Снежань
Барысаўскі крыштальны завод імя Ф.Э. Дзяржынскага, вытворчае РУП (1898) – 120 гадоў з часу заснавання.
Камбінат зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, ААТ (г. Орша; 1968) – 50 гадоў з часу пабудовы.
Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», РУП Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1968) – 50 гадоў з часу стварэння.
1 – Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі, УА (г. Мінск; 1993) – 25 гадоў з часу заснавання.
2 – Парфяновіч Уладзімір Уладзіміравіч (1958, г. Мінск), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіён Еўропы і свету (1979, 1981, 1982), кавалер ордэна Дружбы народаў – 60 гадоў з дня нараджэння.
3 – Сухаверхаў Уладзімір Паўлавіч (1908–1977), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
3 – Варановіч Іосіф Робертавіч (1928, Лагойс. р-н), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Маеўская Ніна Васілеўна (1938, г. Любань – 2011), пісьменніца, аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў, кніг паэзіі – 80 гадоў з дня нараджэння.
4 – Валчэцкая Алена Уладзіміраўна (1943, г. Гродна), спартсменка (спартыўная гімнастыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР, чэмпіёнка ХVІІІ Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа), шматкратная чэмпіёнка СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
4 – Камейша Казімір Вікенцьевіч (1943, Стаўбц. р-н), пісьменнік, лаўрэат Літаратурных прэмій імя А. Куляшова (1989), імя В. Віткі (2003), «Залаты Купідон» (2010) – 75 гадоў з дня нараджэння.
5 – Абуховіч Ганна Браніславаўна (1908–1986), актрыса, народная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
5 – Харчанка Аляксандр Карнеевіч (1918, Барыс. р-н – 1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
5 – Цярэнцьеў Авянір Апанасавіч (1938–2003), вучоны ў галіне фізікахіміі торфу, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Цімашэнка Аляксандр Вікенцьевіч (1958, Рагач. р-н), вучоны ў галіне біяфізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 60 гадоў з дня нараджэння.
6 – Равуцкі Васіль Іванавіч (1938, Петрык. р-н), вучоны ў галіне ваеннай тэхнікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Зязюля Андрэй (сапр. Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч; 1878, Ашмян. р-н – 1921), паэт, дзеяч рымска-каталіцкага касцёла – 140 гадоў з дня нараджэння.
7 – Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч (1928, г. Мінск), вучоны ў галіне геатэктонікі і геалогіі, заснавальнік беларускай школы тэктаністаў, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай АН, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1969) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння.
7 – Сумараў Васіль Фёдаравіч (1938, г. Мінск), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (2010), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2012) – 80 гадоў з дня нараджэння.
7 – Салодкая Святлана Аляксандраўна (1958, Дзятл. р-н), спявачка (лірычнае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.
8 – Махнач Аляксандр Сямёнавіч (1918, Уздз. р-н – 2006), вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, ганаровы член Расійскай АН, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Данілаў Віктар Аляксеевіч (1943), вучоны ў галіне машынабудавання, выдатнік народнай адукацыі БССР, вынаходнік СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
9 – Валчанецкая Валянціна Фёдараўна (1898–1980), спявачка, народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
10 – Бліадухо Мікалай Фёдаравіч (1878, г. Чэрвень – 1935), вучоны ў галіне геалогіі, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
11 – Інстытут «Белчыгунпраект», дзяржаўнае прадпрыемства па праектаванні аб’ектаў чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі (г. Мінск; 1938) – 80 гадоў з часу стварэння.
11 – Камароў Леў Іванавіч (1938–2001), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.
11 – Лемеш Валерый Мітрафанавіч (1938, г. Рэчыца), вучоны ў галіне эпізааталогіі і ветэрынарна-санітарнай экспертызы, член-карэспандэнт НАН Беларусі, кавалер ордэна Пашаны (2012) – 80 гадоў з дня нараджэння.
12 – Кірэенка Кастусь (Канстанцін Ціханавіч; 1918, Слаўгар. р-н – 1988), пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння.
13 – Есьман Іосіф Гаўрылавіч (1868, г. Вілейка – 1955), вучоны ў галіне гідраэнергетыкі і гідраўлікі, акадэмік АН СССР, акадэмік АН Азербайджана, заслужаны дзеяч навукі Азербайджана – 150 гадоў з дня нараджэння.
13 – Скугарэўская Алена Іванаўна (1938), вучоны ў галіне псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі, педагог, выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.
14 – Нікольскі Барыс Веньямінавіч (1918–2001), артыст оперы (драматычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
15 – Ісаенка Уладзімір Фёдаравіч (1928, г. Горкі – 2010), вучоны-археолаг, гісторык, краязнавец, які вывучаў гісторыю першабытнага грамадства, распрацоўваў праблемы археалогіі першабытнасці – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Кашкер Анатоль Фёдаравіч (1928–1994), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Былінская Людміла Ўсеваладаўна (1938, г. Мінск), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
16 – Маладзечна, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1388) – 630 гадоў з часу першых пісьмовых звестак.
16 – Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверы (1778, Пін. р-н – 1846), грамадскі, дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай – 240 гадоў з дня нараджэння.
16 – Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч (1938, г. Рэчыца), графік, мастак-афарміцель, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1993) – 80 гадоў з дня нараджэння.
