Закрыть
image description
image description
image description
image description

12 лютага 1945 года. 87 дзён да Перамогі

Аднаўленне малочнай прамысловасці. Ансамбль песні і танца БССР. Зямлі патрэбны ўгнаенні. Лепшы лектар. Газеты: “Звязда” (№ 28), “Сацыялістычная вёска” (№ 6).

У Полацкай вобласці аднавілі сваю дзейнасць 40 маслазаводаў, паступова вырашаецца праблема з кадрамі: для малочнай прамысловасці Полаччыны падрыхтавана больш за сто спецыялістаў.

Днямі споўнілася 5 гадоў творчай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца, які выступаў з канцэртамі перад чырвонаармейцамі і перад працаўнікамі тылу ад Беластока і Мінска да гарадоў Урала і Сібіры. Гледачы і слухачы апладзіравалі беларускім народным песням і танцам, творам А. Багатырова, М. Аладава, В. Залатарова і многіх іншых кампазітараў (“Звязда”, № 28).

Звярніце ўвагу на фотаздымак, размешчаны на 2-й старонцы газеты “Звязда” (№ 28), на ім – медсястра Прыбалтыйскага фронту, ардэнаносец Н.Г. Рудзько, да вайны яна была студэнткай Мінскага юрыдычнага інстытута.

Перадавы артыкул “Сацыялістычнай вёскі” (№ 6) прысвечаны асабліва важнай напярэдадні пасяўной тэме – чым лепш угнаіць зямлю. Аўтар піша, што ва ўмовах недахопу мінеральных угнаенняў трэба выкарыстоўваць торф, попел, кампост. Яшчэ адзін цікавы факт з гэтай газеты – кіраўнік раённай ветэрынарнай лякарні Б. Грамыка прызнаны лепшым лектарам. Разумеючы важнасць распаўсюджвання прыродазнаўчанавуковых ведаў, ён за студзень прачытаў 6 лекцый работнікам 4-х калгасаў.

Да Перамогі засталося 87 дзён...