Ліпень
1 – Радзівіл Альбрыхт Станіслаў (мянушка Абаронца Правоў; 1593–1656), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мемуарыст, аўтар і перакладчык каталіцкіх рэлігійных твораў, заснавальнік Пінскага езуіцкага калегіума (1638) – 425 гадоў з дня нараджэння.
1 – Гараўскі Іпаліт Гілярыевіч (1828, Бярэзін. р-н – ?), жывапісец-пейзажыст – 190 гадоў з дня нараджэння.
1 – Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч (1858, Барыс. пав. – 1913), расійскі гідрограф-геадэзіст, мараплавец, даследчык Арктыкі, генерал-лейтэнант флоту – 160 гадоў з дня нараджэння.
1 – Воранава Аляксандра Іванаўна (1908, г. Віцебск – 1978), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
1 – Агароднікаў Мікалай Пракопавіч (1938, Дубров. р-н), дзеяч культуры, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – «Могилёвские губернские ведомости», афіцыйная газета Магілёўскага губернскага праўлення (1838–1917) – 180 гадоў з пачатку выдання.
2 – Клімец Міхаіл Паўлавіч (1938, Пружан. р-н – 2007), гісторык, грамадскі дзеяч, ганаровы краязнавец Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
2 – Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», ДУ (1993) – 25 гадоў з часу заснавання.
3 – Бярозкін Рыгор Саламонавіч (1918, г. Магілёў – 1981), крытык, літаратуразнавец – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Чэчат Віктар Уладзіміравіч (1938, Рэчыц. р-н), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
3 – Аўруцін Анатоль Юр’евіч (1948, г. Мінск), паэт, крытык, перакладчык, лаўрэат шэрагу міжнародных прэмій, уладальнк нагруднага знака «За ўклад ў развіццё культуры Беларусі», выдатнік друку Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Нягрэй Віктар Якаўлевіч (1948, Калінкав. р-н), вучоны ў галіне транспарту, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
3 – Лаўрэцкі Генадзь Аляксандравіч (1958), гісторык архітэктуры, архітэктар, педагог, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 60 гадоў з дня нараджэння.
4 – Кароль Ігар Міхайлавіч (1938, Смаляв. р-н), вучоны-отарыналарынголаг, член-карэспандэнт нямецкага таварыства отарыналарынгалогіі, хірургаў галавы і шыі (Bonn), член Міжнароднай Акадэміі отарыналарынгалогіі – хірургаў галавы-шыі – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, установа, буйнейшы рэгіянальны архіў (г. Мінск; 1938) – 80 гадоў з часу стварэння.
5 – Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, ДУ (г. Мінск; 1938) – 80 гадоў з часу заснавання.
5 – Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч (1948, г. Мінск), валтарніст, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
6 – Манюшка Дамінік (1788, Міншчына (?) – 1848), асветнік, філантроп, які прысвяціў жыццё асвеце сялян і паляпшэнню іх становішча – 230 гадоў з дня нараджэння.
7 – Равінскі Віктар Вікенцьевіч (1943, г. Баранавічы), вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1991) – 75 гадоў з дня нараджэння.
8 – Беларускае таварыства інвалідаў, добраахвотная грамадская арганізацыя (1988) – 30 гадоў з часу заснавання.
8 – «Лідаграпраммаш», ААТ (1958) – 60 гадоў з часу заснавання.
9 – Янчэўскі Вячаслаў Іванавіч (1948, г. Мінск), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2008) – 70 гадоў з дня нараджэння.
10 – Ястрэбскі (Ястржэмбскі) Мікалай Феліксавіч (Фёдаравіч; 1808, Рэчыц. пав. – 1874), беларускі і расійскі інжынер-будаўнік, механік, педагог, гісторык навукі і тэхнікі, лаўрэат Дзямідаўскай прэміі Пецярбургскай АН (1839) – 210 гадоў з дня нараджэння.
10 – Макарэвіч Леанід Мікалаевіч (1938, г. Гомель – 2013), трэнер (баскетбол), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – бронзавы прызёр чэмпіянату свету Л. Іваноў, чэмпіён СССР В. Акімаў і інш., выдатнік народнай асветы БССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
11 – Захарава Вольга Сцяпанаўна (1908–1981), беларуская і расійская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
11 – Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, УА (1928) – 90 гадоў з часу стварэння.
11 – Гарэцкі Пётр Іванавіч (1943, Брэсц. р-н), канструктар сродкаў аўтаматызацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) – 75 гадоў з дня нараджэння.
11 – Паліканіна Валянціна Пятроўна (1958, г. Крычаў), паэтэса, журналіст, перакладчык, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў (2003), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты Купідон» (2008) – 60 гадоў з дня нараджэння.
11 – Клімавіцкі раённы краязнаўчы музей, УК (1978) – 40 гадоў з часу заснавання (адкрыты 24.07.1984 г.).
11–17 – «Магутны Божа», міжнародны фестываль духоўнай музыкі (г. Магілёў; 1993) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
12 – Дудчык Павел Андрэевіч (1918, Аршан. р-н – 1994), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
12 – Шышкін Мікалай Мікалаевіч (1918, Ветк. р-н – 2000), артыст эстрады, спявак, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
12 – Лойка Павел Алегавіч (1958, г. Слонім – 2010), вучоны-гісторык, які займаўся даследаваннем праблемы аграрнай гісторыі Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст., вывучаў дзяржаўна-палітычнае развіццё ВКЛ у ХVІ ст. – 60 гадоў з дня нараджэння.
13 – Марухін Юрый Аляксандравіч (1938–2001), кінааператар, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
13 – Козік Леанід Пятровіч (1948, г. Барысаў), дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Антаневіч Уладзімеж (1893–1968), польскі археолаг, які вывучаў помнікі мезаліту на тэрыторыі Заходняй Беларусі, правадзейны член Польскай АН – 125 гадоў з дня нараджэння.
15 – Шаблоўскі Уладзімір Васілевіч (1908, Слаўгар. р-н – 1941), адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці 1941 г. у Вялікую Айчынную вайну – 110 гадоў з дня нараджэння.
15 – Дземянкоў Лаўрэнцій Васілевіч (1918, Чэрык. р-н – 1993), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Шымкоў Аляксандр Андрэевіч (1928–2004), вучоны ў галіне канструявання велікагрузнай колавай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1968, 1978) – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1938) – 80 гадоў з часу адкрыцця.
15 – Шабалін Аляксандр Андрэевіч (1938, Пухав. р-н – 2013), публіцыст, празаік, аўтар сцэнарыяў дакументальных тэлевізійных і мастацкіх фільмаў, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Катляроў Ігар Васільевіч (1948, г. п. Відзы), вучоны-сацыёлаг і палітолаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнiк адукацыі, кавалер ордэна Ф. Скарыны – 70 гадоў з дня нараджэння.
15 – Рэвяка Васіль Апанасавіч (1948, Хойн. р-н), вучоны-заатэхнік, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Герой Беларусі (2006), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.
17 – Венгерка Аляксандр (1893–1941), польскі акцёр, рэжысёр, педагог, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (г. Беласток; 1939–1941) – 125 гадоў з дня нараджэння.
17 – Худыш Дзмітрый Майсеевіч (1938, г. Бабруйск), спартсмен і трэнер (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод выхаванцаў якога – чэмпіёны свету і Еўропы М. Пракудзін і Л. Кітоў – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Пархімовіч Віталь Міхайлавіч (1943–1995), спартсмен (стралковы спорт), трэнер, заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХІХ Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка), мнагакратны чэмпіён свету, Еўропы і СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
18 – Казакоў Васіль Іванавіч (1898–1968), удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, маршал артылерыі, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
18 – Майсеенка Уладзімір Іванавіч (1938, г. Лепель), вучоны ў галіне машыназнаўства і машынабудавання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
18 – Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, адзіны ў свеце запаведнік такога тыпу (Брагін., Хойн. і Нараўл. р-ны; 1988) – 30 гадоў з пачатку дзейнасці.
20 – Куляшова Галіна Рыгораўна (1928, г. Гомель – 2005), музыказнавец, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.
20 – Калеснікаў Павел Міхеевіч (1938), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, аўтар прац па матэматычным мадэляванні, цеплафізіцы, ядзернай энергетыцы, электрадынаміцы і стварэнні навуковых асноў элементнай базы інфармацыйных сістэм – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Кашталапаў Анатоль Міхайлавіч (1948, г. Магілёў), танцоўшчык і музыкант, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.
22 – Ягорава (Каўрыга) Ірына Юр'еўна (1948, г. Мінск), актрыса, рэжысёр, народная артыстка Расіі – 70 гадоў з дня нараджэння.
23 – Скрабатун (па мужу Дземідовіч) Валянціна Аляксандраўна (1958, Капыл. р-н), спартсменка (веславанне акадэмічнае), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, Атланта) – 60 гадоў з дня нараджэння.
24 – Казлоў Пётр Міхайлавіч (1893, Глыб. р-н – 1944), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1943) – 125 гадоў з дня нараджэння.
24 – Кобец Рыгор Якаўлевіч (сапр. Сандыга Міхаіл Мусіевіч; 1898–1990), пісьменнік, драматург, сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
24 – Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», УК (1993) – 25 гадоў з часу заснавання.
25 – Малышэўскі Іван Ігнатавіч (1828, Навагруд. р-н – 1897), гісторык царквы, славяназнавец, асветнік, пісьменнік – 190 гадоў з дня нараджэння.
25 – Лось Ларыса Мікалаеўна (1928, Магілёўс. р-н), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (батык, саломапляценне), народны майстар Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Высоцкая Надзея Фёдараўна (1943), мастацтвазнавец, даследчык выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі ХІІ–XVIII стст., лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.
26 – Грамовіч Іван Іванавіч (1918, Мін. р-н – 1986), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Шыфрын Кусіэль Саламонавіч (1918, г. Мсціслаў – 2011), расійскі вучоны-фізік, стваральнік навуковай школы па оптыцы атмасферы і акіяна – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – Кукраш Леанід Васілевіч (1938, Любан. р-н), вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
27 – Гайдуліс (Луцэнка-Гайдуліс) Алена Андрэеўна (1943, Воран. р-н – 2009), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
27 – Мохаў Дзмітрый Максімавіч (1943), архітэктар, аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу гістарычных будынкаў на Беларусі, тэатральны мастак – 75 гадоў з дня нараджэння.
29 – Энгельгарт Васіль Паўлавіч (1828, Гродзен. губ. – 1915), астраном і мецэнат, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 190 гадоў з дня нараджэння.
29 – Лявонны Юрка (сапр. Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 1908, г. Чавусы – 1937), паэт, перакладчык, аўтар зборнікаў паэзіі, нарысаў – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Незлін Міхаіл Веньямінавіч (1928, г. Гомель – 1999), расійскі вучоны-фізік, лаўрэат прэміі імя Л.А. Арцымовіча Расійскай АН (1995) – 90 гадоў з дня нараджэння.
29 – Карака Віктар Іванавіч (1948, г. Гродна), архітэктар, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 70 гадоў з дня нараджэння.
30 – Рассадзін Сяргей Яўгенавіч (1958, г. Гомель), археолаг, гісторык, краязнавец, геральдыст, узнагароджаны медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы – 60 гадоў з дня нараджэння.