30.04 - 09.05
Да Перамогі заставалася 10 дзён.
Хроніка падзей па старонках беларускіх газет
з 30 красавіка 1945 па 9 мая 1945
З песнямі дадому.
З дарог вайны
У хату прынясём
Жывое рэха ўшчуленага грому
І сэрцы гартаваныя агнём.
За намі ўслед, як выраі з-за мора,
У край бацькоўскі вернуцца навек
Зямлі – вясна,
Начным дарогам – зоры,
Світанням – росы,
Воля – хвалям рэк.
З верша Кастуся Кірэенкі “З паходу”