Закрыть
image description
ЗАО "Витекс". Фото с сайта компании
ЗАТ "Вітэкс". Фота з сайта кампаніі
JSC "Vitex". Photo from the company's website
image description
Музей-усадьба Ильи Репина "Здравнево". Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Музей-сядзіба Ільі Рэпіна "Здраўнёва". Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Museum-estate of Ilya Repin "Zdravnevo". Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Композитор Игорь Михайлович Лученок. Фото из Википедии
Кампазітар Ігар Міхайлавіч Лучанок. Фота з Вікіпедыі
Composer Igor Luchenok. Photo from Wikipedia
image description
Фарный костел в Гродно. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Фарны касцёл у Гродне. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Farny church in Grodno. Photo by L. Shcheglov. BELTA
image description
Международный центр в технопарке БНТУ "Политехник". Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Міжнародны цэнтр ў тэхнапарку БНТУ "Палітэхнік". Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
International Center in the Technopark of BNTU "Polytechnic". Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Калийная руда. Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Калійная руда. Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
Potash ore. Photo by R. Nasibulin. BELTA
image description
На Браславских озерах. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
На Браслаўскіх азёрах. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
On the Braslav lakes. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Национальный академический драматический театр им. Якуба Коласа. Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
National Academic Drama Theater named after Yakub Kolas. Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA

Жнівень

«Беларуськалій», ААТ, адно з буйнейшых у свеце і буйнейшае на тэрыторыі СНД прадпрыемства па вытворчасці калійных мінеральных угнаенняў (г. Салігорск; 1958) – 60 гадоў з пачатку будаўніцтва.

«Вітэкс», ЗАТ, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года (г. Мінск; 1988) – 30 гадоў з часу заснавання.

1 – Кунгурава Ніна Іванаўна (1948, г. Брэст), сацыёлаг, вучоны-эканаміст – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Сабалеўская Вольга Анатольеўна (1948, Мін. р-н), спецыяліст у галіне бібліятэказнаўства, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Пальшакоў Валерый Канстанцінавіч (1943), трэнер (хакей з шайбай), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – чэмпіён Польшчы, лепшы ха­кеіст Беларусі (1990) М. Захараў і чэмпіён свету і СССР А. Кавалёў – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Гарановіч Ігар Міхайлавіч (1948, Стаўбц. р-н), вучоны ў галіне дэндра­логіі, зялёнага будаўніцтва, экалогіі і інтрадукцыі раслін, лаўрэат прэміі НАН Бела­русі (2008) – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Тураеў Барыс Аляксандравіч (1868, г. Навагрудак – 1920), вучоны-гісто­рык, усходазнавец, заснавальнік расійскай школы гісторыі і філалогіі Старажытнага Усходу, акадэмік Расійскай АН – 150 гадоў з дня нараджэння.

5 – Калпашнікаў Генадзь Аляксандравіч (1928), вучоны-геолаг, вынаходнік СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

6 – Журавель Барыс Мікітавіч (1908, Капыл. р-н – 2004), вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Лучанок Ігар Міхайлавіч (1938, г. Мінск), кампазітар, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1969), прэміі Ленінскага камсамола (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Ф. Скарыны, ордэна Айчыны І ступені (2014) – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Русак Людміла Аляксандраўна (1943), спартсменка і трэнер (фехтаванне на рапірах), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі, шматкратная чэмпіёнка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

7 – Манаеў Віктар Сяргеевіч (1958, г. Мінск), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992, 2012) – 60 гадоў з дня нараджэння.

8 – Затонскі Уладзімір Пятровіч (1888–1938), дзяржаўны і партыйны дзеяч, вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі і АН Украіны – 130 гадоў з дня нараджэння.

9 – Аношка Валерый Станіслававіч (1938, Чэрв. р-н – 2015), вучоны ў галіне фізічнай геаграфіі, адзін з заснавальнікаў меліярацыйна-інжынернай геаграфіі – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Сямёнава Ала (Альбіна Іванаўна; 1938), крытык, пісьменнік, публіцыст, аўтар артыкулаў пра беларускіх пісьменнікаў – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, УА, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 г. (1958) – 60 гадоў з часу адкрыцця.

