2018
Даты беларускага календара
У 2018 годзе спаўняецца:
Дрыгавічы, этнічная супольнасць, усходнеславянскі саюз плямён (948) – 1070 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Яраполк Ізяславіч (у праваслаўі Гаўрыіл, у каталіцтве Пётр; паміж 1043 і 1050 – 1086 ці 1087), князь полацкі, уладзіміра-валынскі, тураўскі – 975 гадоў з дня нараджэння.
Лагойск, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1078) – 940 гадоў з часу першых летапісных звестак.
Лукомль, старажытны горад Полацкай зямлі X–XІІІ стст., цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці (1078) – 940 гадоў з часу першага ўпамінання.
Гродна, горад, цэнтр раёна і вобласці (пад 1128) – 890 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.
Зэльва, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці (пад 1258) – 760 гадоў з часу першых звестак у Іпацьеўскім летапісе.
Яўнут (Яўнуцій, у праваслаўі Іван; каля 1308 – пасля 1366), вялікі князь ВКЛ, родапачынальнік князёў Заслаўскіх – 710 гадоў з дня нараджэння.
Смалявічы, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1448) – 570 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.
Астравец, горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці (1468) – 550 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Крывічы, пасёлак гарадскога тыпу ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці (1493) – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Дзятлава, горад, цэнтр раёна ў Гродзенскай вобласці (1498) – 520 гадоў з часу першага ўпамінання ў даравальным акце гетману літоўскаму князю К. І. Астрожскаму.
Касцюковічы, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1508) – 510 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
«Літоўская капэла», аркестравы калектыў, адзін з найбольш ранніх на тэрыторыі Беларусі (г. Гродна; 1543 – пасля 1601) – 475 гадоў з часу заснавання.
Папроцкі Барталамей (Барташ; каля 1543–1614), польскі гісторык, геральдык, паэт, аўтар твораў па генеалогіі Рэчы Паспалітай – 475 гадоў з дня нараджэння.
Заблудаўская друкарня (1568–1570) – 450 гадоў з пачатку дзейнасці.
Кішка Януш Станіслававіч (каля 1568–1654), вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ – 450 гадоў з дня нараджэння.
Астрожская друкарня (каля 1578–1612) – 440 гадоў з часу заснавання.
«Буквар», выдадзены Л. і К. Мамонічамі, адзін з першых на Беларусі (1593) – 425 гадоў з часу выдання.
Сапега Бенядзікт Павел (каля 1643–1707), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 375 гадоў з дня нараджэння.
Жодзіна, горад у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці (1688) – 330 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Пільштын (Пільштынова, дзяв. Русецкая) Саламея Рэгіна Іахімаўна (1718, Навагрудчына – пасля 1760), лекарка, асветніца, мемуарыстка, падарожніца – 300 гадоў з дня нараджэння.
Зорыч (Неранчыч) Сямён Гаўрылавіч (1743 ці 1745–1799), расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Сямігадовай вайны 1756–1763 гг., руска-турэцкай вайны 1768–1774 гг., уладальнік Шклова, які спрыяў яго росквіту ў эканамічным і культурным напрамках – 275 гадоў з дня нараджэння.
Крычаўскае паўстанне, буйное антыфеадальнае выступленне сялян Крычаўскага староства (1743–1744) – 275 гадоў з пачатку.
Нясвіжская балетная школа (1758–1790) – 260 гадоў з часу стварэння М.К. Радзівілам Рыбанькай.
Кобрынскі парк імя А.В. Суворава, батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (1768) – 250 гадоў з часу стварэння.
Маларыцкая металургічная мануфактура, адна з першых на Беларусі (урочышча Рудня каля Маларыты; 1768–1790) – 250 гадоў з пачатку дзейнасці.
Чапскі Кароль (Кароль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім; 1778–1836), дзяржаўны дзеяч ВКЛ – 240 гадоў з дня нараджэння.
Шклоўскі тэатр Зорыча, прыватная трупа графа С.Г. Зорыча (1778–1800) – 240 гадоў з пачатку існавання.
Абіхт Адольф Іванавіч (1793–1860), вучоны ў галіне медыцыны, першы медыцынскі кансультант у Вільні, Літве і прылеглых рэгіёнах Беларусі – 225 гадоў з дня нараджэння.
Парцянка Канстанцін Іванавіч (1793, Мін. губ. – 1841), вучоны-медык, хірург, педагог – 225 гадоў з дня нараджэння.
Петрашкевіч Ануфрый (1793, г. Шчучын – 1863), польскі і беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў – 225 гадоў з дня нараджэння.
Шыдлоўскі Ігнат Іосіфавіч (1793, Лагойс. р-н – 1846), беларускі і польскі паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст – 225 гадоў з дня нараджэння.
Мухлінскі Антон Восіпавіч (1808, Навагруд. Пав. – 1877), вучоны-арыенталіст, усходазнавец – 210 гадоў з дня нараджэння.
Шэмеш Адам (1808, Случчына – 1864), жывапісец, мастацтвазнавец – 210 гадоў з дня нараджэння.