17 – Аляксееў Мікалай Іванавіч (1898–1985), беларускі і рускі пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
18 – Гарбылёва Ганна Іванаўна (1928), вучоны ў галіне аграхіміі і глебазнаўства, лаўрэат прэміі імя акадэміка Д.М. Пранішнікава (Расія, 2004) – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Загарульскі Эдуард Міхайлавіч (1928), вучоны-археолаг, гісторык, педагог, аўтар першага ў краіне падручніка «Археология Белоруссии» (1965), заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
19 – Арончык Юдзіф Самойлаўна (1908, г. Мінск – 1993), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Умрэйка Сцяпан Андрэевіч (1908, Капыл. р-н – 1978), вучоны ў галіне педагогікі, член-карэспандэнт АПН СССР, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Гнеўка Мікалай Рыгоравіч (1918, Бешанков. р-н – 1985), вучоны ў галіне гісторыі, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Галушка Анатоль Маркавіч (1938), вучоны ў галіне калярова-ліцейнай вытворчасці, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Мельнікаў Мікалай Пракопавіч (1908, Добруш. р-н – 1982), расійскі вучоны ў галіне будаўнічай механікі і тэорыі формаўтварэння металічных канструкцый, акадэмік АН СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі (1975), Дзяржаўнай прэміі СССР (1949, 1950, 1951, 1969) – 110 гадоў з дня нараджэння.
23 – Алёхін Яўген Сцяпанавіч (1893–1945), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, герой грамадзянскай вайны, поўны Георгіеўскі кавалер – 125 гадоў з дня нараджэння.
23 – Кірсанаў Аляксандр Васілевіч (1898–1994), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.
23 – Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны інфармацыйны онлайн-рэсурс (г. Мінск; 1918) – 100 гадоў з часу заснавання.
24 – Міцкевіч Адам (1798, Баранав. р-н ці г. Навагрудак – 1855), паэт, грамадскі дзеяч, публіцыст, асветнік – 220 гадоў з дня нараджэння.
24 – Фогель Ян Янавіч (1898–1944), удзельнік вызвалення Бабруйскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.
25 – Канапелька Зінаіда Ігнатаўна (1918, г. п. Багушэўск – 1997), актрыса, народная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Мядзведскі Яўген Нікандравіч (1918, г. Віцебск – 2009), вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі, заслужаны ўрач Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Фялінская Ева Зыгмунтаўна (Сігізмундаўна; 1793, Клец. р-н – 1859), удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка, аўтар «Успамінаў аб жыцці» – каштоўнага твора па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні і Літве ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. – 225 гадоў з дня нараджэння.
26 – Цікоцкі Яўген Карлавіч (1893–1970), кампазітар, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), кавалер ордэнаў Леніна, «Знак Пашаны» – 125 гадоў з дня нараджэння.
26 – Сіляева Ніна Фёдараўна (1938, г. Мінск), вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.
26 – Ісачэнка Барыс Валянцінавіч (1958, г. Брэст), спартсмен (стральба з лука), трэнер, мастар спорту СССР, сярэбраны прызёр ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) – 60 гадоў з дня нараджэння.
28 – Сакалдзінскі Уладзіслаў Сямёнавіч (1888, г. Мінск – 1976), спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка), першы чэмпіён Мінска па грэка-рымскай барацьбе (1914), першы чэмпіён Мінска і Беларусі па гіравым спорце (1924) – 130 гадоў з дня нараджэння.
28 – Екельчык Міхаіл Емяльянавіч (1928, г. Мінск – 1976), спецыяліст у галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970) – 90 гадоў з дня нараджэння.
28 – Добрушскі фарфоравы завод, ЗАТ канцэрна «Беллегпрам», лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 г. (1978) – 40 год з часу стварэння.
29 – Ладуцька Фёдар Сяргеевіч (1943, Пухав. р-н), мастак-афарміцель, аўтар экспазіцый Літаратурна-мемарыяльных музеяў Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына, Альбуці, Акінчыцах Мінскай вобласці, Літаратурнага музея П. Броўкі ў Мінску і інш. – 75 гадоў з дня нараджэння.
30 – Сігаў (Сігоў) Ігар Аляксеевіч (1968, г. Полацк), акцёр, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011) – 50 гадоў з дня нараджэння.
30 – «БЕЛФА» г. Жлобін, ААТ па вырабе штучнага футра (1978) – 40 гадоў з пачатку дзеяння.
31 – Салодчанка Ігнацій Рыгоравіч (1888–1950), кантрабасіст, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускай кантрабаснай школы – 130 гадоў з дня нараджэння.
31 – Панамароў Сяргей Аляксеевіч (1908, Буда-Каш. р-н – 1968), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.
31 – Буткевіч Леанід Уладзіміравіч (1918, Чашн. р-н – 1985), удзельнік Вялі-кай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.
31 – Жук Аляксандр Апанасавіч (1918, Салігор. р-н – 1983), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.
31 – Вількін Андрэй Якаўлевіч (1958, г. Мінск), спартсмен, трэнер, адзін са стваральнікаў беларускай школы каратэ (шотакан каратэ-до), заслужаны трэнер Беларусі, майстар спорту Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.