9 – Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч (1958, Кобр. р-н), вучоны ў галіне клініч­най медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 60 гадоў з дня нараджэння.

10 – Міровіч (сапр. Дунаеў) Еўсцігней Афінагенавіч (1878–1952), рэжысёр, драматург, педагог, адзін са стваральнікаў беларускага тэатра, народны артыст Бела­русі – 140 гадоў з дня нараджэння.

10 – Азончык Аляксандр Сямёнавіч (1908, Мядзел. р-н – 1995), адзін з кіраў­нікоў партызанскага руху ў Мядзельскім раёне ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Магіленка Анатоль Філімонавіч (1938, Дубров. р-н – 1997), вучоны ў галіне ветэрынарыі, аўтар прац па развіцці незаразных хвароб маладняку сельска­гаспадарчых жывёл, іх прафілактыцы і лячэнні, імуннай рэактыўнасці і імунапа­талогіі буйной рагатай жывёлы – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Новікаў Дзмітрый Кузьміч (1938), вучоны ў галіне імуналогіі і алергало­гіі, аўтар прац па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Салігорск, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1958) – 60 гадоў з часу заснавання.

11 – Русецкі Эдмунд Сігізмундавіч (1893, Мін. р-н – 1938), дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, правадзейны член Інбелкульта – 125 гадоў з дня нараджэння.

11 – Смеяновіч Арнольд Фёдаравіч (1938), вучоны ў галіне нейрахірургіі, ака­дэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені (2014) – 80 гадоў з дня нара­джэння.

11 – Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна «Здраўнёва», філіял УК «Віцебскі абласны края­знаўчы музей» (Віцеб. р-н; 1988) – 30 гадоў з часу стварэння (адкрыты ў 1989 г.).

12 – Мартынаў Іван Платонавіч (1938, Жлоб. р-н), вучоны-матэматык, заслужаны работнiк адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Кавальчык Міхаіл Станіслававіч (1943, Баранав. р-н), рэжысёр, заслужа­ны дзеяч мастацтваў Расіі – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 – Азміцель Фёдар Фёдаравіч (1918–1944), удзельнік партызанскага руху ў Віцебскай і Мінскай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Міхайлопула Ігар Аляксандравіч (1938), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Высоцкі Эдуард Аляксандравіч (1943, г. Віцебск – 2011), вучоны-геолаг, аўтар прац палеагеаграфіі, геалогіі, геаэкалогіі і ра­цыянальным выкарыстанні нетраў – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Капіч Мікалай Фёдаравіч (1918, Шуміл. р-н), вучоны-гісторык, заслужа­ны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Мажэйка Людміла Фёдараўна (1958, Драгіч. р-н), вучоны ў галіне аку­шэрства і гінекалогіі, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

16 – Юскавец Майсей Калінікавіч (1898, Драгіч. р-н – 1969), вучоны ў галіне мікрабіялогіі, эпізааталогіі і імуналогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна (1954) і «Знак Пашаны» (1958, 1968) – 120 гадоў з дня нараджэння.

16 – Бяляеў Аляксей Мікалаевіч (1928 – каля 1980), акцёр, рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Бабкін Дзмітрый Васілевіч (1943), мастак-афарміцель, аўтар святочнага афармлення вуліц Мінска, генеральных рашэнняў мастацка-эстэтычнага пераўтва­рэння Мазыра, афармлення інтэр’ераў музеяў – 75 гадоў з дня нараджэння.

16 – Сямёнаў Віктар Георгіевіч (1948, г. Мінск), трэнер (плаванне), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – чэмпіён свету А. Гукаў і рэкардсмен Бела­русі Д. Каліноўскі – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Мацвеенка Уладзімір Іванавіч (1928, г. Мінск), паэт, лаўрэат Літаратур­най прэміі імя Я. Маўра (1996), Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (2008) – 90 гадоў з дня нараджэння.

18 – Персіянінаў Леанід Сямёнавіч (1908–1978), беларускі і расійскі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, акадэмік АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 – Чур Мікалай Мікалаевіч (1948, г. Вілейка), вучоны ў галіне хірургіі, вы­датнік аховы здароўя – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – Маневіч Леў Яфімавіч (1898, г. Чавусы – 1945), ваенны разведчык, кам­брыг, удзельнік грамадзянскай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965) – 120 гадоў з дня нараджэння.

20 – Шэлег Аляксандр Паўлавіч (1938, Пухав. р-н), трэнер (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод выха­ванцаў якога больш за 50 майстроў спорту, чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў свету, Еўропы, СССР і Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Ельяшэвіч Міхаіл Аляксандравіч (1908–1996), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1966), Дзяржаўнай прэміі СССР (1949, 1950), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 110 гадоў з дня нараджэння.

21 – Рэспубліканскі навукова практычны цэнтр пульманалогіі і фтызія­трыі, ДУ (г. Мінск; 1928) – 90 гадоў з часу заснавання.

23 – Сташкевіч Мікалай Сцяфанавіч (1938, Бых. р-н – 2011), вучоны-гісто­рык, педагог, лаўрэат прэміі НАН Бела­русі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В.А. Капцюга (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Юшкевіч Тадэвуш Пятровіч (1943, г. п. Лагішын), вучоны ў галіне спартыўнай педагогікі, заснавальнік навукова-педагагічнай школы па даследаванні праблем падрыхтоўкі спартсменаў высокай кваліфікацыі, трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Ермакоў Віктар Яўсеевіч (1928–2016), вучоны ў галіне лесаўпарадка­вання, заслужаны лесавод Беларусі, акадэмік Украінскай лясной акадэміі – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Шаблоўскі Алег Нічыпаравіч (1948, г. Мінск), вучоны ў галіне гідрагаза­дынамікі і цеплафізікі, лаўрэат прэміі імя П.В. Сухога Гомельскага дзржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Фадзеева Кацярына Юр’еўна (1968), артыстка балета, народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі імя Л. Александроўскай (1996) – 50 гадоў з дня нараджэння.

25 – Гануш Генадзь Іосіфавіч (1938, Уздз. р-н), вучоны ў галіне эканомікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Далгаполава Алена Ерамееўна (1968, г. Мінск), вучоны ў галіне біб­ліятэказнаўства і бібліяграфіі – 50 гадоў з дня нара­джэння.

26 – Чарнышоў Васіль Яўхімавіч (1908–1969), адзін з арганізатараў і кіраў­нікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчын­ную вайну, партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Губкін Сяргей Іванавіч (1898–1955), вучоны ў галіне металургіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 120 гадоў з дня нара­джэння.

27 – Вакар Сяргей Міхайлавіч (1928, г. Орша – 1998), скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

27 – Бекіш Освальд-Ян Лявонавіч (1938, Іўеўс. р-н – 2010), вучоны ў галіне імуналогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Краснеўскі Леанід Рыгоравіч (1938, г. Мінск), вучоны ў галіне машына­будавання, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Пятроў Георгій Мікалаевіч (1888–1960), піяніст, хормайстар, дырыжор, педагог, адзін з арганізатараў і педагогаў Беларускай студыі оперы і балета (1930–1933), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны артыст Казахстана – 130 га­доў з дня нараджэння.

29 – Пакроўскі Міхаіл Мікалаевіч (1868–1932), вучоны-гісторык, партыйны і дзяржаўны дзеяч, акадэмік АН СССР, НАН Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.

31 – Шырко Васіль Аляксандравіч (1948, Уздз. р-н), пісьменнік, публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998) – 70 гадоў з дня на­раджэння.