Берг Мікалай Канстанцінавіч (1828–1881), урач, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі – 190 гадоў з дня нараджэння.
Лепяшынскі Васіль Іванавіч (1828, г. п. Хоцімск – 1891), рэлігійны праваслаўны дзеяч, асветнік – 190 гадоў з дня нараджэння.
Насовіч Васіль Іванавіч (1828, г. Мсціслаў – 1900), педагог, выкладчык гісторыі і геаграфіі, бібліатэкар, архіварыус, член Віленскай археаграфічнай камісіі – 190 гадоў з дня нараджэння.
«Витебские губернские ведомости», афіцыйная газета Віцебскага губернскага праўлення (1838–1917) – 180 гадоў з пачатку выдання.
Козел Вікенцій (Вінцэнты) Іванавіч (1838, Вілейс. р-н – 1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. – 180 гадоў з дня нараджэння.
Кулжынскі Рыгор Іванавіч (1838–1910(?)), этнограф, фалькларыст, педагог – 180 гадоў з дня нараджэння.
«Минские губернские ведомости», афіцыйная газета Мінскага губернскага праўлення (1838–1917) – 180 гадоў з пачатку выдання.
Баранецкі Восіп (Іосіф) Васілевіч (1843, Гродзеншчына – 1905), расійскі батанік, прыродазнавец, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 175 гадоў з дня нараджэння.
Мілюцін Дзмітрый Міхайлавіч (1843 – ?), гісторык, краязнавец, педагог, аўтар прац аб нацыянальным складзе і занятках старажытнага насельніцтва Гродзеншчыны, ваеннай дзейнасці Стафана Баторыя, школьнай справе на Беларусі і інш. – 175 гадоў з дня нараджэння.
Пастарнацкі Іван Раманавіч (1848, Мін. губ. – 1887), вучоны-медык, псіхіятр – 170 гадоў з дня нараджэння.
Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, РУП (1858) – 160 гадоў з часу заснавання.
Скірмунт-Твардоўская Марыя (1858, Мядзел. р-н – 1907), батанік, даследчыца флоры Беларусі, складальнік гербарных збораў рэдкіх відаў раслін беларускага Палесся – 160 гадоў з дня нараджэння.
Урублеўскі Ігнацій (1858, Гродзеншчына – 1953), мастак, архітэктар – 160 гадоў з дня нараджэння.
Скірмунт Генрык (1868, Іван. р-н – 1939), паэт, кампазітар – 150 гадоў з дня нараджэння.
Чарноцкі Стэфан (1878, Віленшчына – 1947), геолаг, падарожнік – 140 гадоў з дня нараджэння.
Богдан Іван Міхайлавіч (1888, Барыс. р-н – 1972), удзельнік Першай сусветнай вайны, поўны Георгіеўскі кавалер – 130 гадоў з дня нараджэння.
Бярнацкая Марыяна (1888–1943), блажэнная Рымска-Каталіцкага Касцёла – 130 гадоў з дня нараджэння.
Ждановіч Ібрагім Якубавіч (1888, г. Клецк – 1943), удзельнік Першай сусветнай вайны, поўны Георгіеўскі кавалер – 130 гадоў з дня нараджэння.
Казачонак Аляксей Дзмітрыевіч (1888, Ушац. р-н – 1973), удзельнік Першай сусветнай вайны, поўны Геогіеўскі кавалер – 130 гадоў з дня нараджэння.
Фамін Ісак Фаміч (1888, Шуміл. р-н – 1970), удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., кавалер чатырох Георгіеўскіх крыжоў – 130 гадоў з дня нараджэння.
«Мінск Крышталь», РУП, буйнейшы беларускі вытворца лікёра-гарэлачных вырабаў, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Мінск; 1893) – 125 гадоў з часу заснавання.
Бабруйскі завод па вытворчасці алею, ААТ (1898) – 120 гадоў з часу заснавання.
Бабруйскі машынабудаўнічы завод, ААТ (1898) – 120 гадоў з часу заснавання.
Віцебская школа-майстэрня Ю. Пэна, прыватная школа малявання і жывапісу (1898–1918) – 120 гадоў з часу стварэння.
Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», ААТ (1898) – 120 гадоў з часу заснавання.
Шклоўская папяровая фабрыка «Спартак», ААТ (1898) – 120 гадоў з часу заснавання.
Высоцкі Уладзіслаў (1908–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.
Гарбаценка Міхаіл Кузьміч (1908, г. п. Бялынічы – 1989), педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
Купрыянаў Павел Емяльянавіч (1908, Полац. р-н – 1936), удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., Герой Савецкага Саюза (1936) – 110 гадоў з дня нараджэння.
Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага (1918) – 100 гадоў з часу заснавання.
Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918–1920 гг., узброеная барацьба паміж праціўнікамі савецкай улады і яе абаронцамі ў Расіі – 100 гадоў з пачатку.
Дзіхціеўскі Віталь Віктаравіч (1918–1986), інжынер-геолаг, мінералог-петраграф, заслужаны геолаг-разведчык СССР, кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1950, 1976) – 100 гадоў з дня нараджэння.
Кастрыкін Уладзімір Міхайлавіч (1918–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.
