Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Снежань

«Полымя» (1922, г. Мінск), штомесячны літаратурна-мастацкі і грамад­ска-палітычны часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання

2 – Вольны Анатоль (сапраўднае імя Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч) (1902, Мар’іна Горка, г. – 1937), пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург, заслужаны дзеяч мас­тацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

2 – Гомельскі дзяржаўны цырк(1972, г. Гомель), відовішчна-культурны комп­лекс, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2006), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэ­зідэнта Рэспублікі Беларусь (2016) – 50 гадоў з часу адкрыцця

4 – Русецкі (сапраўднае прозвішча Бурдзялёў) Аляксей Сцяпанавіч (1912, Касцюковіцкі раён – 2000), паэт, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1981) – 110 гадоў з дня нараджэння

5 – Разанаў Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) (1947, Бярозаўскі раён), паэт, пера­кладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 75 гадоў з дня нараджэння

10 – Шукевіч Вандалін Аляксандравіч (1852, Воранаўскі раён – 1919), археолаг, антраполаг, краязнавец і этнограф, адзін з заснавальнікаў навуковай археалогіі заходніх зямель Беларусі, член-карэспандэнт Кракаўскай АН – 170 гадоў з дня нараджэння

10 – Шчарбакова Таісія Аляксееўна (1932–2015), музыказнавец, педагог, адна з заснавальнікаў беларускай школы музыказнаўства, заслужаны работнік вышэйшай шко­лы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

11 – Сабалеўскі Аляксандр Аляксандравіч (1942, Жодзіна, г. – 2020), архітэктар, аўтар шэрага праектаў у Мінску і Мінскім раёне, заслужаны архітэктар Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

12 – Маслаў Мікалай Фёдаравіч (1912–1992), харавы дырыжор, педагог, заслу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

15 – Шмелькін Ханон Ёселевіч (1902–1977), цымбаліст, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

22 – Васілевіч Алена Сямёнаўна (1922, Слуцкі раён – 2021), пісьменніца, заслу­жаны работнік культуры Беларусі (1977), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння

23 – Ладыгіна Вольга Барысаўна (1922–2008), архітэктар, аўтар многіх праектаў забудовы Мінска і Мінскага раёна, заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

27 – Кароль Уладзімір Адамавіч (1912, г. Чэрвень – 1980), народны архітэктар СССР, заслужаны будаўнік Беларусі, правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР, лаў­рэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння

29 – Масцёраў Пётр Іванавіч (1912–1982), тэатральны акцёр і рэжысёр, заслу­жаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

31 – Гуціеў Мікалай Цімафеевіч (1912–2007), графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння