Закрыть
image description
Ансамбль песни и пляски Вооруженных Сил. Фото с сайта газеты "СБ. Беларусь сегодня"
Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл. Фота з сайта газеты «СБ. Беларусь сегодня"
Song and Dance Ensemble of the Armed Forces. Photo from the site of the newspaper "SB. Belarus Today"
image description
Белорусский драматург Винцент Дунин-Марцинкевич
Беларускі драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Belarusian playwright Vincent Dunin-Martsinkevich
image description
Гродненский областной драматический театр. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Grodno Regional Drama Theater. Photo by L. Shcheglov. BELTA
image description
Проспект Победителей. Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Праспект Пераможцаў. Мінск. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Winners Avenue. Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Люты

«Охрана труда и социальная защита», навуковы грамадска-вытворчы часопіс, першы ў рэспубліцы афіцыйны часопіс для кіраўнікоў арганізацый, інжынераў па ахове працы, спецыялістаў па кадрах, тэхнічных і грамадскіх інспектараў прафсаюзаў (г. Мінск; 1993) – 25 гадоў з пачатку выдання.

1 – Ачкіна Рыта Мікалаеўна (1938, г. Магілёў), спартсменка (лыжны спорт), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка свету ў эстафеце і бронзавы прызёр у гонках на 5 км (1966, Осла), бронзавы прызёр Х Алімпійскіх гульняў (1968, Грэнобль) – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Тулупава (Лісоўская) Нэлі Іванаўна (1938, Рэчыц. р-н – 2001), паэтэса, празаік, перакладчыца – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Каліноўскі Кастусь (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч; 1838, Гродзен. пав. – 1864), рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Літве, мысліцель, публіцыст, паэт – 180 гадоў з дня нараджэння.

2 – Багінскі Уладзімір Феліксавіч (1938), вучоны ў галіне лесазнаўства і лесаводства, лесаўпарадкавання і лясной таксацыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1997) – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Самусенка (дзяв. Пятрэнка) Таццяна Дзмітрыеўна (1938, Мін. р-н – 2000), спартсменка (фехтаванне на рапірах), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, чэмпіёнка ХVІІ (1960, Рым), ХІХ (1968, Мехіка) і ХХ (1972, Мюнхен) Алімпійскіх гульняў – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, УК (Мастоўс. р-н; 1968) – 50 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў.

3 – Урублеўскі Эдуард (Эдвард Вінцэнт) Антонавіч (1848, г. Гродна – 1892), расійскі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, педагог, адзін з заснавальнікаў Рускага фізіка-хімічнага таварыства – 170 гадоў з дня нараджэння.

3 – Улашчык Уладзімір Сяргеевіч (1943, Мін. р-н), вучоны ў галіне фізіятэрапіі і курарталогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч; 1808, Бабр. р-н – 1884), паэт, драматург, тэатральны дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра, асветнік – 210 гадоў з дня нараджэння.

6 – Бяляеў Віктар Міхайлавіч (1888–1968), расійскі музыказнавец, фалькларыст, які ўпершыню ахарактарызаваў адметныя рысы беларускага народнага музычнага мастацтва – 130 гадоў з дня нараджэння.

6 – Пёрышкін Рыгор Андрэевіч (1898–1990), вучоны ў галіне гідратэхніч­нага будаўніцтва, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

6 – Шчарбіна Валянцін Мікалаевіч (1908–1976), вучоны-геолаг і геахімік, інжынер, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Шэмпель Віктар Іванавіч (1908, г. Мінск – 1975), вучоны ў галіне аграхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Казлоў Аляксандр Герасімавіч (1918–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Стальмашонак Уладзімір Іванавіч (1928, г. Мінск – 2013), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

6 – Яромка Вячаслаў Мікалаевіч (1938, Мін. р-н), вучоны ў галіне будаўніцтва аўтадарог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

6 – Прымак Уладзімір Іванавіч (1948, Івац. р-н), трэнер (барацьба грэка-рымская), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў С. Ліштван – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Пыхцін Вадзім Якаўлевіч (1938–1997), вучоны і канструктар у галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1970), Дзяржаўнай прэміі СССР (1983) – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Юрын Уладзімір Міхайлавіч (1938, г. Мінск), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, вынаходнік СССР, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Пракапчук Мікалай Раманавіч (1948, г. Магілёў), вучоны-фізікахімік, стваральнік беларускай навуковай школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2005) – 70 гадоў з дня нараджэння.

8 – Неманцэвіч Антон (1893–1943), уніяцкі царкоўны дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый, ААТ (1968) – 50 гадоў з часу ўвядзення ў строй.

9 – Касцючэнка Аляксандр Аляксандравіч (1958, Валож. р‑н), мастак-сцэнограф, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2015) – 60 гадоў з дня нараджэння.

10 – Каганец Карусь (сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч; 1868–1918), пісьменнік, перакладчык, мастак, мовазнавец, грамадскі дзеяч – 150 гадоў з дня нараджэння.

10 – Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч (1928, Капыл. р-н – 2013), вучоны ў галіне машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, заслужаны работнік прамысловасці СССР, Герой Беларусі (2006), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), кавалер ордэна Леніна, ордэнаў Айчыны ІІІ і ІІ ступеняў і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Фатнеў Юрый Сяргеевіч (1938), паэт, празаік, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Тычына Міхась (Міхаіл Аляксандравіч; 1943), літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2000), прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – Шайко Іван Паўлавіч (1948, Клец. р‑н), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

12 – Бурак Аляксандр Кандратавіч (1918, г. Дзяржынск – 1993), лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

12 – Белікаў Генадзь Іванавіч (1938), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У.А. Караля (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Ненадавец Аляксей Міхайлавіч (1958, Пін. р-н), літаратуразнавец, педагог, фалькларыст, этнограф, краязнавец – 60 гадоў з дня нараджэння.

12 – Сарока Здзіслаў Віктаравіч (1958, г. Масты), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён Еўропы (1975), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1977), чэмпіён СССР (1976, 1977) – 60 гадоў з дня нараджэння.

13 – Рыдзігер Уладзімір Раманавіч (1878–1971), вучоны ў галіне меліярацыі, адзін з арганізатараў першай доследнай балотнай станцыі на Палессі – 140 гадоў з дня нараджэння.

13 – Судзілоўскі Пётр Міхайлавіч (1928, Клімав. р-н – 2000), горны інжынер, эканаміст, Герой Сацыялістычнай Працы (1974), кавалер ордэна Леніна, Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Пыталеў Фёдар Дзямідавіч (1938, Чавус. р-н), кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Гарэцкая Мая Іванаўна (1938), тэатральны крытык, тэлежурналіст, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Нямцэвіч Юльян Урсын (1758, Брэсц. р-н – 1841), пісьменнік, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, публіцыст, удзельнік паўстанняў 1794, 1830–1831 гг. – 260 гадоў з дня нараджэння.

16 – Пушкоў Іван Васільевіч (1918–1986), жывапісец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Пячорын Уладзімір Мікалаевіч (1948), трэнер (веласіпедны спорт), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – удзельніца Алімпійскіх гульняў З. Стагурская – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч (1928, Ляхав. р-н – 2014), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992) – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Мацук Георгій Аляксандравіч (1928, г. Мінск), спецыяліст па водным відам спорту, педагог, трэнер (скачкі ў ваду), заслужаны трэнер Беларусі, стваральнік нацыянальнай школы скачкоў у ваду, сярод выхаванцаў якога – заслужаныя трэнеры Беларусі А. Зароўскі, А. Мацук і СССР Р. Баранава, В. Наважылаў і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва» (2006), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) (г. Мінск; 1938) – 80 гадоў з пачатку творчай дзейнасці.

17 – Калінічэнка Алена Мікалаеўна (1948, г. Гомель), вучоны ў галіне хіміі і біяхіміі біялагічна актыўных і прыродных злучэнняў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.

18 – Гарэцкі Максім Іванавіч (1893, Мсцісл. р-н – 1938), пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, крытык, грамадскі дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння.

18 – Церашкоў Аляксей Дзмітрыевіч (1893, Добруш. р-н – 1960), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

18 – Зархі Аляксандр Рыгоравіч (1908–1997), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінадраматург, народны артыст СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1946), Герой Сацыялістычнай Працы (1978) – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 – Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (1908, Дзяржын. р-н – 1991), паэт, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 – Красільнікаў Аляксей Пятровіч (1918–1998), вучоны-мікрабіёлаг, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, выдатнік аховы здароўя, выдатнік вышэйшай школы Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Ціханаў Леанід Ніканоравіч (1938), педагог, вучоны-гісторык, дзяржаўны дзеяч, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Пікман Ізраіль Цурыелевіч (1918, г. Мазыр – пасля 1990), кінааператар, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

20 – Саламонікаў Іван Міхайлавіч (1918, Магілёўс. р-н – 1944), удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940) – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Апейка Фёдар Аляксандравіч (1908, г. Мінск – 1970), вучоны ў галіне механікі тарфяных машын, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

21 – Катляроў Ізяслаў Рыгоравіч (1938, г. Чавусы), паэт, журналіст, крытык, мастацтвазнавец – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Ачапоўскі Станіслаў Уладзіміравіч (1878, Клец. р-н – 1945), вучоны-урач, хірург, акуліст, заслужаны дзеяч навукі – 140 гадоў з дня нараджэння.

23 – Малевіч Казімір Севярынавіч (1878–1935), беларускі і расійскі мастак, тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў супрэматызму – 140 гадоў з дня нараджэння.

23 – Каласоўская Алена Рыгораўна (1908, г. п. Бялынічы – 2013), педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Труш Мікалай Мікалаевіч (1948, Драгіч. р-н), вучоны-матэматык, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Сербін Васіль Феадосьевіч (1918 – ?), беларускі і расійскі дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі мастацтваў ГДР (1968, 1972) – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Крыўчык Аляксандра Аляксандраўна (1928, г. Мінск – 2007), вучоны ў галіне патафізіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Ужанцаў Юрый Парыгоравіч (1928–1979), рэжысёр, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Скурко Іосіф Уладзіміравіч (1938, Мядзел. р-н – 1989), паэт, многія вершы якога пакладзены на музыку, кінадраматург, перакладчык – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Бялоў Вячаслаў Аляксандравіч (1938–2010), спартсмен (сучаснае пяцібор'е), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету (1969) і сярэбраны прызёр (1970) у камандным заліку, заснавальнік беларускай школы пяцібор’я – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Сорын Савелій (1878, г. Полацк – 1953), мастак, адзін з вядучых партрэтыстаў 1-й паловы ХХ ст. у Еўропе – 140 гадоў з дня нараджэння.

26 – Машэраў Пётр Міронавіч (1918, Сеннен. р-н – 1980), партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978), узнагароджаны сямю ордэнамі Леніна – 100 гадоў з дня нараджэння.

27 – Руткоўскі Браніслаў (1898, Пастаўс. р-н – 1964), кампазітар, дырыжор, педагог, адзін з найбольш значных творцаў сучаснай арганнай школы – 120 гадоў з дня нараджэння.

27 – Шчарбакоў Васіль Карпавіч (1898, Аршан. р-н – 1938), вучоны-гісторык, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

27 – Сучко Аляксандр Антонавіч (1938, г. Маладзечна), спартсмен і трэнер (гарадошны спорт), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён СССР (1982) у камандным заліку, чэмпіён Беларусі (1978, 1989) – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Шыманская (дзяв. Папова) Тамара Мікалаеўна (1948, Карэл. р-н), спартсменка і трэнер (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Беларускі дзіцячы фонд, рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне (г. Мінск; 1988) – 30 гадоў з часу стварэння.

28 – Дабранскі Флавіян Мікалаевіч (1848–1919), вучоны-гісторык, археограф, лінгвіст – 170 гадоў з дня нараджэння.

28 – Германовіч Іван Клімавіч (1928, Капыл. р-н – 2001), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Белаурсі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.

29 – Судзебнік 1468 г. (Статут Казіміра ІV Ягелончыка), першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права ВКЛ – 550 гадоў з часу выдання.

29 – Барская канфедэрацыя, ваенна-палітычнае аб’яднанне часткі шляхты і некаторых магнатаў Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Расійскай імперыі (1768–1772) – 250 гадоў з часу стварэння.

29 – Бяганская Ядвіга Іосіфаўна (1908–1992), пісьменніца, перакладчыца – 110 гадоў з дня нараджэння.