Рудабельская «Рэспубліка», назва Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага пав., дзе на працягу ўсяго перыяду акупацыі Беларусі войскамі Германіі і Польшчы захоўвалася савецкая ўлада (1918–1920) – 100 гадоў з пачатку існавання.
Траўніцкая Наталля Фёдараўна (1918–2001), геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння.
Дзіцячае кіно (1928) – 90 гадоў з часу здымання першай мастацкай карціны для дзяцей «Грышка-свінапас».
Беларускі аўтамабільны завод, ААТ, галаўное прадпрыемства ў складзе дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Беларускі аўтамабільны завод», лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Жодзіна; 1948) – 70 гадоў з пачатку будаўніцтва.
«БЕЛГІПС», ААТ, адзінае ў Рэспубліцы Беларусь прадпрыемства па вытворчасці гіпсакардонных лістоў і гіпсавай пліты (г. Мінск; 1948) – 70 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
Белаазерск, горад у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці (1958) – 60 гадоў з часу ўзнікнення.
«Беларускабель», ААТ (г. Мазыр; 1958) – 60 гадоў з часу пабудовы.
«Віцебскі завод радыёдэталей “Маналіт”», ААТ (1958) – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.
«Гомелькабель», сумеснае ААТ (1958) – 60 гадоў з часу стварэння.
Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж, УА (1958) – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.
Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын (НДІЭВМ), ААТ (г. Мінск; 1958) – 60 гадоў з часу заснавання.
«Полацк-Шкловалакно», ААТ, прадпрыемства па вырабе валакна, нітак, тканін са шкла (1958) – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.
Сiмфанiчны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1958) – 60 гадоў з часу стварэння.
Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек (г. Гомель; 1968) – 50 гадоў з часу заснавання.
«Дзіпрасувязь», дзяржаўнае праектнае і навукова-даследчае прадпрыемства Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, Праектнае і навукова-даследчае РУП (г. Мінск; 1968) – 50 гадоў з часу заснавання.
Ельня, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Міёр. і Шаркаўш. р?ны; 1968) – 50 гадоў з часу стварэння.
Заазер’е, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Бялын. р?н; 1968) – 50 гадоў з часу стварэння.
Завод «Палімір» ААТ «Нафтан», прадпрыемства ў складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» (г. Наваполацк; 1968) – 50 гадоў з часу пабудовы.
«Летапіс», студыя дакументальнага кіно Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (г. Мінск; 1968) – 50 гадоў з часу стварэння.
Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка, УК (Полац. р-н; 1968) – 50 гадоў з часу адкрыцця.
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, ВНУ (г. Наваполацк; 1968) – 50 гадоў з пачатку дзейнасці.
Светлагорскі цэллюлозна-кардонны камбінат, ААТ (г. Светлагорск; 1968) – 50 гадоў з часу стварэння.
БЕЛФА, ААТ, вядучы еўрапейскі вытворца штучных трыкатажных футраў (г. Жлобін; 1978) – 40 гадоў з пачатку дзеяння.
«Мінскі завод ігрыстых він», ААТ (1978) – 40 гадоў з пачатку дзейнасці.
Радастаўскі, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Драгіч. р-н; 1978) – 40 гадоў з часу стварэння.
Слонімскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Слонім. р-н; 1978) – 40 гадоў з часу заснавання.
«Чатыры чвэрці», выдавецтва, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1996) (г. Мінск; 1993) – 25 гадоў з часу стварэння.
Літаратурны музей М.І. Гарэцкага, філіял Мсціслаўскага раённага гісторыка-археалагічнага музея (Мсцісл. р-н; 1993) – 25 гадоў з часу адкрыцця.
«Отико», ЗАТ, сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства па вырабе абутку (г. Мінск; 1993) – 25 гадоў з часу заснавання.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі (г. Маладзечна; 1993) – 25 гадоў з пачатку правядзення.
«Ромгіль», прыватнае ўнітарнае трыкатажнае прадпрыемства, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года (г. Слонім; 1993) – 25 гадоў з часу заснавання.
Сялява, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Круп. і Чашн. р-ны; 1993) – 25 гадоў з часу заснавання.
«Талака», ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай абласной філармоніі (1993) – 25 гадоў з часу стварэння.
Альманскія балоты, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Столін. р-н; 1998) – 20 гадоў з часу заснавання.
«Анімаёўка», міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў (г. Магілёў; 1998) – 20 гадоў з пачатку правядзення.
Астравы Дулебы, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Бялын. і Кліч. р-ны; 1998) – 20 гадоў з часу заснавання.
«Берагіня», рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва (г. п. Акцябрскі; 1998) – 20 гадоў з пачатку правядзення.
Замкавы лес, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Ваўкавыс. р-н; 1998) – 20 гадоў з часу заснавання.
«Зямля пад белымі крыламі», міжнародны фестываль юных талентаў (г. Мазыр; 1998) – 20 гадоў з пачатку правядзення.
Сарачанскія азёры, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Астрав. р-н; 1998) – 20 гадоў з часу стварэння.
Стронга, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Баранав. р-н; 1998) – 20 гадоў з часу стварэння.