчык, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Глебаў Аляксей Канстанцінавіч (1908–1968), скульптар, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння.

24 – Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна, ДУ, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) (1928) – 90 гадоў з часу заснавання.

25 – Мехаў (сапр. Няхамкін) Уладзімір Львовіч (1928, г. Рагачоў – 2017), празаік, журналіст, драматург, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Карасёў Віктар Аляксандравіч (1918–1991), удзельнік партызанскага руху на Беларусі, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна (двойчы) – 100 гадоў з дня нараджэння.

27 – Грубін Натан Барысавіч (1893–1945), дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

27 – Цвінгель Яўген Рыгоравіч (1938, г. Бабруйск), заслужаны архітэктар Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Белашапка (дзяв. Івінская) Таццяна Міхайлаўна (1958, г. Віцебск), спартсмен (баскетбол), трэнер, заслужаны майстр спорту СССР, чэмпіёнка ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёнка Еўропы (1985) і свету (1983) – 60 гадоў з дня нараджэння.

28 – Леановіч Сяргей Іванавіч (1938, Баранав. р-н – 2012), вучоны ў галіне клінічнай хірургіі, заслужаны ўрач Беларусі, кавалер ордэна Пашаны – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Лазоўскі Леанід Іванавіч (1938, г. Светлагорск – 1998), альпініст, адзін з заснавальнікаў альпінізму ў Беларусі, майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, «Снежны барс» (пакарыцель найвышэйшых вяршынь СССР у гарах Паміра і Цянь-Шаня) – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Пражэева Валянціна Васільеўна (1943), артыстка Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым, лаўрэат фестываляў тэатраў лялек рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі (1971, 1974) – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Дундараў Залімхан Анварбегавіч (1958), вучоны ў галіне хірургіі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

28 – Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН, замежны дыпламатычны орган знешніх зносін беларускай дзяржавы, які прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у ААН (1958) – 60 гадоў з часу ўтварэння.

30 – Гітгарц Ілья Аляксандравіч (1893–1966), дырыжор, педагог, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

30 – Качаткоў Аляксей Гаўрылавіч (1918–1942), удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – «Санта-Бремор», беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Брэст; 1998) – 20 гадоў з часу заснавання.

31 – Шадыра Алег Іосіфавіч (1948, Вілейс. р-н), вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі і хіміі свабодных радыкалаў, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – «Гомельжалезабетон», ААТ (1988) – 30 гадоў з часу заснавання.