Закрыть
image description
image description
image description
image description
image description
image description

19 лютага 1945 года. 80 дзён да Перамогі

На Усходнім фронце. На Заходнім фронце. Газета “Совецкая радзіма” (№ 26).

У зводках Саўінфарбюро адзначаны ваенныя дзеянні, якія адбыліся 18–19 лютага. Нішто не магло спыніць ход Чырвонай арміі. Баі ішлі на поўдзень ад Кёнігсберга – тут абаронныя збудаванні суперніка “перамолваў” наш 3-ці Беларускі фронт. Войскі 2-га Беларускага завяршылі акружэнне часткі нямецкіх войскаў у раёне горада Граўдэнц, занялі горад Ноенбург. Войскі 2-га Украінскага на левым беразе Дуная, на захад ад ракі Грон, адбівалі атакі буйных нямецкіх сіл пяхоты і танкаў (“1418 дней Великой Отечественной войны”, Мінск, 2014, с. 380).

Ваенныя дзеянні працягваліся ў гэтыя дні, як перадаюць з Лондана, і ў Заходняй Еўропе. Штаб вярхоўнага камандавання экспедыцыйных сіл саюзнікаў паведаміў, што, нягледзячы на ўпартае супраціўленне, атрымалася перарэзаць галоўную дарогу паміж гарадамі Калькар і Гох – умацаванымі пунктамі на знакамітай “Лініі Зігфрыда” (“Заходні вал”). Нягледзячы на нялётнае ў гэты час года надвор’е ў Германіі – авіяцыі ўдалося здзейсніць налёты на Франкфурт-на-Майне і Гісен, на транспартныя аб’екты ў раёне Франкфурта, Мюнхена і Ульма. У Італіі самалёты здзейснілі налёты на паўднёва-ўсходнюю Італію, а таксама на Брэнерскі перавал, праз які пракладзены асноўныя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі паміж Італіяй і Аўстрыяй (“Совецкая радзіма”, № 26).

80 дзён заставалася да Перамогі...