Закрыть
image description
image description
image description
image description
image description
image description
image description

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

Налёты савецкай авіяцыі на гарады Германіі. Становішча ў Берліне. Падрыхтоўка да святкавання Дня Чырвонай арміі. Газета “Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён) (№ 13).

Саўінфармбюро ў зводцы за папярэдні дзень паведаміла аб налётах нашай авіяцыі на чыгуначныя вузлы і ваенныя аб'екты ў нямецкіх гарадах Штэцін, Штаргард і Брэслаў. Гарэлі эшалоны, склады, ваенна-прамысловыя аб'екты. (Горад-порт Штэцін на Балтыйскім моры і горад Штаргард пасля заканчэння вайны рашэннем Патсдамскай канферэнцыі былі перададзены польскаму боку і перайменаваны ў Шчэцін і Старгард, Брэслаў таксама стаў польскім Вроцлавам).

Замежныя крыніцы (у аднайменнай нататцы) распавядаюць аб становішчы ў Берліне – сюды працягваюць прыбываць цягнікі з бежанцамі. Людзі бягуць і з Берліна: па дарозе на Любек пешая калона бежанцаў расцягнулася на 20 кіламетраў. У сталіцы Германіі перасталі аднаўляць разбураныя будынкі – гэты будаўнічы “матэрыял” выкарыстоўваюць для ўзвядзення барыкад.

А ў Беларусі рыхтуюцца адсвяткаваць Дзень Чырвонай арміі! Да гэтай падзеі ў раёне прымеркаваны лыжныя спаборніцтвы і здача норм спартыўна-фізкультурнага комплексу ГПА (“Гатовы да працы і абароны”). Школьнікі чакаюць сустрэчы з франтавікамі, рыхтуюць для іх падарункі, танцавальныя і песенныя нумары, спектакль з сімвалічнай назвай “Шчасце” (“Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён), № 13).

Да Перамогі застаецца 77 дзён...