Закрыть
image description
Президент Республики Беларусь А. Лукашенко. Фото БЕЛТА
Президент Республики Беларусь А. Лукашенко. Фота БЕЛТА
President of the Republic of Belarus A. Lukashenko. BELTA photo
image description
Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь. Фото БЕЛТА
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Фота БЕЛТА
Council of the Republic of the National Assembly of the Republic of Belarus. BELTA photo
image description
Дом Правительства. Минск. Фото БЕЛТА
Дом Урада. Мінск. Фота БЕЛТА
Government House. Minsk. BELTA photo
image description
В Совете Республики Национального собрания Республики Беларусь. Фото БЕЛТА
У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Фота БЕЛТА
In the Council of the Republic of the National Assembly of the Republic of Belarus. BELTA photo
image description
Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. Фото БЕЛТА
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Фота БЕЛТА
House of Representatives of the National Assembly of the Republic of Belarus. BELTA photo
image description
Площадь Государственного флага Республики Беларусь. Минск
Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Мінск
Square of the National Flag of the Republic of Belarus. Minsk

Дзяржава і права

Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт. Правы, абавязкі і статус Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рэгламентуюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законам "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь"  і іншымі заканадаўчымі актамі.

Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове раздзялення яе на заканадаўчую, выканаўчую и судовую.

Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з 2-х палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Урад  – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які ўзначальвае Прэм’ер-міністр. Прэм’ер-міністр прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды ніжняй палаты Парламента. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада.

Cудовая ўлада ажыццяўляецца праз сістэму судоў, якая будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Яна складаецца з Канстытуцыйнага Суда і сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі: Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, абласных, Мінскага гарадскога судоў, эканамічных судоў абласцей, горада Мінска, раённых і гарадскіх судоў. Судовая ўлада ажыццяўляецца праз канстытуцыйнае, грамадзянскае, крымінальнае, гаспадарчае і адміністрацыйнае судаводства.

Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя. Яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.  Сістэма органаў дзяржаўнай улады краіны ўключае ў сябе:

Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу як праз прадстаўнічыя і іншыя дзяржаўныя органы, так і непасрэдна ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй краіны.

Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых прынятых у адпаведнасці з ёю нарматыўных прававых актаў. Такім чынам, зацвярджаецца і рэалізуецца прынцып вяршэнства права.

Вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь

Міністэрствы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя камітэты Рэспублікі Беларусь

Органы мясцовага кіравання і самакіравання

Іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 

Дадатковыя спасылкі