Закрыть
image description
image description
image description
image description
image description

9 лютага 1945 года. 90 дзён да Перамогі

Фатаграфіі лётчыкаў-знішчальнікаў. Спектакль у тэатры імя Янкі Купалы. Ганчарская хата-чытальня. Газеты: “Звязда” (№ 26); “Советская Белоруссия” (№ 26). “”

У газетах гэтага дня – матэрыялы пра баі пад Брэслаў, фарсіраванні нашымі войскамі ракі Одэр, бітве частак 3-га Беларускага фронту з нямецкім гарнізонам на Зямландскім (Калінінградскім) паўвостраве (“Звязда”, № 26; “Советская Белоруссия», № 26). “Звязда” размясціла фатаграфіі паветраных асаў, служачых на 1-м Украінскім фронце. На першым фота – Герой Савецкага Саюза гвардыі маёр Н.К. Шут, зараз ён лётчык-знішчальнік, а да вайны працаваў у Мінску на кандытарскай фабрыцы “Камунарка”.

На 3-яй старонцы газеты – фатаграфія лётчыкаў-знішчальнікаў, ураджэнцаў розных куткоў СССР: марыйскага АССР, Віцебска, Краснадара, Масквы. Цікава тое, што напярэдадні, 8 лютага, другі лётчык – М.П. Дзевятаеў, уцёк з палону на нямецкім самалёце (“1418 дней Великой Отечественной войны», Мінск, 2014, с. 377).

Некалькі матэрыялаў прысвечана Памеснаму Сабору Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіў з 31 студзеня па 4 лютага. У Мінску гледачам прапануюць паглядзець фільмы “Малахаў Курган» (кінатэатр “Першы”), “Беспасажніца” (кінатэатр “Беларусь”), “Новыя прыгоды Швейка” (кінатэатр “Радзіма”) (“Звязда”, № 26; “Савецкая Беларусь”, № 26).
У рубрыцы “Тэатр” (“Звязда”, № 26) – рэцэнзія на спектакль па п'есе А.М. Астроўскага “Позняе каханне”, пастаўленага ў Беларускім Дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы рэжысёрам М. Літвінавым. У Лідскім раёне хата-чытальня Ганчарскага сельсавета прызнана лепшай. Яе гаспадыня клапоціцца аб выглядзе і чысціні ў памяшканні, своечасова атрымлівае свежыя нумары газет. Удзельнікі харавога і драматычнага гурткоў, арганізаваных пры хаце-чытальні, ужо не раз і з поспехам выступалі перад аднавяскоўцамі.

Да Перамогі заставалася 90 дзён ...

Усе матэрыялы праекта даступныя на партале НББ і на сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.