Нацыянальная акадэмія навук
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца найвышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй краіны. НАН Беларусі падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачная Савету Міністраў. Ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, якія выконваюцца ўсімі суб’ектамі навуковай дзейнасці; правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па найважнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай атрымання новых ведаў пра чалавека, грамадства, прыроду і штучна створаныя аб’екты, павелічэння навукова-тэхнічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу рэспублікі.
НАН Беларусі ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю дзяржаўнай навуковай экспертызы, праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку, каардынацыю і дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці арганізацый у сферы даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, выступае ў якасці галаўной арганізацыі Беларусі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі, а таксама выконвае асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі.
Асноўнымі навуковымі і навукова-арганізацыйнымі падраздзяленнямі НАН Беларусі з’яўляюцца яе аддзяленні, якія аб'ядноўваюць акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў адной або некалькіх сфер навукі, каардынуюць дзейнасць навуковых і іншых арганізацый адпаведных сфер навукі, замацаваных за аддзяленнямі Прэзідыумам НАН Беларусі.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Геаінфармацыйныя сістэмы Нацыяннальнай акадэміі навук
Інстытут біяфізікі і клеткавай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут генэтыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству
Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі